Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў другой палове XIX ст

Сялянская рэформа 1861 г. знішчыла многавяковы знешнеэканамічны прымус сялян, ліквідавала прыгонніцкае самавольства, стварыўшы тым самым перадумовы для арганізацыі працы на новых, капіталістычных асновах. Аднак умовы, на якіх адбывалася адмена прыгоннага права, вызначылі асаблівасці аграрнай эвалюцыі Беларусі ў парэформенны час, якія выяўляліся перш за ўсё ў сялянскім малазямеллі.

Акрамя таго, за памешчыкамі па рэформе заставаліся і так званыя сервітутныя землі (лясы, сенажаці, выганы), без якіх сялянская гаспадарка не магла абысціся. Вось чаму, выкарыстоўваючы патрэбнасць сялян у зямлі, памешчыкі закабалялі іх арэндай, якую сяляне вымушаны былі браць за празмерна высокую грашовую плату і за "адработкі", якія па сутнасці былі абноўленай формай старой паншчыны.

Наяўнасць кругавой парукі і абшчыны (Віцебская і Магілёўская губерні) стрымлівалі гаспадарчую самастойнасць, свабоду перамяшчэння, права ўласнасці сялян. I пасля рэформы сяляне па-ранейшаму заставаліся нераўнапраўным, ніжэйшым саслоўем. У адрозненне ад дваранства, духавенства і купецгва сяляне павінны былі плаціць дзяржаве падушную подаць, пазямельны падатак, выкупныя плацяжы, выконваць падворную, дарожную, паліцэйскую павіннасці, маглі быць падвергнуты цялесным пакаранням.

Разбурэнне і збядненне большай часткі сялянства, яго абеззямельванне, захаванне буйнога памешчыцкага землеўладання абумовілі развіццё сялянскага руху ў Беларусі ў парэформенны час. Асноўнымі патрабаваннямі сялян былі: вяртанне зямель, адрэзаных памешчыкамі ў час рэформы, памяншэнне налогаў і павіннасцяў, пазбаўленне ад паліцэйскай апекі і саслоўнай нераўнапраўнасці.

Дынаміка сялянскіх выступленняў была неаднолькавай. Калі ў першыя гады пасля падаўлення паўстання 1863 г. адбываўся спад сялянскіх выступленняў, то ў 70-я гг. цаглядаўся іх значны пад'ём. Асаблівую вастрыню і размах сялянскі рух набывае ў сярэдзіне 80 — 90-х гг., калі поруч з традыцыйнымі канфліктамі сялян з памешчыкамі з'яўляюцца новыя — паміж сялянскай буржуазіяй і беднатой. Своеасаблівай формай барацьбы тых гадоў з'явіўся масавы рух сялян, асабліва Магілёўскай, Віцебскай і асобных паветаў Мінскай губерняў за перасяленне на свабодныя землі — у Сібір і паўднёва-расійскія губерні. Паступова элементы арганізаванасці і свядомасці пранікаюць у сялянскае асяроддзе. 40 гадоў жыцця без прыгнёту прыгонніцтва адбіліся на свядомасці селяніна, сцвярдзілі ў ім пачатак грамадзянскасці.

Стандартным адказам мясцовай адміністрацыі на сялянскія хваляванні было прыцягненне вайсковых каманд.

Нявырашанасць аграрнага пытання выклікала ў парэформеннай Расіі і шырокі рух разначыннай інтэлігенцыі, які атрымаў назву народніцтва. Ідэалогія народніцтва шукала шляхі сацыяльнай перабудовы Расіі, зыходзячы з асаблівасцяў яе развіцця. Вера ў магчымасць непасрэднага пераходу, мінуючы капіталізм, ,па сацыялістычнага ладу праз сялянскую абшчыну састаўляла галоўны змест тэорыі рускага ўтапічнага сацыялізму наогул і народніцтва ў прыватнасці. Роданачальнікамі гэтай тэорыі былі АЛ.Герцэн і М.Г.Чарнышэўскі. Спрадвечна ў народніцтве прысутнічалі дзве тэндэнцыі: рэвалюцыйная і рэфарматарская. Радыкальна настроеная інтэлігенцыя ўспрымала ідэі сялянскага сацыялізму як заклік да непасрэднага рэвалюцыйнага руху, а больш памяркоўная яе частка — як праграму паступовага прасоўвання наперад праз рэформы. Найвышэйшага пад'ёму рэвалюцыйнае народніцтва дасягнула ў 70-я — пачатку 80-х гг. і праявілася тэарэтычна і практычна ў трох праграмах: прапагандысцкай (П.Л.Лаўроў), бунтарскай (М.А.Бакунін), змоўніцкай (Л.Н.Ткачоў). Народніцтва як ідэалогія і грамадскі рух знайшло сваё распаўсюджванне і ў Беларус,і сярод перадавой беларускай моладзі.

Народнікі Беларусі былі ідэйна і арганізацыйна звязаны з рускім народніцтвам. Ідэі Герцэна і Чарнышэўскага былі знаёмы К.Каліноўскаму, В.Урублеўскаму, З.Серакоўскаму і іншым будучым кіраўнікам і ўдзельнікам паўстання 1863 — 1864 гг.

У 1874 — 1884 гг. зямляцтвы і нелегальныя групы беларускіх студэнтаў існавалі ў многіх вышэйшых навучальных установах Расіі. Члены гэтых арганізацый нярэдка былі кіраўнікамі народніцкіх гурткоў у Мінску, Магілёве, Віцебску, Пінску, Гродне, Слуцку і іншых гарадах Беларусі. Як правіла, пераважна гэта былі гурткі навучэнцаў, якія займаліся самаадукацыяй, вывучалі забароненую літаратуру і рабілі спробы весці агітацыю ў сялянскім асяроддзі. Гэтыя няспелыя ў палітычных адносінах гурткі дзейнічалі цалкам у русле агульнарасійскіх народніцкіх арганізацый. Нават такія вядомыя дзеячы агульнарасійскага рэвалюцыйнага руху, выхадцы з Беларусі, як Г.Ісаеў, А.3ундзілевіч, С.Гаховіч, М.Янчэўскі, І.Гецаў і інш., не маглі ўбачыць гістарычных, сацыяльна-эканамічных і нацыянальных асаблівасцяў Беларусі.

3 узнікненнем у Пецярбургу арганізацыі "Зямля і воля" (1876) народніцкі рух у Беларусі развіваецца пад яе непасрэдным уплывам. Цэнтрам руху становіцца Мінск, дзе найбольш актыўна дзейнічаў гурток М.Вэлера, створаны ў 1877 г.

Рэпрэсіі ўрада супраць членаў "Зямлі і волі" прымусілі народнікаў перагледзець тактыку барацьбы з самаўладствам. У 1879 г. адбыўся раскол "Зямлі і волі" на дзве арганізацыі — "Чорны перадзел" і "Народная воля". Адмовіўшыся ад палітычнай барацьбы, чорнаперадзельцы лічылі галоўнай мзтай ажыццявіць перадзел зямлі памепгчыкаў паміж сялянамі. "Народная воля" адстойвала неабходнасць узмацнення палітычнай барацьбы супраць самаўладства і стаяла за індывідуальны тэрор. Раскол знайшоў адлюстраванне і сярод беларускіх арганізацый "Зямлі і волі". Вялікая частка беларускіх народнікаў пайшла за чорнаперадзельцамі. Гэтаму садзейнічалі прыезды Г.В.Пляханава ў Мінск, дзе пасля правалу ў Пецярбургу была арганізавана ў 1881 г. нелегальная друкарня "Чорнага перадзелу". Аднак арышты чорнаперадзельцаў у Маскве і Пецярбургу, разгром друкарні ў Мінску, вымушаная эміграцыя яе кіраўнікоў адмоўна адбіліся на настроі чорнаперадзельцаў Беларусі, большая частка якіх перайшла на пазіцыі "Народнай волі". Аўтарытэт "Народнай волі" асабліва павысіўся пасля 1 сакавіка 1881 г., калі бомбай, кінутай ураджэнцам Мінскай губерні І.Грынявіцкім, быў забіты Аляксандр II. Пераходу чорнаперадзельцаў на бок "Народнай волі" садзейнічаў таксама прыезд у Беларусь маскоўскіх нарадавольцаў Р.Апельберга, І.Лампе, М.Грачэўскага, М.Аўчыннікава і інш. Задача заключалася ў стварэнні з разрозненых мясцовых народніцкіх гурткоў адзінай рэгіянальнай арганізацыі Беларусі і Літвы. У пачатку 1882 г. такая арганізацыя пад назвай "Паўночна-Заходняя арганізацыя "Народнай волі" была створана. Яе кіруючы цэнтр — Пэнтральная група — знаходзіўся ў Вільні. Арганізацыя аб'ядноўвала народніцкія гурткі Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай, Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губерняў. Яе дзейнасць была накіравана на стварэнне новых груп, збор сродкаў для партыі, на арганізацыю падпольнай друкарні. Нарадавольцы Беларусі актывізавалі таксама работу "Ваеннай арганізацыі", "Народнай волі" у гарнізонах беларускіх гарадоў.

Аднак у хуткім часе паліцыі ўдалося напасці на след Цэнтральнай групы і арыштаваць яе членаў. Да канца 1882 г. Цэнтр фактычна перастаў існаваць. Тым не менш мясцовыя гурткі не былі выкрыты і існавалі ў Гродне, Віцебску, Мінску, Пінску, Магілёве, Горках і вялі працу сярод навучэнцаў, рамеснікаў і інш.

У пачатку 80-х гг. была зроблена спроба стварыць цэнтр беларускіх народнікаў у Пецярбургу. Ініцыятарам выступіла беларускае зямляцтва пры Пецярбургскім універсітэце. Яно аб'ядноўвала прадстаўнікоў усіх напрамкаў народніцтва. У 1881 г. зямляцтва звярнулася са зваротам "Да беларускай моладзі", у якім заклікала беларускую інтэлігенцыю і студэнцтва да грамадскай дзейнасці на карысць Беларусі ў рамках існуючага ладу. Блізкія да іх шырокія ліберальна-асветніцкія погляды былі выказаны ў 1882 г. у ананімных гектаграфаваных "Лістах аб Беларусі" за подпісам Данілы Баравіка. У адказ з'явілася ананімнае "Пасланне да землякоў-беларусаў" (1884), у якім аўтар ("Шчыры Беларус") палемізуе з рэфарматарскімі палажэннямі "Лістоў" і заклікае да звяржэння самадзяржаўя ў саюзе з усімі рэвалюцыйнымі сіламі Расіі.

У пачатку 1884 г. з ініцыятывай аб'яднання ў агульную арганізацыю ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі выступіла група "Гоман", у якую ўваходзілі беларускія студэнты, навучэнцы пецярбургскіх навучальных устаноў. Імі былі надрукаваны два нумары перыядычнага выдання пад назвай "Гоман". Члены групы (А.Марчанка, Н.Ратнер і інш.) прызнавалі праграму "Народнай волі", але лічылі неабходным аб'яднаць усе рэвалюцыйныя сілы Расіі для звяржэння самадзяржаўя.

Вельмі выразна гоманаўцы паставілі нацыянальнае пытанне. Зыходзячы з прынцыпу раўнапраўя ўсіх народаў, члены "Гомана" абвяшчалі права беларускага народа на нацыянальную самастойнасць. Гоманаўцы ўпершыню ў гісторыі Беларусі заявілі аб існаванні беларускай нацыі. Будучую вольную ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расію яны ўяўлялі як федэрацыю самакіравальных абласцей на чале з Устаноўчым сходам. "Беларуская сацыяльна-рэвалюцыйная група", як называлі сябе гоманаўцы, мела сувязі са студэнцкімі арганізацыямі Расіі, гурткамі Віцебска, Магілёва і Мінска. Аднак стварыць адзіную арганізацыю ўсёй Беларусі гоманаўцы так і не змаглі. Гэта было абумоўлена тым, што беларускае рэвалюцыйнае народніцтва, як і расійскас, неражывала крызіс і зыходзіла з гістарычнай сцэны, уступаючы дарогу марксізму.

У 188-1 1890 гг. пануючым кірункам у народніцтве становіцца ліберальнае. Адмовіўшыся ад рэвалюцыйнай барацьбы з урадам, ліберальныя народнікі сканцэнтравалі ўвагу на ўмацаванні сялянскага землеўладання, спадзяючыся тым самым затрымаць працэс абеззямельвання сялян. Яны прапаноўвалі ўзмацніць абшчыннае землеўладанне, даць сялянам ільготныя крэдыты, развіваць пад апекай урада сялянскія промыслы. Беларускія народнікі віталі праект адмены сервітутаў і чыншавую рэформу, адчынілі ў Мінску аддзяленне сялянскага Пазямельнага банка. Погляды беларускіх ліберальных народнікаў аказалі грунтоўны ўплыў на развіццё інтарэсаў інтэлігенцыі да нацыянальнай гісторыі і культуры Беларусі.

Развіццё капіталістычных адносін у эканоміцы Беларусі прывяло да фарміравання значных кадраў рабочага класа, занятага ў фабрычнай, мануфактурнай і дробнай прамысловасці, на чыгунках і водных шляхах. У сілу спецыфікі прамысловага развіцця рэгіёну (наяўнасць мноства дробных прадпрыемстваў з невялікай колькасцю занятых на іх рабочых) становішча пралетарыяту Беларусі было больш цяжкім, чым у Расіі ў цэлым.

Нялёгкае становішча рабочых (13—14-гадзінны працоўны дзень, нізкая аплата працы, адвольныя штрафы, жабрацкія жыллёвыя ўмовы, адсутнасць страхавога і пенсіённага забеспячэння) вымушала іх да правядзення стачак з вылучэннем патрабаванняў эканамічнага характару. Разнастайнымі былі і формы пратэсту беларускіх рабочых. Найбольш буйныя хваляванні былі на цагельным заводзе ў Брэсцкай крэпасці (1873), слясарна-кавальскіх майстэрнях Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (1876). на будаўніцтве чыгуначных дарог Вільна — Баранавічы (1884), Лібава-Роменскай у Гомелі (1886, 1894), а таксама ў чыгуначных майстэрнях у Пінску (1893), трыкатажных майстэрнях Смаргоні (1895).

На чале рабочага руху, як правіла, ішлі чыгуначнікі, адзін з найболын арганізаваных і буйных атрадаў рабочага класа Беларусі. У цэлым жа рабочы рух 70 — пачатку 90-х гг. заставаўся стыхійным і быў накіраваны на паляпшэнне матэрыяльнага становішча рабочых (павышэнне заработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, паляпшэнне ўмоў працы) і супраць спагнання штрафаў.

Безумоўнымі прыкметамі з'яўлення рабочага пытання ў краіне было рабочае заканадаўства 80 — 90-х гг., якое абмяжоўвала выкарыстанне дзіцячай і жаночай працы (1882, 1885), памеры штрафу (1886), даўжыню працоўнага дня (11,5 гадзіны — у 1897). Для выканання гзтых і іншых абмежаванняў была ўведзена ў 1882 г. фабрычная інспекцыя.

У той жа час рабочы рух 70 — першай паловы 90-х гг. падрыхтаваў умовы для пераходу ў другой палове 90-х гг. масавага рабочага руху да свядомай палітычнай барацьбы.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: