Культура Беларусі XIX ст. Гістарычныя ўмовы фарміравання беларускай нацыі

У канцы XVIII— першай палове XIXст. ў культурным жыці Беларусі вызначылася шмат новых з'яў і працэсаў. Змены, якія адбываліся ў рознах галінах культуры ў гэты перьшд, былі абумоўлены як логікай самога гісторыкакультурнага працэса, так і новымі з'явамі ў эканоміцы, палітычным і сацыяльным жыцці грамадства. Фактарамі, якія ў гэты час аказвалі найістотнейшы ўплыў на фарміраванне новых культурных працэсаў, былі эканамічнае развіццё Беларусі, складванне буржуазных адносін у нетрах феадальнага ладу, утварэнне беларускай нацыі, каланіяльная палітыка расійскага самаўладдзя, актыўны нацыянальна-вызваленчы рух, інтэнсіўнае ўзаемадзеянне з культурамі іншых народаў.

Найбольш характэрнай праявай новага этапу ў развіцці культуры Беларусі была яе дэмакратызацыя. Яна праявілася ва ўзнікненні новых формаў арганізацыі культурнага жыцця, якія рабілі культурныя каштоўнасці больш даступнымі (перыядычня друк, камерцыйны тэатр, мастацкія выстаўкі, ланкастарскія школы і інш.), а таксама ў змене ідэйнага ладу культуры (развіццё рэалізму ў літаратуры і мастацтве, звяртанне да традыцыйнай культуры, фальклору і г.д.). Ідэйны змест культуры значна ўзбагачаецца і ўскладняецца, адбываецца хуткая змена ідэйна-стылявых кірункаў (класіцызм, сентыменталізм, рамантызм, рэалізм). Культура становіцда ў гэты час полем вострай і напружанай ідэалагічнай барацьбы, а самі творы літаратуры і мастацтва — сродкамі такой барацьбы.

У першай чвэрці XIX ст. сістэма асветы на Беларусі, асабліва ў заходняй яе частцы, была значна спаланізавана. Польская мова з'яўлялася асноўнай мовай выкладання, дзеці вывучалі польскую гісторыю і літаратуру. Такое становішча было звязана з агульным кірункам палітыкі самаўладдзя — царызм шукаў саюзнікаў сярод мясцовай спаланізаванай шляхты і ішоў на свядомае патуранне паланізацыі. Польскія патрыёты на чале з папячыцелем Віленскай навучальнай акругі і куратарам універсітэта Адамам Чартарыйскім зрабілі асвету надзейным сродкам распаўсюджвання ідэалаў польскага нацыянальнага руху.

Пасля паўстання 1830 — 1831 гт. царскі ўрад падвяргае сістэму адукацыі новым пераўтварэнням. 1 мая 1832 г. Мікалай I падпісвае ўказ аб закрыцці Віленскага універсітэта. Гэта было не толькі пакаранне за ўдзел студэнтаў у паўстанні, але і імкненне знішчыць "гнездо вольнодумства", якім улады справядліва лічылі універсітэт. У Вільні застаецца Медыка-хірургічная акадэмія, створаная на базе медыцынскага факультэта (працуе да 1840 г.) і Рымскакаталіцкая акадэмія, асновай якой стала тэалагічнае аддзяленне маральна-прававога факультэта (у 1842 г. пераведзена ў Пецярбург). Выкладанне ва ўсіх тыпах навучальных устаноў пераводзіцца на рускую мову. На ўсходзе Беларусі польская мова выключаецца з праграмы выкладання, на захадзе выкладаецца толькі як асобны прадмет па скарочанай праграме. Настаўнікі, якія не валодаюць рускай мовай, адхіляюцца ад выкладання. Рускамоўных выкладчыкаў для Беларусі пачынаюць рыхтаваць Пецярбургскі настаўніцкі інстытут і створаная ў Віцебску ў 1834 г. настаўніцкая семінарыя (працуе да 1839 г.). Сярод іншых важных падзей у галіне асветы неабходна адзначыць адкрыццё ў 1840 г. ў Горы-Горках земляробчай школы, якая ў 1848 г. была пераўтворана ў земляробчы інстытут, а таксама адкрыццё кадэцкага корпуса ў Брэсце.

У канцы 50-х гг. на тэрыторыі Беларусі пачынаюць адкрывацца "учшіюца для поселянскнх детей" — пачатковыя школы для сялян, якія ўтрымліваліся часткова на сродкі дзяржавы, а часткова — праваслаўным святарствам і самімі сялянамі. Вясковых дзяцей вучылі рускай мове, пачаткам арыфметыкі, малітвам. Адной з галоўных мэт гэтых школ была русіфікацыя беларускага сялянства і прыцягненне яго да праваслаўя. Адкрыццё такіх школ, падтрыманае дзяржавай, мела масавы характар. Толькі ў Гродзенскай губерні з 1859 па 1862 г. было адкрыта 223 такіх школы. Аднак з-за нізкага ўзроўню выкладання яны не давалі і не маглі даваць паўнацэннай адукацыі сялянскім дзецям. Большасць з гэтых школ існавалатолькі на паперы. Не лічачы гэтых пачатковых школ для сялян, у пачатку 60-х гг. XIX ст. на Беларусі налічвалася 167 навучальных устаноў усіх тыпаў, у тым ліку адна вышэйшая, 12 сярэдніх, 45 прыватных і дзяржаўных жаночьгх вучылішчаў, 21 духоўнае вучылішча. Пачатковьгх школ для сялян у 1863 г. налічвалася згодна са справаздачамі чыноўнікаў навучальнай акругі болын за 700. Але колькасць вучняў у навучальньгх установах Беларусі была невялікай: адзін вучань прыходзіўся на 200 чалавек насельніцтва.

Навуковае жыццё Беларусі ў першай палове XIX ст. было звязана з дзейнасцю выкладчыкаў Віленскага універсітэта, Горы-Горацкага земляробчага інстытута, а таксама з даследаваннямі энтузіястаў-аматараў.

Адметнай рысай культурнага жыцця Беларусі ў першай палове XIX ст. з'яўлялася інтэнсіўнае развіццё літаратуры і журналістыкі. Гэтыя галіны культуры становяцца своеасаолівай трыбунай палітычнай думкі, арэнай вострай палітычнай і ідэалагічнай барацьбы. Літаратура Беларусі ў гэты час характарызуецца шматмоўнасцю, разнастайнасцю мастацкіх кірункаў, шматлікасцю жанраў. Першая палова XIX ст. была часам станаўлення новай беларускай літаратуры. Цяпер ля яе калыскі стаялі пісьменнікі, якія адначасова працавалі на польскай мове; аўтары, творчасць якіх генетычна была звязана з рускай і ўкраінскай літаратурамі, а таксама самабытныя народныя паэты, творчасць якіх у большасці належала да фальклору. Усіх іх аб'ядноўвала любоў да Беларусі, да яе народа, імкненне служыць сваёй Бацькаўшчыне. У болынасці з напісаных імі твораў адчуваецца выразнае сацыяльнае гучанне, імкненне да адлюстравання самабытнасці беларускага народа.

Характэрная з'ява беларускай літаратуры першай паловы XIX ст. — узнікненне ананімных твораў, якія, як правіла, уздымалі сацыяльныя праблемы і не маглі трапіць у той час на старонкі друкаваных выданняў з-за цэнзурных перашкод. Ананімныя творы перапісваліся, завучваліся на памяць, перадаваліся як сямейная рэліквія. Многія з іх былі адрасаваны беларускаму сялянству. У "Гутарцы Данілы са Сцяпанам", "Вось які свет стаў", гутарках "Вясна гола перапала", "Панаманія" і інш. адлюстроўваліся думкі і настроі беларускіх сялян, сцвярджалася права прыгоннага сяляніна звацца чалавекам, гучала асуджэнне існуючага сацыяльнага ладу.

У другой трэці XIX ст. на Беларусі пачынаюць стварацца першыя публічныя бібліятэкі. Але да сярэдзіны стагоддзя іх дзейнасць абмяжоўвалася амаль выключна збіраннем кніжнага фонду. Адметнай рысай перыяду было існаванне буйных прыватных кнігазбораў і калекцый. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. быў пакладзены пачатак аднаму з найлепшых кнігазбораў Беларусі і Польшчы — бібліятэцы Храптовічаў, якая размясцілася ў Шчорсах. Буйныя калекцыі і кнігазборы былі ў Дзярэчыне ў Сапегаў, у Т.Нарбута ў Шаўрах, у Кіркора ў Вільні, у Я.Тышкевіча ў Лагойску і ў іншых.

У канцы XVIII — першай палове XIX ст. масавымі відамі мастацтва становяцца тэатр і музыка. Асноўнай формай тэатральнага мастацтва ў гэты час з'яўляўся тэатр прыватнай антрэпрызы, які ўвасабляў новы, камерцыйны падыход да арганізацыі тэатральнай справы. Па форме дзейнасці тэатры былі "аб'язнымі". Такі тэатр меў сталую базу ў губернскім ці буйным павятовым горадзе і час ад часу рабіў турнэ па навакольных мястэчках і гарадах, маёнтках і кірмашах. У XIX ст. сталыя тэатральныя калектывы дзейнічалі ў Вільні (трупа Мараўскага), Гродне (трупа С.Дзешнер), Мінску (трупа Кажынскага). У 30-я гг. тэатральныя відовішчы адбываюцца ўжо бесперапынна ва ўсіх губернскіх і многіх павятовых гарадах.

У першай палове XIX ст. назіраецца значны рост будаўнічай дзейнасці, ідзе рэгулярная забудова гарадоў, узнікаюць новыя тыпы грамадзянскіх будынкаў, упершыню шырока выкарыстоўваюцца тыпавыя праекты. Асноўным архітэктурным стылем у гэты час становіцца класіцызм. Значную ролю ў фарміраванні архітэктурнага выгляду беларускіх гарадоў і мястэчак адыграла Віленская архітэктурная школа, аснову якой склалі навучэнцы Віленскага універсітэта М.Шульц, Л.Стуока-Гуцявічус, К.Падчашынскі. Да буйнешых помнікаў гэтага часу адносяцца Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, Праабражэнская царква ў Чачэрску, Жыліцкі палац, Пакроўская царква ў Стрэшыне і інш. У 30 — 40-я гг. амаль цалкам бьгў перабудаваны Брэст, Бабруйск, дзе былі ўзведзены крэпасці.

Але, нягледзячы на працяглую паланізацыю і распачатую русіфікацыю, беларускі народ здолеў захаваць этнічны воблік і нават пры вялікіх стратах адстаяць сваю нацыянальную перспектыву.

Культура Беларусі 60 — 90-х гг. развівалася ва ўмовах сцвярджэння і панавання капіталістычных адносін. Нягледзячы на каланіяльную палітыку расійскага самаўладства, у гэты час пачала фарміравацца беларуская нацыянальная інтэлігенцыя, якая вывучала і стварала нацыянальную культуру, выступала ў якасці ідэолага нацыянальнага руху. Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі тэарэтычна абгрунтавалі існаванне самастойнага беларускага этнасу і абвясцілі яго права на роўнасць з іншымі народамі, на палітычнае самавызначэнне свайго лёсу.

У пачатку парэформеннага перыяду на Беларусі існаваў толькі афіцыйны друк. Беларуская кніга ў гэты час выдавалася пераважна за мяжой. У кожнай губерні выдавалася газета Тубернскне ведомостн". 3 1886 г. выдавалася першая на Беларусі легальная неафіцыйная грамадскапалітычная літаратурная газета "Мннскнй лнсток", якая адыграла пэўную ролю ў развіцці нацыянальнай самасвядомасці. Разам з гістарычнымі і этнаграфічнымі даследаваннямі і фальклорнымі запісамі М.Доўнар-Запольскага, І.Янчука, А.Багдановіча і іншых вучоных на яе старонках змяшчаліся мастацкія творы на беларускай мове Я.Лучыны, К.Кагангца і інш.

Важную ролю ў духоўным жыцці беларускага народа адыгрываў фальклор. У вусна-паэтычнай творчасці адбылося станаўленне новых жанраў, узбагачэнне тэматыкі, ідэйнага зместу, мастацкіх сродкаў. Капіталістычнае развіццё вёскі выклікала з'яўленне новых тэм фальклору. Гэты працэс знайшоў шырокае адлюстраванне ва ўзнікненні адпаведнага цыкла казак, песень, прыказак, частушак-прыпевак. Вялікім мастацкім густам вылучаліся творы беларускіх народньгх майстроў.

Беларуская літаратура другой паловы XIX ст. развівалася падспудна, пад забаронай, у неспрыяльнай атмасферы. Рэпрэсіі ў дачыненні да ўдзельнікаў паўстання 1863 г., фактычная забарона беларускага друку, жорсткі русіфікатарскі курс палітыкі царызму прывялі да таго, што многае з творчай спадчыны выдатньгх беларускіх пісьменнікаў загінула.

Асновай развіцця беларускай літаратуры гэтага перыяду быў паступовы рост сацыяльнай і нацыянальнай самасвядомасці народа. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяў у краіне напярэдадні і ў перыяд рэформы 1861 г., развіццё капіталізму і з'яўленне на арэне палітычнай барацьбы пралетарыяту, уплыў перадавой грамадскай думкі стварылі глебу для развіцця беларускай літаратуры дэмакратычнага напрамку.

Беларуская літаратура дэмакратычнага напрамку ў гэты час узбагацілася шэрагам новых ананімных твораў — вершаў, так званых гутарак, якія ярка адлюстроўвалі рэвалюцыйна-дэмакратычны настрой беларускага сялянства. Узорамі такіх твораў з'яўляюцца "Дзядзька Антон, або Гутарка аб усім, што баліць, а чаму баліць — не ведаем", Тутарка Паўлюка", "Гутарка пана з селянінам" і інш. Большасць гэтых твораў, відавочна, паходзіць з сялянскага асяроддзя, яны вострасацыяльныя, з выявай народнага погляду на сацыяльны свет, народнага гумару. Напісаны гэтыя творы жывой народнай мовай, у рэалістычнай манеры.

У другой палове XIX ст. на Беларусі развіваліся розныя ормы народнага тэатра (народная драма, батлейка). Пачаў арміравацца беларускі прафесійны тэатр. Яго ўзнікненне звязана з дзейнасцю выдатнага прадстаўніка беларускай літаратуры XIX ст. паэта, драматурга і тэатральнага дзеяча В.Дуніна-Марцінкевіча. Гэты тэатр наследаваў народныя традыцыі мастацтва, вызначаўся дэмакратызмам, абуджаў нацыянальную самасвядомасць у гледачоў, пакінуў прыкметны след у гісторыі беларускага сцэнічнага мастацтва, садзейнічаў яго станаўленню і развіццю.

Спрыяльны ўплыў на развіццё беларускай культуры і беларускага тэатральнага мастацтва аказала культура рускага, польскага і ўкраінскага народа.

У перыяд з 70-х па 90-я гг. XIX ст. мінскім гледачам былі паказаны лепшыя творы рускай і сусветнай класікі. У буйнейшых гарадах Беларусі гастралявалі тэатральныя калектывы, у склад якіх уваходзілі вядомыя майстры рускай сцэны М.Савіна, У.Давыдаў, К.Варламаў і інш.

У 90-я гг. на гастролях у Мінску знаходзіліся трупа маскоўскага Малога тэатра на чале з А.Яблачкінай і А.Южынай, Пецярбургская оперная трупа, якую ўзначальваў Я.Ізмайлаў, украінская трупа М.Старыцкага.

У другой палове XIX ст. актывізавалася музычнае жыццё Беларусі. Ужо з 60-х гг. XIX ст. пачаліся частыя гастролі вядомых музычных і оперных калектываў, пгго дало беларусам магчымасць пазнаёміцца з лепшымі творамі айчынных і замежных кампазітараў. 3 вялікім поспехам на Беларусі выступаў вядомы рускі хор Д.Славінскага, які папулярызаваў і беларускую народную песню.

Параўнаўча высокая музычная культура тлумачылася грунтоўнай музычнай падрыхтоўкай, якую атрымлівала тады моладзь у навучальных установах. У праграмах семінарый, гімназій ёй надавалася значная ўвага. Існавалі і навучальныя ўстановы, што выпускалі прафесійных музыкантаў. У 1871 гг. пры касцёле Святога Роха было створана Мінскае музычнае вучылішча арганістаў, адзінае такога тыпу на Беларусі.

У другой палове XIX ст. адбыліся станоўчыя змены ў архітэктуры Беларусі. Галоўнае значэнне пачалі набываць грамадзянскае будаўніцтва і прамысловая архітэктура. Хутка развівалася будаўнічая тэхніка, выкарыстоўваліся новыя будаўнічыя матэрыялы. У цэнтральных раёнах з'явіліся асабнякі буржуазіі і шматпавярховыя будынкі фінансавых і гандлёва-прамысловых устаноў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: