double arrow

Аходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939 гг. ). Нацыянальна-вызваленчы, сялянскі і рабочы рух.

У 1921 г. на Рыжскіх мірных перагаворах пры дапамозе Антанты да Полынчы была далучана заходняя частка Беларусі (Гродзенская, усходнія паветы Віленскай і заходнія Мінскай губерняў). У большасці выпадкаў польскія дзяржаўныя ўлады называлі яе "Усходнія крэсы (ускраіна) Польшчы", "Малая Польшча".

Кіруючыя колы Польшчы разглядалі Заходнюю Беларусь толькі як крыніцу таннай сыравіны, рабочай сілы, а таксама рынак сбыту для польскай прамысловасці. Акрамя таго, у планах Польшчы ёй прызначалася роля ваеннага плацдарма ў выпадку вайны з СССР. Унутранае жыццё і знешняя палітыка польскай дзяржавы вызначаліся панаваннем капіталістаў і памешчыкаў, амаль поўнай яе залежнасцю ад буйных дзяржаў Захаду, асабліва ЗША.

Прамысловасць Заходняй Беларусі пасля войнаў аднаўлялася павольна, новыя фабрыкі і заводы не будаваліся. Болынасць прамысловых прадпрыемстваў — дробныя фабрыкі і заводы — займаліся перапрацоўкай прадуктаў сельскай гаспадаркі і некаторых відаў мясцовай сыравіны. Пераважалі харчовая і дрэваапрацоўчая галіны прамысловасці. Усяго на 1931 г. ў прамысловасці, рамястве, на транспарце, у гандлі і ва ўстановах грамадскага абслугоўвання было занята 86 тыс. рабочых. Працавалі яны па 12 —14 гадзін у суткі, а атрымлівалі зарплату ў 1,5 — 2 разы менш, чым у цэнтральных раёнах Польшчы. Рабочыя жылі ў паўразваленых хацінах, сырых падвалах, халодных цесных бараках.

У выніку пастаяннага скарачэння прамысловай вытворчасці, закрыцця фабрык і заводаў у Заходняй Беларусі знізіўся жыццёвы ўзровень рабочых, з'явілася вялікая армія беспрацоўных, якіх толькі ў 1936 г. было болын за 25,5 тыс. чалавек.

Па-драпежніцку знішчаліся прыродныя багацці Заходняй Беларусі. Напрыклад, з 1921 па 1936 г. плошча лясоў тут зменшылася болын як на 400 тыс. га. Асабліва моцна знішчалася Белавежская пушча.

Болын 80 % насельніцтва Заходняй Беларусі займалася сельскай гаспадаркай.

У пачатку 20-х гг. польскі ўрад правёў зямельныя рэформы, якія ўключалі парцэляцыю (продаж праз Зямельны банк часткі памешчыцкай зямлі дробнымі ўчасткамі-парцэлямі), ліквідацыю сервітутаў (сумесных зямель памешчыкаў і сялян) і камасацыю (звядзенне ў адзін участак дробных сялянскіх палосак з адначасовым высяленнем на хутар). Польскі ўрад пасяляў на "Усходніх крэсах" ваенных каланістаў-асаднікаў, большасць якіх складалі польскія афіцэры і ўнтэр-афіцэры.

Памешчыкі, кулакі і асаднікі жорстка эксплуатавалі сялян, якія бяднелі і масава разараліся. Многія з сялян выязджалі ў пошуках лепшай долі ў краіны Заходняй Еўропы, ЗША, Канаду. Толькі з 1925 па 1938 г. вымушаны былі эмігрыраваць у іншыя краіны 78 тыс. чалавек.

Працоўныя Заходняй Беларусі цярпелі жорсткі нацыянальны прыгнёт і поўнае палітычнае бяспраўе. Па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора Польшча абавязвалася прадаставіць беларускаму і ўкраінскаму насельніцтву "ўсе правы, якія забяспечваюць свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў", выбарчыя правы нароўні з палякамі. Аднак на практыцы ўсё было інакш. За беларускай нацыяй не прызнавалася права на існаванне, ставілася задача яе поўнага знішчэння.

У 1921 — 1931 гг. польскія ўлады правялі перапіс насельніцтва краіны для вызначэння яго нацыянальнага складу. Згодна з гэтым перапісам у Заходняй Беларусі пераважалі палякі.

Асабліва жорсткія захады рабілі польскія ўлады па ліквідацыі беларускай мовы. Тых, хто чытаў і пісаў на беларускай, а не на польскай мове, лічылі непісьменнымі і пазбаўлялі выбарчага права. Забаранялася карыстацца беларускай мовай ва ўрадавых установах, арганізацыях сувязі, транспарту і органах мясцовага самакіравання. 3 першых дзён захопу польскія ўлады пачалі закрываць беларускія школы, гімназіі і семінарыі.

Польскія ўлады ўпарта праводзілі палітыку выкаранення беларускай культуры. Жорстка праследавалася беларуская прэса, закрываліся выдавецтвы, клубы, бібліятэкі, праваслаўныя цэрквы і г.д. Дзеячаў беларускай культуры зневажалі, арыштоўвалі і кідалі ў турмы.

Насельніцтва Заходняй Беларусі амаль не атрымлівала медыцынскай дапамогі. Нізкі жыццёвы ўзровень працоўных і адсутнасць медыцынскай дапамогі выклікалі высокую смяротнасць сярод беларускага насельніцтва.

Затое Заходняя Беларусь была напоўнена яўнай і тайнай палітычнай паліцыяй (дэфензівай), арміяй, тут дзейнічалі шматлікія суды, карныя экспедыцыі і турмы. У 1934 г. па распараджэнні Я.Пілсудскага быў створаны адзін з першых у Еўропе Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер.

Тэрор, масавыя арышты, здзекі і катаванні былі звычайнай з'явай у Заходняй Беларусі. Яны з'яўляліся асноўным сродкам зацвярджэння ўлады і метадам праўлення польскіх кіруючых колаў. Усё гэта выклікала нянавісць народа да акупантаў, уздымала яго на барацьбу за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.

Працоўныя Заходняй Беларусі не прызнавалі акупацыі, не мірыліся са сваім цяжкім становішчам, вялі барацьбу супраць прыгнятальнікаў. Першымі ў абарону сваіх класавых інтарэсаў выступілі рабочыя, якія ў 1921 — 1922 гг. арганізавалі шэраг забастовак у Гродне, Брэсце, Пінску. У 1923 г. забастовачны рух ахапіў усе галіны прамысловасці. Адбыліся 62 забастоўкі, у якіх удзельнічалі рабочыя 177 прадпрыемстваў. Рабочыя патрабавалі ад уладальнікаў павышэння заработнай платы, устанаўлення 8-гадзіннага рабочага дня, аплаты за працу ў звышурочны час і інш.

Адначасова з рабочымі на ўзброеную партызанскую барацьбу ўзняліся сяляне. Дзейнічаючы невялікімі атрадамі і групамі, партызаны нападалі на паліцэйскія раз'езды і патрулі, грамілі паліцэйскія ўчасткі, гмінныя ўправы, палілі памешчыцкія сядзібы і асадніцкія хутары. Вясной 1922 г. некалькі тысяч партызан Брэсцкага, Ваўкавыскага, Пружанскага і іншых паветаў нак^равалі польскаму ўраду ўльтыматум, у якім патрабавалі спыніць насілле над беларускім народам, вызваліць з турмаў зняволеных, забараніць высяканне лясоў і даць Заходняй Беларусі права на самавызначэнне. Але ў першыя гады акупацыі партызанская барацьба часцей была стыхійнай.

У кастрычніку 1923 г. адбылася I канферэнцыя камуністычных арганізацый Заходняй Беларусі, якая абвясціла аб стварэнні Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). Са стварэннем КПЗБ партызанскі рух пашырыўся на ўсю тэрыторыю Заходняй Беларусі. У 1923 г. агульная колькасць партызан складала 6 тыс. чалавек. Яны правялі каля 300 баявых аперацый, якія прыводзілі ў жах польскіх памешчыкаў. Некаторыя з іх сталі прадаваць маёнткі і ўцякаць у Польшчу. Актыўную барацьбу павялі сяляне некалькіх вёсак Пружанскага павета супраць братоў С. і Я. Булак-Балаховічаў, якія высякалі лясы Белавежскай пушчы і прадавалі іх за мяжу. Сяляне арганізавалі партызанскі атрад, які разграміў лесапільны завод Балаховічаў у в. Гута-Мехалінская. У 1925 г. пружанскія партызаны вырашылі знішчыць, як яны гаварылі, братоў-разбойнікаў Балаховічаў. Каб гэтаму акту надаць юрыдычную сілу, яны стварылі рэвалюцыйны трыбунал, які вынес завочны смяротны прыгавор Станіславу і Язэпу Булак-Балаховічам. У хуткім часе Язэгі быў забіты, Станіслаў уцёк у Варшаву.

У 1924 — 1925 гг. партызанскія атрады ядналіся ў буйныя фарміраванні па ваенным прынцыпе. Імі камандаваліК.П. Арлоўскі, В.З.Корж, С.А.Ваўпшасаў і інш. Рыхтавалася сапраўдная вайна супраць акупантаў. Польшча была вымушана ўвесці асаднае становішча ў Заходняй Беларусі, накіравала на яе тэрыторыю шмат карных ваенных і паліцэйскіх атрадаў на чале з генералам Рыдз-Сміглам, надзяліўшы яго надзвычайнымі паўнамоцтвамі. Па вёсках, гарадах і мястэчках пракацілася хваля аблаў, арыштаў, працавалі ваенна-палявыя суды, гарэлі вёскі, пачаўся масавы тэрор. У некаторых месцах партызаны вялі сапраўдныя баі з войскамі і паліцыяй. Але сілы былі далёка не роўныя. Партызанскі рух пад напорам шматразова перавышаючых сіл праціўніка ішоў на спад. У гэтых умовах ЦК КПЗБ заклікаў камуністаў і партызан спыніць узброеную барацьбу як несвоечасовую і пачаць рэвалюцыйную барацьбу супраць акупантаў.

24 чэрвеня 1925 г. група паслоў левага кірунку беларускага пасольскага клуба стварыла Беларускую сялянска-рабочую грамаду (БСРГ), якая ў маі 1926 г. аформілася як самастойная палітычная арганізацыя. Яе ўзначалілі Б.А.Тарашкевіч (старшыня ЦК), П.В.Мятла, П.П.Валошын, С.А.Рак-Міхайлоўскі. На студзень 1927 г. БСРГ яднала больш за 2 тыс. гурткоў з 120 тыс. членаў. Грамада мела праграму, якая-патрабавала канфіскацыі памешчыцкіх зямель і падзелу іх без выкупу паміж беззямельнымі і малазямельнымі сялянамі, стварэння сялянска-рабочага ўрада і ўстанаўлення дэмакратычных свабод, самавызначэння Заходняй Беларусі, увядзення 8-гадзіннага рабочага дня, ліквідацыі асадніцгва, адкрыцця школ на роднай мове і г.д. Арганізаваныя грамадой працоўныя сяляне выступілі супраць камасацыі, парцэляцыі і ліквідацыі сервітутаў. Напалоханы размахам рэвалюцыйнага руху ўрад Пілсудскага ў 1927 г. разграміў БСРГ, больш за 800 яе дзеячаў былі арыштаваны і над імі ўчынілі палітычныя працэсы. Працоўныя Заходняй Беларусі адказалі на разгром грамады шматлікімі рэзалюцыямі пратэсту, мітынгамі і масавымі дэманстрацыямі. Рабочыя Косава 3 лютага 1927 г. арганізавалі дэманстрацыю пратэсту супраць разгону грамады. Мірная дэманстрацыя была расстраляна, шэсць чалавек забіта, некалькі дзесяткаў паранена.

3 1921 г. у Заходняй Беларусі дзейнічала прагрэсіўная культурна-асветная арганізацыя Таварыства беларускай школы (ТБШ). У 1928 г. каля 500 гурткоў ТБШ аб'ядноўвалі ў сваіх радах амаль 30 тыс. чалавек. Кіраўнікамі і актыўнымі дзеячамі ТБШ у розны час былі Б.А.Тарашкевіч, Р.Р.Шырма, П.Пястрак і інш. ТБШ змагалася за распаўсюджванне пісьменнасці сярод насельнііггва, за беларускую школу, стварала бібліятэкі, клубы, мастацкую самадзейнасць, выдавала беларускія газеты, падручнікі, кнігі і інш. У канцы 1937 г. польскія ўлады забаранілі дзейнасць ТБШ.

У дзейнасці БСРГ, клуба "Змаганне", ТБШ і іншых рэвалюцыйна-дэмакратычных арганізацый Заходняй Беларусі актыўны ўдзел прымалі П.Пястрак, Р.Шырма і І.Дварчанін. Апошні ў 1927 г. склаў "Хрэстаматыю новай беларускай літаратуры", якая была выдадзена ў Вільні.

У гады сусветнага эканамічнага крызісу (1929 — 1933) у Заходняй Беларусі склалася выключна цяжкае становішча. Яе і без таго слабая эканоміка ў выніку крызісу прыйшла ў поўны заняпад, былі паралізаваны цэлыя галіны прамысловасці, закрываліся прадпрыемствы, вырасла колькасць беспрацоўных. У гэтых умовах прадпрымальнікі ўзмацнілі эксплуатацыю рабочых, паменшылі і без таго мізэрную заработную плату.

Эканамічны крызіс моцна ўдарыў і па вёсцы. Рэзка знізіліся цэны на сельскагаспадарчыя прадукты, а на прамысловыя тавары ўзняліся у некалькі разоў. У той час частай з'явай былі неўраджаі (1928, 1931, 1933), у выніку якіх голад ахапіў сотні тысяч сялян. Так, толькі ў пяці паветах Віленскага ваяводства галадала каля 200 тыс. чалавек.

Сялянскі рух 1929 — 1930 гг. у цэлым перажываў спад, які працягваўся з часу разгрому грамады. Але ўжо ўвосень 1932 г. у Гродзенскім павеце ўзмацнілася барацьба сялян супраць камасацыі. У в. Завадзічы сяляне ўступілі ў бойку з атрадам паліцыі. Многія з сялян былі забіты, звыш 20 чалавек трапілі ў гродзенскую турму.

У 1934 — 1935 гг. рэвалюцыйны вызваленчы рух у Заходняй Беларусі развіваўся ў цяжкіх умовах. На падставе рэакцыйнага закону аб ізаляцыі "небяспечных элементаў", прынятага ў 1934 г., сотні камуністаў, камсамольцаў, рэвалюцыйна настроеных рабочых і сялян былі кінуты за краты і ў Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер.

II з'езд КПЗБ, які адбыўся ў маі 1935 г., нацэліў камуністаў на стварэнне адзінага рабочага і антыфашысцкага фронту. Гэта ідэя атрымала шырокае распаўсюджванне і падтрымку сярод рабочых і сялян. Пад лозунгамі адзінага фронту ў 1935 — 1938 гг. прайшла магутная хваля забастовак, дэманстрацый рабочых. Яны адбыліся амаль ва ўсіх гарадах Заходняй Беларусі. Рабочыя патрабавалі павелічэння заработнай платы, заключэння калектыўных дагавораў, прыёму на работу звольненых.

Летам 1935 г. пачалося буйное выступленне нарачанскіх сялян-рыбакоў, у якім удзельнічала каля 5 тыс. чалавек. Прычынай паслужылі спробы ўлад пазбавіць сялян права лавіць рыбу. Кіравала барацьбой рыбакоў КПЗБ. Кіраўнікі забастоўкі былі арыштаваны, але барацьба нарачанскіх рыбакоў вялася аж да 1939 г.

Пасля рэвалюцыйнага ўздыму 1936 — 1937 гг. у Заходняй Беларусі пачаўся спад рабочага і сялянскага руху. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічаў неабгрунтаваны роспуск у 1938 г. Выканкамам Камінтэрна КПП і яе састаўных частак — КПЗБ і КПЗУ. Роспуску КПЗБ папярэднічалі сталінскія рэпрэсіі ў 1936 — 1937 гг. яе кіруючых работнікаў, якія знаходзіліся ў Маскве і Мінску. У ліку арыштаваных былі члены ЦК КПЗБ Я.К.Лагіновіч, А.С.Славінскі, А.А.Альшэўскі, В.З.Харужая, дзесяткі актыўных дзеячаў нацыянальна-вызваленчай барацьбы працоўных Заходняй Беларусі. Амаль усе яны загінулі ў турмах і лагерах.

Гераічная барацьба працоўных Заходняй Беларусі за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне мела вялікае гістарычнае значэнне не толькі для народных мас заходніх абласцей, але і для ўсяго беларускага народа. Сваёй упартай рэвалюцыйнай барацьбой яны засведчылі імкненне да ўз'яднання з Савецкай Беларуссю, да кансалідацыі беларускай нацыі ў адзінай дзяржаве.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



Сейчас читают про: