Народнае супраціўленне фашызму на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

3 першых дзён фашысцкага нашэсця значная частка насельніцтва Беларусі пачала барацьбу супраць акупантаў. Вялікі ўклад у арганізацыю гэтай барацьбы ўнеслі партыйныя і камсамольскія органы. Аднымі з першых пачалі дзейнічаць Мінскі, Гомельскі, Пінскі абласныя і Гомельскі гарадскі падпольныя партыйныя і камсамольскія камітэты. Ужо ў чэрвені 1941 г. работнік Пінскага абкама партыі В.З.Корж сфарміраваў партызанскі атрад. Увосень 1941 г. ён на чале атрада разам з партызанамі Палесся і Міншчыны прайшоў з баявым рэйдам па захопленых ворагам тэрыторыях Палескай і Мінскай абласцей. У гэты ж час арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад у Суражскім раёне Віцебскай вобласці М.Н. Шмыроў, у Акцябрскім раёне Палескай вобласці пачаў дзейнічаць партызанскі атрад пад кіраўніцтвам У.П.Бумажкова і Ф.І.Паўлоўскага.

Па няпоўных звестках, у 1941 г. у рэспубліцы было створана і дзейнічала 99 атрадаў і прыкладна столькі ж партызанскіх груп. Менавіта яны сталі асновай далейшага развіцця народнай барацьбы ў тыле ворага.

Разам са стварэннем партызанскіх атрадаў і груп на тэрыторыі рэспублікі фарміраваліся буйныя цэнтры партызанскага руху. Нарастала баявая актыўнасць партызан.

Восенню 1941 г. пашырыліся дыверсіі на чыгунках. 1 верасня быў знішчаны варожы эшалон на адрэзку Рудзенск—Седча. У выніку дыверсіі асіповіцкіх партызан 4 — 5 кастрычніка каля станцыі Талька рух на чыгунцы і шашы Мінск — Бабруйск спыніўся на некалькі дзён.

Восенню-зімой 1941 — 1942 гг. у гарадах і сёлах Беларусі працягваўся працэс стварэння і ўмацавання падпольных арганізацый.

Тысячы былых вайскоўцаў былі вызвалены падпольшчыкамі з фашысцкага палону і накіраваны ў лес да партызан для барацьбы супраць ворага.

Ва ўмовах нарастання супраціўлення насельніцтва рэспублікі фашыстам бальшавікі ўзмацнялі кіраўніцтва падполлем і партызанскім рухам. 3 гэтай мэтай на акупіраванай тэрыторыі Беларусі была створана шырокая сетка падпольных партыйных і камсамольскіх органаў, якія ўзначалілі барацьбу з нямецкімі акупантамі.

У цяжкіх умовах вялі барацьбу з ворагам падполыпчыкі Мінска. Нягледзячы на вялікія страты, панесеныя ў час масавых арыштаў у сакавіку і верасні 1942 г., яны не спынілі барацьбы супраць нямецкіх захопнікаў, арганізавалі шмат буйных аперацый на прамысловых і ваенных аб'ектах, транспарце.

У заходніх абласцях Беларусі ў барацьбе з ворагам прымалі ўдзел звыш 40 абласных, міжраённых і раённых антыфашысцкіх падпольных арганізацый, ў якіх знаходзілася болын за 12 тыс. чалавек. Гэтыя арганізацыі ўзніклі па ініцыятыве былых членаў КПЗБ і КСМЗБ.

Значны ўклад у барацьбу з нямецкімі акупантамі ўнесла камсамольскае падполле, у арганізацыі якога прымалі ўдзел М.В.Зімянін, К.Т.Мазураў, П.М.Машэраў, С.В.Прытыцкі, Ф.А.Сурганаў.

Значныя страты ворагу нанесла камсамольская арганізацыя "Юныя мсціўцы" чыгуначнай станцыі Обаль. Патрыёты знішчылі льнозавод, электрастанцыю, вадакачку, некалькі эшалонаў. Праводзілі агітацыйную і разведвальную работу. Усяго падпольшчыкі арганізавалі 21 дыверсію. Многія з іх узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Е.Зяньковай і З.Партновай прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Члены Скідзельскага камсамольска-маладзёжнага падполля збіралі звесткі пра варожыя гарнізоны, рух нямецкіх падраздзяленняў па чыгунцы і шашэйных дарогах і перадавалі іх партызанам, аказвалі ім дапамогу зброяй, медыкаментамі, адзеннем і абуткам, распаўсюджвалі сярод насельніцтва лістоўкі. Мужна вялі барацьбу з нямецкімі акупантамі юныя патрыёты і ў іншых населеных пунктах Беларусі.

Перамога савецкіх войскаў над нямецка-фашысцкімі захопнікамі пад Масквой, контрнаступленне Чырвонай Арміі зімой 1941/42 гг. садзейнічалі актывізацыі партызанскага руху на Беларусі. Партызаны атрадаў Героя Савецкага Саюза Ф.І.Паўлоўскага і А.І.Далідовіча ў студзені 1942 г. знішчылі варожы гарнізон у Капаткевічах. Сіламі некалькіх партызанскіх атрадаў быў ліквідаваны нямецкі гарнізон у Азарычах. У гэтым жа месяцы партызанскія атрады М.Ф.Шмырова, Я.З.Захарава, Д.В.Райцава і інш. сумесна з часцямі Калінінскага фронту прымалі ўдзел у стварэнні "Віцебскіх (Суражскіх) варот", якія дзейнічалі да кастрычніка 1942 г. і дапамагалі народным мсціўцам падтрымліваць сувязь з савецкім тылам.

3 вясны 1942 г. партызанскі рух набыў больш масавы, народны характар. Стварэнне брыгад і злучэнняў давала магчымасць партызанам праводзіць буйныя аперацыі па знішчэнні гарнізонаў ворага і яго камунікацый.

Камандаванне партызанскіх злучэнняў надавала вялікае значэнне разгрому варожых гарнізонаў. Барацьба партызан з імі пачалася з першых дзён вайны. Спачатку гэтыя акцыі мелі эпізадычны характар. Аднак паступова ўдары партызан па фашысцкіх гарнізонах станавіліся ўсё болын масавымі і арганізаванымі. Дастаткова адзначыць, што ў канцы першага перыяду Вялікай Айчыннай вайны партызаны разграмілі значную колькасць варожых гарнізонаў, у тым ліку ў 14 раённых цэнтрах рэспублікі. Важнай асаблівасцю гэтых аперацый з'яўлялася тое, што іх значная колькасць прыходзілася на перыяды рашаючых ваенных дзеянняў Чырвонай Арміі на франтах.

Дзеянні партызан па разгроме варожых гарнізонаў вымушалі акупантаў утрымліваць значныя сілы рэгулярных войскаў для аховы тылу.

Мужна змагаліся з нямецкімі акупантамі партызаны брыгады К.С.Заслонава, якому пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Яны разграмілі некалькі варожых гарнізонаў, правялі шэраг дыверсій на чыгунцы і шашэйных дарогах. К.Заслонаў загінуў у баі каля в. Купаваць 14 лістапада 1941 г.

У выніку ўзмацнення партызанскага руху некаторыя раёны рэспублікі былі вызвалены ад ворага. К канцу 1943 г. партызаны ўтрымлівалі і кантралявалі каля 60 % тэрыторыі Беларусі.

Дзякуючы стварэнню зон складвалася цесная баявая садружнасць народных мсціўцаў Беларусі з партызанамі суседніх рэспублік. У канцы 1942 г. сіламі беларускіх, рускіх і латышскіх партызан на стыку межаў БССР, РСФСР і Латвіі была вызвалена значная тэрыторыя і створаны партызанскі край плошчай каля 10 тыс.км2 з насельніцтвам звыш 100 тыс. чалавек. Партызаны Вілейскай вобласці сум"есна з літоўскімі сябрамі вызвалілі ад гітлераўцаў тэрыторыю, прылягаючую да межаў Літвы, і стварылі там партызанскую зону.

Насельніцтва зон актыўна ўдзельнічала ва ўзброенай барацьбе супраць акупантаў. Жыхары папаўнялі рады партызан, вялі разведку. Дзякуючы існаванню зон сотні тысяч людзей былі выратаваны ад знішчэння і выгнання ў фашысцкую няволю, сарваны планы акупантаў асудзіць насельніцтва і партызан на галодную смерць.

Зоны з'яўляліся агітацыйна-прапагандысцкімі цэнтрамі. Тут выпускаліся газеты, працавалі радыёстанцыі, праводзіліся гутаркі і лекцыі, дэманстраваліся кінафільмы.

Зразумела, што такая абстаноўка на захопленай тэрыторыі Беларусі не адпавядала палітычным мэтам акупантаў.

Нямецкае камандаванне правяло шэраг буйных аперацый па ліквідацыі партызанскіх зон. У ліпені 1942 г. звыш 30 тыс. салдат рэгулярнай арміі і паліцэйскіх пры падтрымцы танкаў, артылерыі і авіяцыі ўдзельнічалі ў карнай экспедыцыі "Адлер" супраць атрадаў Клічаўскай партызанскай зоны. Нягледзячы на цяжкія страты, партызаны выйшлі з акружэння. Не змаглі гітлераўцы знішчыць і Расонска-Асвейскую партызанскую зону ў лютым — сакавіку 1943 г.

Але і масавыя карныя аперацыі супраць насельніцтва і партызан не прыносілі жаданых вынікаў, патрыятычны рух нарастаў і пашыраўся.

Трэба адзначыць, што ў 1943 — 1944 гт. шырока практыкаваліся рэйды перадыслакацыі партызанскіх злучэнняў з усходніх раёнаў рэспублікі ў заходнія, што з'яўлялася важным сродкам ажыццяўлення ваенна-аператыўных планаў савецкага камандавання.

Вялікія страты ворагу нанеслі партызаны Беларусі ў перыяд "рэйкавай вайны" адначасовым масавым разбурэннем чыгуначных камунікацый. Першы этап "рэйкавай вайны" (аперацыя "Рэйкавая вайна") пачаўся ў жніўні 1943 г., калі савецкія войскі перайшлі ў контрнаступленне пад Курскам, і закончыўся ў сярэдзіне верасня 1943 г.; другі (аперацыя "Канцэрт") праходзіў з другой паловы верасня да канца кастрычніка 1943 г.; трэці этап пачаўся ў чэрвені 1944 г. напярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён" і закончыўся з вызваленнем Беларусі.

Аднак трэба адзначыць, што пры правядзенні трэцяга этапа "рэйкавай вайны" мелі месца і недахопы.

Партызанскі рух карыстаўся падтрымкай мясцовага насельніцтва. Яно забяспечвала партызан прадуктамі і адзеннем, вяло разведвальную работу, збірала і перадавала ім зброю і боепрыпасы, удзельнічала ў баявых аперацыях.

Партызанам аказвалася разнастайная дапамога з-за лініі фронту. Працоўныя савецкага тылу накіроўвалі партызанам пасылкі з абмундзіраваннем, цёплым адзеннем, медыкаментамі, харчамі, праводзілі збор сродкаў у фонд дапамогі народным мсціўцам.

Свой уклад у барацьбу з нямецкімі захопнікамі ўнеслі жыхары Беларусі, якія былі эвакуіраваны ў савецкі тыл. У выніку самаадданай працы рабочых і інжынераў на вывезеных прадпрыемствах хутка была наладжана вытворчасць прамысловай прадукцыі. Сяляне паспяхова працавалі ў мясцовых калгасах, саўгасах, МТС. Вучоныя Акадэміі навук БССР вялі даследаванні, якія мелі важнае народнагаспадарчае і абароннае значэнне. Падрыхтоўкай кадраў займаліся Беларускі дзяржаўны універсітэт на станцыі Сходня пад Масквой, Мінскі медыцынскі інстытут у Яраслаўлі, Беларускі лесатэхнічны інстытут у Свярдлоўску, Беларуская кансерваторыя ў Саратаве. Дзеячы літаратуры і мастацтва стварылі шэраг цікавых твораў.

Разам з жыхарамі Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў змагаліся прадстаўнікі многіх народаў СССР. Варта адзначыць, што жыхары нашай рэспублікі складалі да 90% ад агульнай колькасці народных мсціўцаў. Партызаны і падпольшчыкі нанеслі цяжкія страты ворагу ў тэхніцы.

 


 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: