Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё БССР у 1928-1939 гг

На мяжы 20 — 30 гг. адміністрацыйна-камандныя метады кіравання распаўсюдзіліся на ўсе сферы жыцця грамадства. Пастановы вышэйшых органаў падлягалі абавязковаму выкананню ніжэйстаячымі. Дэмакратычная сістэма кіравання была поўнасцю выключана з жыцця грамадства. Гэта адбывалася ва ўсіх звёнах савецкай палітычнай сістэмы. Бюракратычны апарат, які ўзвысіўся над грамадствам і фактычна ператварыўся ў самастойны клас, рэалізоўваў свае інтарэсы і спекуляваў на энтузіязме мас.

Грамадскія інстытуты і самадзейныя арганізацыі працоўных арыентаваліся толькі на выкананне распараджэнняў партыйных органаў. Саветы стваралі бачнасць улады народных мас. Вялікі ўрон панеслі прафсаюзы: іх тэрьггарыяльныя саветы былі скасаваны, уводзіліся пасады ўпанаважаных УЦСПС па БССР на грамадскіх пачатках.

Характэрнымі рысамі грамадскага жыцця Беларусі, як і ўсёй краіны, сталі татальная цэнтралізацыя кіравання ўсімі сферамі грамадскага жыцця, адміністрацыйна-камандныя метады ў спалучэнні з дзяржаўным тэрорам аж да арганізацыі масавых рэпрэсій і ўтварэння лагераў з прымусовай працай; экстэнсіўны і стратны гаспадарчы і палітычны механізм, пры якім поўнасцю выключаецца ацэнка дасягненняў на аснове сацыяльнай эфектыўнасці; адмова ад каштоўнасцяў папярэдніх формаў дэмакратыі, адхіленне мас ад кіравання і фармалізацыя інстытутаў дэмакратыі, абогатварэнне ўлады; непадуладнасць грамадскага жыцця нават фармальным дэмакратычным працэдурам, зрошчванне партыйнага і дзяржаўнага апарату, кантроль выканаўчых органаў над выбарнымі, выхад карных органаў з падпарадкавання законам і грамадству.

Такому сцвярджэнню быццам супярэчыць прыняцде -Канстытуцыі СССР 1936 г., Канстытуцыі БССР 1937 г., у якіх абвяшчалася пашырэнне дэмакратычных свабод. Аднак канстытуцыйныя нормы мелі чыста намінальны характар, не ўздзейнічалі на паўсядзённае жыццё. Асноўны закон абвясціў роўныя палітычныя правы для ўсіх грамадзян, у тым ліку і права выбіраць і выбірацца. Але выбары ў Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных праходзілі на безальтэрнатыўнай аснове. Яны адбыліся ва ўсходніх абласцях рэспублікі ў чэрвені 1938 г. і снежні 1939 г., у заходніх — у сакавіку і снежні 1940 г. У іх удзельнічала каля 100 % выбаршчыкаў, якія прагаласавалі за кандыдатаў, вылучаных партыйна-савецкімі органамі.

У працэсе ўтварэння і станаўлення адміністрацыйнакамандная сістэма абапіралася на розныя слаі грамадства. Першапачаткова галоўнай апорай ўлады сталі найменш забяспечаныя, не маючыя палітычнай культуры слаі рабочага класа і сялянства, а таксама частка інтэлігенцыі, якая крытычна адносілася да буржуазнага ладу. Простыя, зразумелыя лозунгі Кастрычніка, спадзяванні на хуткае паляпшэнне свайго становішча прыцягнулі на бок балыпавікоў шырокія масы. Паступова сацыяльная база новай улады мяняецца. Усё большую вагу набывае партыйнадзяржаўная бюракратыя, апарат арміі і праваахоўных органаў. Дзеля захавання падтрымкі сярод рабочых і сялян шырока выкарыстоўваюцца сацыяльная дэмагогія, прапаганда ідэі "светлай будучыні".

Магутны ідэалагічны апарат, што ахапіў сваім уздзеяннем практычна ўсё грамадства, аказаў значны ўплыў на людзей, многія з якіх шчыра верылі. ў правільнасць навязаных ім шляху развіцця, маральных каштоўнасцяў. Але не адзін з таталітарных рэжымаў не можа мець у сваёй аснове толькі веру.

Асаблівае значэнне для рэжыму меў тэрор, рэпрэсіі супраць народа. Для абгрунтавання неабходнасці насілля ўсё шырэй стаў выкарыстоўвацца тэзіс аб абвастрэнні класавай барацьбы.

Жорсткасць стала нормай жыцця савецкага грамадства. Рэпрэсіі былі патрэбны кіруючаму слою па шматлікіх прычынах. Яны дазвалялі спісваць на "шкоднікаў і ворагаў народа" пралікі ў эканоміцы і сацыяльнай палітыцы; далі мільёны бясплатных рабочых, на якіх не распаўсюджваліся ні сацыяльныя праграмы, ні працоўнае заканадаўства; стварылі атмасферу страху, што заглушаў спробы супраціўлення; даў магчымасць знішчаць палітычных праціўнікаў.

Ужо вядомы прыкладныя памеры страт, панесеных народам у перыяд сталінскіх рэпрэсій. Беларусь стала адной з першых ахвяр рэпрэсій, якія разгарнуліся ў рэспубліцы ўжо ў 20-я гг. і не спыняліся да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а затым працягваліся і ў пасляваенныя гады. Сімвалам генацыду ў Беларусі стала адкрытаеў 1988 г. месца расстрэлу людзей — Курапаты. Але, як сказаў Васіль Быкаў, Курапаты — гэта толькі адна кропля ў моры крыві. Па адзнаках даследчыкаў, ахвярамі сталінскіх рэпрэсій сталі звыш 250 тыс. жыхароў нашай рэспублікі.

У другой палове 20-х гг. Беларусь заставалася аграрнай рэспублікай. БССР практычна не мела цяжкай прамысловасці, прадпрыемствы былі дробнымі, а іх тэхнічны ўзровень заставаўся нізкім. Індустрыяльны рост быў неабходны, але дасягнуць яго можна было рознымі спосабамі. Выбар варыянтаў індустрыялізацыі і стварэння матэрыяльнай базы сацыялізму адбыўся ў складаных і супярэчлівых формах. Права на рашэнне рэальна мела толькі Камуністычная партыя, якая валодала палітычнай уладай і ключавымі фінансава-эканамічнымі механізмамі.

Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР, які з'яўляўся складанай часткай агульнасаюзнай пяцігодкі, быў зацверджаны IX Усебеларускім з'ездам Саветаў у маі 1929 г. З'езд канстатаваў, што выкананне першага пяцігадовага плана (1928/29 — 1932/33 гаспадарчыя гады) павінна забяспечыць узмацненне эканамічных і палітычных пазіцый пралетарскай дыктатуры ў яе барацьбе з класавымі ворагамі як унутры краіны, так і за яе межамі. Было падкрэслена, што ўтрыманне высокага напружанага тэмпу сацыялістычнага будаўніцтва выклікана, разам з унутранымі прычынамі, яшчэ і тым, што БССР, знаходзячыся на мяжы з варожым капіталістычным Захадам, з'яўляецца фарпостам СССР.

Вялікая ўвага ўдзялялася развіццю ў рэспубліцы металаапрацоўчай, хімічнай, дрэваапрацоўчаў, гарбарнай, швейнай, харчовай, мясной галін прамысловасці і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. Найважнейшай умовай, якая забяспечвала развіццё народнай гаспадаркі, павінна было з'явіцца стварэнне неабходнай энергетычнай і паліўнай базы. Для гэтага намячалася павялічыць здабычу торфу, закончыць будаўніцтва БелДРЭС, пабудаваць новьш электрастанцыі і павялічыць іх агульную магутнасць.

Асноўныя вытворчыя даходы БССР за пяцігодку павялічыліся ў 3,7 раза (у цэлым па СССР — у 2,2 раза), пры гэтым каля 80 % прыпадала на новыя і цалкам рэканструяваньш прадпрыемствы. Беларусь з аграрнай ператварылася ў рэспубліку індустрьшльна-аграрную. Было пабудавана 78 буйных і каля 460 дробных прадпрыемстваў. Увайшлі ў строй Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання, Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, швейныя фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі" і "КіМ" у Віцебску, Мінская швейная фабрыка "Кастрычнік", фабрыка штучнага валакна ў Магілёве, цэментавы завод у Крычаве. Удзельная вага буйной прамысловасці ўзрасла з 41,3 да 67 %. 3 прамысловасці былі выціснуты капіталістычныя элементы, дзяржава зрабілася манаполь'ным уласнікам.

Эканоміка Беларусі стала часткай эканамічнага механізма, дырэктыўна кіруемага з цэнтра, падпарадкаванага волі сталінскага кіраўніцтва. Гэта запатрабавала і змянення сістэмы кіравання прамысловасцю. У 1932 г. быў ліквідаваны ВСНГ Беларусі, а замест яго створаны галіновыя наркаматы. Першапачаткова іх было тры: цяжкай, лёгкай і лясной прамысловасці.

3-за адміністрацыйнай структуры кіравання, што складалася, Беларусь сутыкнулася з тымі цяжкасцямі, якія перажывала савецкая эканоміка ў цэлым. Рост прадукцый насці працы адставаў ад зададзеных тэмпаў, сабекошт прадукцыі заставаўся высокім, многія галіны не выканалі пяцігадовы план (прамысловасць будаўнічых матэрыялаў, хімічная, паліўная, энергетычная). Сур'ёзнай праблемай стаў выпуск бракаванай, недабраякаснай прадукцыі.

Прычыны правалу ў эканоміцы заключаліся перш за ўсё ў станаўленні і ўсталяванні адміністрацыйнай сістэмы. К канцу першай пяцігодкі камандная эканоміка стала дамінуючай ва ўсіх сферах гаспадарчага жыцця. Рынак, таварна-грашовыя адносіны былі паўсюдна выціснуты дырэктыўным планавым размеркаваннем рэсурсаў і прадукцыі. Не трэба было думаць аб народнагаспадарчай збалансаванасці, раўнавазе рынку, цэнах і іншых "нэпаўскіх атрыбутах", якія абмяжоўвалі ўладу бюракратыі. Цэны цяпер устанаўліваліся зверху, самімі чыноўнікамі, рыначныя адносіны былі заменены складанай і грувасткай сістэмай прадпісанняў, фондаў і лімітаў. "Адміністрацыйны сацыялізм' стаў рэальнасцю.

Такі эканамічны механізм працягваў дзейнічаць і ў гады другой (1933 — 1937) і трэцяй (1938 — 1941) пяцігодак. Рост прамысловасці быў нераўнамерны і характарызаваўся ўзмацненнем дыспрапорцый і цяжкасцяў.

На перакананні, што пераадолення эканамічнай адсталасці трэба дамагацца цаной любых сацыяльна-эканамічных, палітычных, ідэйна-маральных выдаткаў, грунтавалася сталінская стратэгія. Для падтрымання высокіх тэмпаў індустрыялізацыі прапаноўвалася скарачэнне фондаў спажывання і самая жорсткая эканомія сродкаў, якія вызначаюць жыццёвы ўзровень народных мас.

3 гэтай жа мэтай лічылася неабходным і магчымым дапусціць "таварны голад" (гэта значыць недахоп спажывецкіхтавараў), незбалансаванасць бюджэту, інфляцыйны рост цэн. Стратэгія паскоранага індустрыяльнага развіцця адкрыта патрабавала ад савецкіх людзей сур'ёзных ахвяр і заклікала працоўных свядома ісці на іх.

Каардынацыя паміж галінамі народнай гаспадаркі, узгодненасць мэт пяцігодкі пры такім метадзе правядзення індустрыялізацыі захоўвацца не маглі. Для звышхуткіх "бальшавіцкіх" тэмпаў не хапала сродкаў. Фінансавыя крыніцы, прадугледжаныя першым пяцігадовым планам, спатрэбілася дапаўняць новымі. Пачала практыкавацца штогадовая прымусовая падпіска на дзяржаўную пазыку, рэзка павялічыліся падаткі, "замарожвалася" заработная плата пры павелічэнні нормаў выпрацоўкі.

Гэтымі мерамі можна было павялічыць прыток у казну рублёў, але яны ўжо былі неканверсаванымі, а патрэбна была валюта для закупкі за мяжой сучаснага абсталявання, вырабіць якое на адсталых машынабудаўнічых заводах унутры краіны было немагчыма. Валюту мог даць хлеб — галоўны артыкул экспарту дарэвалюцыйнай Расіі. Адмовіўшыся ад метадаў НЭПа, дзяржава распачала прымусовую канфіскацыю збожжа ў сялян.

К пачатку першай пяцігодкі аснову сельскай гаспадаркі складалі індывідуальныя сялянскія гаспадаркі. Болын як 60 % з іх было аб'яднана спажывецкай і вытворчай кааперацыяй, грамадскі сектар быў невялікі — 213 саўгасаў і каля 400 калектыўных гаспадарак. Адносіны горада і вёскі будаваліся ў асноўным на эканамічных прьшцыпах. Але "крызіс хлебанарыхтовак" 1927/28 гаспадарчага года, дакладней, іпляхі выхаду з яго, намечаныя кіраўніцтвам краіны, стварылі нрьшцыпова новае становішча.

Яшчэ ўвосень 1928 г. пачалі набываць моц надзвычайныя метады — за ўтойванне хлебных лішкаў кулакоў і частку сераднякоў прыцягвалі да суда, хлеб канфіскоўвалі, прычым 1/4 яго частка аддавалася вясковай беднаце. Адраджаўся абшчынны прынцып кругавой парукі — сялянам самім дазвалялася размяркоўваць хлебанарыхтоўкі паміж асобнымі гаспадаркамі. Пры гэтым нарыхтоўчыя цэны на збожжа заставаліся на ўзроўні сярэдзіны 20-х гг., а цэны на прамысловую прадукцыю хутка раслі. Дзяржаўныя нарыхтоўкі фактычна ператвараліся з добраахвотных, аб'ём якіх рэгуляваўся эканамічнымі рычагамі, у неэканамічную канфіскацыю вырабленага прадукту.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: