Міждзяржаўныя супярэчнасці ў 30-х гг. XX ст. Пачатак Другой сусветнай вайны, уз'яднанне Беларусі

3 сярэдзіны 30-х гг. свет пачаў уцягвацца ў новую вайну. Грамадзянская вайна ў Іспаніі, агрэсія Італіі супраць Эфіопіі, Японіі супраць Кітая, далучэнне да Германіі Аўстрыі, затым Мюнхенская змова, у выніку якой Чэхаславакія знікла з карты Еўропы, — такія трагічныя вехі развязвання другой сусветнай вайны. Калі ў канцы 1938 г. фашысцкая Германія пачала дыпламатычны наступ на Польшчу, стварыўшы данцыгскі крызіс і рыхтуючыся да вайны, урад СССР у сакавіку 1939 г. пачаў у Маскве перагаворы з прадстаўнікамі ўрадаў Англіі і Францыі аб заключэнні дагавора аб узаемнай дапамозе. Дэлегацыя СССР прапанавала акрамя заключэння пакта аб узаемнай дапамозе аказаць падтрымку ўсім усходнееўрапейскім краінам, якія мяжуюць з СССР. Польшча адмовілася ад такой прапановы.

Падчас перагавораў ваенных місій СССР, Англіі і Францыі аб арганізацыі сумеснай абароны супраць агрэсіі ў Еўропе кіраўнік савецкай дэлегацыі К.Варашылаў 14 жніўня 1939 г. пры заключэнні дагавора аб узаемнай дапамозе і ваеннай канвенцыі паставіў умову: прапусціць савецкія войскі праз польскую тэрыторыю, каб яны маглі непасрэдна сутыкнуцца з ворагам, калі ён нападзе на Польшчу, або праз румынскую, калі агрэсар нападзе на Румынію. Гэта прапанова не была прынята. Міністр замежных спраў Польшчы заявіў, што яго ўрад такі дагавор заключаць не збіраецца.

Тым часам становішча паблізу мяжы СССР абвастрылася. 22 сакавіка 1939 г. гітлераўцы занялі Клайпедскую вобласць. Літва заключыла дагавор з Германіяй. Былі заключаны "сяброўскія дагаворы" аб ненападзе Германіі з Літвой і Эстоніяй. У летнія месяцы 1938 і 1939 гт. Чырвонай Арміі давялося адбіваць японскую агрэсі.ю ля возера Хасан, ракі Халхін-Гол. У такіх абставінах І.Сталін і В.Молатаў самастойна прынялі рашэнне аб заключэнні з Германіяй дагавору аб ненападзе і спынілі перагаворы з Англіяй і Францыяй.

23 жніўня 1939 г. ў Маскве В.Молатаў і І.Рыбентроп у прысутнасці І.Сталіна падпісалі акт аб ненападзе тэрмінам на 10 гадоў. Да яго быў прыкладзены сакрэтны пратакол, якім размяжоўваліся сферы ўплыву Германіі і СССР. Паводле тэксту пратакола Літва пачаткова была ўключана ў сферу ўплыву Германіі, а Вільня аднесена да Літвы.

Заходняя Беларусь і частка Польшчы на ўсход ад р. Нараў, Вісла, Сан, а таксама Фінляндыя, Эстонія, Латвія і Бесарабія ўвайшлі ў сферу ўплыву СССР. Лёс Польшчы аўтары сакрэтнага пратакола дамовіліся вырашыць у парадку дружалюбнай двухбаковай згоды. Ад дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР гэты сакрэтны пратакол быў скрыты.

На другі дзень пасля ратыфікацыі дагавору Вярхоўны Савет СССР, 1 верасня 1939 г., германскія войскі без абвяшчэння вайны напалі на Польшчу. 3 верасня Францыя і Англія аб'явілі вайну Германіі. Пачалася другая сусветная вайна. Мужнае супраціўленне польскай арміі ў Вестэрплятэ, Гдыні, Модліна, Варшавы не змагло процістаяць адладжанай, высокатэхнічнай машыне гітлераўскага рэйха. Польскі ўрад і камандаванне не змаглі арганізаваць эфектыўную абарону і на трэці тыдзень пасля пачатку вайны пакінулі краіну. Праз два тыдні нямецкія войскі занялі ўсю Польшчу, а 14 верасня Брэст.

Нямецкае кіраўніцтва падштурхоўвала савецкі бок хутчэй выступіць супраць Польшчы, каб ускласці адказнасць за вайну і на СССР. Але Сталін, каб стварыць уражанне нейтралітэту, адцягваў выступленне. Толькі 17 верасня 1939 г., калі польская армія ў цэлым была разбіта, Савецкі ўрад аддаў распараджэнне камандаванню Чырвонай Арміі перайсці граніцу і ўзяць пад сваю абарону жыццё і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Чырвоная Армія прасоўвалася хутка. Месцамі ёй дапамагала насельніцтва, дзейнічалі партызанскія групы. Пераважная большасць польскіх войскаў здавалася без бою. У час паходу ў Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь загінула 737 і было паранена 1862 салдаты і афіцэры Чырвонай Арміі. Да 25 верасня Заходняя Беларусь была поўнасцю занята Чырвонай Арміяй. Ужо 22 верасня генерал Гудэрыян і камбрыг Крывашэін на галоўнай вуліцы Брэста прынялі парад германскіх і савецкіх войскаў, затым савецкія войскі былі адведзены за Буг.

28 верасня ў Маскве быў падпісаны дагавор паміж СССР і Германіяй аб сяброўстве і граніцах, па якім ўстанаўлівалася новая заходняя мяжа Савецкага Саюза па так званай "лініі Керзана". У сакрэтным дадатковым пратаколе была запісана дамоўленасць аб уваходзе тэрытбрыі Літвы ў сферу ўплыву СССР у абмен на Люблінскае і частку Варшаўскага ваяводстваў, якія ўвайшлі ў сферу ўплыву Германіі. 7 кастрычніка 1939 г. па рашэнні ўрада СССР Літве былі перададзены Вільня і Віленскае ваяводства,а летам 1940 г. — Свянцянскі і Гадуцішкаўскі раёны, частка Астравецкага, Ашмянскага, Пастаўскага і Свірскага раёнаў.

Услед за Чырвонай Арміяй у Заходнюю Беларусь для ўсталявання Савецкай улады з усходніх раёнаў было накіравана на партьшную работу 1500, на камсамольскую, савецкую, гаспадарчую —1200 камуністаў і камсамольцаў, сотні работнікаў НКУС, якія не ведалі мясцовага ўкладу жыцця, звычаяў, асаблівасцдў мовы, атаму не карысталіся даверам мясцовага насельніцтва. Ва ўсіх гарадах і паветах былі створаны часовыя ўпраўленні, у вёсках — сялянскія камітэты з мясцовых актывістаў, прадстаўнікоў Чырвонай Арміі і прысланых з усходніх раёнаў камуністаў і камсамольцаў. Яны стварылі атрады рабочай гвардыі, міліцыі, бралі на ўлік фабрыкі і заводы, устанаўлівалі рабочы кантроль, займаліся забеспячэннем, медыцынскім абслугоўваннем.

28—30 кастрычніка 1939 г. ў Беластоку адбыўся народны сход Заходняй Беларусі. Ён прыняў дэкларацыі аб абвяшчэнні Савецкай улады на ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі, канфіскацыі памешчыцкіх зямель, нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці. Сход пастанавіў прасіць Вярхоўны Савет СССР, Вярхоўны Савет БССР прыняць Заходнюю Беларусь у склад СССР і БССР. Народны сход выбраў палнамоцную камісію з 66 чалавек для перадачы Вярхоўным Саветам СССР і БССР яго рашэнняў. 2 лістапада 1939 г. сесія Вярхоўнага Савета СССР і 12 лістапада сесія Вярхоўнага Савета БССР прынялі законы аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз'яднанні яе з БССР.

У снежні 1939 г. — студзені 1940 г. быў уведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Заходняй Беларусі, створаны Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Віленская і Пінскія вобласці і раёны, аў лютым—сакавіку 1990 г. — сельсаветы, партыйныя і камсамольскія арганізацыі. Мясцовыя органы ўлады ў заходніх абласцях апынуліся ў рэчышчы сталінскай камандна-адміністрацыйнай сістэмы і сталі яе састаўной часткай. Гэта адбілася на метадах работы і ходзе сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў.

У лістападзе—снежні 1939 г. адбылася нацыяналізацыя прадпрыемстваў і банкаў. Былі нацыяналізаваны не толькі буйныя і сярэднія прадпрыемствы, але і большая частка дробных, што пярэчыла рашэнням народнага сходу Заходняй Беларусі.

Аднаўляліся і рэканструяваліся прадпрыемствы, будаваліся новыя фабрыкі і заводы. Дробныя прадпрыемствы і рамесна-саматужныя майстэрні былі аб'яднаны ў больш буйныя, павялічылася колькасць рабочага класа, паступова ліквідавалася беспрацоўе.

Пераход да калектывізацыі выклікаў супраціўленне часткі заможных сялян. Вялася антыкалгасная агітацыя, былі выпадкі падпалу калгасных будынкаў, асобных тэрарыстычных актаў. Але ў цэлым барацьба супраць калгасаў у заходнебеларускай вёсцы не дасягнула значных памераў. У адносінах да кулацтва праводзілася палітыка абмежавання.

У заходніх абласцях была ўведзена савецкая сістэма сацыяльнага забеспячэння, бясплатнае медыцынскае абслугоўванне насельніцтва, адкрыта шмат паліклінік, бальніц, дыспансераў.

Адначасова з мерапрыемствамі па пашырэнні сацыяльнай базы новай улады рэпрэсіўны апарат сталінскай дыктатуры ўзмоцнена выкарчоўваў "ворагаў народа", "выкараняў" перажыткі і іншадумства сярод насельніцтва. Адразу пасля ўступлення Чырвонай Арміі на тэрыторыі Заходняй Беларусі пачаліся палітычныя рэпрэсіі. На 22 кастрычніка было арыштавана 4315 памешчыкаў, капіталістаў, прадстаўнікоў былой польскай адміністрацыіі, паліцэйскіх, кіраўнікоў палітычных партый і арганізацый.

5 снежня 1939 г. СНК СССР прыняў сакрэтную пастанову аб высяленні з заходніх абласцей Украіны і Беларусі асаднікаў і работнікаў лясной аховы.

Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР было актам гістарычнай справядлівасці. Яно паклала канец падзелу Беларусі, аднавіла яе тэрытарыяльную цэласнасць, уз'яднала беларускі народ у адзіную сям'ю. Нягледзячы на камандна-адміністрацыйную сістэму, заходнія вобласці БССР за 1 год і 9 месяцаў з моманту ўз'яднання зрабілі значны крок у сацыяльна-эканамічным развіцці і ажыццяўленні культурных пераўтварэнняў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: