double arrow

Напад Германіі на СССР, акупацыя Беларусі, акупацыйны рэжым.

22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія без аб'яўлення вайны напала на СССР. Ваенныя дзеянні разгарнуліся ад Баранцава да Чорнага мора, дзе вялі наступленне тры буйныя фашысцкія групоўкі — "Поўнач", "Цэнтр" і "Поўдзень". Супраць войскаў Заходняй асобай ваеннай акругі, якая 22 чэрвеня была пераўтворана ў Заходні фронт (камандуючы Дз.Р.Паўлаў), дзейнічала група армій "Цэнтр" (камандуючы генерал-фельдмаршал Ф.Бок) у складзе 4-й і 9-й палявых армій, 2-й і 3-й танкавых груп, усяго 50 дывізій і дзве матарызаваныя брыгады. Гэтыя сухапутныя сілы падтрымліваў 2-й паветраны флот — 1600 баявых самалётаў. Удар гэтай адборнай групоўкі прынялі на сябе 3, 4 і 10-я арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта В.І.Кузняцова, генералмаёра К.Дз.Голубева, генерал-маёраА.А.Кара6кова — усяго 11 стралковых, дзве танкавыя, адна кавалерыйская дывізіі.

У першыя часы вайны праціўнік правёў масіраваны артылерыйскі абстрэл пагранічных раёнаў Беларусі. Магутныя бомбавыя ўдары былі нанесены па скапленнях войскаў Чырвонай Арміі, аэрадромах, чыгуначных вузлах. Бамбардзіроўцы падвергліся буйнейшыя прамысловыя цэнтры: Баранавічы, Брэст, Ваўкавыск, Гродна і інш.

Чырвоная Армія несла велізарныя людскія і матэрыяльныя страты, не атрымлівала своечасовага папаўнення, боепрыпасаў, зброі і вымушана была адступаць. У выніку хуткага прасоўвання варожых сіл значная колькасць савецкіх войскаў трапіла ў акружэнне, здалася ў палон, хавалася ў лясах.

Нягледзячы на вельмі неспрыяльныя ўмовы пачатку Вялікай Айчыннай вайны, воіны Чырвонай Арміі мужна і бясстрашна змагаліся з ворагам. Першыя ўдары прынялі на сябе пагранічнікі і воіны прыгранічных гарнізонаў. Да апошняга патрона абаранялі свае пазіцыі пагранічнікі 4-й заставы пад камандаваннем старшага лейтэнанта І.Г.Ціханава на паўночным захадзе ад Брэста. Выключны гераізм праявілі воіны 3-й заставы 86-га Аўгустоўскага пагранатрада на чале з лейтэнантам В.М.Усавым, якія змагаліся ў раёне Гродна. За дзесяць гадзін бою яны адбілі адну за другой сем атак. В.М.Усаў пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Прарваўшы абарону пагранічных войскаў, фашысты, нягледзячы на ўпартае супраціўленне з боку асобных часцей Чырвонай Арміі, даволі хутка рухаліся ў глыб тэррыторыі Беларусі.

Сур'ёзная пагроза захопу ворагамі навісла над сталіцай Беларусі Мінскам. Становішча ўскладнялася тым, што Мінскі ўмацаваны раён быў фактычна не падрыхтаваны да абароны. Рашэннем Ваеннага савета Заходняга фронту абарона горада была ўскладзена на войскі 44-га і 2-га стралковых карпусоў. Для дапамогі ім ствараліся добраахвотныя знішчальныя атрады з жыхароў сталіцы. Яны ахоўвалі прадпрыемствы, вузлы і сродкі сувязі, масты. Бітва за Мінск была кароткай, але жорсткай. Гітлераўцы страцілі сотні салдат і афіцэраў, было спалена і падбіта больш за 300 танкаў, шмат іншай баявой тэхнікі. Адчувальныя страты нанеслі праціўніку лётчыкі. Экіпажы савецкіх бамбардзіроўшчыкаў капітана М.Ф.Гастэлы, капітана А.С.Маслава, старшага лейтэнанта І.З.Прасайзена накіравалі свае падбітыя самалёты на вялікую колькасць варожай баявой тэхнікі.

Сілы былі няроўныя, і, нягледзячы на ўпартае супраціўленне, савецкім вайскам не ўдалося ўтрымаць сталіцу Беларусі. У другой палове дня 28 чэрвеня нямецкія танкі ўварваліся ў Мінск.

У гіганцкім катле на захад ад Мінска ў акружэнні апынуліся амаль цалкам злучэнні 3-й і 10-й армій, а таксама частка сіл 4-й і 13-й армій. Некаторыя з іх прабіліся з акружэння, частка засталася ў лясах і перайшла да партызанскай барацьбы, але значная колькасць трапіла ў палон. Вораг захапіў шмат баявой тэхнікі, зброі і вайсковай маёмасці. Усё гэта адмоўна паўплывала на баявы стан Заходняга фронту, ускладняла яго задачы ў далейшай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Адступаючы на ўсход, часці Чырвонай Арміі вялі цяжкія абарончыя баі. Увесь цяжар абароны радзімы быў ускладзены на плечы простых салдат.

Значная ўвага ўдзялялася эвакуацыі ўстаноў навукі і культуры. Ва ўсходнія раёны эвакуіраваліся калектывы 60 навукова-даследчых інстытутаў і лабараторый, 6 буйных тэатраў, больш за 20 вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў.

Трэба адзначыць, што эвакуацыйныя мерапрыемствы праводзіліся ў вельмі кароткія тэрміны, у складаных умовах прыфрантавой абстаноўкі, пад артылерыйскімі абстрэламі і налётамі варожай авіяцыі.

У пачатку ліпеня 1941 г. савецкае камандаванне зрабіла захады па стварэнні лініі абароны ўздоўж Заходняй Дзвіны і Дняпра з мэтай не дапусціць прарыву гітлераўцаў на маскоўскім напрамку. Тры дні ішлі баі ў Барысаве на шашы Мінск—Масква. 8 —9-га ліпеня г.п. Талачын двойчы пераходзіў з рук у рукі. 14 ліпеня пад Оршай упершыню прыняў удзел у ваенных дзеяннях дывізіён рэактыўных мінамётаў пад камандаваннем капітана І.А.Флёрава. Жорсткія баі разгарнуліся ў раёне Бабруйска за пераправу праз Бярэзіну, дзе ў адным з баёў фашысты страцілі 20 танкаў.

Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Няўдачы Чырвонай Арміі ў пачатку вайны мелі свае рэальныя прычыны. Сур'ёзныя памылкі сталінскага кіраўніцтва напярэдадні вайны ў знешняй палітыцы, масавае рэпрэсіраванне вышэйшага каманднага саставу Чырвонай Арміі, непрыняцце належных мер па ўмацаванні абараназдольнасці краіны не дазволілі рэалізаваць ваенны і эканамічны патэнцыял у першыя месяцы вайны, прывялі да вялікіх матэрыяльных і людскіх страт.

На працягу чэрвеня — жніўня 1941 г. на тэрыторыі Беларусі быў усталяваны жорсткі акупацыйны рэжым. Асноўнай яго мэтай была татальная эканамічная эксплуатацыя Беларусі дзеля патрэб Германіі, паступовая каланізацыя яе тэрыторый, германізацыя, высяленне і ў значнай ступені знішчэнне карэннага насельніцтва. У плане аператыўнага кіравання тэрыторыя Беларусі была раздзелена. Паўночназаходнія раёны Брэсцкай вобласці і Беластоцкую вобласць з гарадамі Гродна і Ваўкавыскам акупанты далучылі да Усходняй Прусіі: паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей па лініі 20 км на поўнач ад чыгуначнай лініі Брэст—Гомель адыінлі да рэйхскамісарыята "Украіна": паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці ўключылі ў генеральную акругу Літвы, Віцебскую, Магілёўскую, большую частку Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай абласцей перадалі ў зону аператыўнага тылу групы армій "Цэнтр". У склад генеральнай акругі Беларусі ўвайшлі Баранавіцкая, частка Вілейскай, Мінскай, Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей, што складала 1/3 даваеннай тэрыторыі БССР, Гэта тэрыторыя была ўключана ў склад рэйхскамісарыята Остланд і падзелена на 10 акруг: Баранавіцкую, Барысаўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Навагрудскую, Слонімскую, Слуцкую.

Да верасня 1941 г. тэрыторыя Беларусі была падпарадкавана вайсковай адміністрацыі, яе кіраванне захавалася пазней на значнай частцы Усходняй і Цэнтральнай Беларусі. 3 1 верасня 1941 г. у межах генеральнай акругі Беларусі была ўсталявана ўлада цывільнай адміністрацыі на чале з В. фон Кубэ. Аднак функцыі цывільнай улады былі абмежаваны дзейнасцю сіл паліцыі і СС, якія вырашалі пытанні бяспекі і барацьбы з антыфашысцкім рухам. На акупіраванай тэрыторыі дзейнічала мноства будаўнічых, дарожных арганізацый, гаспадарчых службаў, якія займаліся арганізацыяй харчовых і фуражных паставак і мабілізацыяй мясцовага насельніцтва на выкананне неабходных вайсковых работ. Была закладзена сістэма паралельнага кіраўніцтва, якая часам не дазваляла органам акупацыйнай улады працаваць скаардынавана.

Вясной 1942 г. натэрыторыі генеральнай акругі Беларусі была праведзена зямельная рэформа. Усе калгасы оылі распарцэляваны, а іх зямля і інвентар перайшлі ў сямейны ўжытак сялян у рамках так званых зямельных кааператываў. На тэрыторыі ўсходняй часткі Беларусі калгасы яшчэ доўгі час захоўваліся як эфектыўны сродак задавальнення гаспадарчых патрэб Германіі. Наладжвалася работа прамысловых прадпрыемстваў, транспарту, якія павінны былі працаваць на карысць нямецкіх войскаў. Заработная плата на іх была мізэрная. Кіраўнікі прадпрыемстваў мелі права неабмежавана павялічваць рабочы дзень, западозраных у сабатажах высылаць у канцлагеры, саджаць у турмы.

3 ліку беларускіх нацыянальных дзеячаў, якія звязвалі свае надзеі з фашысцкай Германіяй, 22 кастрычніка 1941 г. была створана Беларуская народная самапомач (БНС). Кіраўніком гэтай калабарацыянісцкай арганізацыі быў прызначаны І.Ермачэнка. Адзінай мэтай яе існавання абвяшчаўся клопат аб ахове здароўя і грамадская апека. Пазней да ліку функцый Беларускай народнай самапомачы былі далучаны пытанні адукацыі і культуры. Быў дадзены дазвол на адкрыццё пачатковых школ, дамоў культуры, чытальняў, бібліятэк і г.д. Рабіліся таксама крокі па беларусізацыі царкоўнага жыцця, выдаваліся чатыры беларускія часопісы, былі арганізаваны Беларускае навуковае таварыства, прафсаюзы, Жаночая Ліга, дадзены дазвол на ўжыванне беларускіх нацыянальных сімвалаў і г.д. Паступова быў створаны цэнтральны і мясцовы апарат Беларускай народнай самапомачы. 29 чэрвеня 1942 г. было абвешчана фарміраванне беларускага Вольнага корпуса самааховы з мэтай барацьбы з узмацніўшыміся партызанскімі сіламі. Аднак яго арганізацыя засталася незавершанай па прычыне супраціўлення з боку кіраўніцтва СС, якое не жадала ствараць нацыянальныя фарміраванні. У выніку супраціўлення з боку сіл бяспекі Беларуская самаахова была распушчана, а дзейнасць БНС абмежавана ранейшымі функцыямі.

Акупацыйны рэжым прынёс Беларусі незлічоныя беды. 3 першых дзён свайго гаспадарання акупанты праводзілі карныя аперацыі супраць партызан і мірных жыхароў. Не шкадавалі нават старых, жанчын і дзяцей.

За час акупацыі на тэрыторыі Беларусі было створана звыш за 260 лагераў смерці і іх філіялаў. Лагер смерці ў Трасцянцы, што пад Мінскам, па колькасці знішчаных людзей знаходзіцца на трэцім месцы пасля Асвенцыма і Майданэка. Акрамя таго, у сталіцы Беларусі і яе ваколіцах знаходзілася яшчэ некалькі лагераўсмерці: навул. Шырокая (знішчана 20тыс. чалавек), у раёне Масюкоўшчыны (80 тыс. чалавек). У лагерах над зняволенымі праводзіліся доследы з заразнымі хваробамі, газамі і г.д., іх труцілі ў душагубках. Жудасным становішчам вызначаліся яурэйскія гета. Адным з найбольш буйных з'яўлялася Мінскае гета. Яно пачало дзейнічаць у жніўні 1941 г.

У гады вайны з Беларусі ў Германію было адпраўлена шмат матэрыяльных і гістарычных каштоўнасцяў, знішчана каля 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, вывезена 90 % станочнага і тэхнічнага абсталявання, кнігі, карціны, выдатныя помнікі старажытнасці з беларускіх бібліятэк, музеяў і многае іншае. Па ацэнках спецыялістаў, Беларусь больш чым якая-небудзь іншая краіна Еўропы пацярпела ад вайны.

Водгукам на акупацыйны рэжым сталі масавы антыфашысцкі рух, дзейнасць партызан і падполынчыкаў. У заходніх абласцях Беларусі ў 1942 — 1944 гг. змагалася з ворагам Армія Краёва (АК). Найболыы буйныя яе фарміраванні на тэрыторыі Беларусі былі сканцэнтраваны ў Навагрудскай акрузе. Тут налічвалася звыш 7 тыс. байцоў АК. Акрамя таго, існавалі Палеская, Віленская і Валынская акругі АК. Армія Краёва імкнулася ўзброеным шляхам вярнуць Польшчы дзяржаўныя межы, якія існавалі да 1939 г. У сувязі з гэтым атрады АК нярэдка праводзілі акцыі супраць той часткі беларускага насельніцтва, якая не падтрымлівала ідэю ўзнаўлення Полынчы ў даваенных межах. Самых вялікіх памерау антыбеларускі тэрор дасягнуў у Лідскай акрузе. У касгрычніку 1943 г. камандаванне АК зацвердзіла план аперацыі "Бура", якая прадугледжвала захоп Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны і Віленшчыны ў момант адступлення нямецка-фашысцкіх войскаў. Здзяйсняючыхзты план, часці АК спрабавалі авалодаць Вільнюсам. У гісторыі Арміі Краёвай на Беларусі былі і дзёрзкія напады на нямецкія гарнізоны і камунікацыі, і прыкрыя выпадкі супрацоўніцтва асобных камандзіраў АК з акупацыйнымі ўладамі. Савецкія партызаны да вясны 1943 г. падтрымлівалі саюзніцкія адносіны з атрадамі АК. Пасля разрыву дыпламатычных адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам у Лондане нярэдкімі сталі ўзброеныя сутычкі партызан з атрадамі АК.

У час акупацыі існавала нешматлікае беларускае нацыянальнае антыфашысцкае падполле. Палітычна яно было прадстаўлена Партыяй беларускіх нацыяналістаў на чале з Я.Станкевічам і В.Іваноўскім, а ў сваіх спадзяваннях арыентавалася на заходнія дзяржавы.

Найбольш масавай і дзейснай сілай у змаганні з акупантамі быў савецкі партызанскі і падпольны рух.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



Сейчас читают про: