Літаратура. 1. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры / В.У

1. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры / В.У. Бухавец [і інш.]; пад агул. рэд. С.І. Цыбульскай. – Мінск: «Сэр-Вит», 2006.

2. Жуковіч, М.В. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры: дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі / М.В. Жуковіч. – Мінск: Аверсэв, 2007.

3. Запрудский, Н.И. Современные школьные технологии: пособие для учителей. – 3-е изд. – Мінск: «Сэр-Вит», 2006.

4. Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб дапам. / А.В. Руцкая, М.В. Грынько. – Мінск: Изд-во Гревцова, 2010.

6. 5. Планаванне вучэбнай працы настаўніка літаратуры

Настаўнікі-філолагі ў працэсе падрыхтоўкі да ўрокаў карыстаюцца двума асноўнымі відамі планавання: перспектыўным (распрацоўка вучэбна-выхаваўчай дзейнасці выкладчыка на год) і бягучым (падрыхтоўка да кожнага ўрока). Перспектыўнае планаванне выяўляецца ў каляндарным і тэматычным планах. Каляндарны план часцей распрацоўваецца на год і ўключае наступныя пункты: № / назва тэмы і падтэмы, аўтар і назва твора / колькасць гадзін / дата правядзення ўрока / метады і прыёмы навучання / звесткі па тэорыі літаратуры / развіццё маўлення / паўтарэнне / творы для завучвання на памяць / міжпрадметныя сувязі / пазакласнае чытанне / дамашняе заданне / нагляднасть і ТСН / заўвагі. Для забеспячэння сістэмнасці ў навучанні план складаецца па наступнай форме:

Назва тэмы і падтэмы, аўтар і назва твора Колькасць гадзін Дата правядзення ўрока Метады і прыёмы навучання Звесткі па тэорыі літаратуры Развіццё маўлення Паўтарэнне Творы для завучвання на памяць Міжпрадметныя сувязі Пазакласнае чытанне Дамашняе заданне Нагляднасть і ТСН Заўвагі

Для падрыхтоўкі да складання плана настаўнік павінен:

1. Азнаёміцца з праграмай па прадмеце для адпаведнага класа.

2. Азнаёміцца з вучэбным дапаможнікам (мастацкія творы, уключаныя ў падручнік-хрэстаматыю, артыкулы па тэме, крытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, метадычны апарат і інш.).

3. Звярнуцца да метадычнага дапаможніка.

4. Прадумаць форму правядзення ўрокаў, выкарыстанне мэтазгодных метадаў і прыёмаў навучання.

5. Падабраць наглядныя дапаможнікі і ТСН пры іх наяўнасці.

6. Звярнуцца да унутрыпрадметных сувязей (матэрыял, які ўжо вывучаўся).

7. Спланаваць выкарыстанне міжпрадметных сувязей (беларуская мова, руская літаратура, гісторыя, выяўленчае мастацтва, музыка і інш.).

8. Распрацаваць сістэму ўрокаў па творы, па аглядавай ці манаграфічнай тэмах.

У тэматычным плане дэталізуецца і распрацоўваецца пэўная тэма і сістэма ўрокаў па яе вывучэнні, ён павінен ўключаць наступныя пункты: № / назва тэмы і падтэмы, аўтар і назва твора / колькасць гадзін / форма, тып і структура ўрока / метады і прыёмы / змест.

Назва тэмы і падтэмы, аўтар і назва твора Колькасць гадзін Форма, тып і структура ўрока Метады і прыёмы Змест

У тым выпадку, калі тэматычны план спалучаецца з каляндарным, утвараецца каляндарна-тэматычны, у якім знаходзяць адлюстраванне наступныя раздзелы [1, с. 26]:

Нумар урока і дата правядзення Тэма ўрока і асноўныя пытанні Мэта і задачы ўрока Матэрыял вучэбнага дапаможніка, дамашняе заданне

З каляндарна-тэматычным планаваннем можна пазнаёміцца на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі па адрасе www.adu.by.

На аснове каляндарна-тэматычнага плана распрацоўваюцца рабочыя планы – бягучае планаванне. У метадычнай навуцы вылучаюцца наступныя 3 віды ў залежнасці ад ступені дэталізацыі: план, план-канспект і канспект урока. У плане ўрока адлюстроўваецца тэма, мэты і задачы ўрока, метады і прыёмы, якія выкарыстоўваюцца настаўнікам, ход ўрока, асноўныя пытанні да вучняў, тэзісы настаўніцкага паведамлення новай тэмы. У плане-канспекце больш дэталёва распрацоўваецца слова настаўніка, а таксама пытанні і заданні для вучняў. Канспект – дэталёвае апісанне ходу ўрока, усіх пытанняў і заданняў да класа ці асобнага вучня, а таксама прагназуемыя адказы на іх.

Бягучае планаванне мае наступны выгляд:

Дата, клас

Тэма:

Адукацыйная мэта:

Выхаваўчая мэта:

Развіццёвая мэта:

Тып урока:

Асноўныя формы працы, метады і прыёмы навучання:

Унутрыпрадметныя і міжпрадметныя сувязі:

Папярэдняе дамашняе заданне:

Літаратура:

Абсталяванне:

Нагляднасць, ТСН:

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

ІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

ІІІ. Паўтарэнне ці актуалізацыя апорных ведаў урока, праверка дамашняга задання.

ІV. Вывучэнне новага матэрыялу.

V. Першасная праверка разумення вучнямі новага вучэбнага матэрыялу.

VI. Замацаванне вывучанага.

VII. Aбагульненне і сістэматызацыя вывучанага/

VIII. Кантроль і самаправерка ведаў.

ІХ. Інфармацыя па дамашнім заданні, інструктаж па яго выкананні.

Х. Падвядзенне вынікаў урока.

ХІ. Рэфлексія.

Этапы планавання ўрока і падрыхтоўкі да яго

1. Знаёмства з раздзелам праграмы, у які ўваходзіць урок, вызначэнне яго месца ў курсе літаратуры, вызначэнне, з якім матэрыялам па дадзенай тэме ўжо знаёміліся вучні.

2. Чытанне з наступным аналізам твора, матэрыялу, змешчанага ў вучэбным дапаможніку, літаратуразнаўчых і крытычных прац па тэме ўрока.

3. Вызначэнне адукацыйных, выхаваўчых, развіццёвых мэт і задач урока на аснове праграмы, вучэбных і метадычных дапаможнікаў, дадатковай літаратуры.

4. Адбор аптымальнага зместу і матэрыялу ўрока, яго падзел на закончаныя ў сэнсавых адносінах блокі і часткі, вылучэнне апорных ведаў.

5. Вылучэнне галоўнага матэрыялу, які вучань павінен зразумець і запомніць на ўроку.

6. Распрацоўка структуры ўрока, вызначэнне яго тыпу і найбольш мэтазгодных метадаў і прыёмаў навучання.

7. Адлюстраванне і выкарыстанне сувязей матэрыялу з іншымі прадметамі.

8. Планаванне дзеянняў настаўніка і вучняў на этапах урока (асабліва пры авалоданні новымі ведамі і ўменнямі).

9. Падбор нагляднасці і ТСН (кіна- і дыяфільмаў, карцін, плакатаў, картак, схем, дадатковай літаратуры і інш.).

10. Праверка абсталявання і тэхнічных сродкаў навучання.

11. Планаванне настаўнікам запісаў на дошцы і выкананне аналагічнай працы вучнямі на дошцы і ў сшытках.

12. Вызначэнне аб’ёму і формы самастойнай працы вучняў на ўроку і яе скіраванасці на развіццё іх самастойнасці.

13. Вызначэнне форм і прыёмаў замацавання атрыманых і выпрацаваных на ўроку і дома ведаў, уменняў і навыкаў вучняў.

14. Складанне спісу вучняў, веды і ўменні якіх будуць правярацца адпаведнымі формамі і метадамі, улічваючы ўзроўні іх сфарміраванасці.

15. Азначэнне зместу, аб’ёму і формы дамашняга задання.

16. Выбар форм падвядзення вынікаў урока.

17. Планаванне пазакласнай працы па дадзенай тэме.

18. Рэпетыцыя ўрока.

У працэсе сваёй дзейнасці настаўнік можа выкарыстоўваць наступную схему комплекснага аналізу ўрока літаратуры:

І. Педагагічныя задачы

1. Тэма ўрока. Дакладнасць і абгрунтаванасць фармулёўкі.

2. Якія задачы былі пастаўлены перад урокам (адукацыйныя развіццёвыя, выхаваўчыя)?

3. Ці былі вырашаны ўсе задачы, якія ставіліся перад урокам?

4. Ці змяняліся задачы падчас урока? Чаму?

5. Усведамленне месца тэмы ўрока ў курсе дадзенага класа, у праграме ў цэлым. Ажыццяўленне рэтраспектыўных і перспектыўных сувязяў.

6. Адпаведнасць метадаў і прыёмаў навучання мэтам і зместу ўрока, узроставым і індывідуальным асаблівасцям вучняў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: