Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі

На сучасным этапе развіцця літаратурнай адукацыі актывізуецца ўвага настаўнікаў да сучасных адукацыйных тэхналогій – сістэмы педагагічнай дзейнасці па пэўным алгарытме з мэтай засваення вучнямі зместу літаратурнай адукацыі. “Традыцыйныя тэхналогіі пераважна зводзіліся да пераносу інфармацыі, ведаў. Настаўнік, падручнікі – крыніца, аб’ект – вучань. Традыцыйныя тэхналогіі распрацоўваліся на аснове рэпрадуктыўна-інфармацыйнага падыходу, новыя – заснаваны на падыходзе эўрыстычна-даследчым, праблемным. У новых тэхналогіях змяняецца функцыя настаўніка: дамінуючай становіцца не інфармацыйная, а рэгулюючая функцыя кіравання пазнавальным працэсам, яго псіхалагізацыя (стварэнне праблемных сітуацый, пабудова ўрокаў па прынцыпе лагічных, мысліцельных заданняў). Вялікая ўвага ў новых тэхналогіях надаецца алгарытмізацыі, распрацоўцы і прымяненню апорных схем, сігналаў, табліц, картак, малюнкаў і г.д.” [1, с. 49].

Самымі распаўсюджанымі сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі з’яўляюцца: тэхналогія развіцця крытычнага мыслення, французская педмайстэрня, тэхналогія перспектыўных ліній, модульнае навучанне, Дальтон-план, тэхналогія праектнага навучання і інш. Раскрыем іх сутнасць.

Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення мае на ўвазе непарыўную сувязь з логікай, варыятыўнасць мысленчых дзеянняў, імкненне да глыбокіх ведаў; развіццё аналітычнага мыслення; фарміраванне грамадзянскай пазіцыі.

1 этап – стадыя выкліку (абуджэнне цікавасці да тэмы) дазваляе актывізаваць і абагульніць веды, якія ёсць па дадзенай праблеме, выклікаць устойлівую цікавасць да вывучаемага матэрыялу, матываваць студэнтаў да навучальнай дзейнасці.

На 2 этапе актуалізацыі ведаў будзе карысным прымяненне прыёму “праўдзівых і непраўдзівых сцвярджэнняў”, пры правядзенні якога прапануецца 5-6 сцвярджэнняў. Задача вучняў вызначыць іх праўдзівасць (знакам “+”) ці непраўдзівасць (знакам “– “). У тых выпадах, дзе ёсць сумненні ў правільнасці адказу, ставіцца пытальны знак (“?”). Апошняя графа запаўняецца на стадыі рэфлексіі.

№ п/п Сцвярджэнні Пачатак заняткаў Канец заняткаў
1.   + +
2.   +

З мэтай выяўлення агульных і адрозных рыс выкарыстаць дыяграму Вена, якая складаецца з двух кругоў, якія перасякаюцца. У перасячэнні плоскасцей акружнасцей адлюстроўваецца агульнае, якое ўласціва двум аб’ектам, а ў паўакружнасцях фіксуецца тое, што характэрна для кожнага аб’екта.

 
 


Дыяграма Вена з’яўляецца эфектыўным прыёмам развіцця крытычнага мыслення, мае сінтэзуючы характар, бо аб’ядноўвае інфармацыю на аснове мноства крытэрыяў і выяўляе сувязь паміж імі; у працэсе яго прымянення рэалізуецца дзейнасны прынцып выкладання, у значнай меры пераадольваецца аднастайнасць у вучэбнай дзейнасці, а гэта абумоўлівае ўстойлівы інтарэс вучняў да рашэння дадзенай праблемы.

Адным з прыкладаў актуалізацыі ведаў па вывучаемай тэме з’яўляецца прыём “Выклік па ключавых словах”, калі выкладчык прапаноўвае ўзнавіць матэрыял на аснове слоў, узятых з тэксту (здраднік, камсамольскі актывіст, ганарлівая).

3 этап – асэнсаванне, на якім арганізуецца самастойная работа з новай інфармацыяй. Напрыклад, у рамках метадычнага прыёму “Думай – Дзяліся на пары – Дзяліся думкамі” вучням прапануецца пытанне па тэме заняткаў (“Пятрок і Сцепаніда:героі ці ахвяры”), над якім яны думаюць індывідуальна, пасля чаго дзеляцца на пары і параўноўваюць свой адказ з адказам партнёра, а затым некалькі пар дзеляцца вынікам сумесных роздумаў з усёй групай.

На наш погляд, адным з эфектыўных спосабаў графічнай арганізацыі матэрыялу, работ у групах з’яўляецца “Кластэр” – выдзяленне сэнсавых адзінак тэксту і іх графічнае афармленне ў пэўным парадку ў выглядзе гронкі, што дапамагае сістэматызаваць матэрыял. Прапануем кластэр для арганізацыі самастойнай работы вучняў:

Народ

і

як філосаф Лабановіч як настаўнік

       
   


прырода каханне

4 этап – рэфлексія – аналіз, творчая перапрацоўка, інтэрпрэтацыя атрыманай інфармацыі (індывідуальна, у парах, у групе), звяртаецца ўвага на першапачатковыя палажэнні; уносяцца змены, дапаўненні; даюцца творчыя, практычныя або даследчыя заданні на аснове вывучанай інфармацыі. Вучні павінны суаднесці “новую” інфармацыю са “старой”, прааналізаваць і перапрацаваць яе, выказаць уласны погляд на праблему. Гэта дасягаецца з дапамогай наступных прыёмаў: запаўненне кластэраў, табліц, вяртанне да ключавых слоў, праўдзівых і непраўдзівых сцвярджэнняў, напісанне творчых работ (эсэ, тэлеграм, інтэрв’ю).

Найбольш эфектыўнай формай арганізацыі рэфлексіі з’яўляецца складанне сінквейна, які служыць для сінтэзу і абагульнення складанай інфармацыі, узбагачае слоўнікавы запас, дапамагае творчаму самавыяўленню.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: