Алгарытм напісання сінквейна

Назва

Два азначэнні

Тры дзеясловы

Сказ з чатырох слоў

Сінонім (ці асноўная думка тэксту) назвы

Эфектыўна выкарыстаць прыём “Канцэптуальная табліца” пры параўнанні некалькіх меркаванняў, напрыклад, пры пошуку адказу на пытанне, якое ставіць Я. Колас вуснамі галоўнага героя: у чым сэнс жыцця чалавека, яго асноўнае прызначэнне?

Лінія параўнання

Лабановіч Турсевіч Інтэлігенцыя Духавенства Бабка Мар’я Асабістае меркаванне

Тэхналогія педагагічных майстэрняў была распрацавана ў Францыі, яе падмурак заклалі вядомыя філосафы-навукоўцы і грамадскія дзеячы: Анры Валлон, Поль Ланжэвен і Жан Піяжэ. Майстэрні будуюцца ў адпаведнасці з наступнымі формуламі: вучань павінен сам шукаць веды; праца вучня павінна мець сэнс; усе здольныя; дзіця павінна рухацца; дзеці любяць працаваць рукамі.

Майстэрня – форма правядзення вучэбных заняткаў, якая складаецца з паслядоўнасці ўзаемазвязаных этапаў, на кожным з якіх вызначальным з’яўляецца адпаведнае вучэбнае заданне, якое накіроўвае пазнавальную дзейнасць школьнікаў. Выкананыя вучнямі заданні не правяраюцца настаўнікам, у класе арганізуецца самаправерка, самаацэнка, рэфлексія вынікаў працы і самога працэсу пазнання.

Сутнасць тэхналогіі майстэрняў удакладняецца з дапамогай наступных прынцыпаў: роўнасць усіх удзельнікаў вучэбна-выхаваўчага працэсу; непрымусовае ўцягванне вучняў у дзейнасць; адсутнасць адзнак і нават ацэнкі настаўніка, спаборніцтва паміж вучнямі; дыялагічнасць у пошуку ісцiны на падставе спалучэння індывідуальнай і калектыўнай працы, атмасферы супрацоўніцтва, узаемаразумення, развіцця камунікатыўнай культуры школьнікаў; прыярытэт працэсу вучэння над яго вынікам; праблемнасць у навучанні; праца са словам і пісьмо; варыятыўнасць, магчымасць выбару вучнямі матэрыялу, дзейнасці, спосабу прадстаўлення выніка.

Асноўнымі этапамі майстэрні з’яўляюцца:

Індукцыя – арганізацыя настаўнікам праблемнай сітуацыі, стварэнне эмацыянальнага настрою, уключэнне асабістых адносінаў да прадметуаабмеркаванне і падключэнне падсвядомасці дзіцяці.

Самаканструкцыя (індывідуальная праца) па пастаноўцы пытанняў, фармулёўцы мэтаў урока, ацэнцы сітуацыі, вылучэнні ндывідуальных гіпотыз, выкананні мікрапраектаў, тлумачэнні фактаў і з’яваў, рашэнні задач і г.д.

Сацыяканструкцыя (групавая праца) па выкананні заданняў майстра.

Сацыялізацыя – агульнае абмеркаванне таго, што зроблена: індывідуальна, у парах або групах, разгляд усіх гіпотэзаў, думак, прапановаў, рашэнняў.

Разрыў – супастаўленне вучнямі сваіх індывідуальных і (або) групавых прац з навуковымі тэкстамі (культурна-гістарычнымі аналагамі) і ўсведамленне ўдзельнікамі майстэрні абмежаванасці сваіх ведаў.

Рэфлексія – працэс асэнсавання сваёй дзейнасці, які перажываецца ў думках або ў адчуваннях.

Панэль – франтальнае абмеркаванне праблемы, што ўзнікла. На панэлі ўсе жадаючыя выказваюцца па сутнасці новай праблемы; новага бачання аб’екта вывучэння, тых адчуванняў, якія ўзніклі на ўроку.

Слова майстра: педагог на майстэрні знаходзіцца як бы ў цяні. На розных этапах урока ён умела кіруе працай вучняў з дапамогай заданняў.

Творчасць – стварэнне вучнямі новых адукацыйных прадуктаў.

Тэхналогія перспектыўных ліній – гэта вывучэнне матэрыялу, якое патрабуе вылучэння асобнай тэмы як скразной лініі ў праграме па літаратуры, наяўнасці зрокавага раду, своеасаблівых інфармацыйных апор. Гэтыя апоры даюць магчымасць пастаяннага ўзнаўлення, актуалізацыі, перспектыўнага бачання, сінтэзавання і інтэгравання матэрыялу”[7] [1, с. 50].

Шырокае распаўсюджанне атрымала і тэхналогія модульнага навучання, якая больш актыўна выкарыстоўваецца пры вывучэння мовы. “Модульнае навучанне – такая арганізацыя працэсу, пры якой вучань працуе з праграмай, што складаецца з модуляў. Модуль-блок уключае наступнае:

– дакладна сфармуляваныя мэты і задачы;

– лагічна завершаны вучэбны матэрыял;

– банк інфармацыі (крыніцы, тэксты, літаратура);

– метадычныя парады па дасягненні мэт;

– дакладнае планаванне і праектаванне ўрока і сістэмы ўрокаў;

– мікрамэты, формы справаздачнасці і крытэрыі адзнакі;

– кантрольныя пытанні, заданні, тэксты”[8] [1, с. 52].

Асаблівасць модульнага навучання – рэйтынгавая ацэнка паспяховасці, пры якой для кожнага вучня заводзіцца тэхналагічная карта вывучэння модуля:

Тэма Вынік
  І узровень ІІ узровень ІІІ узровень ІV узровень V узровень
  1-2 3-4 5-6 7-8 9-10
Самакантроль          
Кантроль          

Сутнасць Дальтон-плана заключаецца ў тым, што вучэбны матэрыял, акрэслены праграмай па літаратуры на год, дзеліцца не на колькасць вучэбных тыдняў, а складаецца план-графік урокаў-заданняў, крокаў кансультацый і выніковых заняткаў. “Па тэме даецца заданне вучням для самастойнай працы, вызначаецца тэрмін выканання. Педагог выступае ў якасці кансультанта, кіруе самастойнай працай, затым праводзіць карэкцыйна-кантрольны ўрок або выніковую канферэнцыю. Вучань працуе самастойна. Справаздача аб вывучанай тэме праводзіцца ў вуснай або пісьмовай форме (даклады, рэфераты, сачыненні, эсэ і інш.). Настаўнік аналізуе, вызначае тыповыя недахопы, пра якія вядзецца гаворка на выніковых уроках”[9] [1, с. 54].

Метад праектаў узнік у другой палове ХІХ ст. у сельскагаспадарчых школах ЗША і быў перанесены пасля ў агульнаадукацыйныя школы.

Вылучаюцца наступныя віды праектаў: даследчыя, творчыя, ролевыя, практыка-арыентаваныя, інфармацыйныя.

Даследчыя праекты маюць структуру, набліжаную да навуковых даследаванняў. Яны павінны ўключаць аргументацыю актуальнасці тэмы, азначэнне праблемы, прадмета, аб’екта, мэтаў і задач даследавання. Абавязковым з’яўляецца вылучэнне гіпотэзы і метадаў даследавання, правядзенне эксперыменту. Падобны праект завяршаецца абмеркаваннем і афармленнем вынікаў, фармуляваннем высноў і вызначэннем праблем на далейшую перспектыву даследавання.

Творчыя праекты не маюць строгай структуры, аднак у іх можна вылучыць наступныя этапы: вызначэнне мэты, патрабаванняў да аб’екта праектавання, даследаванне, выпрацоўка першапачатковых ідэй, іх аналіз, планаванне, выраб, ацэнка (рэфлексія). Форма прэзентацыі можа быць рознай (відэафільм, свята, рэпартаж і інш.).

Пры ролевых праектах удзельнікі выконваюць вызначаныя ролі, абумоўленыя зместам праекта. Асноўны від дзейнасці ў такіх праектах – ролевая гульня: імітацыі сацыяльных і дзелавых адносін у розных сітуацыях, літаратурныя персанажы.

Мэта інфармацыйных праектаў – навучыць здабываць і аналізаваць інфармацыю, выкарыстоўваць розныя метады атрымання інфармацыі (літаратура, бібліятэчныя фонды, СМІ, базы дадзеных, у тым ліку электронныя) і яе апрацоўкі (аналіз, абагульненне, супастаўленне з вядомымі фактамі, аргументаваныя высновы). Інфармацыйныя праекты завяршаюцца прэзентацыяй (даклад, публікацыя).

Практыка-арыентаваныя праекты – гэта праекты з практычнымі вынікамі – газета, часопіс, інтэрнэт-партал.

Этапы работы над праектам

Этапы работы над праектам Змест работы на дадзеным этапе Дзейнасць вучняў Дзейнасць настаўніка
Падрыхтоўка Вызначэнне тэмы і мэтаў праекта Абмяркоўваюць праект з настаўнікам і атрымліваюць дадатковую інфармацыю. Вызначаюць мэты. Знаёміць з сэнсам праектнага падыходу і матывіруе вучняў. Дапамагае ў пастаноўцы мэтаў
Планаванне Вызначэнне крыніц інфармацыі; спосабаў яе збірання і аналізу. Вызначэнне спосабу прад’яўлення вынікаў. Размеркаванне заданняў і абавязкаў паміж вучнямі Распрацоўваюць план дзеянняў. Фармуліруюць задачы Прапаноўвае ідэі, выказвае меркаванні
Даследаванне Збіранне інфармацыі. Рашэнне прамежкавых задач. Асноўныя інструменты: інтэрв’ю, апытанні, назіранні, эксперыменты Выконваюць даследаванне, вырашаючы прамежкавыя задачы Назірае, дае парады, ускосна кіруе дзейнасцю
Аналіз і абагульненне Аналіз інфармацыі, афармленне вынікаў, фармуліроўка вывадаў Аналізуюць інфармацыю, абагульняюць вынікі. Назірае, дае парады
Прэзентацыя праекта Магчымыя формы прадстаўлення вынікаў: вусная або пісьмовая справаздача Абмяркоўваюць, здаюць справаздачу Слухае, задае пытанні ў ролі звычайнага ўдзельніка.
Ацэнка вынікаў і працэсу   Калектыўнае абмеркаванне і самаацэнка Ацэньвае намаганні вучняў, якасць выкарыстаных крыніц, робіць прапановы па якасці справаздачы

þ Кожны праект павінен мець пашпарт праектнай працы

1. Назва праекта.

2. Кіраўнік праекта.

3. Кансультант(ы) праекта.

4. Вучэбны прадмет, у рамках якога праводзіцца праца па праекце.

5. Вучэбныя прадметы, блізкія да тэмы праекта.

6. Узрост вучняў, на якіх разлічаны праект.

7. Склад праектнай групы (прозвішчы, імёны, клас (ы)).

8. Тып праекта (рэфератыўны, інфармацыйны, даследчы, творчы, практыка-арыентаваны, ролевы).

9. Заказчык праекта.

10. Мэта праекта (практычная і педагагічная мэты).

11. Задачы праекта.

12. Пытанні праекта (3–4 самыя важныя праблемныя пытанні па тэме праекта, на якія неабходна адказаць удзельнікам падчас яго выканання).

13. Неабходнае абсталяванне.

14. Анатацыя (актуальнасць праекта, значнасць, кароткі змест).

15. Прадукт(ы) праекта.

16. Этапы працы над праектам (для кожнага этапа паказаць змест, форму, працягласць і месца працы).

17. Размеркаванне роляў у праектнай групе.

18. Афармленне праектнай папкі.

Праектная папка (партфоліо) – адзін з абавязковых выхадаў праекта, якая прад’яўляецца на абароне (прэзентацыі) праекта. Яе галоўная функцыя – паказаць ход працы праектнай групы. Акрамя таго, праектная папка дазваляе: арганізаваць працу кожнага ўдзельніка праектнай групы; стаць зручным даведнікам на працягу працы над праектам; аб’ектыўна ацаніць ход працы над завершаным праектам; меркаваць пра асабістыя дасягненні і росце кожнага ўдзельніка праекта на працягу яго выканання; зэканоміць час пры пошуку інфармацыі падчас падрыхтоўкі іншых праектаў, блізкіх па тэме.

þУ склад праектнай папкі ўваходзяць:

1) пашпарт праекта;

2) планы выканання праекта і асобных яго этапаў;

3) прамежкавыя справаздачы групы;

4) уся сабраная інфармацыя па тэме праекта, у тым ліку неабходныя ксеракопіі, раздрукоўкі і інш.;

5) вынікі даследаванняў і аналізу;

6) запісы ўсіх ідэй, гіпотэз і рашэнняў;

7) справаздачы аб нарадах групы, праведзеных дыскусіях, “мазгавых штурмах”;

8) кароткае апісанне ўсіх праблем, з якімі сутыкаліся ўдзельнікі праекта і спосабы іх пераадолення;

9) эскізы, чарцяжы, накіды;

10) матэрыялы да прэзентацыі;

11) іншыя рабочыя матэрыялы і чарнавікі групы.

У напаўненні праектнай папкі прымаюць удзел усе ўдзельнікі групы, запісы павінны быць па магчымасці кароткімі, у форме невялікіх накідаў і анатацый. У дзень прэзентацыі праектаў аформленая папка здаецца ў журы.

Нягледзячы на шырокае выкрыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій, варта нагадаць, што нельга нівеліраваць традыцыйны ўрок


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: