Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Лічэбнікі запішыце словамі

При изучении влияния табака на здоровье людей установлено, что если 25-летний человек не курит, то он в среднем может прожить еще 48, 6 лет. Если же он выкуривает от 1 до 9 сигарет в день, этот срок сокращается до 44 лет. Ну а если он выкуривает от 10 до 19 сигарет в день, то сокращает свою жизнь на 5, 5 лет, а курящий от 20 до 39 сигарет еще больше – на 6, 2 года. По данным ученых из Германии, курящие в возрасте от 40 до 49 лет умирают в 3 раза чаще, чем некурящие.

Доктор медицинских наук Л. В. Островский приводит такие данные: длительно курящие в 13 раз чаще заболевают стенокардией, в 12 раз – инфарктом миокарда и в 10 раз – язвой желудка. Каждый седьмой длительно курящий человек страдает облитерирующим эндартериитом – тяжелым заболеванием кровеносных сосудов ног.

Риск умереть от болезней сосудов сердца у курящих в 2-3 раза больше, чем у некурящих. Особенно курение опасно тем, что вызывает рак легких. Установлено, что люди, выкуривающие по 10-12 сигарет в день, заболевают раком легких в 15 раз чаще некурящих, а выкуривающие по 2 пачки сигарет – в 30 раз (Н. Коростелев).

4. Адзначце словазлучэнні, у якіх назоўнікі і прыметнікі ўжываюцца правільна:

Сорак тры высокія дрэвы, два драўляных дома, трыццаць пяць устаноў, чатыры старыя кусты, абодва абрывістыя берагі, пяцьдзесят тры раённыя кварталы, абодва старэйшыя браты, сто два ссечаных дрэвы, рчатыры маладых артыста, восемдзесят пяць тоўстых бярвёнаў, чатыры электрычных засцерагальнікі, тры металічныя каркаса, абодва знакамітыя землякі, сем хуткіх цягнікоў, дзевяноста два новыя дамы.

5. Спішыце, замяняючы лічэбнікі словамі. Вызначце лік, род, склон парадкавых лічэбнікаў.

Гісторыкі сведчаць: пра гэты кут зямлі нашай ведалі ў старажытныя часы. Яшчэ Герадот пісаў аб Нурскай зямлі і неўрах, якія сяліліся па рэках Нараву, Лясной, Нараўцы. Тады пушча займала значна большую тэрыторыю, багатым быў яе жывёльны свет.

Потым пайшло знішчэнне звера. Апошняя турыца загінула ў 1627 годзе. Еўрапейскі высакародны алень поўнасцю знішчаны ў пушчы ў другой палове XVIII стагоддзя. На пачатку XIX стагоддзя ў пушчы зніклі бабры. У 1878 годзе забіты апошнія тры мядзведзі. Астатні зубр, які жыў жыў на волі, быў забіты ў Белавежы браканьерам у 1919 годзе.

Знішчалі звера хто хацеў, калі хацеў і колькі хацеў. За два дні ў кастрычніку 1860 года цар Аляксандр II і яго світа забілі 28 зуброў, 23 вепры, 36 казуль і шмат іншых звяроў. Цар Мікалаў II у час палявання з 18 па зо жніўня 1900 года таксама вызначыўся: адных толькі зуброў было забіта 40 (Я. Пархута).

6. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары ў адпаведнасці з новымі правіламі арфаграфіі.

С…мнаццаць, с..мнаццаты, дз..вяты, дз…вятка, дзес…ць, пяцьдз…сят, пяцідз…сяці, пяцідз…сяты, тыс..ча, міл…ярд, восемдз..сят, васьмюдз..сяццю, с..мёра, с…мярых, дз..сяцера, дзев…ць, дз…сяты, дз…сятка, вас..мнаццаць, шэсцьдз..сят, сямідз..сяці, п…цёра, п..цярых, дз..вяцера, дз..вец…рых, ст..мільённы.

7. Пастаўце лічэбнікі ў патрэбнай склонавай форме і запішыце іх словамі. Выпішыце тэрміны, растлумачце іх значэнне.

1.Змяншэнне росту пры старэнні звязана перш за ўсё з прыплюшчваннем міжпазванковых дыскаў і павелічэннем сутуласці. Пасля 60 гадоў рост змяншаецца ў сярэднім на 0, 5 - 1 см за пяцігоддзе. 2. Колькасць мышачнай тканкі пасля 50-ці пачынае актыўна зніжацца. Зніжэнне мышачнага тонусу пачынаецца ў абодвух палоў пасля 35-ці да 70-80 гадоў сілавыя паказчыкі змяншаюцца прыкладва ўдвая. 3. Узроставыя змяненні скуры пачынаюцца каля 40 гадоў. Да 60 гадоў прыкметна станчаюцца закрытыя слаі скуры. 4. Пачынаючы ўжо з 30 гадоў, змяншаецца колькасць валасоў, яны сівеюць, паколькі клеткі валасяных цыбулін страчваюць здольнасць утвараць пігмент. 5. Для старэючага чалавека тыповы астэахандроз пазваночніка, або дэструктыўныя змяненні храстковай тканкі міжпазванковых дыскаў, што ў старэйшых узростах сустракаецца ў 85-98 працэнтах выпадкаў. 6. Спандылёз – утварэнне косных разрастанняў на пазванках – сустракаецца літаральна пасля 45 гадоў. 7. У людзей пасля 60 гадоў звычайна пакутуюць нагрузачныя суставы – тазасцегнавыя, каленныя, галёнкаступнёвыя. 8. Старэнне органа слыху пачынаецца звычайна пасля 40-50 гадоў і праяўляецца тугавухасцю, якая прагрэсуе з цягам часу. 9. Даследаванні функцыі нырак паказваюць, што ва ўзросце ад 20 да 60 гадоў адбываецца іх адваротнае развіццё – фізіялагічная інвалюцыя.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: