Гісторыя і сучаснасць

"Гісторыя – гэта фундамент, на каторым будуецца жыццё народа. І нам, каб адбудаваць сваё жыццё, трэба пачаць з фундамента, каб будынак быў моцным," – такімі злабадзённымі і сёння словамі пачынае сваю "Кароткую гісторыю Беларусі" дзеяч беларускага адраджэння пачатку ХХ ст. Вацлаў Ластоўскі. І сапраўды, без ведання сваёй гісторыі, сваіх каранёў народ не мае будучыні.

Сёння вывучэнне студэнтамі курса "Гісторыя Беларусі" займае важнае месца ў агульнай сістэме падрыхтоўкі сучаснага дыпламаванага спецыяліста. Гісторыя вывучае мінулае чалавецтва і накіравана на фарміраванне сістэмы ведаў, неабходных для адукаванага чалавека. Асаблівасць гісторыі вынікае з таго, што яе галоўнай мэтай з'яўляецца вывучэнне чалавечай паўсядзённасці як у прасторы, так і ў часе.

Гісторыя дапамагае даведацца пра мінулае сваёй радзімы, больш дакладна вызначыць яе месца сярод іншых краін і народаў. Нездарма старажытныя рымляне казалі: "Гісторыя - настаўніца жыцця". Веданне гісторыі ва ўсе часы лічылася рысай добрага густу. Напрыклад, французскі кароль Генрых ІV аднойчы заявіў: "Пра што можна размаўляць з чалавекам, калі той не ведае гісторыі?" Вядомы нямецкі рэфарматар М. Лютэр быў нават больш прамалінейны: "Цкаванне гісторыі ёсць адметная рыса татарскага і цыклапічнага варварства, д'ябальскае глупства!" Словы дзвюх згаданых асоб не згубілі сваю актуальнасць і сёння. Вывучэнне гісторыі Беларусі садзейнічае фарміраванню больш глыбокага разумення сучаснай сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і культурнай сітуацыі ў краіне. Да таго ж атрыманыя веды спатрэбяцца студэнтам пры вывучэнні спецыяльных, у тым ліку эканамічных і правазнаўчых дысцыплін.

Галоўнай мэтай вучэбнай дысцыпліны ў вышэйшай установе з'яўляецца фарміраванне ў студэнтаў сістэмы ведаў аб асноўных этапах этнічнай гісторыі Беларусі, сацыяльна-палітычным, эканамічным, культурным жыцці беларускага народа ў кантэксце гісторыі сусветнай цывілізацыі.

Сутнасць гісторыі, з пункту гледжання многіх даследчыкаў, складае параўнальна-гістарычны метад, дзякуючы якому становіцца магчымым даследаваць агульнае і адметнае ў паступальным развіцці народа, пазбегнуць пераважна апісальнага характару. Новая метадалогія гісторыі зыходзіць з пазіцый неабходнасці ўсебаковага аналізу падзей і з'яў на базе рэчаісных дакументаў, прыняцця гістарычнага працэсу такім, які ён быў, неабходнасці вывучэння нацыянальнай гісторыі ў цеснай сувязі з гісторыяй сусветных цывілізацый.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: