double arrow

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

1. Што такое дзеепрыметнік?

2. Дзеепрыметнікі якога часу найбольш ужывальныя ў тэхнічнай літаратуры?

3. Як выкарыстоўваюцца тэрміны-дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага часу ў навуковым стылі?

4. Якія асаблівасці ўжывання зваротных форм дзеепрыметнікаў ў навуковай літаратуры?

5. Якія дзеепрыметнікі з’яўляюцца найбольш ужывальнымі ў беларускай мове?

Заданне 1. Перакладзіце сказы на беларускую мову. Знайдзіце дзеепрыметнікі, уласцівыя і неўласцівыя беларускай мове.

1. Вещества, стимулирующие рост растений.

2. Из распределителя масло попадает в кольцевой накал гильзы включаемой передачи, против которого установлен раздаточный паз вращающегося золотника.

3. Неустановившийся характер момента сопротивления двигателя, воздействующий на элементы механической силовой передачи и двигатель, а также крутильные колебания, передаваемые от двигателя на силовую механическую передачу, не обладающую защитными и демпорирующими свойствами, ухудшают условия работы механизмов и ограничивают срок службы.

4. Скошенная трава еще долго лежала.

5. Отремонтированный комбайн уже вышел в поле.

Заданне 2. Ад наступных дзеясловаў утварыце ўласцівыя беларускай мове дзеепрыметнікі. Складзіце з імі сказы.

Аднавіць, засеяць, прапалоць, сканструяваць, вырасціць, пасінець, задаваць, блукаць, падрыхтаваць, адлюстраваць, развеяць, прыцягваць, размясціць, падаць, павялічваць.

Заданне 3. Складзіце звязны навукова-тэхнічны тэкст, выкарыстоўваючы наступныя словазлучэнні.

Адпрацаваныя газы, блукаючыя токі, апрацаваныя дэталі, забяспечаныя галіны, наладжаны выпуск, абмалочаны ячмень, адамкнёны гараж, распачатая справа, рухаючыя сілы, ствараемыя прылады.

Заданне 4. Перакладзіці наступны тэкст на беларускуя мову. Адзначце асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у рускім і беларускім варыянце.

Простейший гидротрансформатор

Простейший гидротрансформатор (ГТР) состоит из центрального насоса, вращаемого коленчатым валом двигателя, турбины, соединенной механическим приводом с ведущими колесами или звездочками, и реактора, включающего одно или несколько колес с лопатками, установленных на муфте свободного хода.

В реакторе направление вращательного движения жидкости меняется на противоположное и насосу передается увеличенный крутящий момент. Этим воздействием реактора на поток жидкости достигается преобразующее действие ГТР и крутящий момент на валу турбин возрастает до суммарного момента, создаваемого насосом и реакторами. (“Механизация и электри­фикация сельского хозяйства”)

Службовыя часціны мовы ў навуковым стылі

(прыназоўнік, злучнік, часціца)

Службовыя часціны мовы служаць для сувязі дзвюх ці некалькіх сінтаксічных адзінак і аб’яднання іх у адно больш буйнае сінтаксічнае цэлае. Службовыя часціны мовы звычайна не маюць уласнага націску і аб’ядноўваюцца ў адну адзінку з суседнім словам. Складаюцца з адной каранёвай марфемы.

Прыназоўнік — службовая часціна мовы, якая дыферэнцыруе значэнні ўскосных склонаў назоўніка, займенніка, лічэбніка. Самастойна ў навуковым стылі прыназоўнікі не ўжываюцца, яны заўсёды выступаюць у спалучэнні з самастойнымі, паўназначнымі словамі. (па трое, па дзесяць, перад машынаю, ў кабіне, на полі, за табою) і разам з імі выражаюць розныя сэнсавыя адносіны. Напрыклад, у сказах За горкай калгаснае поле. Пры інструктажы на працоўным месцы машыністаў знаёмяць з будаўнічым аб’ектам, тэхналогіяй работ, прыназоўнікі разам з назоўнікамі выражаюць значэнне месца; у сказе Поле красавалася дзеля высокіх ураджаяў, прыназоўнік разам з назоўнікам выражае значэнне мэты.

Прыназоўнікі ўжываюцца з пэўнымі ўскоснымі склонамі. Пераважная большасць прыназоўнікаў ужываецца толькі з адным склонам (да — з родным, над — з творным і г.д.), некаторыя — з двума і нават з трыма склонамі. Так, з вінавальным і творным склонамі ўжываюцца прыназоўнікі за і пад (за гару, пад гару, за гарой, пад гарой), з вінавальным і месным — прыназоўнікі аб (аба) і на (аб стол, на стале, на мяне, аба мне) з родным і творным — прыназоўнік паміж (між): паміж радоўпаміж радамі. З трыма склонамі ўжываюцца прыназоўнікі з (са) — родным, вінавальным, творным, у (ва) — родным, вінавальным, месным, па - давальным, вінавальным, месным.

Ва ўжыванні прыназоўнікаў у беларускай мове назіраюцца некаторыя асаблівасці, якія з’яўляюцца яе адметнай рысай. Выкарыстанне таго ці іншага прыназоўніка часта вызначаецца дзеясловам, пры якім стаіць прыназоўнікава — іменнае спалучэнне.

Так, пры дзеясловах, якія абазначаюць эмоцыі, перажыванні і пад. (смяяцца, жартаваць, здзекавацца, дзівіцца, цешыцца), для выражэння аб’ектных адносін у беларускай мове, як правіла, ужываецца прыназоўнік з з назоўнікам (або займеннікам у родным склоне: смяяцца з сябра, здзекавацца з брата.

Пры дзеясловах гаварыць, думаць, клапаціцца і пад. звычайна ўжываецца прыназоўнік пра: клапаціцца пра сваіх блізкіх, думаць пра яго. У мове газет, а таксама ў некаторых мастацкіх творах пры гэтых дзеясловах зрэдку ўжываецца прыназоўнік аб: падумаць аба мне, успомніць аб жыцці і інш. Пры дзеяслове жаніцца (жаніць, ажаніць) ужываецца прыназоўнік з з творным склонам: ажаніцца з Марыяй.

Пры дзеясловах і адпаведных аддзеяслоўных назоўніках, якія выражаюць пачуцці смутку, гора, жалю (сумаваць, тужыць, плакаць і інш.), ужываецца прыназоўнік па з назоўнікам у месным склоне: мы сумавалі па роднай зямлі. Пры дзеясловах руху (ісці, ехаць, хадзіць, блукаць, плыць і інш.) па таксама ўжываецца з месным склонам: Вада па лузе разлілася. Прыназоўнік па з вінавальным склонам шырока ўжываецца для выражэння мэты дзеяння: Зося ўсміхнулася і пайшла па Славу і рэчы. Прыназоўнік па ўжываецца ў канструкцыях з часавым значэннем тыпу прыехаць па восені, сустрэцца па вясне: Па вясне зямлю ўзнялі экскаватары, рыдлёўк.

Прыназоўнік на з вінавальным склонам шырока ўжываецца пры дзеясловах бачыць і слухаць (чуць) у канструкцыях бачыць на ўласныя (свае) вочы, чуць на ўласныя (свае) вушы, а таксама пры дзеяслове хварэць і прыметніку хворы (хварэць на грып). Я на ўласныя вушы хачу слухаць радыё.

Злучнік — гэта службовая часціна мовы, якая ўжываецца для сувязі слоў, частак складанага сказа і сказаў, напрыклад: завадчане не толькі аднавілі руіны былых карпусоў, але і пабудавалі новыя. Мы атрымалі добры ўраджай не толькі жыта, але і бульбы, цукровых буракоў і гародніны.

Злучнікі, як і прыназоўнікі, не маюць лексічнага значэння, не з′яўляюцца членамі сказа, не змяняюцца. Злучнікі служаць для выражэння сэнсава-граматычных адносін паміж сінтаксічнымі адзінкамі мовы.

У залежнасці ад сінтаксічнай функцыі і выражаных сэнсава-граматычных адносін злучнікі падзяляюцца на злучальныя і падпарадкавальныя.

Злучальныя злучнікі ўжываюцца пры аднародных членах сказа: Жнівень прыйшоў і сюды — на пшанічныя ўзгоркі і ў даліны з багатым ільном, - калгасны жнівень з вострым хлебным пахам і з песенным сакатаннем жняярак, гулам камбайнаў і гружаных аўтамашын.

Такімі злучнікамі злучаюцца часткі складаназлучаных сказаў, а таксама самастойныя сказы ў звязным тэксце: Усюды ляжаў снег, але ў паветры набухала чымсьці новым.

Падпарадкавальныя злучнікі звязваюць часткі складанага сказа: Патрэбна штодзённая людзям руплівасць і песня, каб лашчыла сонца і слых.

Паводле структуры злучнікі бываюць простыя, напрыклад: а, але, бо, каб, што, як, і састаўныя (двух- і трохслоўныя): толькі што, таму што, як быццам, для таго каб, пасля таго як і інш.

Функцыю спалучэння частак складаных сказаў у навуковых тэкстах таксама выконваюць злучальныя словы — адносныя займеннікі хто, што, які, каторы, чый, колькі і займеннікавыя прыслоўі дзе, як, куды, калі, адкуль. Злучальныя словы ў адрозненне ад злучнікаў з′яўляюцца членамі сказа даданых частак, таму іх пропуск немагчымы.

Часціца — гэта службовая часціна мовы, якая надае словам, словазлучэнням або сказам дадатковыя сэнсавыя і эмацыянальныя адценні, напрыклад: Хай шчодрыцца сціплая праца, хай зайздрасць душу не скрабе. На самым краёчку абрыву, ажно звісалі карані, учапілася невысокая сасна-калека.

У навуковым стылі часціцы не маюць шырокага ўжывання. Найбольш яны пераважаюць у мастацкім, гутарковым і публіцыстычным стылях.

У залежнасці ад таго, якія дадатковыя адценні надаюць часціцы нашай мове, яны падзяляюцца на разрады: указальныя: вось (во, от), вунь, гэта. Вунь дарожка бяжыць між клёнаў да зялёнага стадыёна; удакладняльныя: акурат, амаль, ледзь (ледзьве), менавіта, якраз. Хата была акурат пад гарою, у ціхім, парослым травою завулку; абмежавальныя: толькі, абы толькі, хоць, хоць бы, выключна.

Можа, адзіна цяпер мы і варты жыцця; сцвярджальныя: так, але, ага; адмоўныя: не, ні, ані. Схамянуўся — ні сцежкі, ні следу, толькі луг, толькі лес, толькі свет. Пабуджальныя: давай (давайце), дай (дайце), няхай, хай. Няхай твая жыццёвая ралля жыццю нясе ўраджайныя дарункі; пытальныя: ці?, хіба?, як жа?, ды ну? Як жа мог ты пазбавіць гэтай спадчыны сына? Клічныя: вось дык, што за, бач. Восьдык сустрэча!


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



Сейчас читают про: