Пытанні і заданні. 2. Якімі разрадамі прадстаўлены прыметнікі ў тэхнічнай літаратуры

1. Што такое прыметнік?

2. Якімі разрадамі прадстаўлены прыметнікі ў тэхнічнай літаратуры? Прывядзіце прыклады.

3. Якія асаблівасці ўжывання формаў вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання тэрмінаў-прыметнікаў у тэхнічных тэкстах?

4. Якая роля адносных тэрмінаў-прыметнікаў у навуковых тэкстах?

5. Што такое субстантываваныя прыметнікі?

Заданне 1. Прачытайце тэкст. Знайдзіце тэрміны-прыметнікі і вызначце іх разрады.

Расліны

У працэсе жыццядзейнасці расліна вылучае праз наземныя органы і карані вадкія, газападобныя і цвёрдыя актыўныя рэчывы, стварае вакол сябе канкрэтнае біяхімічнае асяроддзе. Актыўныя біяхімічныя рэчывы ў адных выпадках амаль не ўплываюць на ростсуседніх раслін. Напрыклад, каранёвыя выдзяленні кармавога лубіну стымулююць рост злакаў, пустазелле стрымлівае рост многіх культурных раслін. Лятучыя выдзяленні зялёных раслін згубна дзейнічаюць на шкодныя чалавеку гніласныя бактэрыі. Такія ўласцівасці маюць усе расліны, асабліва цыбуля, часнок, хрэн, эўкаліпт. Іх выкарыстоўвае медыцына. Вывучэнне ўзаемадзеяння раслін паміж сабою і з мікрафлорай дае магчымасць чалавеку мэтанакіравана ўздзейнічаць на раслінны свет. (БелСЭ)

Заданне 2. Прачытайце тэкст. Знайдзіце субстантываваныя тэрміны-прыметнікі і дайце іх характарыстыку.

Дуб

Ціс, род двухдомных вечназялёных хвойных дрэў і кустоў сямейства цісавых, жыве тры-чатыры тысячы гадоў. Драўніна (“чырвонае дрэва”) шчыльная, трывалая да гніення, выкарыстоўваецца ў сталярнай справе, машынабудаванні. У Крыме, на Каўказе, Далекім Усходзе расце ціс еўрапейскі, або ягадны, ці нягной-дрэва, і ціс далёкаўсходні, або востраканцовы. Дрэвы (у дрэнных умовах росту — кусты) вышынёю дзесяць — трыццаць метраў з яйцападобнай кронаю і чырванаватай або бура-чырвонай карой. Ігліца лінейная, кароткачаранковая, размешчана спіральна або ў два рады. Семя з ярка-чырвоным прысяменнікам. Ігла, кара, драўніна ціса ядавітыя. (БелСЭ)

Заданне 3. Ад прыведзеных спалучэнняў слоў утварыце і запішыце складаныя тэрміны-прыметнікі.

Сельская гаспадарка, высокая якасць, здольны да бою, здабыча вугалю, рэдкі лес, торф і брыкет, светлы і ружовы, сто гадоў, тры вуглы.

Адметнасці і роля дзеяслова ў мове навукі і тэхнікі

Дзеяслоў — самастойная часціна мовы, якая абазначае дзеянне, працэс або стан.

Дзеясловы могуць абазначаць фізічнае дзеянне (капаць, рамантаваць), рух або перамяшчэнне ў прасторы (бегчы, ляцець), мову і думку (вымаўляць, разважаць), адносіны (любіць ), пераход з аднаго стану ў другі (сохнуць, цямнець) і інш.

Дзеясловы маюць граматычныя катэгорыі трывання: незакончанае — засыпаць, затухаць, заціскаць, збіраць, зварваць, звязваць, кальцаваць, крыць, ліць, нагружаць і інш.; стану: залежнага — прыўзнімаць, расшчапіць, сціраць, сціскаць, узбіваць, узважваць і інш.; незалежнага — абстройвацца, ацвярджацца, гайдацца, прыцягвацца, хіліцца і інш.

У тэхнічных тэкстах у сферы фіксацыі вылучаюцца ўласна тэрміналагічныя дзеясловы, якія выражаюць спецыяльнае навуковае паняцце, іх разумеюць і імі карыстаюцца спецыялісты. Такія тэрміны-дзеясловы ў асноўным запазычаныя: дыяфрагмаваць, дэкадзіраваць, дэкарбаксіраваць, кадыцыяніраваць, капіраваць, карэляваць, макетаваць, фарсіраваць і інш. У якасці ўласнабеларускіх тэрмінаў-дзеясловаў выкарыстоўваюцца пераважна агульналітаратурныя дзеясловы, якія ў межах пэўнай тэрмінасістэмы звузілі сваё лексічнае значэнне і канкрэтызавалі яго. Канвеер вінтавы КВ-Ф-40 прызначаны загружаць у змяшальнікі канцэнтраваныя кармы, сянную муку, здробленыя коранеклубняплоды, зялёныя кармы, сянную муку, здробленыя коранеклубняплоды, зяленыя кармы, падаваць сумесі вільготнасцю да 75% у іншыя машыны. Пры высокай тэмпературы ахаладжальнай вадкасці, а значыць і патрона датчыка, біметалічная пласціна хутка награваецца да размывання кантактаў, павольна астывае, сярэдняе значэнне току становіцца малым.

У навуковых тэкстах дзеясловы ўжываюцца ў розных формах. Шырока прадстаўлена форма дзеяслова 3-й асобы цяперашняга часу, якая ў тэрміналогіі выкарыстоўваецца пераважна са значэннем неактуальнага цяперашняга часу і ўказвае не столькі на дзеянне, колькі на прымету, уласцівасць аб’екта. Падшыпнікавы вузел роліка змазваецца трансмісійным маслам, якое заліваецца праз адтуліну ў накрыўцы, якая зачыняецца канічнай затычкай. Механічныя дамешкі, трапляючы разам з палівам у цыліндры рухавіка, выклікаюць паскоранае зношванне дэталяў цыліндрапоршневай групы. Наяўнасць вады ў паліве выклікае парушэнне ў рабоце рухавіка. Шасцяронная помпа сілкуе гідраматор павароту адвала, гідрацыліндры падымання і апускання адвала. Ужываюцца дзеясловы ў форме прошлага часу са значэннем дзеяння, якое было ў пэўны прамежак часу ў мінулым. Крылы акучвальных карпусоў устанаўліваюць такім чынам, каб рыхлы і роўны слой прысыпаўся да сцяблін бульбянога куста, узрыхляліся бакі грэбеня і дно баразны. Сустракаюцца дзеясловы і ў форме будучага часу са значэннем дзеяння, якое павінна закончыцца ў будучым. Пры падключэнні нагрузкі да генератара пастаяннага току па абмотцы пойдзе ток. Як толькі якар рухавіка прыйдзе ў рух у магнітым полі статара, у яго абмотцы ўзбудзіцца ЭРС індукцыі, напрамак якой процілеглы падведзенаму напружанню. Складаная форма будучага часу дзеяслова выкарыстоўваецца са значэннем дзеяння, якое будзе адбывацца пасля моманту гутаркі. З павелічэннем тэмпературы паветра павышаецца супраціўленне катушкі, што змяншае сілу віхравых патокаў, а таму катушка і стрэлка будзе паварочвацца на меншы вугал. У сувязі з тым, што энерганасычаныя трактары класа 3 пры парыве рухаюцца па незваротнаму полю на адлегласці не больш 240 — 300 мм ад края баразны, то пры правільным камплектаванні трактар не будзе спаўзаць у баразну.

Пераважная большасць деясловаў у сферы функцыянавання ўжываецца ў форме абвеснага ладу, які служыць для выражэння рэальнага дзеяння, што працякае ў цяперашнім, прошлым ці будучым часе. Гідраўлічны выключальнік выкарыстоўваюць для прадухілення дакранання стралы пагрузчыка да кабіны трактара. Калі падняць шпіндэль у крайняе верхняе становішча, шарык шчыльна сядзе ў свае сядло і перакрые праход вадкаці з штуцэра ў штуцэр. Суадносіны паміж сіламі, якія дзейнічаюць на агрэгат, і скорасць яго руху могуць быць выражаны ўраўненнем, якое атрымала назву “ўраўненне руху агрэгата”. На працягу вегетацыйнага перыяду для барацьбы з пустазеллем, шкоднікамі і хваробамі раслін пасевы апырскваюць як восенню, так і вясною па меры неабходнасці. Ужываецца і форма загаднага ладу дзеяслова, якая выражае пабуджэнне да дзеяння. У сабраным электрычным ланцугу адключыце рэастат і зніміце стрыжань, які замыкае магнітапровад трансфарматара. Форма ўмоўнага ладу дзеяслова ўказвае на дзеянне, якое ўяўляецца як магчымае ці пажаданае і можа ажыццявіцца пры пэўных умовах. Формы ўмоўнага ладу пераважаюць у гутарковым, мастацкім, публіцыстычным стылях. У навуковым стылі іх ужыванне абмежавана.

У тэхнічных тэкстах сустракаецца форма зваротнага дзеяслова з постфіксам -сь. Гэта неабходна для таго, каб пры праходжанні току к. з. катушкі прыцягвалісь.

Часта ў навуковым стылі дзеяслоў ужываецца ў спалучэнні са словамі абавязаны, неабходна непазбежна, трэба і інш., што надае тэксту прадпісальны характар, строгасць, дакладнась. У працэсе экспуатацыі непазбежна ўзнікаюць няспраўнасці машын... Для папярэджання абрыву гідраўлічных шлангаў неабходна пільна выконваць злучэнне скрэпера з цягачом. Забаронена працаваць у дажджлівае надвор’е на гліністых грунтах, нельга выконваць работы на касагорах з нахілам больш 30˚. Грузавая платформа аўтамабіля можа быць драўляная або металічная.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: