Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці беларускага сінтаксісу

1. Сінтаксіс – раздзел мовазнаўства, які вывучае будову і значэнне словазлучэнняў і сказаў.

2. Словазлучэнне – сэнсава-граматычнае адзінства, утворанае на аснове падпарадкавальнай сувязі двух або некалькіх самастойных слоў, паміж якімі выражаюцца розныя граматычныя адносіны.

3. Сказ – цэласная, граматычна і інтанацыйна аформленая адзінка, якая служыць для выражэння думкі або пачуцця. Сказ выконвае камунікатыўную функцыю, яму ўласціва прэдыкатыўнасць (паказвае, што сцвярджаецца або адмаўляецца ў сказе), мадальнасць (адносіны зместу сказа да рэчаіснасці), граматычная аформленасць, сэнсавая і інтанацыйная закончанасць.

4. Апавядальныя – сказы, у якіх паведамляецца пра розныя паняцці, падзеі, факты рэчаіснасці.

5. Пытальныя – сказы, у якіх заключаюцца пытанні, што патрабуюць адказу.

6. Пабуджальныя – сказы, якія выражаюць загад, пажаданне, заклік, просьбу, запрашэнне.

7. Двухсастаўныя сказы маюць і састаў дзейніка і састаў выказніка.

8. Аднасастаўныя сказы маюць састаў дзейніка або выказніка.

9. Простыя сказы маюць адну граматычную аснову.

10. Складаныя сказы маюць дзве і больш граматычных асноў.

11. Дзейнік – галоўны член сказа, які абазначае асобу, прадмет, паняцце, што характарызуецца выказнікам.

12. Выказнік – галоўны член сказа, які каардынуецца з дзейнікам, граматычна залежыць ад яго, абазначае дзеянне, стан, прымету, уласцівыя дзейніку.

13. Пэўна-асабовы сказ - аднасастаўныя сказы, у якіх форма дзеяслова-выказніка – 1-й ці 2-й асобы – выразна паказвае на дзеючую асобу.

14. Няпэўна-асабовы сказ -аднасастаўныя сказы, у якіх форма дзеяслова-выказніка – 3-й асобы множнага ліку пераважна прошлага, радзей – цяперашняга і будучага часу – абазначае дзеянне няпэўнай асобы.

15. Абагульнена-асабовы сказ - аднасастаўныя сказы, у якіх форма дзеяслова-выказніка – 2-й асобы адзі-ночнага або множнага ліку (радзей 1-й і 3-й асобы) цяперашняга ці будучага часу – абазначае, што дзеянне аднолькава належыць любой асобе.

16. Безасабовы сказ -аднасастаўныя сказы, у якіх выказнік абазначае дзеянне або стан безадносна да асобы, утваральніка дзеяння. Выказнік у такіх сказах выражаецца асабовымі формамі дзеяслова, ужытымі ў безасабовым значэнні, безасабовымі дзеясловамі, неазначальнай формай дзеяслова, безасабова-прэдыкатыўнымі словамі.

17. Інфінітыўны сказ - аднасастаўныя сказы, у якіх выказнік выражаецца незалежным інфінітывам.

18. Аднародныя члены сказа – члены сказа, якія адказваюць на адно пытанне і адносяцца да аднаго і таго ж слова.

Слоўнікавы мінімум “Правазнаўства”

1. Методы государственного управления - метады дзяржаўнага кіравання

2. Общественные отношения - грамадскія адносіны

3. Идеологические методы - ідэалагічныя метады

4. Распорядительность - распараджальнасць

5. Методы стимулирования - метады стымулявання

6. Поощрение - заахвочванне

7. Почетная грамота -ганаровая грамата

Блок 7


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: