II перыяд – мова беларускай народнасці

1. 14 ст. мова вельмі падобная на старажытнарускую

2. 15 – 16 ст. - росквіт мовы ў ВКЛ

3. 17 ст. – заняпад мовы ў Рэчы Паспалітай

4. 18 ст. – развіцце мовы толькі ў вуснай форме.

III перыяд - развіцце мовы беларускай нацыі.

Слоўнікавы мінімум (“Правазнаўства)

1. Гражданство - грамадзянства

2. Лица без гражданства - асобы без грамадзянства

3. Социально-правовое состаяние - сацыяльна-прававы стан

4. Демократическое государство - дэмакратычная дзяржава

5. Внешняя политика - знешняя палітыка

6. Ответственность -адказнасць

7. Порядок приобретения гражданства - парадак набыцця грамадзянства

8. Национальное гражданство - нацыянальнае грамадзянства

9. Иностранцы – іншаземцы

Блок 3

Лексіка і лексікаграфія

1. Слова – гэта фанетычна і граматычна аформленая адзінка мовы з пэўным значэннем.

2. Паняцце – гэта абагуленае ўяўленне людзей пра істотныя прыметы і ўласцівасці прадметаў, з’яў рэчаіснасці.

3. Прамое значэнне непасрэдна ўказвае на прадмет, з’яву, дзеянне, якасць.

4. Пераносныя значэнні – гэта значэнні, якія ўзніклі ў слове ў выніку пашырэння першапачатковага значэння пры пераносе якасці, уласцівасці аднаго прадмета на другі.

5. Агульнаславянскія словы існавалі ў мове старажытных славян да VI-VII ст., перайшлі ў спадчыну да ўсходніх, заходніх і паўдневых славянскіх плямен і цяпер ужываюцца ў большасці сучасных славянскіх моў.

6. Усходнеславянскія словы ўзніклі ўжо ў мове ўсходніх славян у VI-XIV ст. і з’яўляюцца агульнымі для беларусаў, рускіх і ўкраінцаў, але не ўжываюцца ў мове заходніх і паўдневых славян.

7. Уласнабеларускія словы пачалі ўзнікаць з XIII-XIV ст. у перыяд самастойнага існавання беларускай мовы на базе мясцовых гаворак, а таксама ад агульнаславянскіх і ўсходнеславянскіх каранеў.

8. Інтэрнацыяналізмы – гэта міжнародныя словы, запазычаныя пераважна з класічных старажытных грэчаскай і лацінскай моў.

9. Агульнаўжывальная лексіка – гэта шматлікія словы, якія не абмежаваны ва ўжыванні, могуць выкарыстоўвацца ва ўсіх моўных стылях і складаюць устойлівую аснову сучаснай беларускай мовы.

10. Спецыяльную лексіку выкарыстоўваюць у сваей мове прадстаўнікі асобных прафесій, пэўных галін ведаў.

11. Тэрміны – гэта афіцыйныя літаратурныя словы, якія дакладна абазначаюць навуковыя, тэхнічныя, палітычныя, эканамічныя, мастацкія паняцці.

12. Прафесіяналізмы – гэта назвы прадметаў, дзеянняў пераважна ў вуснай мове людзей пэўнай прафесіі, рамяства, занятку.

13. Да дыялектнай лексікі адносяцца такія словы мясцовай гаворкі з аднаго ці другога дыялекту, якія ўжываюцца толькі на абмежаванай тэрыторыі Беларусі.

14. Жаргон – мова вузкага кола людзей якой-небудзь сацыяльнай або прафесійна-бытавой групы.

15. Лексікаграфія – раздзел мовазнаўства, які вывучае пытанні тэорыі і практыкі складання слоўнікаў розных тыпаў.

16. Лінгвістычныя слоўнікі тлумачаць значэнне слоў, іх паходжанне, напісанне, вымаўленне, асаблівасці ўжывання, даюць граматычную і стылістычную характарыстыку.

17. Энцыклапедычныя слоўнікі даведачныя навуковыя выданні, якія ў сціслай форме змяшчаюць звесткі па ўсіх ці асобных галінах навукі

Слоўнікавы мінімум “Правазнаўства”

1. Законодательная власть - заканадаўчая ўлада

2. Национальное собрание - нацыянальны сход

3. Палата представителей - палата прадстаўнікоў

4. Совет Республики - Савет Рэспублікі

5. Территориальное представительство - тэрытарыяльнае прадстаўніцтва

6. Народовластие - народаўладдзе

7. Гражданское согласие - грамадзянская згода

8. Законотворческая функция - законатворчая функцыя

9. Основные направления внутренней и внешней политики -

10. асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі

11. Международный договор - міжнародны дагавор

12. Национальные меншинства - нацыянальныя меншасці

13. Кадровая политика - кадравая палітыка

Блок 4

Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці фанетычнай сістэмы беларуская мовы. Асноўныя патрабаванні беларускага вымаўлення і правапісу.

1. Фанетыка – раздзел мовазнаўства, які вывучае гукі мовы, іх утварэнне і класіфікацыю, а таксама склад і націск.

2. Гук – найменшая моўная адзінка

3. Галосныя - пры ўтварэнні галосных гукаў паветра праходзіць праз артыкуляцыйны апарат свабодна, не сустракаючы перашкод; ва ўтварэнні галосных удзельнічае толькі голас.

  1. Зычныя - пры ўтварэнні зычных гукаў паветра сустракае перашкоды на сваім шляху з боку органаў артыкуляцыйнага апарату; ва ўтварэнні зычных гукаў удзельнічае голас і шум або толькі шум.
  2. Склад – гук ці некалькі гукаў, якія вымаўляюцца адным штуршком выдыхаемага паветра.
  3. Націск – выдзяленне голасам аднаго са складоў у слове.
  4. Арфаграфія - раздзел мовазнаўства, які вывучае правілы перадачы вуснай мовы на пісьме.
  5. Арфаэпія - раздзел мовазнаўства, які вывучае нормы літаратурнага вымаўлення
  6. Графіка - раздзел мовазнаўства, які вывучае сродкі перадачы гукавой мовы на пісьме, а таксама сама сістэма пісьмовых знакаў.

Слоўнікавы мінімум “Правазнаўства”

1. Исполнительная власть - выканаўчая ўлада

2. Правительство – урад

3. Центральный орган государственного управления - цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання

4. Премьер-министр - Прэм’ер-міністр

5. Подотчетно - справаздачна

6. Исполняющий обязанности - выконваючы абавязкі

7. Широкие полномочия - шырокія паўнамоцтвы

8. Государственная безопастность - дзяржаўная бяспека

9. Денежная политика - грашовая палітыка

10. Здравоохранение - ахова здароўя

11. Борьба с преступностью - барацьба са злачыннасцю


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: