Блок 9 Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю

1. Падстылі афіцыйна-дзелавога стыля:

1) уласна заканадаўчы (закон, указ, грамадзянскіяі крымінальныя акты, статуты);

2) дыпламатычны (нота, мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя);

3) адміністрацыйна-канцылярскі (акт, распараджэнне, загад, дзелавыя паперы: заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска).

2. Функцы і: інфармацыйная (паведамленне) і пабуджальная (уздзеянне).

3. Па адзінай дзяржаўнай сістэме справаводства, якая была прынята ў нашай краіне, дакументы па ступені рэгламентацыі можна падзяліць на тры группы:

1) дакументы, якія павінны лакладна адпавядаць прынятаму стандарту, бо ў іншым выпадку яны не будуць мець юрыдычнай сілы (пашпарт, дыплом, пасведчанне і інш.); гэтыя дакументы падрыхтоўваюцца друкаваным спосабам, а пішучы павінен толькі ўнесці ў іх патрэбную інфармацыю;

2) дакументы, якія не маюць строгай абавязковасці (даведка, заява, квітанцыя, дагавор, даверанасць і інш.);

3) дакументы, якія маюць грамадска замацаваны агульны прынцып укладання, а моўныя сродкі і форма выкладу ў пэўнай ступені адвольныя (характарыстыка, рэкамендацыя, дзелавыя пісьмы партнераў у вытворчасці і інш.).

4. На лексічным узроўні вылучаюцца спецыфічныя для афіцыйна-дзелавога стылю тэматычныя групы:

1) назвы асоб па іх функцыі ў афіцыйна-дзелавых адносінах: арандатар, ісцец, субпадрадчык (можа быць не толькі асоба, але і установа);

2)назвы дакументаў: загад, пратакол, даведка;

3) абазначэнні частак дакумента, разнастайных дзеянняў асоб, службовых працэдур па ўзгадненню і зацвярджэнню: парадак дня, прысутнічалі, слухалі, загадваю;

4) словы-канцылярызмы, г. зн. такія лексічныя адзінкі, якія па-за межамі афіцыйна-дзелавогу стылю не ўжываюцца: вышэйадзначаны, ануліраваць;

5) архаічная, устарэлая лексіка, якая актыўна ўжываецца ў дыпламатычных зносінах: Яго высокасць, мае гонар паведаміць і да т. п.

Слоўнікавы мінімум “Правазнаўства”

1. Налоговые отношения - падатковыя адносіны

2. Координация контрольной деятельности республиканских органов - каардынацыя кантрольнай дзейнасці рэспубліканскіх органаў

3. Полномочия должностных лиц - паўнамоцтвы службовых асоб

4. Правовой статус - прававы статус

Блок 10 Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне

1. Афіцыйны ліст – адзін з важнейшых каналаў сувязі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў. Праз лісты вядуцца перагаворы, выясняюцца адносіны паміж прадпрыемствамі, выкладаюца прэтэнзіі.

2. Фармуляр – сукупнасць рэквізітаў дакумента.

3. Склад рэквізітаў афіцыйнага ліста:

1. Герб РБ.

2. Код арганізацыі.

3. Асноўны дзяржаўны рэгістрацыйны номер юрыдычнай асобы.

4. Ідэнтафікацыйны номер падаткаплацельшчыка/код прычын пастаноўкі на ўлік.

5. Найменне арганізацыі.

6. Дадзеныя аб арганізацыі.

7. Дата дакумента.

8. Рэгістрацыйны нумар дакумента.

9. Ссылка на рэгістрацыйны номер і дату дакумента.

10. Адрасат.

11. Загаловак да тэкста.

12. Тэкст дакумета.

13. Адзнака аб наяўнасці прыкладанняў.

14. Подпіс.

15. Адзнака аб выканаўцы.

16. Ідэнтыфікатар электроннай копіі дакумента.

17. Рэзалюцыя.

18. Адзнака аб кантролі.

4. Простыя лісты – малааб’емны дакумент, у якім разглядаецца толькі адно пытанне.

5. Складаныя лісты – дакументы, у якім разглядаюцца некалькі пытанняў.

6. Цыркулярныя лісты – звычайна высылае галоўная арганізацыя, якая паведамляе падначаленым прадпрыемствам пэўныя звесткі, якія датычацца дзелавых пытанняў або задач і носяць распараджальны характар.

7. Лісты-просьбы – выкладаюць якую-небудзь просьбу, сцісла падкрэсліваюць зацікаўленасць арганізацыі ў яе хутчэйшым выкананні, загаддзя выражаюць падзяку за намаганні па яе выкананню.

8. Суправаджальныя лісты - складаюцца пры адпраўцы адрасату якой-небудзь дакументацыі або матэряльных каштоўнасцей. Яны могуць утрымліваць дадатковую інфармацыю па прыкладаемых дакументах. Суправаджальныя лісты з’яўляюцца таксама сродкам кантролю за рухам дакументаў і матэрыяльных каштоўнасцей.

9. Лісты-напамінанне – накіроўваюцца ў тых выпадках, калі не ўдаецца з дапамогай тэлефонных перамоў або асабістага кантакту атрымаць неабходны вынік.

10. Інфармацыйныя лісты – лісты, якія своечасова інфармуюць зацікаўленую асобу або арганізацыю аб здзейсненым факце.

11. Лісты-запрашэнні - могуць адрасовывацца індывідуальнаму і калектыўнаму адрасату. Пры вялікай колькасці адрасатаў мэтазгодна выкарыстоўваць друкарскія трафарэта, у якіх ад рукі запаўняюцца прозвішча, імя, імя па бацьку запрошанага, час і дату падзеі, на якую запрашаецца адрасат.

12. Гарантыйныя лісты – накіроўваюцца з мэтай пацвярджэння дадзеных раней абяцанняў або агавораных умоў.

13. Рэкламны ліст - дае апісанне рэкламіруемых тавараў або паслуг. Даецца поўная або частковая інфармацыя аб прадмеце рэкламы, указваецца адрас арганізацыі і тэлефон для даведак.

14. Лісты-пацвярджэнні – высылаюцца для пацвярджэння атрымання дакументаў або матэрыяльных каштоўнасцей.

Слоўнікавы мінімум (“ правазнаўства”):

Правазнаўства, адказнасць, крымінальная адказнасць, прадстаўнічыя органы дзяржавы, выканаўчыя органы дзяржавы, дзеездольнасць, правасуб’ектасць, прававыя адносіны, дзяржава, норма, гіпотэза, дыспазіцыя, санкцыя, правасвядомасць, прававая сям’я.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: