Блок 5 Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці марфалагічнай сістэмы беларускай мовы

1. Назоўнік – знамянальная часціна мовы, якая абазначае прадмет і мае самастойныя граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону.

2. Агульныя назоўнікі абазначаюць назвы цэлых класаў аднародных прадметаў, жывых істот, з’яў прыроды, абстрактныя паняцці.

3. Уласныя назоўнікі - індывідуальныя назвы людзей, жывел, прадметаў нежывой прыроды.

4. Канкрэтныя назоўнікі абазначаюць прадметы рэчаіснасці, некаторыя дзеянні, стан, час, грамадскія падзеі, калі яны ўспрымаюцца як канкрэтныя.

5. Абстрактныя назоўнікі абазначаюць разнастайныя адцягненыя паняцці, пачуцці, псіхічныя працэсы, стан, уласцівасці.

6. Асабовыя назоўнікі – адушаўленыя назоўнікі, якія абазначаюць асоб па сацыяльнай, нацыянальнай, палітычнай прыналежнасці, па роду дзейнасці,па сваяцкіх адносінах, па месцы жыхарства, розных якасцях.

7. Зборныя назоўнікі абазначаюць сукупнасць асоб, жывых істот, аднародных прадметаў, як адно цэлае..

8. Рэчыўныя назоўнікі абазначаюць назвы рэчываў аднароднага саставу (хімічных элементаў, прадуктаў харчавання, тканін, сельскагаспадарчых культур.

9. Адзіночналікавыя назоўнікі – ужываюцца толькі ў форме азіночнага ліку.

10. Множналікавыя назоўнікі – ужываюцца толькі ў форме множнага ліку.

11. Лічэбнік – самастойная часціна мовы, якая абазначае лік, колькасць, сукупнасць прадметаў або парадак прадметаў пры лічэнні

12. Займеннік – самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, прымету, колькасць, але не называе іх.

13. Прыметнік – самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку, склоне.

14. Якасныя прыметнікі – прыметнікі, якія абазначаюць якасці і ўласцівасці прадметаў (колер, форму, памер, пачуцці, успрыманні, знешнія і ўнутраныя якасці чалавека).

15. Адносныя прыметнікі – прыметнікі, якія абазначаюць прымету прадмета не непасрэдна, а праз адносіны да іншага порадмета..

16. Прыналежныя прыметнікі – прыметнікі, якія абазначаюць прыналежнасць чаго-небудзь асобе ці жывой істоце..

17. Дзеяслоў – часціна мовы, якая абазначае дзеянне ці стан як працэс і выражае яго ў граматычных катэгорыях асобы, трывання, стану, ладу, часу. Дзеяслоў мае граматычныя катэгорыі стану, трывання, ладу, часу, асобы, ліку, а таксама складаную сістэму форм.

18. Дзеепрыметнік – форма дзеяслова, якая абазначае прымету прадмета паводле дзеяння.

19. Дзеепрыслоўе – нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам. дадатковае дзеянне, якое адбылося раней за асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам.

Слоўнікавы мінімум “Правазнаўства”

1. Республиканские органы государственного управления- Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання

2. Административно-территориальная единица - адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка

3. Органы отраслевой компетенции - органы галіновай кампетэнцыі

4. Комитет государственной безопасности - Камітэт дзяржаўнай бяспекі

5. Единоначальные органы - адзінаначальныя органы

6. Источник финансирования - крыніца фінансавання

7. Хозяйственно- расчетные - гаспадарча-разліковыя

Блок 6


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: