Стылістыка як лінгвістычная дысцыпліна. Навуковы стыль мовы

1. Стылістыка – навука аб стылях мовы.

2. Стыль – разнавіднасць мовы, якая служыць сродкам моўных адносін паміж людзьмі ў той ці іншай сферы іх дзейнасці.

У сучаснай беларускай мове звычайна вылучаюцца пяць стыляў мовы:

3. Гутарковы – выкарыстоўваецца ў штодзеннай гутарцы паміж людзьмі на бытавыя і сямейныя тэмы. Функцыі: абмен думкамі і ўражаннямі паміж удзельнікамі гутаркі. Стылевыя адзінкі: натуральнасць і прастата ў выражэнні думак; свабодны выбар слоў і выразаў; эмацыянальнасць. Моўныя сродкі: гутарковыя словы; прастамоўныя словы з розным адценнем; жаргоны; выклічнікі; няпоўныя сказы; сказы са звароткамі; клічныя і пытальныя сказы

4. Навуковы -выкарыстоўваецца ў галіне навукі і тэхнікі; навуковых працах; лекцыях; Функцыі: паведамленне і тлумачэнне навуковых фактаў, вынікаў навуковых даследаванняў. Стылевыя адзінкі: аб’ектыўнасць і дакладнасць;

лагічнасць і доказнасць; завершанасць і паўната Моўныя сродкі: агульнанавуковыя словы; тэрміны; пабочныя словы; складаныя сказы

5. Афіцыйна-дзелавы -выкарыстоўваецца ў галіне справаводства і зака-надаўства. Функцыі: паведамленне; -рэгламентацыя правоў і правілаў. Стылевыя адзінкі: афіцыйнасць, канкрэтнасць; дакладнасць; адсутнасць эмацыянальнасці і экспрэсіўнасцІ. Моўныя сродкі: словы-назвы афіцыйных асоб і дакументаў; кніжныя афіцыйныя словы, канцылярызмы; словы-штампы; вялікая колькасць назоўнікаў і адносных прыметнікаў;

6. Публіцыстычны – выкарыстоўваецца ў галіне ідэалогіі і палітыкі.Функцыі: перадача інфармацыі. Стылевыя адзінкі: эмацыянальнасць і экспрэ-сіўнасць; выразна выражальныя ацэначныя адносіны; дзейнасць, пабуджальнасць. Моўныя сродкі: -грамадска-палітычныя словы; стандартныя выразы; дзеясловы загаднага ладу; клічныя сказы; звароткі; паўторы

7. Мастацкі - сфера выкартыстання - літаратурна-мастацкая творчасць. Функцыі - адлюстраван-не рэчаіснасці ў мастацкіх вобразах. Стылевыя адзінкі - канкрэтнасць; вобразнасць; эмацыянальнасць. Моўныя сродкі: словы з канкрэтным значэннем; словы з пераносным значэннем;эмацыянальна-экспрэсіўныя словы; вялікая колькасць дзеясловаў.

8. Падстылі навукова стыля:уласна навуковы, навукова-інфарма-цыйны, навукова-даведачны, навучальна-навуковы, навкукова-папулярны

9. Манаграфі я – навуковая права, у якой паглыблена вывучаецца адна ці некалькі тэм.

10. Нарыс – літаратурны жанр, у якім даецца мастацкае апісанне пераважна адзінкавых з’яў рэчаіснасці, асэнсаваных аўтарам у іх тыповасці.

11. Анатацыя (ад лац. аnnotatio – заўвага) – характарыстыка і ацэнка зместу, афармлення, прызначэння кнігі (твора).

12. Рэцэнзія (ад лац. recensio – разгляд) – аналіз і ацэнка навуковага або мастацкага твора, спектакля, кінафільма

13. Рэферат -(лац. Referre – дакладнасць, паведамляць) – сціслая перадача зместу навуковага артыкула (кнігі).

Слоўнікавы мінімум “Правазнаўства”

1. Признание брака недействительным - прызнанне шлюбу несапраўдным

2. Добровольное действие - дабраахвотнае (дабравольнае) дзеянне

3. Обстоятельства, препятствующие вступлению в брак - абставіны, якія перашкаджаюць уступленню ў шлюб

4. Признание судом недееспособным вследствие душевной болезни - прызнанне судом недзеяздольным з прычыны псіхічнай хваробы

5. Намерения создать семью - намер стварыць сям’ю

6. Фиктивный брак - фіктыўны шлюб

7. Исковое производство - іскавая вытворчасць

8. Органы опеки и попечительства - органы апекі і апякунства

9. Долевая собственность - долевая ўласнасць


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: