Спіс выкарыстанай і рэкамендуемай літаратуры

І.Ф. КІТУРКА

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Вучэбны дапаможнік

для студэнтаў-завочнікаў непрофільных спецыяльнасцяў

 

 

Гродна 2006

УДК 947.6

ББК 63.3 (4 Беі)

К 45

 

 

Рэцэнзенты:

доктар гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ імя Я.Купалы С.В. Марозава;

кандыдат гістарычных навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.Ф. Голубеў

Кітурка, І.Ф.

Гісторыя Беларусі: дапам. / І.Ф. Кітурка.­ ― Гродна: ГрДУ, 2006. – с.

К45

 

 

ISBN 985-417-

 

Дапаможнік прызначаны для студэнтаў негістарычных спецыяльнасцяў. У ім сцісла і паслядоўна выкладзены асноўныя моманты гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён. Раскрываюцца асноўныя тэрміны, даецца храналогія падзей, вызначаюцца кантрольныя пытанні і заданні. Для арганізацыі самастойнай працы прапаноўваюцца тэмы рэфератаў і спіс літаратуры па тэме.

Будзе карысным для выкладчыкаў гісторыі, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.

 

 

УДК 947.6

ББК 63.3 (4 Беі)

 

ISBN 985-417-

 

 

ЗМЕСТ

Уводзіны

 

Тэма 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі

 

1. Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі Беларусі. Гаспадарчае жыццё людзей у першабытную эпоху.

2. Асаблівасці разлажэння першабытнага грамадства на беларускіх землях.

3. Духоўная культура людзей у першабытным грамадстве.

4. Праблема этнагенезу беларусаў.

 

Тэма 2. Эканамічнае і палітычнае развіццё беларускіх зямель у эпоху ранняга феадалізму (ІХ– пачатак ХІІІ ст.)

 

1. Характэрныя рысы і перыядызацыя феадальнага спосабу вытворчасці.

2. Генезіс феадальных адносін і сельская гаспадарка Беларусі ў ІХ – пачатку ХІІІ ст.

3. Першыя беларускія гарады і іх функцыі ў грамадстве.

4. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях.

5. Феадальная раздробленасць на землях Беларусі і яе наступствы.

6. Культура Беларусі ў ІХ – пачатку ХІІІ ст.

 

Тэма 3. Вялікае княства Літоўскае (другая палова ХІІІ – першая палова ХVІ ст.)

 

1. Прычыны ўтварэння Вялікага княства Літоўскага.

2. Цэнтралізатарская палітыка вялікіх князёў.

3. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВКЛ. Судовая сістэма.

4. Сацыяльная структура грамадства ВКЛ.

5. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ.

6. Гарады Беларусі ў ХІV–ХVІ ст.

 

Тэма 4. Эканамічнае, палітычнае і культурнае развіццё Беларусі ў ХVІ – першай палове ХVІІ ст.

 

1. Палітычная сітуацыя ў ВКЛ у першай палове ХVІ ст.

2. Лівонская вайна. Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.

3.Валочная памера – аграрная рэформа сярэдзіны ХVІ ст.

4. Уплыў ідэй Адраджэння на культуру Беларусі ў ХVІ ст. – першай палове ХVІІ ст.

5. Рэфармацыя ў Беларусі і Берасцейская царкоўная унія.

6. Палітычная сітуацыя на землях Беларусі ў першай палове ХVІІ ст.

 

Тэма 5. Беларусь у другой палове ХVІІ – ХVІІІ ст.

 

1. Войны сярэдзіны – другой паловы ХVІІ ст. і іх уплыў на развіццё Беларусі.

2. ВКЛ у Паўночнай вайне (1700 – 1721).

3. Культура Беларусі ў другой палове ХVІІ – ХVІІІ ст. Ідэалогія Асветніцтва.

4. Спробы мадэрнізацыі жыцця ў другой палове ХVІІІ ст. Рэформы А.Тызенгаўза ў дзяржаўных уладаннях.

5. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т.Касцюшкі 1794 г.

Тэма 6. Эканамічнае і грамадска-палітычнае развіццё Беларусі

ў ХІХ ст.

1. Змены ў становішчы беларускага насельніцтва пасля далучэння да

Расійскай імперыі.

2. Беларусь у вайне 1812 г.

3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове ХІХ ст.

Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

4. Грамадска-палітычны рух на землях Беларусі.

5. Культура Беларусі ў першай палове ХІХ ст.

 

Тэма 7. Беларусь у перыяд станаўлення буржуазнага грамадства (другая

Палова ХІХ ст.)

 

1. Сялянская рэформа 1861 г.

2. Асаблівасці дзяржаўных ліберальных рэформ 60-70-х г. ХІХ ст. у Беларусі.

3. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі ў паслярэформенны перыяд.

4. Прамысловасць Беларусі ў другой палове ХІХ ст. Шляхі зносін. Гандаль.

5. Нацыянальна-вызваленчы рух на беларускіх землях у другой палове ХІХ ст.

 

Тэма 8. Беларусь у час войнаў і рэвалюцый пачатку ХХ ст.

 

1. Палітычная сітуацыя ў Беларусі ў канцы ХІХ − пачатку ХХ ст. Рэвалюцыя 1905 −1907 г.

2. Сельская гаспадарка і прамысловасць Беларусі ў пачатку ХХ ст. Сталыпінская аграрная рэформа.

3. Беларускі нацыянальна-вызваленчы і культурны рух у пачатку ХХ ст.

4. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.

5. Грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі ў 1917 − 1921 г. Утварэнне беларускай дзяржаўнасці.

 

Тэма 9. Беларусь у міжваенны перыяд (1921−1939).

 

1. Новая эканамічная палітыка (НЭП) і беларусізацыя ў БССР.

2. БССР у перыяд індустрыялізацыі і калектывізацыі.

3. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у канцы 1920-х − 1930-я г.

4. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

Тэма 10. Беларусь у 1941−1990 г.

1. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941−1945).

2. Аднаўленне эканомікі Беларусі ў пасляваенны перыяд: поспехі і страты (1945−1953). Вынікі вайны для Беларусі.

3. Лібералізацыя ў БССР часоў «адлігі» (1953−1964).

4. Развіццё БССР у 1965−1985 г. «Застой» і наспяванне крызісу.

5. Палітыка перабудовы і пачатак дэмакратызацыі грамадства (1985−1990).

 

Тэма 10: Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці (1990–2006)

1. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі і эвалюцыя палітычнай сістэмы.

2. Эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у 1990 – 2006 г.

3. Рэспубліка Беларусь на міжнароднай арэне.

4. Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на рубяжы стагоддзяў.

 

Заключэнне

Спіс выкарыстанай і рэкамендуемай літаратуры

Дадатак

 

 

УВОДЗІНЫ

 

Старажытнае лацінскае выслоўе гаворыць: «Historia est magistra vitae», што ў перакладзе азначае: «Гісторыя ёсць настаўніца жыцця». Сапраўды, гісторыя, асноўная задача якой заключаецца ў вывучэнні мінулага, на самой справе з’яўляецца не толькі «памяццю пра былое». Гісторыя – гэта спадчына, падмурак і вопыт, абапіраючыся на якія, народы будуюць сваё далейшае жыццё.

Кожны народ павінен ведаць сваю гісторыю. Яна дазваляе чалавеку ўсвядоміць, што ён – не «рэч у сабе», а прадстаўнік пэўнага этнасу са сваімі традыцыямі, асаблівасцямі матэрыяльнай і духоўнай культуры. Менавіта гісторыя фарміруе чалавека як грамадзяніна і патрыёта, выхоўвае пачуццё прыналежнасці да сваёй краіны, адказнасці за яе будучае. Веданне і шанаванне мінулага свайго народа заўсёды з’яўлялася паказчыкам цывілізаванасці, а гістарычнае бяспамяцтва было прыкметай варварства і неразвітасці духа.

Беларускі народ мае багатую гісторыю, насычаную як гераічнымі, так і трагічнымі падзеямі. Іх вывучэнне і асэнсаванне павінна зыходзіць, у першую чаргу, з пункту гледжання карыснасці ці шкоднасці гэтых падзей для развіцця саміх беларусаў і іх дзяржавы. Аднак пры гэтым не трэба забываць, што Беларусь належыць да еўрапейскай цывілізацыі. Беларускі народ у сваім развіцці карыстаўся яе асноўнымі дасягненнямі і зрабіў свой уклад у яе спадчыну.

Дадзены вучэбны дапаможнік па курсу "Гісторыя Беларусі" прызначаны для студэнтаў негістарычных спецыяльнасцяў і выкладчыкаў гісторыі. У ім сцісла і паслядоўна выкладзены асноўныя моманты гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён. У канцы кожнай тэмы раскрываюцца асноўныя тэрміны, даецца храналогія падзей, вызначаюцца кантрольныя пытанні і заданні. Для арганізацыі самастойнай працы прапаноўваюцца тэмы рэфератаў і спіс літаратуры па тэме. Працай могуць карыстацца ўсе, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.

Аўтар выказвае шчырую падзяку рэцэнзентам – доктару гістарычных навук, прафесару кафедры гісторыі Беларусі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы С.В.Марозавай і кандыдату гістарычных навук, дацэнту, старшаму навуковаму супрацоўніку Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.Ф.Голубеву за іх заўвагі і парады.

 

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: