Тлумачальная запіска

Для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльносці

Тыпавая вучэбная праграма

ПРОГРАММА КУРСА

РАСІЯ І УКРАІНА

З 1939 г. ДА ПАЧАТКУ ХХІ СТ.

1-21 0301 «Гісторыя»

Тыпавая вучэбная праграма новага пакалення па дысцыпліне «Гісторыя Расіі і Украіны» прызначана для засваення на першай ступені вышэйшай адукацыі студэнтамі, што навучаюцца па спецыяльнасці «Гісторыя» у вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. У ёй абноўлены змястоўны матэрыял, зроблены акцэнт на кампетэнтнасны падыход, значна пашырана самастойная праца студэнта, прадугледжана выкарыстанне сучасных інавацыйных педагагічных тэхналогій. У рамках узаемнага супрацоўніцтва выкладчыка і студэнта праграма выступае своеасаблівым «навігатарам» здабычы ведаў, інфармацыі і набыцця практыкаарыентаваных уменняў.

Вучэбная праграма дысцыпліны «Гісторыя Рассіі і Украіны» распрацавана ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі і метадычнымі дакументамі:

— Макет адукацыйнага стандарту вышэйшай адукацыі першай ступені (зацверджаны загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2006 г. № 374);

— Адукацыйны стандарт «Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманітарных дысцыплін» (зацверджаны і ўведзены ў дзеянне пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.09. 2006 № 89);

— Змены № 1 да РД РБ 02100.5 227-2006 (зацверджана і ўведзена ў дзеянне пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2008 г. № 3);

— Макет тыпавой вучэбнай праграмы дысцыпліны сацыяльна- гуманітарнага цыклу вышэйшай адукацыі першай ступені (Метадычныя рэкамендацыі для распрацоўшчыкаў тыпавых вучэбных праграм, 2007 г.); Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 2007г.;

— Парадак распрацоўкі, зацвярджэння і рэгістрацыі вучэбных праграм для першай ступені вышэйшай адукацыі (зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.12. 2007г.).

Эканамiчны i ваенны патэнцыял савецкага саюза напярэдаднi другой сусветнай вайны

Аслабленне ўзброеных сiл у вынiку масавых рэпрэсiй у адно­сiнах да ваенных кадраў. Новы закон аб усеагульным воiнскiм абавязку. Удасканаленне вiдаў узбраення. Рост колькасцi армii i змяненнi ў яе дыслакацыi. Памылкi I. В. Ста­лiна i яго асяроддзя ў ацэнцы ваенна-стратэгiчнага становiшча напярэдаднi вайны. Тэорыя «лёгкай перамогi». Прычыны непадрыхтаванасцi СССР да адбiцця германскай агрэсii. Мерапрыемствы па развiцці ваеннай прамысловасцi. Узмацненне жорсткай працоўнай ды­сцыплiны. Вынікі развіцця СССР у 1930-я гг.

Уступленне СССР
у Другую сусветную вайну

Ваенныя дзеяннi супраць Польшчы. Далучэнне да СССР Заходняй Украiны i Заходняй Беларусi. Заключэнне дагавораў аб ваенным супрацоўнiцтве з урадамi Латвii, Лiтвы i Эстонii. Анексiя Савецкiм Саюзам дзяржаў Прыбалтыкi, далучэнне Паўночнай Букавiны i Бесарабii. Савецка-фiнская вайна i яе вынiкi. Выключэнне СССР з Лiгi Нацый.

Узаемаадносiны СССР з ЗША, Англiяй, Германiяй i Японiяй. Дагавор аб нейтралiтэце з Японiяй. Падрыхтоўка Германii да вайны з СССР. Палiтычныя мэты i ваенныя планы Германii.

Пачатак Вялiкай Айчыннай вайны

Напад Германii на СССР. Стратэгiчны план германскага камандавання. Пашырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны. Захоп ворагам стратэгiчнай iнiцыятывы. Абарончыя баi на Украiне i Беларусi. Абарона Брэста, Кiева i Адэсы. Разгортванне патрыятычнага руху за стварэнне народнага апалчэння. Паражэнне савецкiх войскаў пад Кiевам. Баi пад Ленiнградам. Бiтва за Смаленск. Памылкi i пралiкi I. В. Сталiна ў кi­раў­нiцтве ваеннымi дзеяннямi.

Перабудова жыцця дзяржавы. Дырэктыва ад 29 чэрвеня 1941 г. Утварэнне Дзяржаўнага Камiтэта Абароны. Стварэнне Стаўкi Вярхоўнага Галоўнакамандавання. Перавод эканомiкi на ваенны лад. Стварэнне Савета па эвакуацыi. Эвакуацыя на Ус­ход насельнiцтва i прамысловых прадпрыемстваў. План раз­вiцця прамысловасцi на чацвёрты квартал 1941 г. i на 1942 г. Увя­дзенне ўcеагульнага ваеннага навучання. Збор сродкаў у фонд абароны. Масква ў ваенна-палiтычных планах Германii. Абарончыя баi Чырвонай Армii на падыходах да Масквы. Контр­наступленне савецкiх войскаў пад Масквой. Крушэнне плана «ма­ланкавай вайны». Памылковае рашэнне аб наступленнi са­вецкiх войскаў на ўсiх франтах зiмой 1941—1942 гг.

Зараджэнне партызанскага руху на акупiраванай тэрыторыi CCCР. Стаўленне антыгiтлераўскай каалiцыi. Неапраўданыя рашэннi Дзяржаўнага Камiтэта Абароны аб правядзеннi наступальных аперацый на Украiне, у Крыме i другiх месцах. Любанская аперацыя. Няўдачы савецкiх войскаў у Крыме i пад Харкавам. Пераход нямецкiх войскаў у наступленне на паўднё­ва-заходнiм участку савецка-германскага фронту.

Карэнны пералом у ходзе Вялікай Айчыннай вайны

Абарончая бiтва за Сталiнград. Падрыхтоўка аперацыi «Уран». Контрнаступленне Чырвонай Армii 19 лiстапада 1942 г. пад Сталiнградам. Аперацыя «Кальцо». Частковы прарыў блакады Ленiнграда. Агульнае наступленне савецкiх войскаў зiмой 1942—1943 гг.

Карэнны пералом у рабоце тылу. Працоўны подзвiг народа. Масавая вытворчасць ваеннай тэхнiкi. Палажэнне ў сельскай гаспадарцы. Становiшча на акупiраваных тэрыторыях Расii i Украiны. План «Ост». Узнiкненне ўласаўскай Рускай вызваленчай армii. Пазiцыя арганiзацыi ўкраiнскiх нацыяналiстаў.

Усенародная барацьба супраць нямецка-фашысцкiх захоп­нiкаў на акупiраванай савецкай тэрыторыi. Пашырэнне партызанскага руху. Утварэнне Цэнтральнага штаба партызанскага руху. Партызанскi рэйд на Заходнюю Украiну i ў Карпаты. «Рэйкавая вайна».

Становiшча на савецка-германскiм фронце да лета 1943 г. План аперацыi «Цытадэль». Курская бiтва. Аперацыi «Кутузаў» i «Палкаводзец Румянцаў». Вызваленне Данбаса i Левабярэжнай Украiны. Фарсiраванне Дняпра.

Пачатак распаду фашысцкага блока. Умацаванне анты­гiтлераўскай каалiцыi. Маскоўская канферэнцыя мiнiстраў замежных спраў СССР, ЗША i Англii. Тэгеранская канферэнцыя кiраўнiкоў саюзных дзяржаў.

Разгром агрэсiўнага блока ў 1944—1945 гг.

Ваенна-палiтычная абстаноўка на савецка-германскiм фронце на пачатку 1944 г. Вызваленне Правабярэжнай Украiны i Крыма. Разгром працiўнiка пад Ленiнградам i Ноўгарадам. Выхад савецкiх войскаў на дзяржаўную мяжу.

Лiквiдацыя нацыянальна-дзяржаўных утварэнняў i рэпрэсii суп­раць народаў Паволжа, Паўночнага Каўказа, Крыма. Летняе наступленне Чырвонай Армii на Беларуci i ў заходнiх абласцях Украiны. Выхад з вайны Фiнляндыi. Адкрыццё саюзнiкамi дру­го­га фронту ў Еўропе. Паражэнне нямецкiх войскаў у Прыбалты­цы. Яска-Кiшынёўская аперацыя. Выхад з вайны Румынii. Чыр­­воная Армiя i Варшаўскае паўстанне. Уступленне Чырвонай Армii ў Балгарыю. Бялградская аперацыя. Баi на тэрыторыi Венгрыi i Чэхаславакii. Наступальныя дзеяннi савецкiх войскаў у Поль­шчы i Усходняй Прусii. Вызваленне ўсходняй часткi Аўстрыi.

Крымская канферэнцыя саюзных дзяржаў. Стварэнне Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый. Бiтва за Берлiн. Завяршэнне разгрому Германii. Вызваленне Прагi. Патсдамская канферэнцыя i яе рашэннi.

Ваенна-палiтычнае становiшча на Далёкiм Усходзе на пачатку лета 1945 г. Уступленне Савецкага Саюза ў вайну з Японiяй. Разгром Квантунскай армii. Капiтуляцыя Японii.

Вынiкi работы савецкага тылу. Уклад савецкай навукi ў дасягненне перамогi ў вайне. Дасягненні канструктараў А. С. Якаў­лева, С. А. Лавачкiна, С. У. Iльюшына, А. М. Тупалева, В. Г. Грабiна, В. А. Дзегцярова, Ф. В. Токарава. Савецкая лiтаратура i мастацтва ў гады вайны. Дзяржава і царква ў гады вайны. Вынiкi i ўрокi Другой сусветнай вайны.

СССР у першым пасляваенным дзесяцiгоддзi

Уплыў вайны на савецкае грамадства. Надзеi на перамены. Дэмабiлiзацыя ўзброеных сiл. Палiтыка ў адносiнах да рэпатрыiраваных грамадзян i былых ваеннапалонных.

Тэрытарыяльныя змяненнi СССР. Дэмаграфiчная сiтуацыя ў краiне. Узмацненне таталiтарнага рэжыму. Барацьба за ўладу ў вышэйшым палiтычным эшалоне. «Ленiнградская справа». Рост колькасцi кiруючага апарату i яго бюракратызацыя.

Iдэалогiя, навука, культура. Пастановы ЦК ВКП(б) па пытан­нях лiтаратуры i мастацтва. Нападкi на «фармалiстаў». Барацьба з «касмапалiтызмам». Поспехi ў развiццi фундаментальных навук. Цяжкае становiшча ў бiялогii i гуманiтарных навуках.

Стан народнай гаспадаркi СССР пасля вайны. Перавод эканомiкi на мiрныя рэйкi. Распрацоўка i прыняцце чацвёртага пяцiгадовага плана. Аднаўленне старых i будаўнiцтва новых прадпрыемстваў. Рух наватараў вытворчасцi. Прымусовая праца ў сiстэме ГУЛАГа. Дасягненнi даваеннага ўзроўню прамысловай вытворчасцi.

Цяжкiя гады пасляваеннай вёскi. Калектывiзацыя ў заходнiх абласцях Украiны, Малдавіі, рэспублiках Прыбалтыкi. Засуха 1946 г. Эканамiчнае становiшча калгасаў. Адносiны дзяржавы да калгасаў. «Сталiнскi план пераўтварэння прыроды».

Узровень жыцця народа. Адмена картачнай сiстэмы. Грашо­вая рэформа. Палiтыка знiжэння цэн. Узровень грашовай апла­ты працы рабочых i калгаснiкаў.

ХIХ з’езд ВКП(б). Смерць І. В. Сталiна. Варыянты пасляста­лiнскага развiцця. Крах Л. Берыi. Змяненнi ў палiтычным кiраў­нiц­тве краiны. Пачатак рэабiлiтацыi незаконна рэпрэсiра­ваных грамадзян.

Новыя падыходы да народнагаспадарчых праблем. Праграмы далейшага ўздыму сельскай гаспадаркi. Асваенне цалiнных i абложных зямель: дасягненнi i пралiкi.

Узрастанне аўтарытэту СССР на мiжнароднай арэне i яго роля ў рашэннi мiжнародных пытанняў. Праблема мiрнага рэгулявання з былымi саюзнiкамi Германii. Утварэнне сусветнай сацыялicтычнай сiстэмы. «Халодная вайна». Лiквiдацыя атамнай манаполii ЗША. План Маршала. Утварэнне Паўночна-Атлантычнага саюза.

СССР i Усходняя Еўропа. Савет Эканамiчнай Узаема­дапа­могi. Пазiцыя СССР у сувязi з канфлiктам на Карэйскiм паўвостраве.

Зварот да «адлiгі» ў мiжнародных стасунках. Пашырэнне асобных кантактаў кiраўнiкоў СССР з лiдэрамi замежных краiн. Нармалiзацыя адносiн з Югаславiяй. Стварэнне Арганiзацыi Варшаўскага дагавора. Устанаўленне сяброўскiх адносiн з Iндыяй. Падпiсанне дзяржаўнага дагавора з Аўстрыяй. Жэнеўская сустрэча ў вярхах лiдэраў СССР, ЗША, Вялiкабрытанii i Францыi. Устанаўленне дыпламатычных адносiн з ФРГ.

Савецкае грамадства ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гг.

Пошукi шляхоў аднаўлення савецкага грамадства. ХХ з’езд КПСС. Асуджэнне культу асобы Сталiна. Пастанова ЦК КПСС ад 30 чэрвеня 1956 г. «Аб пераадоленнi культу асобы i яго вы­нi­каў». Супярэчнасцi пачатковай дэсталiнiзацыi. Рэабiлi­тацыя рэпрэсiраваных. Вяртанне дзяржаўнасцi рэпрэсiраваным народам. Чэрвеньскi пленум ЦК КПСС 1957 г.: барацьба за ўладу i ўмацаванне пазiцый М. С. Хрушчова.

Узмацненне эканамiчнага патэнцыялу Савецкага Саюза. Дасягненнi навукова-тэхнiчнага развiцця. Поспехi ў ракета­будаваннi i асваеннi космасу. Стварэнне новых навуковых цэнтраў. Рэформы кiравання народнай гаспадаркай. Рух за ка­му­нiстычныя адносiны да працы. Збоi ў выкананнi шостага пяцiгадовага плана. Сямiгадовы план — спроба радыкальнага паскарэння ў развiццi краiны.

Становiшча ў сельскай гаспадарцы. Рашэнне аб продажы сель­скагаспадарчай тэхнiкi калгасам. «Кукурузная эпапея». «Разанская афера». Нарастанне цяжкасцей у аграрным сек­тары.

Палiтычнае жыццё савецкага грамадства. Новая Праграма КПСС. Тэндэнцыi i супярэчнасцi культурнага жыцця краiны. Пралiкi ў ажыццяўленнi школьнай рэформы 1958 г. Развiццё гiстарычнай навукi. Фармiраванне культу асобы М. С. Хрушчова. Ажыўленне ў мастацкай культуры. Новыя лiтаратурныя часопiсы. Выхад у свет аповесцi А. I. Салжанiцына «Адзiн дзень Iвана Дзянiсавiча». Супярэчнасці культурнай палiтыкi. Ганеннi на Л. Б. Пастэрнака. Узмацненне кантролю партапарата за дзейнасцю мастацкай iнтэлiгенцыi. Рэфарматарская лiхаманка 1962—1964 гг. Нарастанне крызiсу палiтыкi М. С. Хрушчова. Падзеi ў Новачаркаску.

СССР i падзеi ў Венгрыi 1956 г. Абвастрэнне сiтуацыi ў Польшчы. Новыя тэндэнцыi ў сусветным камунiстычным руху. Савецка-кiтайскi канфлiкт. Складанасцi знешнепалiтычных адносiн з Албанiяй i Югаславiяй. СССР i праблема раззбраення. Савецка-амерыканскiя адносiны. Пачатак нармалiзацыi адносiн з Японiяй. Берлiнскае пытанне.

Маскоўскi дагавор аб забароне ядзерных выбухаў у атмасферы, космасе i пад вадой.

Дапамога Савецкага Саюза Кубе. Карыбскi крызiс 1962 г. Пашырэнне эканамiчных i палiтычных сувязей СССР з краiнамi, што сталi на шлях развiцця. Блiзкаўсходнi крызic 1956 г.

Савецкi саюз у сярэдзiне 1960-х — пачатку 1980-х гг.

Тэндэнцыi i супярэчнасцi сацыяльна-эканамiчнага развiцця. Згортванне дэмакратычных пераўтварэнняў. Эканамiчная рэформа 1965 г. А. М. Касыгiн. Паскарэнне гаспадарчага росту. Скарачэнне рэформы ў пачатку 1970-х гг.

Крызiс адмiнiстрацыйна-камандных метадаў па кiраўнiцтве народнай гаспадаркай. Адсутнасць стымулаў да якаснай высокапрадукцыйнай працы. Нявыкарыстаныя магчымасцi навукова-тэхнiчнага прагрэсу. Адсутнасць зацiкаўленасцi ў асваеннi новай тэхнiкi.

Аграрная праграма сакавiцкага (1965) Пленума ЦК КПСС. Супярэчнасцi i цяжкасцi ў развiццi сельскай гаспадаркi. Ускладненне харчовай праблемы.

Экстэнсiўны характар развiцця народнай гаспадаркi. Нарастанне застойных з’яў у гаспадарцы. Страта тэмпаў развiцця. Аб­вастрэнне экалагiчных праблем. Узровень жыцця народа. Адметнасцi палiтычнага i духоўнага жыцця краiны. Канстытуцыя 1977 г. Iдэалагiчнае жыццё. Л. I. Брэжнеў. Прапаганда развiтога сацыялiзму. Iдэйная рэабiлiтацыя сталiншчыны. Раз­бэшчанне часткi партыйна-дзяржаўнага апарату. Супя­рэчнасцi духоўнага жыцця грамадства. Раздваенне грамадска­га сумлення, размыванне iдэалаў i маральных асноў. Мастацкая культура. А. Салжанiцын. У. Высоцкi. Б. Акуджава. А. Галiч. I. Бродскi. Б. Абрамаў. У. Бялоў. В. Астафьеў. Б. Мажаеў. Ю. Трыфанаў. А. Таркоўскi. Ю. Любiмаў. М. Растраповiч.

Рост палiтычнай апазiцыi. Дысiдэнцкi рух. Праваабаронцы. А. Сахараў. У. Букоўскi. Л. Багараз. А. Марчанка. Ю. Га­лан­скоў. Кнiга А. Салжанiцына «Архiпелаг ГУЛАГ». Су­пя­рэчнасцi па­лiтыкi Ю. У. Андропава. К. У. Чарненка: кансервацыя застою.

Асноўныя напрамкi знешнепалiтычнай дзейнасцi СССР. Праграма мiру: дэкларацыi i рэчаiснасць. Дасягненне ваенна-стратэгiчнага парытэту з ЗША i яго цана. Паляпшэнне савецка-амерыканскiх адносiн. Дагавор ФРГ з СССР, Польшчай, ГДР i Чэхаславакiяй аб асновах узаемаадносiн. Праблемы еўрапейскай бяспекi. Нарада па бяспецы i супрацоўнiцтве ў Еўропе. Разрадка ў палiтычнай сферы мiжнародных адносiн. Гандлёва-эканамiчныя сувязi СССР з капiталiстычнымi краiнамi.

СССР i краiны сацыялiзму. Уварванне ў Чэхаславакiю. Адно­сiны з Кiтаем. Дзейнасць СЭУ. Комплексная праграма сацы­ялiстычнай эканамiчнай iнтэграцыi.

Пазiцыя СССР у адносінах да лiквiдацыi ачагоў напружанасцi ў розных рэгiёнах свету (Iндакiтай, Блiзкi Усход, Ангола, Эфiопiя, Самалi, Йемен). Увядзенне войскаў у Афганiстан i яго вынiкi.

Абвастрэнне мiжнароднай напружанасцi ў канцы 70-х — пачатку 80-х гг. Размяшчэнне ракет сярэдняга радыуса дзеяння ў Еўропе. Пралiкi савецкай знешняй палiтыкi.

Культура CCCР 1950—80-х гг.

Культура i навука «пасляваеннага сталiнiзму» (1945 — сярэ­дзiна 1950-х гг.).Матэрыяльная база сферы культуры. Абавязковая сямiгодка. Стан навукi. Атамная праграма. Перспектыўныя навуковыя накiрункi. Сесiя ВАСХНIЛ (1948) i яе вынiкi. Узровень развiцця грамадскiх навук.

Здабыткi i праблемы мастацкай культуры. Пастановы ЦК ВКП(б) 1946—1948 гг. па пытаннях лiтаратуры i мастацтва. Творчы лёс А. Ахматавай, М. Зошчанкi, М. Мурадэлi, Д. Ша­с­таковiча. Афiцыйнае мастацтва. «Стыль — трыумф» i яго творцы. Пiсьменнiкi — лаўрэаты Сталiнскай прэмii. Жыццёвая драма А. Фадзеева.

«Адлiга» ў сферы савецкай культуры. Крытычнае пераасэнса­ванне гiсторыi краiны. Творчасць I. Эрэнбурга, А. Салжанiцына, В. Пановай. Рэабiлiтацыя ахвяр сталiнскiх рэпрэсiй. Мiжнарод­ныя культурныя кантакты.

Культура «развiтога сацыялiзму» (1970-я — сярэдзiна 1980-х гг.). Пастановы ЦК КПСС па iдэалогii i культуры. Ды­сiдэнты А. Сiняўскi, Ю. Данiэль, I. Бродскi. Самiздат. Альманах «Метраполь».

Перабудова сiстэмы адукацыi. Эксперыментальная педа­го­гiка. В. Шаталаў, Е. Iльiн, Ш. Аманашвiлi. Навукова-тэхнiчная палiтыка. Касмiчная праграма. Праблемы савецкай навукi.

Афiцыйная культура i альтэрнатыўнае мастацтва. Ч. Айтматаў, А. Бiтаў, Ю. Трыфанаў. Новыя тэатральныя калектывы. Сучасная драматургiя. Традыцыi i навацыi ў выяўленчым ма­стацтве (мастакi I. Глазуноў, А. Шылаў). Нонканфармізм у жывапiсе (I. Кабакоў, Г. Брускiн, А. Рабiн). Стан кiнематографа. Фiльмы А. Сакурава, А. Таркоўскага, А. Германа. Новыя творы савецкiх кампазiтараў. Музычны андэграўнд.

СССР на этапе перабудовы

Палiтычнае жыццё грамадства. Неабходнасць перабудовы. М. С. Гарбачоў. Красавiцкi паварот. Цяжкасцi i праблемы пе­ра­­бу­довы. Барацьба з п’янствам i алкагалiзмам. Барацьба з не­­­­­пра­­цоўнымi прыбыткамi. Галоснасць. Рэабiлiтацыйны працэс.

Лібералізацыя і дэмакратызацыя палітычнага ладу краіны. ХIХ партканферэнцыя, яе рашэннi. З’езды народных дэпутатаў. Увод iнстытута прэзiдэнцтва. Выбары 1990 г.: новы час i новыя людзi. Б. М. Ельцын. Г. Х. Папоў. А. А. Сабчак. Палi­тычнае банкруцтва КПСС. Фармiраванне розных грамадска-палiтычных груповак i рухаў у Расii i на Украiне. Шматпартыйнасць. Абвастрэнне нацыянальных адносін. ХХVIII з’езд КПСС.

Новыя з’явы ў эканамiчным, сацыяльным i духоўным жыц­цi. Стан гаспадаркi i ўзровень жыцця насельнiцтва. Канцэпцыя паскарэння эканамiчнага развiцця. Глыбокi крызiс у гаспадарцы. Узнiкненне забастовачнага руху. Абвастрэнне харчовай праблемы. Крызiс грамадства i крызic cвядомасцi.

Характэрныя рысы культурнага жыцця. Новае палiтычнае мысленне ў мiжнароднай палiтыцы. Пераход ад стэрэатыпаў мiнулага да сучаснага разумення i вырашэння сучасных праблем. Галоўныя арыенцiры знешняй палiтыкi CCCР. Прызнанне прыярытэту агульначалавечых каштоўнасцей у барацьбе за прадухiленне ядзернай пагрозы. Адносiны СССР да падзей ва Усходняй Еўропе.

Савецка-амерыканскiя адносiны. Праблемы раззбраення. Знiшчэнне ракет сярэдняй i меншай далёкасцi. Савецкая знешнепалiтычная дактрына канца 1980-х гг.

Рэвалюцыя суверэнітэтаў. Становішча ў Расіі і на Украіне. Жнівеньскія падзеі 1991 г. і канец перабудовы. Спроба заключэння новага Саюзнага дагавора і яе правал. Белавежскія пагадненні і ўтварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Адстаўка М.С. Гарбачова. Спыненне існавання СССР. Асаблівасці эканамічнага і палітычнага жыцця краін СНГ.

Расiя i Украiна ў 1992—2003 гг.

Праграма рэформ і яе рэалізацыя. Урад Я. Ц. Гайдара i пачатак стварэння рынкавай гаспадаркi Расii. Прыватызацыя. Негатыўныя працэсы ў эканоміцы. Рост сацыяльнай і нацыянальнай напружанасці. Падпісанне Федаратыўнага дагавора 1992 г. Абвастрэнне палітычнай барацьбы.

Прэзiдэнт Б. М. Ельцын. Супрацьстаянне заканадаўчай i вы­канаўчай улад. Прэзiдэнцкi ўказ аб роспуску Вярхоўнага Савета i аб новых выбарах. Кастрычнiцкiя падзеi 1993 г. у Маскве.

Новая расійская Канстытуцыя і канчатковы дэмантаж савецкай грамадска-палітычнай сістэмы. Выбары ў Дзяржаўную Думу i рэферэндум па канстытуцыi 12 снежня 1993 г. Новая расстаноўка палiтычных сiл Расii. Мiжнацыянальныя канфлiк­ты на тэрыторыi Расiйскай Федэрацыi. Падзеi на Паўночным Каўказе. Прэзiдэнцкiя выбары 1996 г. Знешняя палiтыка Расii — новыя прыярытэты. Культурнае жыццё. Прэзідэнцкія выбары 2000 г. Палітыка У. У. Пуціна.

Набыццё незалежнасці. Фарміраванне дзяржаўных структур. Міжнароднае прызнанне незалежнасці Украіны. Абвастрэнне эканамiчнай сiтуацыi на Украiне. Прэзiдэнт Л. М. Краўчук. Спробы ўкраiнскага ўрада захаваць дзяржаўнае рэгуляванне эканомiкi. Асаблiвасцi сацыяльна-палiтычнай сiтуацыi ў Заходняй i Усходняй абласцях Украiны. Сiтуацыя ў Крыме.

Пазачарговыя прэзiдэнцкiя выбары. Прэзiдэнт Л. П. Кучма. Курс на правядзенне рынкавых рэформ. Грашовыя рэформы на Украiне (верасень 1996 г.). Прыняцце парламентам новай Канстытуцыi (жнiвень 1996 г.).

Расiйска-ўкраiнскiя эканамiчныя i палiтычныя супя­рэчнасцi. Праблема ядзернай зброi. Праблема Чарнаморскага флоту. Выбарчыя кампаніі 1994—2002 гг. Пашырэнне мiжнародных сувязей Украiны. Палітычныя партыі. Расстаноўка палітычных сіл на Украіне на сучасным этапе. Культурнае жыццё.

Культура ва ўмовах сацыяльна-палiтычнай
трансфармацыi грамадства

Перабудова i культура (1985 — пачатак 1990-х гг.). Рэ­арганiзацыя сiстэмы кiравання культурай. Новыя саюзы, фонды, асацыяцыi. Культура i рынак. Матэрыяльная база культурнай сферы.

Палiтыка галоснасцi. Крытыка сiстэмы. Публiкацыi Р. Мядз­ведзева, А. Цыпко, М. Шмялёва. Ленiнiана М. Шатрова. Анты­сацыялiстычная тэма ў лiтаратуры. Часопiсы i газеты дэма­кратычнага накiрунку. Рэабiлiтацыя рускага замежжа. Адра­джэнне Рускай Праваслаўнай царквы.

Рэфармаванне сiстэмы адукацыi. Альтэрнатыўная школа. Стан навукi. Праблемы фундаментальных навук. Мiжнародныя кантакты i праекты. Эмiграцыя. Культурная палiтыка Расiйскай Федэрацыi. Закон РФ аб культуры (1992). Федэральныя праграмы па ахове i развiцці культуры.

Новыя з’явы ў лiтаратуры i мастацтве. Творчасць У. Ма­канiна, В. Пялевiна, Б. Акунiна. Новыя iмёны i групы ў выяўленчым мастацтве. Уплыў пастмадэрнiзму на творчы працэс. Арт-рынак. Новыя формы тэатральнага мастацтва. П. Фаменка, Р. Вiкцюк. Тэатр — антрэпрыза. Фестываль «Залатая маска». Новая стратэгiя кiнаiндустрыi. Кiнафестывалi. Мнагастайнасць жанраў i форм музычнага мастацтва.

Роля сродкаў масавай iнфармацыi ў культуры. Электронныя СМI. Iнтэрнет.



Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: