Калектывізацыя сельскай гаспадаркі

Стварэнне моцнай індустрыі, курс на перабудову сацыялістычнага грамадства былі, па меркаванню кіраўніцтва кампартыі немагчымымі без калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Першыя сельскагаспадарчыя арцелі і камуны, таварыствы па сумеснай апрацоўкі зямлі з’явіліся ў Горацкім, Быхаўскім паветах яшчэ ў 1918-20 гг. У гады правядзення палітыкі нэпа цікавасць да гэтых форм гаспадарання заставалася пераважна ў беззямельных сялян і батракоў. Тым не менш, рознымі формамі кааперацыі было ахоплена да 50% сельскіх гаспадарак.

У 1929 г. пачалася фарсіраваная калектывізацыя індывідуальных вясковых гаспадарак. Сялян часта прымусам і гвалтам пачалі запісваць у калгасы. Партыйныя актывісты з гарадоў Расіі і мясцовыя актывісты з бядняцкіх сем’яў пры арганізацыі калгасаў нярэдка праводзілі пагалоўнае абагульненне ската, а часам і птушкі. Пачалася практыка ліквідацыі хутароў і ссяленне сялян у вёскі. З вялікім спазненнем ад тэмпаў калектывізацыі ствараліся машына-трактарныя станцыі. Першымі ў пачатку 1930-х г. пачалі працаваць Горацкая, Клімавіцкая, Беларуская (Бялыніцкі раён), Цялушская (Бабруйскі раён) МТС.

У 1930 г. за пасіўнасць у правядзенні калектывізацыі былі распушчаны мясцовыя Саветы Беларусі. У студзені 1930 года Магілёўскі і Бабруйскі акружкамы атрымалі цыркуляр “Аб ліквідацыі кулацтва як класа”. Заможных сялян абкладалі надзвычайнымі падаткамі, абвяшчалі кулакамі, высялялі з сваіх двароў, ссылалі ў паўночныя і ўсходнія раёны СССР. Органы дзяржаўнай бяспекі, мясцовыя органы ўлады і актывісты выяўлялі і высялялі кулакоў, канфіскоўвалі не толькі сродкі вытворчасці, але і нярэдка ўсю маёмасць, уключаючы прадметы асабістага ўжытку. Усяго з БССР у 1920-30 гады было рэпрэсіравана і выселена за межы рэспублікі больш за 250 тыс сялян.

Масавая калектывізацыя выклікала незадаволенасць сялянства. Аднавіліся антысавецкія выступленні сялян: падпалы калгаснай маёмасці, забойства партыйных актывістаў. Супраціўленне сялян працягвалася сялян працягвалася да сярэдзіны 1930-х г. і жорстка падаўлялася ўзброенай сілай.

Фарсіраваная калектывізацыя выклікала рэзкае скарачэнне пагалоўя жывёлы, дабрабыту жыхароў вёскі. СССР у 1932-33 гадах ахапіў масавы голад, які ў меншых маштабах, чым Украіну, закрануў паўднёвую частку Магілёўшчыны. Падзенне сельскагаспадарчай вытворчасці было прыпынілася толькі праз 5-7 гадоў пасля пачатку масавай калектывізацыі.

Нягледзячы на ўсе цяжкасці курс на калектывізацыю не мяняўся, і да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ва ўсходняй Беларусі было абагульнена 93,4% гаспадарак і 96,2% пасяўных плошчаў. Сярэдні памер сельскагаспадарчай арцелі павялічыўся да 75 двароў.

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: