Правапiс канчаткаў назоўнiкаў

скланенне

Трэба размяжоўваць назоўнікі I скланення на - а( - я) і рознаскланяльныя назоўнікі на - а( - я).

Да I скланення адносяцца назоўнікі: ж.р. з канчаткамi - а( - я): хата, сям’я; м.р. з націскнымi канчаткамi - а( - я): старшына, Кузьма; аг.р. з канчаткамi - а( - я), што абазначаюць асоб жаночага полу: плакса Юля, соня Каця; аг. р., што абазначаюць асоб мужчынскага полу з націскнымi канчаткамi -а(-я): сірата, ляўша.

У давальным і месным склонах назоўнікі I скланення маюць канчаткі -е, -і, -ы, -э. Канчатак характэрны для назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны, які чаргуецца з мяккім, і на г, х, якія чаргуюцца з з, с: вада – вадзе – у вадзе, дарога – дарозе – у дарозе, страха – страсе – на страсе. Канчатак пішацца ў назоўнікаў з мяккай асновай: песня – песні – у песні. Канчатак маюць назоўнікі з асновай на зацвярдзелы зычны і на к, які чаргуецца з ц: мяжа – мяжы – на мяжы, апрацоўка – апрацоўцы – пры апрацоўцы. Канчатак ўласцівы назоўнікам з асновай на к, які чаргуецца з ц, толькі пад націскам: рука – руцэ – у руцэ.

Да рознаскланяльных назоўнікаў адносяцца назоўнікі: м.р. з ненаціскнымі канчаткамi - а( - я): дзядуля, сабака; аг.р., якія абазначаюць асоб мужч. полу з ненаціскнымi канчаткамi - а( - я): непаседа Мікіта, соня Вася. У давальным і месным склонах такія назоўнікі маюць канчаткі -у(-ю). Назоўнікі з асновай на цвёрды зычны, зацвярдзелы зычны і на г, к, х маюць канчатак -у: мужчына – мужчыну – аб мужчыну, задзіра Міша – задзіру Мішу – аб задзіру Мішу, дзядзька – дзядзьку – аб дзядзьку. Назоўнікі з асновай на мяккі зычны маюць канчатак -ю: дзядуля – дзядулю – аб дзядулю, соня Вася – соню Васю – аб соню Васю.

Канчаткі назоўнікаў I скланення

Склон Аснова
  цвёрдая зацвярдзелая г; к; х мяккая
давальны, -е;-э;-ы
месны вадзе плаксе Ганне мяжы задзіры Веры кнізе,страсе цётцы, шчацэ песні соні Каці


Канчаткі рознаскланяльных назоўнікаў

Склон Аснова
  цвёрдая зацвярдзелая г; к; х мяккая
давальны,
месны мужчыну плаксу Мікіту творцу задзіру Мішу дзядзьку калегу Янку дзядулю соню Васю
             

Скланенне

У назоўніках II скланення цяжкасць выклікае напісанне канчаткаў у родным і месным склонах адзіночнага ліку.

У родным склоне назоўнікі маюць канчаткі -а(-я), -у(-ю), якія залежаць ад лексічнага значэння слова.

Канчатак -а(-я) маюць назоўнікі, што абазначаюць:

- асоб, жывых істот: настаўніка, мураўя;

- канкрэтныя прадметы: дома, вянка;

- арганізацыі, прадпрыемствы, установы: інстытута, завода;

- насельныя пункты, геаграфічныя назвы: горада, пасёлка, Магілёва;

- адзінкі вымярэння: кілаграма, месяца, рубля;

- навуковыя тэрміны: дзеяслова, электрона.

Канчатак -у(-ю) уласцівы назоўнiкамi, што абазначаюць:

- зборныя прадметы, рэчывы, хімічныя злучэнні, элементы: гароху, чаю, мёду, кіслароду, але хлеба, аўса;

- з’явы прыроды, стыхійныя бедствы: ветру, змроку, цыклону;

- прасторавыя і часавыя паняцці: краю, часу, лугу, усходу;

- абстрактныя паняцці, якасці, дзеянні, стан: розуму, спакою, прыезду;

- грамадскія фармацыі, навуковыя плыні, тэорыі: феадалізму, дарвінізму.

Мнагазначныя назоўнікі могуць мець абодва канчатка ў залежнасці ад значэння: адпачынак пачаўся пятага лістапада (адзінка вымярэння) – пара залатога лістападу (абстрактны назоўнік), сядзець каля вяза (канкрэтны прадмет) – палічка з вязу (матэрыял).

У месным склоне назоўнікі адрозніваюцца канчаткамі ў залежнасці ад таго, з’яўляюцца яны назвамі асоб (асабовымі) ці не (неасабовымі), а таксама ў залежнасці ад асновы.

У месным склоне назоўнікі IІ скланення маюць канчаткі -е, -і, -ы, -у(-ю). З канчаткам ўжываюцца неасабовыя назоўнікі з цвёрдаю асновай і на г,х, якія чаргуюцца з з, с: запіс – у запісе, бераг – на беразе, кажух – у кажусе. Канчатак пішацца ў назоўнікаў з мяккай асновай: жыццё – у жыцці, полымя – у полымі. Канчатак -у(-ю) маюць назоўнікі, што абазначаюць асоб: настаўнік – пры настаўніку, каваль – на кавалю, а таксама назоўнікі на к і г, х, якія не чаргуюцца з мяккімі з, с: будынак – у будынку, сцяг – на сцягу, пух – у пуху.

Прозвішчы на -оў(-аў), -еў(-ёў), -ін(-ын) у творным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ым: Міхайлав ым, Лужанін ым. Іншамоўныя прозвішчы -ін(-ын), -аў у творным склоне ўжываюцца з канчаткам -ам: Дарвін ам, Чаплін ам.

Канчаткі назоўнікаў IІ скланення

Склон асабовыя
Аснова
месны цвёрдая зацвярдзелая г, х, к мяккая
салдату дзеду мужу доктару Алегу, пастуху настаўніку кавалю герою
неасабовыя
-е;-у
сне стале мячы стрыжы стозе, сцягу даху, змроку чаі, гаі пні, алені

Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: