Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі

Правапіс лічэбнікаў

1. Пішуцца разам:

складаныя колькасныя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з'яўляецца -дзясят, -сце, -ста, -сот: шэсцьдзясят, дзвесце, трыста, пяцьсот;

складаныя парадкавыя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з'яўляецца -дзясяты, -соты, -тысячны, -мільённы і інш.: пяцідзясяты, трохсоты, двухтысячны, сямімільённы, пяцімільярдны, двухсотпяцідзесяцівасьмімільённы і інш.

2. Асобна пішуцца састаўныя колькасныя, парадкавыя і дробавыя лічэбнікі: сто дваццаць пяць, трыццаць тры, тысяча пяцьсот адзін, сто дваццаць пяты, трыццаць трэці, тысяча пяцьсот першы, два з паловай, пяць з чвэрткай, тры пятыя, пяць дзясятых, сем сотых.

3. Пішуцца праз злучок:

парадкавыя лічэбнікі, напісаныя лічбамі, пры спалучэнні іх з канчаткамі, часткамі канчаткаў, састаўнымі часткамі ў выглядзе слоў: 25-ы, на 10-м км, 31-га, 10-мільённы, 18-мільярдны;

лічэбнікі, напісаныя словамі або лічбамі, якія абазначаюць прыблізны лік: восем-дзевяць гадоў, дзве-тры гадзіны, сёмае-восьмае стагоддзе, 2-3 гады.

4. Ставіцца працяжнік:

у складаных і састаўных лічэбніках прыблізнага ліку: праз трыццаць пяць – трыццаць сем год, 50 – 60-я гады;

пры умоўным пералічэнні: артыкулы 2 – 7, 1 – 10 класы.

Колькасныя лічэбнікі ў сказе звязаны з назоўнікамі і ўтвараюць з імі колькасна-іменныя спалучэнні, якія з’яўляюцца адным членам сказа: Высока ў блакітным небе луналі чатыры буслы.

Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі выражаецца ў форме дапасавання ці кіравання.

Лічэбнік адзін дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку, склоне: Н. адзін дуб, адна хата, адно воблака, адны дамы; Р. аднаго дуба, адной хаты, аднаго воблака, адных дамоў і г.д.

Пры лічэбніках два, тры, чатыры назоўнікі і прыметнікі звычайна ўжываюцца ў форме назоўнага склону множнага ліку: два новыя сталы, тры светлыя пакоі, чатыры маленькія хаткі, трыццаць чатыры маладыя дрэвы, сорак два шчаслівыя гады. Пры астатніх лічэбніках – у форме роднага склону множнага ліку: пяць новых сталоў, дваццаць залатых медалёў, семдзесят маладых хлопцаў.

Зборны лічэбнік абодва спалучаецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду: абодва браты, абодва вучні; з назоўнікамі жаночага роду – лічэбнік абедзве: абедзве сяброўкі. Калі размова ідзе пра асоб і мужчынскага, і жаночага полу, ужываецца зборны лічэбнік абое: Маці з бацькам працавалі разам, абое закончылі сельскагаспадарчую акадэмію.

Зборныя лічэбнікі двое–дзясяцера спалучаюцца: а) з асабовымі займеннікамі: нас двое, трое з іх; б) з назоўнікамі, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу: трое хлопцаў, пяцёра вучняў; в) з наазоўнікамі, якія маюць форму толькі множнага ліку і падлягаюць лічэнню: двое дзвярэй, трое саней; г) з назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: трое кацянят, сямёра ягнят; д) з назоўнікамі дзеці, гусі, свінні: чацвёра дзяцей, трое коней.

Дробавыя лічэбнікі складаюцца з колькаснага і парадкавага лічэбнікаў. Калі першай часткай дробавага лічэбніка з’яўляюцца словы два, тры, чатыры, то другая частка мае форму назоўнага склону множнага ліку: дзве пятыя, тры шостыя, чатыры сёмыя.

Калі ў першай частцы дробавага лічэбніка ўжываюцца словы пяць, шэсць, сем, восем і г.д., то другая частка лічэбніка мае форму роднага склону множнага ліку: пяць сёмых, сем восьмых, шэсць дзявятых.

Лічэбнікі паўтара і паўтары ва ўсіх склонах маюць аднолькавую форму: паўтара (вядра), паўтары (тоны). Лічэбнік паўтара спалучаецца за назоўнікамі, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу, паўтары – з назоўнікамі, якія абазначаюць асоб жаночага полу.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: