double arrow

Асобыя формы дзеяслова

Першае спражэнне Другое спражэнне

Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў

У дзеясловах форма асобы паказвае на ўтваральніка дзеяння, якім можа быць чалавек, наогул жывая істота ці неадушаўлёны прадмет. Першая асоба паказвае, што дзеянне ўтварае той, хто гаворыць (рамантую, перачытваю, вучуся); другая – дзеянне яго субяседніка (рамантуеш, перачытваеш, вучышся); трэцяя – дзеянне асобы або прадмета, якія не ўдзельнічаюць у размове (рамантуе, перачытвае, вучыцца, зелянее). Такія дзеясловы называюць асабовымі.

Асабовыя дзеясловы маюць пэўныя канчаткі ў формах адзіночнага і множнага ліку цяперашняга і будучага простага часу. У форме прошлага часу дзеясловы не маюць асабовых канчаткаў.

Змяненне дзеясловаў па асобах і ліках называецца спражэннем. У залежнасці ад асабовых канчаткаў дзеясловы падзяляюцца на два спражэнні – першае і другое.

Адзіночны лік

1-я -у (-ю) 1-я -у (-ю)

2-я -еш (-эш, -аш) 2-я -іш (-ыш)

3-я -е (-э, -а) 3-я -іць (-ыць)

Множны лік

1-я -ём (-ем, -ом, -ам) 1-я -ім (-ым)

2-я -еце (-яце, -аце) 2-я -іце (-ыце)

3-я -уць (-юць) 3-я -аць (-яць)

Найбольш выразна спражэнні дзеясловаў адрозніваюцца ў 3-й асобе адзіночнага і множнага ліку. Асабліва лёгка вызначыць спражэнне дзеясловаў, калі ў асабовых формах націск падае на канчатак: ідзеш, вязеш, глядзіш, маўчыш; ідзе, вязе, глядзіць, маўчыць; ідзём, вязём, глядзім, маўчым і г.д. У асабовых формах з ненаціскнымі канчаткамі вызначыць тып спражэння дапамагаеінфінітыў.

Да II спражэння адносяцца дзеясловы, якія ў інфінітыве заканчваюцца на -іць(-ыць): бяліць, варыць, касіць, любіць і інш. (за выключэннем аднаскладовых дзеясловаў тыпу біць, віць, ліць, мыць, выць, шыць, якія адносяцца да I спражэння); дзеясловы на -эць(-ець), калі э(е) не захоўваецца ў 1-й асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу: гарэць (гару), глядзець, ляцець, цярпець (але: хацець – I спражэнне). Да II спражэння таксама належаць дзеясловы гнаць, спаць, належаць, стаяць, баяцца. Усе астатнія дзеясловы адносяцца да I спражэння.

Дзеепрыметнік – форма дзеяслова, якая абазначае прымету або ўласцівасць прадмета (асобы) паводле дзеяння, адказвае на пытанні які? якая? якое? якія?: Нямераная, няхожаная тайга жыве, шуміць, стракоча і дыхае лёгкім, прыглушаным водгуллем. Табе, з прытомленым сэрцам, прысыпанаму сівізной, хочацца зноў сустрэцца з далёкай сваёй вясной.

Дзеепрыметнікі маюць асаблівасці дзеяслова (стан, трыванне, час, пераходнасць/непераходнасць) і прыметніка (род, лік, склон).

Дзеепрыслоўе – асобая нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе дзеяслоў-выказнік, адказвае на пытанні што робячы? што зрабіўшы?: Дарога знікла з вачэй, не дайшоўшы да гасцінца, абапал якога стаялі парадзелыя бярозы.

Дзеепрыслоўі маюць прыметы дзеяслова (трыванне, час, зваротнасць/ незваротнасць, пераходнасць/непераходнасць) і прыслоўя (нязменнасць).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



Сейчас читают про: