Нехта нешта ніхто нішто

САМЫ

САМ

СЯБЕ, ТЫ

Скланенне займеннікаў

Ступені параўнання якасных прыметнікаў

Правапiс суфiксаў прыметнiкаў

Дзве літары нн пішуцца:

- прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфікса -н- ад назоўнікаў з асновай на -н-: дзень – дзённы, раён – раённы;

- прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў на -мя: імя – іменны, племя – племянны (але: полымя – палымяны);

- прыметнікі з суфіксамі -енн-(-энн-): абедзенны, страшэнны.

Адна літара н пішацца ў прыметніках, утвораных з дапамогай суфіксаў -ан(-ян), -ін(-ын): ветраны, драўляны, салаўіны, курыны (але: гасцінны, старанны).

У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з дапамогай суфікса -ск-, зычныя асноў ц, т, ч, к у спалучэнні з суфіксальным с даюць у вымаўленні і напісанні ц: немец – нямецкі, салдат – салдацкі, ткач – ткацкі, рыбак – рыбацкі.

Каранёвае д у спалучэнні з суфіксальным с вымаўляецца як ц, але на пісьме літара д перад суфіксам -ск- захоўваецца: грамада – грамадскі, завод – заводскі.

У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з дапамогай суфікса -ск- ад назоўнікаў з асновай на с, ш, пішацца адна літара с: Палессе – палескі, таварыш – таварыскі.

У прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў, назваў нацыянальнасцей і народнасцей з асновамі на г, х, з, ж, ш, неславянскіх назваў на -к, перад суфіксам -ск- гэтыя зычныя захоўваюцца: Рыга – рыжскі (чаргуюцца г//ж), Выбарг – выбаргскі, эвенк – эвенкскі, чэх – чэшскі (чаргуюцца х//ш), казах – казахскі, француз – французскі, Парыж – парыжскі, Балхаш – балхашскі (але: калмыцкі, турэцкі, славацкі).

У суфіксах прыналежных прыметнікаў -еў, -ев пішацца літара е: Толеў твар, Колева радня.

1. ц т ч к   + СК = ЦК немец — нямецкі салдат — салдацкі ткач — ткацкі рыбак — рыбацкі

2. с, ш + СК = СК Палессе – палескі, таварыш – таварыскі

3. д + СК = ДСК грамада – грамадскі

4. ск + СК = СК Мінск – мінскі

5. Геаграфічныя назвы, назвы нацыянальнасцей і народнасцей, неславянскія назвы на –к:

г г(//ж)ск Рыга – рыжскі, Выбарг - выбаргскі

к кск эвенк – эвенкскі

х х(//ш)ск чэх – чэшскі, казах – казахскі

з + СК = зск француз – французскі

ж жск Парыж – парыжскі

ш шск Балхаш – балхашскі

Але: калмыцкі, турэцкі, славацкі.

Формы Ступені параўнання
Вышэйшая Найвышэйшая
Простая 1) -ейш-, -эйш- моцны – мацнейшы хітры – хітрэйшы 2) -ш- добры – лепшы дрэнны – горшы най +простаявышэйшая ступень параўнання прыметніка наймацнейшы найхітрэйшы найлепшы найгоршы
Складаная больш (болей), менш (меней)+ прыметнік больш добры менш хітры самы, найбольш, найменш+ прыметнік самы моцны найбольш моцны найменш хітры

Н. – ты

Р. сябе цябе

Д. сабе табе

В. сябе цябе

Т. сабой(ою) табой(ою)

М. аб сабе аб табе

адзіночны лік множны лік

Н. сам само сама самі

Р. самога самога самой саміх

Д. самому самому самой самім

В. самога само самую (-у) як Н. або Р.

Т. самім самім самой (-ою) самімі

М. (аб) самім самім самой саміх

адзіночны лік множны лік

Н. самы самае самая самыя

Р. самага самага самай (-ае) самых

Д. самаму самаму самай самым

В. як Н. або Р. як Н. або Р. самую як Н. або Р.

Т. самым самым самай (-аю) самымі

М. (аб) самым самым самай самых

Н. нехта нешта ніхто нішто

Р. некага нечага нікога нічога

Д. некаму нечаму нікому нічому

В. некага нешта нікога нішто

Т. некім нечым нікім нічым

М. (аб) некім нечым ні аб кім ні аб чым


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: