Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў

Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў

Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва непераходных дзеяслоў закончанага трывання пры дапамозе суфікса - л -: пасінець – пасінелы.

Дзеепрыметнікі могуць утварацца і з дапамогай суфіксаў -ш-, -ўш- ад асновы інфінітыва пераходных і непераходных дзеясловаў: узнікнуць – узнікшае (пытанне), прыехаць – прыехаўшая (сястра).

Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва пераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфіксаў -н-, -ан-, -ен-, -т-: вызваліць – вызвалены, прыручыць – прыручаны, ахутаць – ахутаны, узяць – узяты.

У беларускай літаратурнай мове найбольш пашыраны дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага і незалежнага стану з суфіксамі -л-,-н-, -ан-, -ен-, -т-.

Дзеепрыметнікі з суфіксамі -ўш-, -ш- у беларускай мове ўжываюцца абмежавана: у форме м. р. яны супадаюць з формамі дзеепрыслоўяў і ўспрымаюцца двухсэнсоўна.

Рэдка ўжываюцца дзеепрыметнiкі незалежнага і залежнага стану цяперашняга часу. Утвараюцца яны ад асновы дзеяслоў цяперашняга часу незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў -уч-(-юч-), -ач-(-яч-), -ем-, -ім-.

У беларускай мове няма зваротных дзеепрыметнікаў.


  Дзеепрыметнікі незалежнага стану Дзеепрыметнікі залежнага стану
цяперашняга часу -уч-, - юч- (I спр.) кіру-юч-ы чалавек - ач-, - яч- (II спр.) гавор-ач-ы чалавек (сустракаюцца ў навуковых тэрмінах, у спалучэннях устойлівага характару: кіруючая роля, гаворачая асоба) - ем-, -ом- (I спр.) вывуча-ем-ы аб’ект - ім- (II спр.) люб-ім-ы чалавек (ужываюцца рэдка, толькі ў навуковым стылі. Некаторыя ўжываюцца як прыметнікі: цярпімы, любімы)
прошлага часу - л -, - ўш-, - ш-пажаўце-л-ы, загіну-ўш-ы, падрос-ш-ы (ужыванне іх абмежавана: у форме м. р. яны супадаюць з формамі дзеепрыслоўяў і ўспрымаюцца двухсэнсоўна) - н -, - ен-, - ан-, -ян-, -т-прачыта-н-ы, прынес-ен-ы, пасе-ян-ы, разгледж-ан-ы, пашы-т-ы (найбольш пашыраны ва ўжыванні)

У беларускай мове ёсць многа сродкаў замены неўласцівых ёй дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы:

- дзеепрыметнікі з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т-: пожелтевшая листва – пажаўцелае лісце, склонившиеся к земле ветви – схіленыя да зямлі (да долу) галіны, покрывшаяся инеем трава – пакрытая інеем (шэранню) трава;

- дзеясловы ці дзеепрыслоўі: Идущие люди смотрели на флаги. – Людзі ішлі і глядзелі на сцягі. Ідучы, людзі глядзелі на сцягі;

- прыметнікі: говорить плачущим голосом – гаварыць плаксівым голасам (гаварыць праз плач, гаварыць плачучы);

- даданыя сказы: Каждый, приехавший в наш город, может убедиться… – Кожны, хто прыязджае ў наш горад, можа пераканацца...

Дзеепрыслоўi незакончанага трывання ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу дзеяслова незакончанага трывання з дапамогай суфікса -учы-(-ючы-) ад дзеяслоў I спражэння і -ачы-(-ячы-) – ад дзеяслоў II спражэння: пішуць – пішучы, косяць – косячы.

Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы інфінітыва (або прошлага часу) дзеясловаў закончанага трывання з дапамогай суфіксаў -ўшы (пасля галосных) і -шы (пасля зычных): адчуў – адчуўшы, прынесці – прынёсшы.

Формы дзеепрыслоўяў з суфіксамі -ўшы(-шы) ад дзеясловаў незакончанага трывання з’яўляюцца няправільнымі, гэта парушэнне літаратурнай нормы: несці – нёсшы, трэсці – тросшы (прав ільна: несучы, трасучы).

У сказе дзеепрыслоўе абазначае дадатковае дзеянне, названае дзеясловам-выказнікам, да якога гэта дзеепрыслоўе адносіцца. Нельга ў адным сказе ўжываць дзеепрыслоўе і дзеяслоў-выказнік, якія абазначаюць дзеянні розных асоб або прадметаў. Такія сказы сэнсава і граматычна няправільныя, гэта парушэнне літаратурнай нормы.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: