Феномен культуры

Існуе больш чым 200 адзначэнняў культуры. У шырокім сэнсе слова культура – усё, што створана чалавецтвам дзякуючы фізічнай і разумовай дзейнасці людзей, – у адрозненне ад прыроды. У чалавека два светы: свет прыроды, які нас стварыў, і свет культуры, які ад пачатку гісторыі стварае сам чалавек.

У больш вузкім сэнсе слова культура – ідэйны, маральна-этычны, эстэтычны стан грамадства, які выяўляецца ў ідэалогіі, адукацыі і выхаванні, у навуцы, мастацтве, побыце. Можна гаварыць пра культуру мовы, культуру паводзін, культуру адносін паміж мужчынам і жанчынай, культуру кахання, культуру справаводства, культуру рэкламы і інш. Любую з’яву, у якой ёсць арганізацыйны стрыжань і духоўная аўра, можна аднесці да культуры.

Культура – ідэальная мадэль свету, якая выконвае ролю сістэмаўтваральніка.

Культура – здольнасць чалавека арганізоўваць асяроддзе ў разумнае і духоўнае цэлае, інакш кажучы, ствараць прыгажосць і несці дабро.

Часта слова “культура” выкарыстоўваецца ў розных навуках і сферах дзейнасці: народная культура, матэрыяльная культура, этнаграфічная культура.

Само слова “культура” паходзіць ад лацінскага і азначае “ўзгадаванне раслін, земляробства”. На самай справе, слова яўна больш старажытнае, яшчэ праіндаеўрапейскае. Рускі мастак і філосаф Мікалай Рэрых раздзяляў яго на два: “культ” – ушанаванне, абагаўленне, “ур” – святло. Атрымоўваецца “абагаўленне святла”. Прычым пад святлом разумеецца ўсё самае добрае, высокае, прыгожае, Боскае. Святлом называў сябе Хрыстос.

Культура – тая ідэальная, паэтычная, эстэтычная вопратка, тая духоўная аўра, якою агорнута ўся чалавечая дзейнасць.

У паняцце культуры ўваходзяць такія важныя сферы, як мова, міфалогія і рэлігія, мараль, мастацтва, навука, побыт, звычаі і абрады кожнага народа.

На Захадзе і на Ўсходзе рознае разуменне культуры. На Захадзе яна звязваецца з ідэяй прагрэсу, лінейнага развіцця. Гэта культура, няздольная да самарэфлексіі, але ўпэўненая ў правільнасці свайго шляху. Між тым на Ўсходзе лічаць, што культура заходніх людзей – гэта культура “памерлых”, уся скіраваная на колькасць.

На Ўсходзе з культурай звязваецца ідэя не прагрэсу, а гармоніі быцця, адзінства чалавека і прыроды, прычым час тут не лінейны, а цыклічны. Напрыклад, у Кітаі спрадвеку 60-гадовыя цыклы – пяць разоў па 12. У 2009 г. у КНР пачаўся новы 60-гадовы цыкл, на які існуе добра распрацаваны план, і кітайцы ўжо распрацоўваюць наступны 60-гадовы цыкл. Такім чынам, планаванне ідзе на 120 гадоў наперад.

У наш час культура робіцца цэнтральным, фундаментальным паняццем, бо гэта з’ява літаральна касмічнага маштабу. Іншая справа, што, як і многае іншае (напрыклад, “дэмакратыя”, “правы чалавека”), сёння паняцце дэвальвавалася. І псеўдакультура ж называецца культурай – масавай культурай. А гэта зусім не культура. Калі з’ява садзейнічае энтрапіі (дэградацыі, распаду) – гэта антыкультура, калі супрацьстаіць энтрапіі – культура.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: