Індыя: прырода і культура

Індыя – самая цудоўная краіна ў свеце, краіна чараўніцтва і казачнай прыгажосці.

Міфалогія, рэлігія і мастацтва Індыі сфармаваліся як адлюстраванне, выяўленнеяе найбагацейшай прыроды. Менавіта прырода надала асаблівы маштаб, грандыёзнасць і веліч індыйскай міфалогіі: фантазія, з якой яна створана, уражвае падчас першага ж знаёмства з ёю. Прырода падказвала многія творчыя рашэнні і мастакам Індыі, спрыяла развіццю самай вытанчанай, самай глыбокай у свеце філасофіі.

На Зямлі няма краіны з больш багатымі прыроднымі ландшафтамі. На поўначы – Гімалаі, самая вялікая горная вобласць на планеце: грандыёзны бастыён даўжынёй у 2500 км з гарамі вышынёй больш за 8000 м. Ніжэй Гімалаяў– Інда-Ганская раўніна, што раскінулася велізарным паўмесяцам ад Аравійскага мора да Бенгальскага заліва. На гэтай раўніне – палі, стэпы, пустыні, балоты. Нарэшце, трэцяя важнейшая прыродная вобласць Індыі – паўвостраў Індастан, большую частку якога займае плато Дэкан з гарамі (Гаты), узгоркамі і нізінамі, пакрытымі трапічнымі і субтрапічнымі лясамі. Усяго ў краіне 14 тыпаў лесу, 21 000 відаў расліннасці, якая ахоўваецца ў больш чым 20 нацыянальных парках і 200 запаведніках.

Велізарнае значэнне ў гісторыі і культуры Індыі заўсёды мелі рэкі. Як і іншыя вялікія цывілізацыі, індыйская сфармавалася ў басейне агромністыхрэчак – перш за ўсё Інда і Ганга. Рэкі тут свяшчэнныя, бо яны ўвасабляюць жаночы пачатак у свеце.

Жывёльны свет Індыі ўражвае сваім багаццем нават сёння, не кажучы ўжо пра ранейшыя часы. У краіне маецца 350 відаў млекакормячых, 3300 відаўі падвідаў птушак, больш за 20000 насякомых.

Грамадская цікавасць да дзікіх жывёлусё больш расце. Турысты ахвотна адпраўляюцца ў лясы Індыі, каб адпачыць ад тлуму шумных гарадоў. Для вельмі багатых людзей наладжваюцца паляванні на экзатычных звяроў. Праўда, рэлігія Індыі здаўна асуджала знішчэнне жывых істот. У ІІІст. да н.э. знакамітыімператар Ашока забараніў паляванне на пэўныя віды жывёл. Аднак усё парушылася падчас каланізацыі краіны Англіяй. На працягу двух стагоддзяў магараджы былых княстваўі брытанскія афіцэры знішчалі вялікіх кошак. У выніку азіяцкіх львоў – раней самых звычайных для Індыі– засталося сёння каля 200.

Нацыянальнымі жывёламі ў Індыі лічацца тыгр і слон (у нас, беларусаў, – зубр і воўк). На пачатку ХХст. тыграў у краіне было каля 50000, але да 70-х гг. засталося 1800. З 1973 г. існуе праект “Тыгр" па абароне гэтых звяроў. Сёння захаванне тыграў – вялікі грамадскі клопат. Іх ужо каля 3000.

Сланы здаўна лічыліся мудрэйшымі за людзей. Самка выношвае дзіця каля 20 месяцаў, што з'яўляецца рэкордам ў жывёльным свеце. Звычайна ў сланіхі нараджаецца адно сланяня, вельмі рэдка – два. Па памерах індыйскі слон меншы за афрыканскага, у яго не такія вялікія вушы і біўні, ён намнога лягчэй прыручаецца. Справа, відаць, не толькі ў розуме менавіта індыйскага слана, а і ва ўменні індыйскіх дрэсіроўшчыкаў, у шматвяковых навыках прыручэння. Сланы ніколі не кінуць параненага сабрата, усім статкам клапоцяцца пра сланянятак. Іх розум, а галоўным чынам, своеасаблівая мараль, сапраўды, уражваюць.

Як у беларусаў свяшчэнным лічыцца бусел, так у індусаў свяшчэнныя карова, малпа, змяя (кобра). Культ быка (каровы) прынеслі з сабоюарыйцы, а ўшанаванне малпы і змяі звязана з цывілізацыяй дравідаў– абарыгенаў Дэкана.

Калісьці, у глыбокай арыйскай старажытнасці, быкоў і кароў забівалі, прыносячы ахвяры багам, але паступова іх забойства пачало лічыцца вялікім злом. Яшчэ ў канцы ХХ ст.кароў можна было ўбачыць нават на цэнтральных вуліцах гарадоў. Сёння каровы сустракаюцца галоўным чынам каля храмаў. Даволі вялікая іх частка сабрана на спецыяльных фермах, дзе праводзіцца селекцыйная работа па паляпшэнні іх пароды і павышэнніўдояў. У 80-я гг.ХХ ст.уІндыі прадавалі ялавічыну, хоцьзабойства каровы здаўна лічылася вялікім грахом. Нядаўна паведамлялася, што ўжыванне ялавічыны зноў забаронена, нават у рэстаранах гатэляў для замежных турыстаў,– Індыя вяртаецца да сваіх спрадвечных традыцый.І гэта правільна.

Ушанаванне малпаў звязана, на нашу думку, галоўным чынам з велізарнай папулярнасцю нацыянальнага эпасу “Рамаяна , дзе цар малпаў Хануман дапамагае галоўнаму герою – Раму(Пра Раму гаворыцца ў “Лабірынтах” В. Ластоўскага). Усё ж гэты культ далёка не такі пашыраны, як культы быка (каровы) ці змяі.

У Індыі ёсць нават свята змеяў – Наг-панчамі. У гэты дзень заклінальнікі змеяў і жыхары тых вёсак, дзе паўзуноў асабліва шануюць, ідуць у лес і прыносяць адтуль кашы, поўныя рэптылій. Іх выпускаюць на вуліцу, пояць малаком, абсыпаюць кветкамі, накідваюць сабе на шыі і падпярэзваюцца імі(!). І змеі чамусьці нікога не джаляць. Дарэчы, такая ж з'ява назіралася ў старажытнасці на востраве Крыт, дзе культ змеяў быў звязаны з ушанаваннем жаночага пачатку ў свеце.

Са змяёйу Індыі звязана незлічоная колькасць міфаў, паданняў, звычаяў. На велізарнай кобры, якая ўвасабляе ідэю вечнасці, ляжыць у Сусветным акіяне бог Вішну – захавальнік парадку і гармоніі ў космасе. Пад раздзьмутым капюшонам шматгаловай кобры сядзеў падчас сваіх казанняў Буда. Кобры абвівалі шыю і рукі ўсёмагутнага бога Шывы. Карацей, амаль ва ўсёй індыйскай іканаграфіі ў тым ці іншым выглядзе прысутнічае кобра. Яна і сёння жыве практычна ў кожным індуісцкім храме. Калі ж гэтая істота запаўзае ў дом чалавека, выхаванага ў нацыянальных традыцыях, яе ўспрымаюць як увасабленне душы якога-небудзь продка і ветліва просяць пакінуць дом. У друку сустракаліся сведчанні, што паводкі ці моцныя дажджы выганялі змеяў з норак і вымагалі шукаць паратунку ў вёсках. Тады сяляне пакідалі сваё жыллё, якое займалі кобры, і прасілі заклінальнікаў змеяў – прадстаўнікоўпэўнай касты – вывезці паўзуноў зноў у поле.

Сімвалічна ж змяя ў Індыі ўвасабляе сабою энергію ў дзеянні. А вось назапашвалі энергію, захоўвалі яе, на думку філосафаў Індыі, – расліны.

Зялёная энергія – галоўнае багацце Індыі. Сапраўды, пад трапічным сонцам фотасінтэз ідзе асабліва інтэнсіўна. Не дзіва, што гэты рэгіён – радзіма многіх культурных раслінаў, якія мігрыравалі пазнейпа ўсім свеце, нават ва ўмераныпояс. Гэта: рыс, агуркі, баклажаны, цукровы трыснёг, манга, усе цытрусавыя, усе бабовыя, мяккія пшаніцы, ячмень, каноплі, гарчыцаі інш.

У Індыі ежы заўсёды надавалівыключнае значэнне. Кулінарнае мастацтва развіваецца тут на працягу пяці тысяч гадоў, а ў прыгатаванні ежы ёсць нешта ад старажытнага набажэнства. У краіне існуе незлічоная колькасць страў, але, бадай, асноўныя прадукты харчавання – рыс, ёгурт, чачавіца і соус кары. Прычым свой рэцэпт прыгатавання кары захоўваецца практычна ў кожнай сям'і і перадаецца ад маці да дачкі. Соус уключае не толькі розныя спецыі, але і мяса, рыбу, агародніну і садавіну.

Працэс прыгатавання ежы– важная рэч, але вялікае значэнне мае і посуд, у якім яна падаецца. Фарфор і ўвогуле заходні посуд – з'ява новая, і прыхільнікі нацыянальных традыцый яго пазбягаюць. Звычайна ежа падаецца на бананавых лістах або на медным ці сярэбраным падносе, куды ставяцца розныя металічныя кубачкі – для кожнай стравы. Запіваецца ежа простайвадой. Усе ядуць толькі рукамі. Алкаголь практычна не ўжываецца, за выключэннем дамоў, дзе жывуцьна заходні манер. У Індыі шматбезалкагольных напояў і сокаў, напрыклад, паўсюды п'юць сок манга, какосавае малако. Салодкае падаецца на кожны абед, гэтых страваў тут – безліч, але, на думку заходніх людзей, у іх зашматцукру.

Неабходна адзначыць яшчэ адну важную асаблівасць харчавання ў Індыі. На кухнях вышэйшых кастаў нельга з'яўляцца людзям з кастаў ніжэйшых. Больш за тое, прававерныя індусы неахвотна ядуць побач з чужымі людзьмі. Сумеснаехарчаванне, характэрнае длязаходніх людзей,індусы ўспрымаюць як вялікі грэх. Есці неабходна паасобку (як і адпраўляць натуральныя патрэбы). Заўважым, што ў Індыі ўзастоллі немагчымыя і гутаркі з прэтэнзіяй на філасофію, раскрыццё душы, прынятае ў еўрапейцаў. Тут адкрываюць цела, а душу – не. Своеасаблівая замкнёнасць людзей праяўляецца ў адзіночнай ежы, адзіночных танцах (няма карагодаў ці танцаў тыпу грэцкага "сіртакі", калі ўсе бяруцца за рукі, плечы, паясы), а таксама ў адзіночным сузіранні, медытацыі. На думку сучасных заходніх вучоных, адкрытасць быцця ў Індыі патрабуе закрытасці чалавека, людзей, аддаленасці касты ад касты і г.д. Наадварот, халады, частае дрэннае надвор’е ўЕўропе, у тым ліку на Беларусі, адштурхоўвае ад наваколля, але прымушае яднацца ў грамаду, у грамадства, цясней прыціскацца адзін да аднаго пад страхой дома, вакол ачага. Гэтае тлумачэнне даволі спрэчнае ўжо хоцьбытаму, штоможна назірацьвідавочнуюадчужанасць людзей у сучасным заходнім грамадстве(а цяпер і ў нашым – у адрозненні ад савецкага) з яго філасофіяй індывідуалізму. Аленешта ад ісціны тут ёсць. Шмат штоў традыцыях Індыі можна растлумачыць яе своеасаблівай этнічнай гісторыяй і сённяшнім дэмаграфічным становішчам. Звычаі і традыцыі скіроўвалісяна захаванне чысціні крыві, расавых, нацыянальных прыкметаў.

У Індыі на сённяшні дзень мільярднасельніцтва. Тут прадстаўлены ўсе расы Зямлі і шматзмешаных падрасаў. У краіне існуе 187 моў: дзяржаўная – хіндзі; афіцыйныя – мовы некалькіх дзесяткаў штатаў;акрамя таго, 13 канстытуцыйных моў, на якіх вядзецца навучанне, справаводства, працуюць СМІ; з іх адна мёртвая – санкскрыт, самая дасканалая мова ў свеце; яна захавалася як мова культу, і яеведаюць усе адукаваныя індусы. На ўсіх канстытуцыйныхмовах выдаюцца кнігі, газеты, часопісы, працуюць радыё і тэлебачанне. У школах абавязкова вучаць родную мову, хіндзі – мову міжнацыянальных кантактаў,і англійскую. Найбольш буйныя канстытуцыйныя мовы – хіндзі, урду, бенгалі – індаеўрапейскія. Толькі на поўдні Індастана жывуць народы, што гавораць на мовах дравідыйскай групы.

Вялікія народы Індыі – гэта або арыйцы (вышэйшыя касты), або сумесь арыйцаў з дравідамі. У джунглях і ў цяжкадасягальныхгорных мясцовасцях захаваліся невялікія этнасы, якія з'яўляюцца нашчадкамі даарыйскага насельніцтва. Многія плямёны Індыі як бы сімвалізуюць спынены час. Надзвычай багатая культура індыйскіх плямёнаў, магчыма, самы вялікі скарб краіны. Звычайна гавораць, што ў Індыіадначасова жывуцьі ўкасмічнай эры,і ў каменным веку (ёсць і такія плямёны). І вельмі добра, што ёсць яшчэ краіна, якая захавала велізарную разнастайнасць сваіх традыцый, не поўнасцю ўніфікавалася на заходні манер. Прычым тое, як плямёны вырашаюць многія праблемы ў межах сваёй культуры, можа быць павучальным і для сучаснага грамадства.

Увогуле ж Індыя – другая па колькасці насельніцтва краіна ў свеце пасля Кітая: тут жыве адна шостаячастка чалавецтва, падзеленая больш чым на 2000 кастаў.У краіне 3000 гарадоў, якія ўражваюць сваёй самай сучаснай архітэктурай, і больш за 600000 вёсак, дзе жывуць яшчэ ў многім патрыярхальна. І ўсё ж можна гаварыць не толькі пра разнастайнасць, кангламерат народаў і расаў, а і пра нацыянальную еднасць, пра ўнікальны сплаў, які ўвабраў у сябе каласальнае багацце старажытнасці і навейшыя дасягненні навукі і тэхнікі.

Сёння Індыя – сярод дзесяці буйнейшых прамысловых краін свету. Яна навучылася ўсё рабіць сама – ажно да касмічных спадарожнікаўі атамнай зброі. Прагрэс фантастычны, калі ўлічваць, што яшчэ 65гадоў таму краіна была адсталай калоніяй Брытаніі (Індыя атрымала незалежнасць у 1947 г.). Англія жі цяпер шыкуе за кошт незлічоных багаццяў, вывезеных за два стагоддзі сасваёй самай вялікай калоніі. Прагрэс жа незалежнай Індыі абумоўлены якраз фенаменальнымбагаццем культуры: толькі на яе аснове можна было зрабіць магутнейшы рывок наперад.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: