Культура Індыі: індскі (харапскі) і арыйскі перыяды

Усю індыйскую культуру, як і егіпецкую, адрознівае ўстойлівасць традыцый. Углыбокай старажытнасці быў закладзены магутнейшы падмурак культуры. Тады нарадзіліся вобразы такой каласальнай сілы, што і празтысячагоддзі мастакі чэрпаюць уіх натхненне. Вось чаму важна асабліва пільна ўгледзецца ў старажытнуюІндыю.

Усёй культуры Індыі ўласціва здзіўляючая адухоўленасць. Для яе – у параўнанні з культурамі грэцкай, рымскай, сучаснай заходняй – характэрна велізарная духоўная сіла, засяроджанасць на ўнутранай свядомасці, на неабходнасці зліцця з Сусветам.

Яшчэ ўглыбокай старажытнасці Індыю называлі "краінай мысляроў". Археалогія сведчыць, што ўжо ў VІІ тысячагоддзі да н.э. насельніцтва Індыі вырошчвала многія культурныя расліны, разводзіла буйную рагатую жывёлу (зебу, буйвалаў), кантактавала з народамі Ірана і Сярэдняй Азіі.Падзеі апошняга часу пацвярджаюць надзвычайную старажытнасць індыйскай культуры. Страшнейшы цунамі, які здарыўся 26 снежня 2004 года ў Індыйскім акеане, змяніў берагавую лінію многіх краін, і ў тым ліку Індыі. Адкрыліся раней залітыя вадой тэрыторыі, а на іх – старажытныя гарады, якім 10000 гадоў (!)

Адна з самых яркіх старонак у гісторыі старажытнаіндыйскай культуры – Індская,або Харапская цывілізацыя, адкрытая ў 20-х гг. ХХ ст. у даліне ракі Інд (сённяяна знаходзіццана тэрыторыі Пакістана).Яе памеры большыя, чым Егіпет і Месапатамія разам узятыя. На працягу дзесяцігоддзяў вучоныя вядуць спрэчкі пра храналогію харапскайцывілізацыі, таму названыя мноюлічбы нельга лічыць абсалютнымі: 3 000 – 1 800 гг. да н.э. Хутчэй за ўсё,будзе даказана яе намнога больш старажытнае паходжанне. А вось канец цывілізацыі ў цэлым ясны: яна загінула ў выніку нейкай катастрофы. На яе зямлю хутка прыйшлі арыйцы, якія самі ратаваліся ад змянення ўмоў жыцця на сваёй радзіме.

Харапская цывілізацыя ўражваесваёйвыключнайменавіта цывілізаванасцю. Яе буйнейшы горад – Махенджадара – увогуле самы вялікі на сённяшні дзень з раскапаных старажытных гарадоў на Зямлі. У ім жыло не менш за 100000 чалавек. Пра высокі ўзровень харапскай культуры гаворыць дакладнаяпланіроўка гарадоў, манументальная архітэктура,сістэма мераў вагі, наяўнасць пісьменства, творы мастацтва. Гарады Махенджадара і Харапа будаваліся паводле пэўныхпланаў, цэнтральныя вуліцышырокія – да 10м і перасякаліся пад прамымі вугламі. Яны былі забрукаваныя, на перакрыжаваннях стаялі невялікія збудаванні для паліцэйскіх ці вартаўнікоў. Басейны меліся ў кожным доме,большасць з якіх будавалася на два-тры паверхі з невялікімі заламі, унутранымі дварамі, туалетнымі пакоямі, падземнай сістэмай каналізацыі.Ісёння ўсё гэтаможа быць узорам для горадабудаўнікоў і дойлідаў.

Асноўныя заняткі насельніцтва ў час Індскай эпохі – сельская гаспадарка і гандаль. Знойдзена і большза 1000 твораў пісьменства. Шматлікія пячаткі з адлюстраваннямі жывёлі пэўнымі знакамі пакуль не расшыфраваныя. Сучасныя навукоўцызаўважылі іх дзіўнае падабенства да пісьма "ронга-ронга" з далёкага вострава Пасхі, што ў Ціхім акіяне. Але дзе Індыя і дзе Пасхі?!

У Махенджадара знойдзены розныя творывысокаразвітагамастацтва, напрыклад, мноства скульптурак з гліны: птушкі, некаторыя звяры, жанчыны. Скульптуркі жанчын, відаць, увасаблялі багіню-маці, культ якой быў шырока распаўсюджаны ў тагачасным свеце. Дарэчы, тыя ж скульптуркі сведчаць, што ўжо тады жанчыны Індыі ўпрыгожвалі сябе шыкоўна: карункамі, завушніцамі, шматлікімі бранзалетамі.Традыцыя поўнасцю захаваласяі сёння.

Індская (харапская) цывілізацыя загінула ў выніку вялікай паводкі, хоць выбудоўваюцца і фантастычныя версіі – гавораць нават пра ядзерны ўзрыў.

Шмат якія звесткі, якія засталіся ад Індскай, а магчыма, і больш старажытнай, яшчэ дапатопнай, цывілізацыі, проста ўражваюць. Напрыклад, універсітэт, у якім вучылася 10000 студэнтаў і выкладалася 60 дысцыплін, існаваў ужо ў 700 г. да н.э.Тут ведалі лічбу “пі”, дзесятковыя дробы, нуль. Самая вялікая лічба, якую выкарыстоўвалі ў часы Антычнасці, было 10 у шостай ступені, а ў Індыі – 10 у 53-й ступені! Тут карысталіся самай вялікайадзінкайчасу – калпай: часуад нараджэння Сусвету да яго канца. Яна блізкая да навуковай – 25 мільярдаў гадоў. У Індыі – выдатная школа медыцыны: рабілі кесарава сячэнне, выдалялі камяні ў органах, катаракту на вачах, выкарыстоўвалі 125 хірургічных інструментаў. У Індыі ўзнікла філалогія.

Беларусы як этнас належацьда індаеўрапейскай сям'і народаў, і гэта вызначае практычна ўсё: менталітэт, культуру, формы побыту. У параўнанні з такімі глабальнымі паказчыкамі неістотнымі робяцца пэўныя формы праўлення і нават эканамічныя дасягненні.

Праблема паходжання, міграцый, моў і культуры індаеўрапейцаў – адна з найважнейшых агульначалавечых праблем – навуковых і палітычных[вось чаму я акцэнтую на ёй увагу]. У канцы ХІХ ст. многія вучоныя, пераважна нямецкія, выказалі думку, што прарадзіма індаеўрапейцаў знаходзілася ў Цэнтральнай Еўропе, хутчэй за ўсё – у Германіі. Праўда, ужо тады існавала контргіпотэза: прарадзіма індаеўрапейцаў – Украіна (і сёння ў гэтай тэорыі шматпрыхільнікаў).

У 30-я гг. ХХ ст. у фашысцкай Германіі "арыйцамі" – без усялякіх на тое навуковых падстаў – пачалі называць у асноўным германцаў. На самой справе ў старажытнасці арыйцамі лічыліся толькі індаіранцы. Тым не менш слова“арый”прыжылося і пачало шырока ўжывацца ўжо ў наш час, праўда, у пашыраным сэнсе – як сінонім паняцця "індаеўрапейцы".

Пошукам прарадзімы індаеўрапейцаў-арыйцаў прысвечана шмат доследаў. Ёсць даволі вялікая група навукоўцаў,у тым ліку беларускіх,якія ўпэўнены ў азіяцкіх каранях індаеўрапейцаў – перш за ўсё індыйскіх. У такім выпадку арыйцы, выйшаўшы з Індыі не пазней за VІ – Vтысячагоддзі да н.э., за некалькі тысячагоддзяў прайшлі па крузе палову Азіі і Еўропы, а ў ІІ тысячагоддзі да н.э. в яр ну лі с яў Індыю і Іран. Іх прыход у Індыю менавіта ў гэты час – факт бясспрэчны, даўно даказаны.

З80-я гг. ХХст. у навуцы супернічаюцьдзве найбольш папулярныя тэорыі генезісуіндаеўрапейцаў: адна выводзіцьіх з Паўночна-Заходняй Азіі, другая – з Паўднёвага Уралу. У апошні час моднай стала і арктычная (гіпербарэйская) тэорыя, якой трымаюся і я.

Такім чынам, версій аб паходжанні інадеўрапейцаў шмат, але ніводная з іх не з'яўляецца агульнапрынятай. У той жа час за апошнія гады самымі рознымі навукамі – ад археалогіі да міфалогіі – назапашана каласальная колькасць эмпірычнага матэрыялу, які яшчэ і яшчэ раз сведчыць пра адзінства культуры індаеўрапейскіх народаў. Адзінства больш арганічнае і глыбокае, чым прынята думаць.

На жывых індаеўрапейскіх мовах у наш час гаворыць каля паловы насельніцтва Зямлі: з 19 найбольш распаўсюджаных 11 – індаеўрапейскія. Самая вялікая "галінка" індаеўрапейскай сям'і – славянская. Гэта руская, украінская, беларуская, польская, чэшская, славацкая, балгарская, славенская, сербская і іншыя мовы. Балтыйскія мовы: літоўская, латышская(раней – і пруская). Германскія: нямецкая, англійская, галандская, скандынаўскія. Раманскія мовы: французская, іспанская, партугальская, італьянская, румынская і некаторыя іншыя. Кельцкія: ірландская, брэтонская. Іранскія: асецінская, таджыкская, фарсі, курдская, афганская, шматлікія памірскія мовы. Індаарыйскія: хіндзі, урду, бенгалі і г.д. Ва ўсіх названых жывых моў, як і ў мёртвых, агульным продкам была індаеўрапейская прамова. Санскрыт захаваў найбольш рыс прамовы. Санскрыт з’яўляецца самай зручнай мовай праграмнага забеспячэння. Можа, менавіта таму індыйскія праграмісты найлепш у свеце валодаюць сваёй прафесіяй.

У ІІ тыс. да н.э. арыйцы (народы, якія гаварылі на індаеўрапейскіх мовах) прыйшлі ў Іран і Індыю.

Арыйцыпрынесліз сабою пісьмовыярэлігійныя помнікі і своеасаблівую сацыяльную арганізацыю.

Арыйскае грамадства было падзелена на так званыя варны, якія існуюць да нашага часу і з'яўляюцца асноўнай, найбольш яскравай, унікальнай асаблівасцю індыйскага грамадства. Праўда, сёння чатыры асноўныя варны ўключаюць у сябебольш за 2000 кастаў – фактычна розных прафесій. Першаяварна– брахманы – жрацы, ідэёлагі, суддзі,урачы, паэты,духоўныя кіраўнікі грамады. Жрацы-ідэёлагі – не толькі ў індаеўрапейцаў і не толькі ў старажытнасці –заўсёды нябачна кіруюць насельніцтвам сваіх краін. Наступная варна– кшатрыі. Гэта ваяры – тая даволі вялікая частка грамадства, справай якой была вайна. Трэцяя варна– вайшы – асноўная частка народа, вытворцы матэрыяльных даброт: земляробы, пастухі. У час паходуарыйцаў са сваёй прарадзімы ў Іран і Індыюпастухі, безумоўна, адыгрывалі важнейшую ролю: яны не толькі даглядалі жывёлу (гналі з сабою велізарныя статкі), але і гатавалі з яе ежу, а таксама выраблялі скуры, рогі, косці. Такім чынам, вайшы – гэта і рамеснікі. У далейшым яны пачалі абменьвацца і гандляваць сваімі вырабамі, зрабіўшыся купцамі. З гэтай жа варныўжо ў Новы час уасноўным фармавалася тэхнічная інтэлігенцыя. Сам тэрмін "вайша" генетычна блізкі да беларускага слова "вёска", якое ў старажытнасці азначала іграмаду, народ. Чацвёртая варна шудры – утварылася ўжо ў Індыі і,хутчэй за ўсё,з мясцовага насельніцтва. Аднакчлены толькі трох першых варнаўназываліся "двойчы народжаныя", бо, у адрозненне ад шудраў, яны ў юнацтве праходзілі абрад ініцыяцыі, інакш кажучы, як бы нараджаліся другі раз, атрымлівалі патаемныя веды.

Ні адна з варнаўу той час не эксплуатавала іншую, таму іх нельга лічыць класамі. Яны ўяўлялі з сябе не што іншае,як саслоўі, якія дажылі ў Еўропе і ў былой Расійскай імперыі ажно да ХХст. Напрыклад, рэвалюцыю ў Францыі рабіла трэцяе саслоўе. У Расіі існаваладваранства, духавенства, мяшчанства, сялянства, але ў прынцыпе можна было пераходзіць з саслоўя ў саслоўе, напрыклад, праз шлюб. Былі і іншыя магчымасці: селянін, якіслужыў у войску, за ваенныя подзвігі мог атрымаць дваранства (згадаем Гапона з аднайменнай паэмы В. Дуніна-Марцінкевіча). У Індыі гэтаабсалютнанемагчыма. Усе шлюбы да нашага часу заключаюцца толькі ўнутры касты. Сістэма варнаў дазволіла ўзначнай ступені захаваць чысціню арыйскай крыві, а значыць, і менталітэт, моўныя архетыпы, тыповыя асацыяцыі сімвалаў, увогуле парадыгму культуры. Безумоўна, з пункту гледжання заходняга чалавека, прывучанага да дэмакратыі,правоў чалавека,многае ў каставай сістэме Індыі выклікае непрыманне, нават рэзкі пратэст. Напрыклад, людзі ніжэйшых кастаў не мелі права не толькі разам есці і знаходзіцца на кухнях вышэйшых кастаў, але і карыстацца іх калодзежамі, дарогамі, мастамі. Праўда, сучаснае жыццё так ці інакш уносіцьсвае карэктывы. У вялікім горадзе – у крамах, транспарце, кінатэатрах – даводзіцца не звяртаць увагі на прадпісанні каставага ўкладу. Тымне менш каста дазваляе кожнаму ведаць сваё месца ў грамадстве (як бы сацыяльнае гняздо) і адпаведна валодаць цэлым комплексам неад'емных правоў у межах пэўнай варны.

Канстытуцыя Індыі не адмаўляе кастаў і дае ім роўныя правы перад законам. Больш за тое, у апошнія гады дзяржава прадставілашмат перавагаў у набыцці адукацыі менавіта ніжэйшым кастам. На маюдумку, касты, аб'яўленыя рэакцыйнымі інстытутам, якраз у значнай ступені цэментуюць грамадства.

Арыйцы прынеслі з сабою і сваіх багоў, пра якіх распавядаюць Веды. Міфалогія прадстаўлена ў іх з вычарпальнай паўнатой: няшмат народаў пакінула нашчадкам настолькі падрабязныя звесткі пра свае раннія вераванні.

Галоўным прынцыпам светапогляду ў Ведах было абагаўленне прыроды як цэлага, увасабленнем якога выступалі асноўныя багі пантэону. Гэта бог сонца Сур’я, які ездзіў па небе на калясніцы, запрэжаную сямёркай коней. Бог ветру Ваю быў, відаць, каставым богам кшатрыяў.Утваральнік светабудовы –Варуна(параўнаем з грэцкім богам неба Уранам), ён жа і даравальнік вады (параўнаем з імем славянскага бога таго ж кораня Перуном). Але найбольш папулярны і любімы сярод ведыйскіх багоў – Індра. Заўважым, што частка яго імя супадае з назвай свяшчэннай ракі Інд і з назвай краіны. Мяркуюць, што слова "інд" азначала "звышістота", "герой". Другая ж частка імені Індры – ра – назва Сонца не толькі ў старажытным Егіпце, але і ўвогуле ў вельмі архаічных культурах. Гэты ж склад захаваўся ў некаторых славянскіх словах: "ра-дасць", "ра-ніца", "ра-даўніца", "ра-дуга", "ра-душие" і г.д. Такім чынам, Індра – як бы "Сонечная Істота". Звычайна даследчыкі называюць яго грымотнікам, богам маланак і перуноў, але перш за ўсё ён –стваральнік касмаганічнага акту, уласна прыроды. Подзвіг Індры, які перамог дракона, што ўвасабляў цемру і хаос,– суадносіцца з зімовым сонцаваротам. Пазнейён – уладар сонца і дажджу.І ўсё ж найбольш шануецца сёння старажытны богАгні. Яго можна разглядаць і вельмі канкрэтна – як уласна агонь, полымя, якое, дарэчы, прысутнічае ў кожным доме, і абстрактна, метафарычна– як агонь душы, агонь кахання, агонь творчасці. Усе названыя багі – даравальнікі Жыцця.

У Ведах згадваюцца і іншыя арыйскія багі ды багіні. Адна з іх – Адзіта,якая ўвасабляе Зямлю і матчын пачатак у Сусвеце. Корань тут той жа, што і ў слове "Адам". У санскрыце корань "ад" мае значэнне “адзіны”. Сапраўды, Зямля – адна. Менавіта яна нараджае ўсё багацце прыродных формаў. Культ Маці-Зямлі застаўся ў беларусаў-арыйцаўда нашага часу і ў многім зліўся з культам Божай Маці.

Неабходна падкрэсліць, што Веды апавядаюць пра багоў розных часоў: і тых, каго арыйцы шанавалі на сваёй прарадзіме, і тых, хто з'явіўся ўжо на новых землях.

Веды – помнік першага перыяду жыцця арыйцаў у Індыі – збор самых розных тэкстаў: гімнаў, казанняў, легендаў, філасофскіх дыялогаў, міфаў і г.д. Паняцце "Веды" неабходна разумець як "найвышэйшыя, свяшчэнныя веды". Прычым яны аднолькава шануюцца як індуістамі, так і будыстамі. Усяго вядома чатыры Веды – "Рыгведа", "Самаведа", "Яджурведа" і "Атхарведа", але найбольш значная ў эстэтычных адносінах і найбольш ранняя – "Рыгведа" (веда гімнаў).

Веды – усё ж помнік рэлігійнага характару. Між тым ў канцы ІІ тысячагоддзя і ў І тысячагоддзі да н.э.(індыйскія навукоўцы называюць намнога больш раннія часы)арыйцы стварылі дзве вялікія эпічныя паэмы, якія зрабіліся вытокам пераймання і натхнення літаральна для ўсіх індыйскіх паэтаў, мастакоў, філосафаў ад старажытнасці да нашых дзён. "Махабхарата" і "Рамаяна", бясспрэчна, самае вялікае літаратурнае дасягненне не толькі індусаў, але і ўсіх індаеўрапейскіх народаў. Немагчыма лічыць сябе культурным чалавекам, не ведаючы індыйскія паэтычныя эпасы, бо на іх заснавана – без перабольшання – уся індыйская мастацкая культура.

"Махабхарата" велізарны твор, разоў у восем большы за "Іліаду" і "Адысею" разам узятыя. Паэма распавядаепра барацьбу за ўладу паміж двума царскімі родамі – кауравамі і пандавамі. У прынцыпе, эпас перадае сапраўдныя падзеі прыкладна ХV-Х ст. да н.э., калі арыйцы заваёўвалі паўночную Індыю і раздзялялі паміж сабою захопленую краіну.

Здзіўляючай рысай "Махабхараты" з'яўляецца тое, што асноўны сюжэт пра барацьбу стрыечных братоў каураваў і пандаваў займае толькі чацвёртую частку ўсёй паэмы. Астатні тэкст – устаўныя эпізоды: міфы, легенды, апавяданні, байкі, прыпавесці, філасофскія, палітычныя, маральна-этычныя трактаты. Некаторыя з іх утвараюць як бы самастойныя творы, што самі з'яўляюцца шэдэўрамі сусветнай літаратуры. Такая дзіўная структура адрознівае "Махабхарату" ад іншых класічных народных эпасаў.

Сярод устаўных эпізодаў "Махабхараты" асабліва цікавая " Паэма праНаля ". Галоўны герой твора праіграў брату ў косці сваё царства і ўсю маёмасць. Разам з каханай царэўнай Дамаянці прынц Наль блукаепа джунглях, затым лёс раздзяляе іх, яны перажываюць шмат прыгоді нарэшце сустракаюцца зноў. У творы цудоўна перададзены перажыванні герояў, сімволіка і мова кахання, вернасці, гора і радасці. Паэма прасякнута незвычайнай для старажытнай літаратуры рамантыкай пачуцця. Гэта адзін з лепшых твораў сусветнай літаратуры пра каханне. Прычым схема яго – як бы формула сюжэту(фабула) – пазнейпаўторыцца ў шматлікіхтворах персідскай, а затым і антычнай літаратуры(напрыклад, у “Дафнісу і Хлоі” Лонга).

Устаўныя эпізоды "Махабхараты" пераказваюць, па сутнасці, усю індыйскую міфалогію. Тут і міфы пра старых багоў, з якімі арыйцы ішлі ў Індыю, тут і новыя багі – Брахма, Вішну, Шыва, міфы пра сусветны патоп і многія іншыя.

Такім чынам, "Махабхарата" – звод самых розных сюжэтных тэкстаў. Гэта свяшчэнная і мудрая кніга пра сэнс і мэту жыцця, пра чалавечую мараль і абавязак.

Другі класічны індыйскі эпас " Рамаяна "пабудаваны зусім інакш: ён пераносіць чытачоў у казачны свет. Тут перададзены падзеі таго перыяду ў гісторыі Індыі, калі арыйцы рухаліся ўжо на поўдзень краіны, заваёўваючы ўвесь Дэкан. У паэме адбілася барацьба чорнай і белай расаў.

Галоўны герой твора – Рама. Заўважым, што і яго імя мае склад “ра”.Дарэчы, тэосафы, ведаючы некаторыя старажытныя манускрыпты, лічаць Раму царом і вышэйшым магам арыйцаў, які якраз і прывёў іх у Індыюз Гіпербарэі.Наш В. Ластоўскі таксама так лічыў.Пазнейімя міфалагічнага звышгероя перайшло ў літаратурны твор –найбольшлюбімы ў індыйскага народа да нашага часу.

Сюжэт паэмы ў вельмі кароткім пераказе наступны. Рама, старэйшы сын цара, жыў шчасліва са сваёй жонкай Сітай. Інтрыгі мачахі прымушаюць яго разам з братам і Сітаю збегчы з дому. Жывучы ў лесе, Рама пакрыўдзіў лясную дземаніцу, якая паскардзілася свайму брату – магутнаму ўладару вострава Ланкі (Цэйлона) дзесяцігаловаму цмоку Равану. Равана крадзе Сіту і пераносіць яе па паветры на Цэйлон. Тут ён спакушае жанчыну багаццем, раскошаю, але Сіта застаецца вернай жонкай. Пасля многіх прыгодРама са сваім войскам, якое ўключае жывёл– малпаў ды мядзведзяў, – перапраўляецца на Цэйлон і перамагае Равану. Праўда, Сіту ён падазрае ў нявернасці, але бог Агні пераконвае героя ў чысціні жонкі. Рама і Сіта з трыумфамвяртаюцца ў Індыю, дзе Рама робіцца царом. Але яго не пакідаюць пакуты рэўнасці. Сіта вымушана зноў сысці ў лес, дзе яна нараджае двух хлопчыкаў-блізнятак. Аскет-ёг Вальмікі вучыць іх, апавядаепра подзвігі Рамы. Калі сыны падрастаюць, Сіта прыводзіць іх да Рамы. Той пазнае падобных да яго хлопчыкаў і тым не менш зноў патрабуе ад Сіты доказу чысціні і вернасці. Сіта звяртаецца як да сведкі да Маці-Зямлі і просіць паглынуцьяе. Зямля паглынаеСіту. Толькі пасля смерці, у іншасвеце, Рама і Сіта нарэшце сустракаюцца.

Такім чынам, сюжэт паэмы трагічны. Дамінуючы матыў – немагчымасць для блізкіх людзей быць разам. Тут шмат і пабочных ліній, устаўных эпізодаў. Многія з іхпазнаюцца ў нашых казках. Паэма вельмі лірычная. У ёй часта сустракаюцца маналогі герояў, у якіх яны выказваюць свае пачуцці. Асабліва вядомы маналог Рамы, калі ён вяртаецца ў лясны будан і не знаходзіць там Сіты, выкрадзенай Раванам. Ён бегаепа лесе, шукае, кліча, запытваепра яе ў розных сілаў прыроды, звяртаецца да рэк і гор, да ветру і сонца (гэта нагадвае "Плач Яраслаўны" ў "Слове пра паход Ігараў").

Стыль паэмы незвычайны. Для яго характэрныя, перш за ўсё,дэталізаваныя і надзвычай маляўнічыя апісанні, сярод якіх найважнейшае месца належыць апісанням прыроды. Увага да прыроды, сувязь паміж прыроднымі з'явамі, жывёламі і чалавекам – галоўная рыса паэмы. Упершыню ў "Рамаяне", а пасля на яе ўзор ва ўсёй эпічнай індыйскай паэзіі дадзены разгорнутыя апісанні пораў года. Такім чынам, тое, да чаго ішла ўся еўрапейская літаратура на працягу двух з паловай тысяч гадоў, у Індыі было яшчэ да пачатку Антычнасці.

Нам цяжка нават уявіць, якое велізарнае значэнне надаецца ў Індыі "Рамаяне". Ды і не толькі ў Індыі, але і ў краінах так званага кругаіндыйскай культуры – у Непале, Інданезіі, Шры Ланцы, у краінах Індакітая. Увесь народны тэатр тут заснаваны на матывах з "Рамаяны". Паэты, драматургі не перастаюць інтэрпрэтаваць яе сюжэт. Героям эпасу прысвечаны творы жывапісу, скульптуры, дэкаратыўна-побытавага мастацтва. Сіта – ідэал індыйскай жанчыны, на яе прыкладзе выхоўваюць дзяўчат. Адно з важнейшых святаў Індыі Дывалі,або асенняе Свята Агню (у беларусаў яму адпавядаласвята Пасвету на дзень асеннягараўнадзенства), адзначаеццаяк памяць таго дня, калі выбітныі непераможны Рама вярнуўся ў родную краіну пасля сваіх падарожжаў.

Як бачым, Індыя – адзіная ў свеце краіна, дзе літаратура вызначыла ўсё развіццё культуры на працягу тысячагоддзяў.[Успомнім, што побач – Іран, дзе літаратура – галоўная дысцыпліна ў адукацыі. Абедзве краіны створаны арыйцамі і найлепш захавалі традыцыі менавіта арыйскай цывілізацыі].


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: