Індыя сярэднявечная, каланіяльная і сучасная

У эпоху Сярэднявечча (з V-VІІ стст.) у Індыі стваралася ўсё менш будысцкіх храмаў. Усё ж канчаткова перамагаў індуізм. Многія фактары – сацыяльна-грамадскага і ідэалагічнага характару – абумовілі перамогу індуізму ў дзвюх яго асноўных формах: шыванізму і вішнуізму. Новая рэлігія знайшла сваё ўвасабленне ў мастацтве – у архітэктуры, скульптуры, жывапісе.

Найвыдатнейшы помнік гэтага часу – "Чорная пагада",або Храм Сонца ў Канараку. Храм незвычайны тым, што пабудаваны ў выглядзе калясніцы, ён – на колах, безумоўна, не гумовых. Гэта высечаныя з каменя барэльефы, па шэсць з кожнага боку храма. Сем каменных коней (ад іх засталіся толькі п'едэсталы) імчалі храм-калясніцу насустрач Сонцу, у акіян (храм размешчаны на беразе Бенгальскага заліва).

На працягу некалькіх стагоддзяў у краіне ішло шырокаехрамавае будаўніцтва. Індыйскаяархітэктура развівала думку пра тое, што горад і дом магічна ўплываюць на жыццё людзей. Індуізм, нягледзячы на ўсе расавыя і каставыя адрозненні, імкнуўся стварыць са сваіх вернікаў адзіную сям'ю і пасяліць яе ў адным доме – горадзе. Індыйскі горад суадносіўся з будовай Сусвету, усяго Космасу і таму ўяўляўз сябе складаную, але вельмі дакладную структуру. Будынкі размяшчаліся так, каб яны ўтваралі сімвалічную фігуру.

Кожны індуісцкі храм увасабляе "цэнтр свету", сусветную гару Меру, дзе сыходзяцца сферы Неба, Зямлі і Падзем'я. У храмавых комплексах прысутнічае і слуп як сімвал Сусветнага Дрэва, і пячора як чэрава Зямлі, і брама як прасторавая мяжа, што аддзяляе космас ад хаосу, дом ад наваколля. Праўда, усе элементы-сімвалы ёсць і ў будысцкіх храмах і ступах.

Індыйскія храмы падзяляюцца на дзве вялікія групы: "нагара" – паўночны стыль і "дравіда" – паўднёвы стыль. Але зручней адрозніваць храмы па тыпу даху: закругленыя, пірамідападобныя, цыліндрычныя, бочкападобныя. Яны, відаць, паходзяць ад арыйскіх буданоў, палатак, полагаў з тканінынад алтарамі.

Зыходная ідэя ўсіх храмаў з закругленым дахам – квадрат зямлі, у які ўпісаны круг неба. Найпрыгажэйшыя храмы гэтага тыпу – у штаце Арыса,які называюць "музеем пад адкрытым небам". Самы вядомы тут храмавы комплекс – у Каджураха (ХІ ст.). Ён з'яўляецца шэдэўрам сусветнага дойлідства і шырокавядомы ў заходнім свеце. Адносна невялікія, храмы аздоблены скульптурнымі дзеямі ў асноўным эратычнага зместу – своеасаблівымі ілюстрацыямі да Кама-Сутры, эратычнага трактата, які на Захадзе разумеюцьяк падручнік па тэхніцы сексу, а на самой справе ён з'яўляецца глыбокай філасофскай працай. Каханне паміж мужчынам і жанчынай лічылася ў Індыі праяўленнем найвышэйшага парыву да зліцця з Абсалютам, сімвалам яднання чалавека і Бога.

У Каджураха турысты аказваюцца як бы ў іншым свеце – у "царстве любові", дзе можна атрымаць новыя ўяўленні пра сваё быццё. Гэта дзіўная сімфонія каменнай музыкі кахання. На досвітку і ўвечары скульптуры нібы ажываюць, прыходзяць у рух: дрыжаць, варушаць рукамі, а твары пад промнямі сонца ўсміхаюцца. Цікава, што храмы ўпрыгожаны скульптурамі звонку, а знутры зроблена імітацыя пячоры: пустэча, прахалода і паўзмрок, у якім свецяцца свечкі ды лампадкі.

З 85-ці храмаў Каджураха збераглося толькі 22. Але і тыя, што засталіся, з'яўляюцца ўнікальнымі помнікамі культуры, якія нельга параўнаць ні з чым у свеце.

Прынцып выключнавонкавагаўпрыгожання захоўваецца і ў храмах-пірамідках з як бы адсечанымі вяршынямі. Найбольш тыповыя скульптуры на фасадзе перадаюць 108 рухаўкласічнага індыйскага танца. Надзвычай багатае вонкавае аздабленне храма рэзка кантрастуе з пячорнай атмасферай усярэдзіне яго. Прычым, калі ў храмы Шывы дапускаюцца іншавернікі, то храмы Вішну чамусьці зачыненыя для неіндуістаў, і таму невядома,што там унутры.

У эпоху Сярэднявечча працягвалі будавацца пячорныя храмы і цэлыя гарады. Усяго ў Індыі каля 1200 падземных, пячорных гарадоў, храмаў, манастыроў.

Архітэктура Індыі непарыўна звязана са скульптурай. Такога глыбокага сінтэзу мастацтваў няма нідзе ў свеце. Прыкладна з ІХ ст., акрамя манументальнай, развівалася камерная скульптура з бронзы. Найвыдатнейшы шэдэўр гэтага мастацтва – Шыва Натараджа (“Шыва – цар танца”). У рэпертуары бога – не менш за 108 танцаў (108 – свяшчэнная лічба, якая атрымліваецца зперамнажэння наступнага раду Іх2х2х3х3х3). Скульптура Шывы прызнаная знакамітым французскім скульптарам Агюстам Радэнам "самым выдатным у свеце адлюстраваннем рытмічнага руху".

Скульптура Шывы Натараджы – сімвал творчага парыву і абсалютнага руху ў абсалютнай нерухомасці. У сусветным мастацтве цяжка знайсці больш змястоўны ў філасофскім сэнсе вобраз. Акрамя таго, гэта найлепшае абагульненае адлюстраванне бога ў яго сусветнай функцыі.

Сваім мастацтвам індуізм сцвярджаў любоў да Абсалюту, веру ў актыўнасць Бога на Зямлі, а таксама надзею на добрае пераўвасабленнечалавекапасля смерці.

Вялікі ўрон індуісцкай культуры нанесла мусульманскае заваяванне. Мусульманскія заваёўнікі ўжо ў VІІІ ст. даходзілі да межаў Індыі, але толькі праз 500 гадоў здолеліканчатковазаваяваць краіну. Захопнікі-фанатыкі разбурылі мноства помнікаў нацыянальнага мастацтва. У ХІІІ-ХІV стст. мусульманскія дынастыі на тэрыторыі Індыі змянялі адна другую. Утварылася вялікая колькасць дробных княстваў, якія пастаяннаваявалі паміж сабою. Распаўсюджванне ў краіне ісламу выклікала глыбокія змены ў змесце і формах індыйскага мастацтва. Іслам нанёс непапраўную шкоду перш за ўсё скульптуры і жывапісу, бо забараняў адлюстраванне жывых істот. Але ў архітэктуры ўрэшце адбылося зліццё старажытнаіндыйскіх мастацкіх тэндэнцый з тым творчым стылем, які сцвярджаўся ісламскай канцэпцыяй Бога, грамадства, чалавека.

Іслам – рэлігія адзінабожжа, як іудаізм і хрысціянства. У адрозненне ад індуізму, які набліжае зямное да нябеснага, іслам сцвярджае, што паміж Богам і чалавекам ляжыць бездань. Ісламскі храм – мячэць – гэта месца для чалавечага імкнення ўвысь, да недасягальнага ідэалу. Таму храмы мусульманаў падобныя да ракетаў, што імкнуцца адарвацца ад грэшнай зямлі.

Менавіта ракетаю выглядае адзін з першых помнікаў ісламскага мастацтва – мінарэт Кутуб-Мінар у Дэлі, створаны прыкладны ў 1230 г. Вышыня каласальнага слупа – больш за 70 м. Чатыры балконы раздзяляюць яго на некалькі ярусаў, якія паступова памяншаюццаў напрамку ўверх. Прызначэнне Кутуб-Мінара спрэчнае. Магчыма, ён будаваўся не толькі для склікання вернікаў на малітвы, але і як помнік у гонар перамогі, прычым узводзіўся паводле індыйскіх традыцый (згадаем слупы Ашокі).Дарэчы, літаральна побач з Кутуб-Мінарам знаходзіцца шэдэўр індыйскага металургічнага рамяства– Жалезная калона, створаная, як мяркуюць, у пачатку нашай эры і прысвечаная богу Вішну. Выклікае здзіўленне тое, што калона, якая прастаяла шмат стагоддзяў, абсалютна не заіржавела. Сакрэт старажытных металургаў так і не раскрыты. Помнік выклікае намнога большую цікавасць турыстаў, чым у дзесяць разоў вышэйшы за яго Кутуб-Мінар. Да калоны заўсёды стаіць чарга. Існуе павер'е, што калі стаць да яеспіною і сцяць за ёю рукі, – будзеш шчаслівы і багаты. Некаторым мужчынам з доўгімі рукамі гэта ўдаецца, у прыватнасці ўдалося Б. Ельцыну ў час яго візіту ў Індыю.

Толькі ў ХVІ ст. уладары з дынастыі Вялікіх Маголаў аб'ядналі шматлікія княствы ў адзіную імперыю, якая існавала да ХVІІІ ст. – да захопу Індыі Брытаніяй. Заснавальнік дынастыі Бабурпаходзіў з Магалістану (так называлася тады тэрыторыя Сярэдняй Азіі). З імперыяй Вялікіх Маголаў звязаны росквітінда-ісламскага мастацтва.

Узлёт культуры Вялікіх Маголаў адбыўся ў час праўлення шаха Джахана. Вяршыня дасягненняў гэтай пары – шэдэўр сусветнага дойлідства, найвялікшы ў гісторыі помнік каханню – маўзалей Тадж-Махал каля Агры.

Шах Джаханмеў схільнасць да архітэктуры. Ён сам карэкціраваў праект грабніцы для сваёй любімай жонкі Мумтаз. Асноўная задума Тадж-Махала належала візантыйскаму турку, вучню слыннага турэцкага архітэктара Сінана, грэка па паходжанні, які пабудаваў самыя велічныя і прыгожыя помнікі Стамбула. Але ў распрацоўцы праекта бралі ўдзел і майстры Індыі, Персіі, Сярэдняй Азіі, Аравіі. Дойліды хацелі, каб і першы, і тысячны раз маўзалей уражваў, зачароўваў, выклікаў хваляванне, здаваўся цудам.

Дарога да маўзалея ідзе ўздоўж цудоўнага басейна, дзе растуць лотасы і плаваюць залатыя рыбкі. Беламармуровае збудаванне раскінулася над платформай з чырвонага пясчаніку. Па вуглах маўзалея на вышыню 42 м узнімаюцца чатыры стройныя мінарэты. Лёгкасць помніка падкрэсленаадмысловай муроўкай. Усе чатыры фасады маўзалея абсалютна аднолькавыя і ўяўляюць з сябе каласальны партал з аркаю вышынёй 20 м. Незвычайна лёгкі велізарны белы купал у Індыі называюць "воблакам, што застыла на паветраным троне".

У Тадж-Махале 300 памяшканняў, якія ўражваюць фенаменальна тонкай разьбою па мармуры, інкрустацыяй з каштоўных камянёў. Калісьці маўзалей будавалі для адной Мумтаз. Сёння тут знаходзіцца і грабніца самога шаха Джахана. Абодва саркафагі – цуд мастацтва дэкору, гравіроўкі і інкрустацыі. Яны ўпрыгожаны сімвалічным арнаментам, у якім можна ўбачыць і Сусветнае Дрэва, і касмалагічную сімволіку (пакуль не ўсе элементы арнаменту расшыфраваны). Уражвае гарманічная еднасць Тадж-Махала з прыродай. У розны час дня, у розную пору года, у рознае надвор'е помнік здзіўляе сваім незвычайным выглядам, уласцівасцю дзіўна суадносіцца з пастаянна зменлівым небам. Тадж-Махал – не толькі найвышэйшы ўзлёт індыйскага мастацтва, але і ўвогуле адна з вышыняў усёй чалавечай культуры.

Пра майстэрства індыйскіх мастакоў на Усходзе складалі легенды, ды і на Захадзе Індыя вядомая як краіна цудаў. Нягледзячы на тое, што іслам забараняў выявы жывых істот, жывапіс не загінуў – ён прыняў іншыя формы. У старажытнасці пераважаў манументальны жывапіс. Згадаем цудоўныя роспісы храмаў Аджанты. Фрэскі былі характэрныя і для іншых пячорных храмаў. З ІХ ст. развівалася мастацтва індыйскай мініяцюры (бадай, лепшай у свеце).

У ХVІІІ ст. у сталіцы Дэлі створаны Чырвоны форт. Да сёння гэта – рэзідэнцыя ўрада Індыі. Будынкі – у індыйскім нацыянальным стылі, у стылі класіцызмуі ў своеасаблівым сінтэзе нацыянальных і заходніх традыцый.

У канцы ХVIII ст. Індыю заваявала Англія. Да гэтага заваявання Індыя была самай багатай краінай у свеце, прычым на працягу тысячагоддзяў. Але пад уладай Брытаніі краіна прыйшла ў заняпад. На пачатку ХХст.(дарэчы, тады ж, калі і ў Беларусі)тут адбылося так званае Бенгальскае адраджэнне. Буйнейшы яго прадстаўнік – пісьменнік, кампазітар і мастак РабіндранатТагор, які аднавіў шмат якія традыцыі індыйскай культуры, у прыватнасці традыцыі мініяцюры. У літаратуры ён пісаў літаральна ва ўсіх жанрах і формах. Ён жа –лаўрэат Нобелеўскай прэміі; у 30-х гг. ХХ ст. наведаў СССР, быў прыемна ўражаны.

На працягу ХХ ст. Індыя змагалася за незалежнасць, прычым мірнымі сродкамі. Галоўныя палітычныя лідэры – Махатма Гандзі і Джавахарлал Неру. Апошні з іх стаў першым прэмьер-міністрам Індыі пасля абвяшчэння незалежнасці ў 1947 г. Пры гэтым каланізатары рэзалі па-жывому, раздзяліўшы спрадвечную Індыю на ўласна Індыю і Пакістан, дзе пераважае мусульманскае насельніцтва. За дзесяць гадоў Джавахарлал Неру ператварыў Індыю з адсталай і страшна беднай калоніі ў сучасную дзяржаву. Пасля смерці Неру выбралі ў прэмьер-міністры яго дачку Індзіру Гандзі, адну з самых выдатных жанчын ХХ ст. Пры ёй Індыя ўвайшла ў лік дзесяці найбольш развітых краін свету(а Пакістан так і застаўся адсталым, затое ваяўнічым). Потым краінай кіраваў яе сын Раджыў Гандзі. Яго забілі цэйлонскія тэрарысты ў 1994 г. Пасля памяняліся розныя лідэры. Духоўнае адзінства краіны парушылася, але ўсё роўна поспехі краіны велізарныя. Напрыклад, менавіта індусы – лепшыя ў свеце праграмісты. Краіна дэманструе талерантнасць у рэлігійных пытаннях, сімвалам чаго стаў Храм лотаса ў Дэлі.

На працягу шасцітысячагоддзяў (ажно з Індскай цывілізацыі) Індыя зберагала высокія духоўныя запаветы продкаў і нават перадавала іх іншым краінам. Таму веданнемастацтва Індыі – гэта ключ да разуменнякультурыўсяго Усходу, а ў многім ключ і да разумення нашай уласнай, беларускай, гісторыі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: