Рэлігіі Індыі і звязанае з імі мастацтва

Будызм – адна з самых магутных сусветных рэлігій: па колькасці вернікаў яна займае трэцяе месца ў свеце. Гэта імкненне стварыць рэлігію без Бога, але ўрэшце сам Буда аказаўся абагоўлены.

Пра жыццё Буды ў рэлігійнай літаратуры існуе мноства апавяданняў, апокрыфаў, легендаў. Вылучыць з іх ісціну даволі цяжка, але нельга не пагадзіцца, што Буда як рэальная асоба, хутчэй за ўсё, існаваў. Нарадзіўся вялікі прарок у траўні 623 г. да н.э., адышоў у нірвану ў 543 г. да н.э. Такім чынам, Буда быў сучаснікам выбітныхяўрэйскіх прарокаў, антычных філосафаў і кітайскага мудраца Канфуцыя.

Пасля таго, як багі абвясцілі неабходнасць увасаблення Буды на зямлі, ён сам вырашыў, дзе яму нарадзіцца, у якой маці і ў якім канкрэтна чалавечым целе. Зачацце ў яго маці Майі суправаджалася рознымі незвычайнымі працэсамі ў прыродзе. Імя прарока на зямлі – Гаўтама,ён царэвіч з варныкшатрыяў. Нагадаем, што гэта варнаваяроў, з якой заўсёды выбіраліся цары. Паводле міфаў, Гаўтама жыў ў такой роскашы і настолькі лёгка, шчасліва, бесклапотна, штода29 гадоў абсалютна не ведаў пра такія з'явы, як беднасць, хваробы, смерць. У яго былі жонка-прыгажуня і сын. Але аднойчы ён убачыў старога чалавека, хворага,аскета-манаха і нябожчыка. Чатыры сустрэчы вызначылі далейшы лёс царэвіча. Ён быў настолькі ўражаны сваім адкрыццём, што сышоў з дому і пачаў вандраваць, імкнучыся знайсці адказына пытанні, якія хвалявалі яго: Хто мы? Адкуль мы? Куды ідзём? Чаму людзі асуджаны на пакуты? У чым вышэйшы сэнс быцця?

Сем гадоў Гаўтама шукаў ісціну ў свяшчэнных таямніцах жрацоў-брахманаў, у аскетызме ёгі, доўга жыў адзін у джунглях і пячорах. Пакутлівы роздум не пакідаў яго. Нарэшце былы царэвічсеў пад вялікім дрэвам і ўрачыста даў сам сабе слова, што не ўстане з месца, пакуль не разгадае загадку чалавечага быцця. Злы дух Мара спакушаў Гаўтаму, але царэвіча ўжо не вабілі ніякія зямныя даброты. Безумоўна, сумненні не пакідалі яго, і ўсё ж на 49-ы (7х7) дзень яму адкрылася Вышэйшая Ісціна – і Гаўтама зрабіўся Будам, што значыць "свядомы", "прасветлены".

Сутнасць вучэння Буды: існаваць – значыць пакутаваць; прычына пакутаў – жаданні; пазбягаць пакутаў – пазбавіцца ад жаданняў. Інакш кажучы, шлях чалавека да шчасця ў пазбаўленні ад залішніх патрэб, у сузіранні, у самаўдасканаленні.

Праўда, пакуль душа знаходзіцца ў матэрыі і пераходзіць з цела ў цела(рэінкарнацыя), яна ўсё ж асуджана на пакуты. Цела – як турма для яе. Менавіта ў вандроўках душы, у кружэнні кола кармы – прычыны няшчасцяў чалавека. Найвялікшае шчасце – вызваленне ад кармы, прарыў кола, выхад душы з цела, яе поўная свабода, зліццё з Абсалютам-Вечнасцю. У будызме такі стан – абсалютнай свабоды душы – называецца нірванай. У прынцыпе заходняму чалавеку зразумець філасофскае паняцце "нірваны" даволі складана, бо мы жывём паводле іншых законаў логікі. Нірвана – гэта адначасова існаванне і неіснаванне. Зразумела, што гэта працяг чалавека ў нейкім іншым стане. Але ў якім?

Задачы Буды, яго вышэйшая місія – урэшце давесці ўсе душы да Нірваны, па сутнасці – да Выраю. Будызм выпрацаваў і паняцце бадхісатваў (падобна анёлам у хрысціянстве). Гэта людзі, якія шляхам самаўдасканалення ўжо дасягнулі Нірваны, але на пэўны час адмовіліся ад яе, добраахвотна засталіся на зямлі, каб дапамагаць іншым. Калі іх намаганнямі свет наблізіцца да дасканаласці, тады з'явіцца апошні Буда Майтрэя, які цяпер сціпла жыве ў нейкіх вышэйшых сферах, і ўстановіць Рай, цудоўную краіну Шамбалу, у якой усе зробяцца "будамі" – прасветленымі.

Гістарычны Буда, як і Хрыстос, меў вучняў. Увогуле, мараль будызму блізкая да хрысціянскай: вернікі шануюць Буду як Бога, не шкодзяць жывому, не крадуць, не хлусяць, пазбягаюць пачуццёвай асалоды, не ўжываюць алкагольныя напоі.

Будызм – надзвычай жыццяўстойлівая рэлігія. Гэта можна вытлумачыць дзвюма прычынамі. Першая – рэлігійнымміралюбствам: будызм ніколі не звяртаўся да агню і мяча, ніколі не насаджаўся сілаю – толькі праз заваяванні сэрцаў. А другая прычына тая, што ён лёгка ўспрымаў мясцовыя культы, але заставаўся верным асноўнаму вучэнню. Акрамя таго, Буда зусім не быў прыхільнікам поўнага аскетызму, як звычайна лічаць. Сапраўды, калі ўсе будуць манахамі, хто ж будзе іх карміць? Буда прапаведаваў сярэдзінны шлях: аскетызм – для выбраных, а астатнім пажадана не грашыць. Нірвана абяцалася толькі ў іншых жыццях, а пакуль не варта адмаўляцца ад звычайнага чалавечага існавання – неабходна зведаць усё і, безумоўна, расчаравацца, але на падставе жыццёвага вопыту.

Пражыў Буда ў чалавечым целе роўна 80 гадоў і памёр пад свяшчэнным дрэвам сал (відаць, фікусам), папрасіўшы любімага вучня Ананду зрабіць магілы над часткамі яго спаленага цела. Прах Буды падзялілі на восем частак і пабудавалі капліцы (ступы) над кожнай.

Пасля адыходу Буды ў Нірвану яго вучэнне шырока распаўсюдзілася ў Індыі іў іншых краінах Азіі, прычым мірным шляхам. Будызм выступаў супраць складаных рытуалаў, адмаўляў падзел людзей на касты, але ў прынцыпе цалкам знаходзіўся ў рэчышчы індыйскіх традыцый, укладу жыцця і нават у многім зліваўся з індуізмам.

Многія ўладарыпрыхільна ставіліся да будызму і падтрымлівалі яго, але найбольш гэтым вызначаўся імператар Ашока,які жыў у ІІІ ст. да н.э. Пра яго варта сказаць больш падрабязна. Гэты цар аб'яднаў многія княствы ў адзіную велізарную магутную імперыю. Спачатку Ашока ствараў сваю дзяржаву сілаю, але аднойчы пасля вялікага бою ён ішоў па полі,і з-пад ног яго пачала выступаць кроў – зямля набрыняла ёю. Гэта настолькі ўразіла цара, што ён на ўсё жыццё адмовіўся вырашаць палітычныяпраблемы сілаю і з таго часу прызнаваў адзінае заваяванне – заваяванне чалавечай душы вераю і абавязкамі. Менавіта Ашока зрабіў будызм дзяржаўнай рэлігіяй.

Ашоку можна лічыць найвялікшым з цароў Зямлі. Ён забараніўвыкарыстоўваць веды і розум у негатыўных мэтах. Пры ім была засякрэчана навука абпрыродзе. Ён заснаваўсамую незвычайную секту ў свеце – больш таемную, чым жрэцтва Егіпта,чым абшчына Піфагора, чым ордэнмасонаў. Гэта секта " Дзевяці Невядомых ". Многія інтэлектуалыІндыі(а сёння і не толькі Індыі)сур'ёзна вераць у яе існаванне. У кожнага з Дзевяці Невядомых захоўваецца Кніга, у якую ў час Ашокі і пад яго наглядам запісалінавуковыя звесткі з пэўнай галіны, напрыклад, з астраноміі ці з медыцыны. А разам 9 Кніг складаюць усю мудрасць чалавецтва. Вось ужо амаль дзве з паловай тысячыгадоў Невядомыя шукаюць сабе замену, мяняюцца з пакалення ў пакаленне, праходзячы абрад Пасвячэння.

Ашока паслаў на востраў Цэйлон свайго сына, каб той пасадзіў галінку ад свяшчэннага дрэва Буды, а пазней адправіў і дачку – заснаваць ордэн манашанак. Дзеці Ашокі зрабіліся на востраве апосталамі, яны хрысцілі тысячы людзей. Распаўсюдзіўся будызм і на поўнач – у Гімалаі, Манголію, і на ўсход – у Кітай, Карэю, Японію. Пазней ён падзяліўся як бы на дзве часткі – хінаяну і махаяну, "малую калясніцу" і "вялікую калясніцу". Што гэта значыць? Зразумець містычную аснову будызму цяжка. Паспрабуюрастлумачыць яе праз паняцці, блізкія нашаму менталітэту.Каб дасягнуць Нірваны, неабходна як бы пераадолець бездань, што аддзяляе іншасвет ад грэшнай зямлі. Пераскочыць яе надзвычай цяжка, а "малая калясніца" (хінаяна) пераносіць толькі самых годных, вартых, абсалютна бязгрэшных. Як жа астатнія? Для іх у будызме паступова выспела ідэя "махаяны",або "вялікай калясніцы", а на самой справе – моста праз бездань. Заўважым, што і ў славянаў вясёлка лічылася мостам у іншасвет, у беларусаў жа такім пераходам у Вырай быў Млечны Шлях.

Калі будызм у час Ашокі зрабіўся дзяржаўнай рэлігіяй, пачалося вялікае будаўніцтва ў гонар Буды. Існуе нават тэрмін "Мастацтва эпохі Ашокі". Прычым мастацтва будызму зусім не пакідае ўражанне далёкага ад жыцця, змрочнага. Наадварот, яно аптымістычнае, поўнае своеасаблівай радасці, бо смерць не трагедыя, а цікавае падарожжа, новае нараджэнне і, натуральна, новыя ўражанні. Нават канчатковае "растварэнне" ў Нірване не адмяняе жыццё, а ўзводзіць у Абсалют, у Вечнасць кожнае яго імгненне.Уласна, тое ж у хрысціянстве.

Асноўныя архітэктурныя збудаванні эпохі Ашокі наступныя: ступы-капліцы, пад якімі захоўваюцца свяшчэнныя рэліквіі Буды; слупы-калоны, наякіх высякаліся будысцкія павучэнні; храмы ў пячорах, звязаныя з тым перыядам жыцця Буды, калі ён жыў у гарах.

Згадаем, што прах Буды раздзелены на восем частак, аднак Ашока дастаў яго, раздзяліў на 84000 частак, пахаваў ва ўсіх правінцыях сваёй велізарнай імперыі і над кожнай гэтай, па сутнасці, крупіначкай загадаў узвесці помнікі-ступы. Безумоўна, сёння іх збераглося мала. Самая вядомая – ступа ў Санчы (штат Мадх'я-Прадэш).

Ступа – паўсфера, якая, відаць, сімвалізуе Неба, а значыць, Бясконцасць, але падобная хутчэй да ўзгорка. Буда сам вызначыў такую форму сваёй магілы, перавярнуўшы ўверх дном свой кубачак. Пабудаваны ступы з цэглы. Дарэчы, многія выдатныя помнікі ранейшага арыйскага дойлідства не захаваліся, бо арыйцы, паводле традыцыі, вынесенай з прарадзімы, будавалі храмы і палацы з дрэва, якое, натуральна, хутка гніло, разбуралася. (Па той жа прычыне не дайшлі да нас значныя помнікі нашага роднага славянскага мастацтва). Так што, не з арыйскіх драўляных палацаў, а са ступаў пачалася гісторыя ўласна індыйскай архітэктуры,бо вялікія гарады Індскай(Харапскай)цывілізацыі ўсё ж такі заставаліся пад зямлёю. Ступынадзвычай падобныя да курганоў Беларусі і стэпаўУкраіны. Праўда, пасярод ступы ўзвышаецца слуп, які сімвалізуе вось Свету – Касмічнае Дрэва.

Ступа ў Санчы пабудавана Ашокам у 250 г. да н.э. на тым месцы, адкуль яго сын Махендра вырушыў на Цэйлон са сваёй прапаведніцкай місіяй.Самае выдатнае ў комплексе Санчы – агароджа вакол ступы і брамы на кожны бок свету. У брамах уражвае дэкаратыўная разьба, якая адлюстроўвае і сцэны з жыцця Буды, і больш раннія міфалагічныя сюжэты. Тут знаходзіць выяўленне, па сутнасці, уся прырода Індыі: звяры, птушкі, дрэвы, кветкі. Асабліва звяртаюць на сябе ўвагу капітэлі ў выглядзе сланоў і духаў прыроды, падобныя да нашых русалак, якія гайдаюцца на галінках дрэў. Увогуле, вобраз жанчыны, непарыўна звязанай з дрэвам, існаваў яшчэ ў Індскай цывілізацыі – у Махенджадара.

Ступа ў Санчы з'яўляецца шэдэўрам сусветнага мастацтва, бо ў ёй свет паўстае як гармонія: расліны, жывёлы, людзі, духі і багі ўзаемазвязаны шматлікімі повязямі. Падчас знаёмства з комплексам Санчы захапляешся любоўю яго стваральнікаў да прыроды, пакланеннем яе багаццю і магутнасці, разнастайнасці яе формаў.

Эмацыйнасць і ідэя адзінства – важнейшыя рысы індыйскага мастацтва – выяўляюцца і ў слупах, пастаўленых Ашокам на месцах, звязаных з дзейнасцю Буды. У наш час цалкам захавалася дзесяць такіх слупоў, вышыня якіх даходзіць да 15 м.

Усе слупы былі ўпрыгожаны шыкоўнымі капітэлямі, з якіх найбольш вядомая – "Львіная капітэль",або "Капітэль Ашокі". Слуп з ёю (ён не захаваўся) стаяў на месцы, дзе Буда арганізаваў абшчыну манахаў са сваіх першых вучняў. Капітэль уяўляе з сябе кветку лотаса – улюбёную і найбольш містычную кветку ў Індыі. На кветцы стаяцьсвяшчэнныя жывёлы (леў, конь, слон і бык), паміж якімі – круг, што сімвалізуе кола кармы, Сонца і Вечнасць. На самым версе – чатыры вялікія львы, якія глядзяць ў розныя бакі свету. Капітэль мае вышыню 2,14 м. Яна манументальная і эфектная. Сімволіка яе рэльефаў будысцкая, але карані –у ранейшай культуры Індыі, як і самога будызму. Нагадаем, што паняцце "арый" – саманазва прышлага народа – ужо ў Індыі набыло значэнне "леў", хоцьпершапачаткова азначала "араты". Таму леў стаў сімвалам і Буды. У свеце няма больш натхнёнага адлюстравання царазвяроў. Невыпадкова, што гэта ўнікальная скульптура зрабілася гербам Індыі, яе нацыянальнай эмблемай. Сёння адлюстраванне "Капітэлі Ашокі" можна ўбачыць у Індыі на кожным кроку.

Найцікавейшай формай старажытнага дойлідства былі пячоры. З часоў Ашокі дайшло восем пячорных храмаў, высечаных у надзвычай цвёрдых горных пародах. Прычым спецыялісты сцвярджаюць, што дойлідства ў пячорах фармавалася пад уплывам арыйскага драўлянага дойлідства, пра якое пакінулі захопленыяводгукі падарожнікі з Грэцыі і Кітая.

Храм у пячоры – чайц’я – гэта трохнефная зала. У канцы цэнтральнага нефа, утворанага двума радамі калонаў, размяшчаецца маналітная ступа (як алтар), пад якою хавалі попел з целаў бадхісатваў. Але асабліва прыцягвае ўвагу фасад храма. Як правіла, уваход надзвычай дэкараваны (мноства скульптурак, калонак, рэльефаў), а над ім– у выглядзе падковы велізарнае "сонечнае акно". Усё гэта, разам узятае, нагадвае гатычны храм з яго тонкімі калонамі, аркамі і галоўнае – вялікім круглым акном –"ружаю" на фасадзе. Такое ўражанне, відаць, невыпадковае: ужо ў Новы час еўрапейцы, трапляючы ў будысцкія храмы, былі здзіўленыя падабенствам рытуалаў і нават атрыбутыкі ў будысцкай рэлігіі і ў каталіцкай.

Сёння ў пячорных храмах не служаць – будыстаў у Індыі засталося мала. Гэта турыстычныя аб'екты. Пасля спякоты зайсці ў пячорны храм, – сапраўды, нібы апынуцца ў Нірване: тут заўсёды прыемны халадок.

У будысцкага мастацтва – вялікі шлях: каля дзвюх тысяч гадоў. Спачатку самога Буду ўвасаблялі ў выглядзе льваці кола, а з пачатку нашай эры – і ў чалавечым абліччы: як правіла, у позе "лотаса". Ён паўстае ідэальна прыгожым чалавекам у стане глыбокага сузірання. Лічаць, што скульптуры, дзе Буда адлюстраваны стоячы – уплыў грэцкага антычнага мастацтва, а седзячы – мясцовая традыцыя. Лепшыя з яго скульптураў поўняцца глыбокай духоўнай значнасцю.

Росквіт будысцкага жывапісу звязаны ўжо з іншай дынастыяй – імператараў Гуптаў (ІV – VІІ стст.). Пасля Ашокі мастацтва будызму развівалася інтэнсіўна, прычым будаваліся не толькі асобныя храмы, а нават манастыры і гарады, цалкам высечаныя ў гарах. Высякаліся яны на працягу многіх пакаленняў. Тут было і жыллё, і храмы, і школы, і своеасаблівыя музеі. У Індыі ў класічную эпоху створана 1200 такіх комплексаў. З іх сусветна вядомы – Аджанта (захад Дэкана), дзе архітэктура, скульптура і жывапіс паўстаюць у асабліва гарманічным адзінстве.

Класічныя роспісы ў пячорах Аджанты выкананы ў асноўным у перыяд з ІІ да VІІ ст. Пячоры знаходзяцца ў абрыве над горнай рэчкай. Пасля заняпаду будызму ў Х ст. пра іх забыліся, і яны былі выяўлены толькі ў 1829 г.: хлопчык-пастушок прывёў сюды англійскага афіцэра-паляўнічага.За амаль два стагоддзі пасля пачатку вывучэння пячоры ў значнай ступені разбурыліся, хоцьуХХ ст. тут працавалі лепшыя італьянскія спецыялісты, якія да таго цудоўна замацавалі роспісы ў Пампеях.

Перыяд праўлення Гуптаў называюць залатым векам індыйскай культуры. Што гэта сапраўды так, дэманструюць пячоры Аджанты: роспісы тут вызначаюцца глыбокай праўдзівасцю і ў той жа час містыцызмам, чалавечнасцю, стрыманасцю ў трактоўцы вобразаў, у перадачы пачуццяў. Тэматыка – жыццё Буды, а асноўная ідэя – мір, дабро, любоў.

Хоцьжывапіс захаваўся толькі ў 16 з 29 пячораў, ён уражвае багаццем бытавога, этнаграфічнага, гістарычнага матэрыялу. Адзін толькі прыклад: у жанчын на малюнках можна налічыць 240 розных відаў прычосак! Прыцягваюць увагу сцэны, звязаныя з нараджэннем Буды. Асабліва прыгожая яго маці – Майя. Яе пастава надзвычай выразная, вобраз паэтычны і эмацыйны, хоцьтвар спакойны. Праўда, заўважаецца некаторая манернасць у позе, але сучаснае вока, прывучанае да топ-мадэляў, успрымае гэтанармальна. Увогулемастацтва Аджанты мае хутчэй свецкі, чым рэлігійны характар і па сутнасці глыбока народнае. Яно выяўляе паўнату жыцця, яго адзінства, уражвае любоўю да чалавека і ўсяго жывога.

Хоцьбудызм узнік у Індыі і з ім звязана такое багатае мастацтва, тут ён не зацвердзіўся, а аказаўся перанесеным у суседнія краіны. У Індыі перамог усё ж індуізм.

Індуізм фармаваўся многія тысячагоддзі і ўключае ў сябе кірункі, якія нават прэтэндуюць на ролю самастойных рэлігій (напрыклад, джайнізм, крышнаізм). Культура Індыі тым і адрозніваецца ад іншых вялікіх рэгіянальных культур (напрыклад, Егіпта, Грэцыі), што яна захавала практычна ўсе – надзвычай старажытныя – традыцыі. Тут як нідзеадчуваецца непарыўнасць сувязі часоў і разнастайнасць шляхоў, што ідуць ад Адзінага Першавытоку. Прасачыць гісторыю фармавання індуізму – значыць,зразумець яго найскладанейшую структуру.

Міфалагічная аснова індуізму – Веды. Згадаем, што гэта помнік арыйскай культуры, і таму яны з'яўляюцца найважнейшай крыніцай вывучэння і нашай уласнай – славяна-балцка-германскай міфалогіі.

Усяго галоўных багоў у Ведах – 33. Паміж імі падзелены тры асноўныя сферы Сусвету (прычым важнейшай лічылася не вышэйшая – Неба, – а прамежкавая – паміж Небам і Зямлёю).

Філасофскай асновай індуізму з'яўляецца брахмаізм. Паняцце Касмічнага Абсалюту Брахманасустракаецца яшчэ ў Ведах. Брахман – стваральнік усяго Космасу. Ён не мае антрапаморфных рысаў і ўвогуле не мае нічога канкрэтнага, але ўваходзіць ва ўсе рэчы і з'явы. Брахманізм – вучэнне надзвычай складанае – на працягу стагоддзяў быў вымушаны змяняць свае канцэптуальныя асновы, каб заваяваць папулярнасць у шырокіх колаў насельніцтва. З’явіўся тут, напрыклад, вобраз Крышны, які фактычна стаў фальклорнымі вельмі любімым у народзе.

Асноўны рэлігійны ідэал брахманізму – усёпаглынальная любоў да Бога, а мэта кожнага чалавека – зліццё з Абсалютам. Тым не менш праз вобраз Крышны брахманізм услаўляе і зямное быццё, і зямную любоў. У мастацтве – літаратуры, жывапісе – фармуецца жанр поўнай вытанчанай эротыкі пастаралі, якая апавядае пра вясёлае дзяцінства і юнацтва Крышны на ўлонні чароўнай прыроды сярод прыгожых пастушак. Праўда, Крышна выступае і як герой-змеяборца, што істотна яднае яго з Апалонам – забойцам змея Піфона, з Ярылам – сонечным богам славян, з хрысціянскім ГеоргіемПераможцам і з іншымі арыйскімі героямі – змагарамі з цемрай і хаосам. Дарэчы, некаторыя даследчыкі заўважаюць і падабенства лёсаў Крышны і Хрыста. Крышна, як і Хрыстос, нарадзіўся ў цнатлівай маці, імя якой было Дэві(што азначае “цнатлівая дзяўчына”). Брахманізм атаясамлівае яе з сусветнай матэрыяй, адухоўленай і аплодненай Богам-Духам. Адметна, што ў Індыі эратычная сіла, каханнепаміж мужчынам і жанчынайпрысутнічаеўрэлігіі, філасофіі, святах, абрадах, літаратуры, жывапісе. У гэтым сэнсе індыйская культура дасягнула філасофскай вышыні, якой няма ў іншых культурах. Геній народа Індыі заўсёды чэрпаў матывы і вобразы для свайго мастацтва ў багацці пачуццяў чалавека, які знаходзіцца ў гарманічным суладдзі з прыродай. Сэнс вобраза Крышны менавіта ў гэтым, а таксама – у своеасаблівым сінтэзе магіі белай (арыйскай) і чорнай (дравійскай), у зліцці тэізму і пантэізму: Абсалют раствораны ў прыродзе, інакш кажучы, "Бог –прырода".

Тысячагоддзі выбітныя мыслярыІндыі працавалі над пазнаннем душы і цела чалавека. На жаль, Захад не надаў значэння філасофскім адкрыццям Індыі. У той жа час Захад доўга захапляўся ледзь не дзіцячай верай у цуды, звязаныя з ёгай. Ёга – яшчэ адна, акрамя ведызму і брахманізму, частка індуізму. Безумоўна, практыка індыйскай ёгі – велізарны скарб чалавецтва. На маюдумку, ёга захавала дасягненні ранейшай, яшчэ дапатопнай, цывілізацыі, якая была, хутчэй за ўсё, не тэхнічнай, а біялагічнай: выкарыстоўвала не прылады працы, а ўласна сілы, стоеныя ў самім чалавеку (напрыклад, здольнасць да левітацыі, тэлекінезу). Практыка ёгі якраз валодае методыкай вызвалення гэтых сілаў. Баба-Яга ў нашых казках, магчыма, – рудымент той жа біялагічнай цывілізацыі.

У эпоху Сярэднявечча ў індуізме канчаткова аформілася галоўная трыяда багоў – Трымурці: Брахма, Шыва, Вішну. На маюдумку, увогуле ідэя трыадзінства Боскай Існасці прыйшла з Індыі, стаўшы асновай усіх рэлігій. Праўда, спярша ў тры інкарнацыі Бога ўваходзіў жаночы пачатак: Бацька – Бог-Дух, Маці – Матэрыя-Прырода, сын – Крышна. І першыя хрысціяне шанавалі жаночую сутнасць Бога ў выглядзе галубіцы пад імем Святога Духа. Пасля Царква згубіла ключ да старажытных містэрый. Усюды, у тым ліку ўІндыі, урэшце зацвердзілася мужчынская мадэль, пры гэтым функцыі багоў размеркаваліся наступным чынам: Брахма – стварае, Шыва – разбурае, Вішну – зберагае. Трымурці ўяўлялася як адно цела з трыма галовамі. Дарэчы, у славянзнойдзены скульптурыбожышчаў таксама з трыма із чатырма галовамі.

Індуізм стымуляваў мастацкае адлюстраванне багоў (адсюль – узлёт мастацтва, перш за ўсё скульптуры і жывапісу).Багоў часта адлюстроўвалі шматрукімі і шматногімі. Суправаджалі іх, як правіла, пэўныя жывёлы, напрыклад, Шыву суправаджаў бык. Такія багі былі блізкія і зразумелыя простаму чалавеку. Згадаем, што ў Егіпце многія багі самі мелі галовы жывёл і птушак.

На сённяшні дзень Брахма ў Індыі не вельмі шануецца. Для брахманаў-жрацоў ён застаецца абстракцыяй, духам, разлітым у прыродзе.Ва ўсёй вялікай Індыі не набіраецца і дзесяці храмаў, прысвечаных Брахму. Згадванне яго імя на першым месцы сярод іншых багоў – толькі ўмоўная ветлівасць, даніна традыцыі.

Сучасны індуізм раздзелены на два асноўныя напрамкі– шываізм і вішнуізм. Шыва генетычна ўзыходзіць да арыйскага бога Рудры (руды). Перайшлі да яго і функцыі Індры, а таксама, у рэшце рэшт, і Брахмы. Акрамя таго, Шыва ўвабраў у сябе мноства дробных божышчаў розных плямёнаў і таму існуе ў розных мадыфікацыях. Вобраз гэтага бога надзвычай супярэчлівы. Праваслаўная царква лічыць яго індыйскім д'яблам. Сапраўды, адна з функцый Шывы – разбурэнне. Але разбурае ён пераважна ўсё старое і тым самым спрыяе дыялектычнаму працэсу развіцця, руху наперад. У апошні час у гэтым вобразе ўсё больш выходзяць на першы план стваральныя функцыі. Шыва разумеецца як сімвал мужчынскага пачатку ў Космасе, увасабленне творчай сілы Прыроды. Жанчыны Індыі ў храмах Шывы просяць дзяцей, бо ён дапамагае зачаццю. Як сімвал творчага руху Шыва паўстае ў танцы. Танцуючы, ён жывіць сваёй энергіяй Космас, дае яму энергію для існавання, пачатку шматлікіх працэсаў, у тым ліку нараджэннюжывых істот. Менавіта таму ў краіне заўсёды надавалі выключную ўвагу рытуальным танцам у храмах Шывы. Пазней харэаграфія зрабілася адным з найбольш развітых відаў мастацтва ў Індыі.

Шыва выступае і як змагар з цмокамі. Вось тут ён якраз і паўстае выключна знішчальнікам, які сваім трэцім вокам на лбе, як лазерам,спапяляе ворагаў. У рытуалах шываізму пастаянна прысутнічае матыў нараджэння і пагібелі Сусвету. Гэта бог, які ўвабраў у сябе самую глабальную філасофскую ідэю – ідэю жыцця-смерці.

Жонка Шывы – Парваці – дачка Гімалаяў. Існуе прыгожы міф пра тое, як Парваці закахалася ў Шыву, калі ён быў яшчэ аскетам-ёгам, і спакушала яго з дапамогай індыйскага Амура – бога Камы. Парваці вядомая ў розных іпастасях, у тым ліку пачварнайзабойцы, гнеўнай і злоснай багіні знішчэння і смерці Калі.

У Шывы і Парваці былі сыны. Найбольш любімы ў народзе – Ганеша – бог з чалавечым целам і галавою слана. Слонлічыцца ў Індыі мудрэйшым за чалавека. Ганеша шануецца як бог вучонасці, кніжнасці, мастацтва.

Вобраз трэцяга бога Тройцы-Трымурці – Вішну – сустракаецца яшчэ ў Ведах. Па-мойму, ён узыходзіць да старажытнага арыйскага бога Вішаня – сімвала вясны, новага года, вечнай сілы абнаўлення. Вішну мяккі, добры (пры гэтым свавольнік, гарэза, жартаўнік) і найбольш блізкі з усіх багоў да людзей. Асноўная яго функцыя – ахоўная, але і ў ім сабраныяабавязкі многіх божышчаў. Жонка Вішну – багіня прыгажосці і кахання Лакшмі. Дарэчы, яна, як і Венера, нарадзілася з марской пены. Для Вішну і Лакшмі характэрна не жарсць, як у Шывы з Парваці,– такая, што зямля трасецца, – а вельмі пяшчотнае, узвышанае, самаахвярнае каханне. Вішну, як і Шыва, можа выступаць у розных іпастасях, прымаць шматлікія формы (аватары). Асноўных форм – 9. Сярод іх жывёлы(напрыклад, леў), Рама, Крышна, Буда (гэтая ідэя дапамагла індуізму ўвабраць у сябе і будызм). Асабліва любімы народам Вішну ў вобразе Крышны. У яго гонар складаюцца песні, драмы, а вясною адзначаецца самаевясёлае свята, у час якога маладыя людзі свавольнічаюць, гойдаюцца на арэлях, мажуць адзін аднаго рознымі фарбамі, пырскаюцца вадою. Праўда, у Індыі народ схільны лічыць усіх выдатных асобувасабленнем Вішну. Бясспрэчна, гэта адзін з самых прывабных рэлігійных вобразаў у сусветнай культуры.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: