Лекцыя 1. Уводзіны

1. Перыядызацыя і асноўны змест першага этапа навейшай гісторыі

2. Новыя тэндэнцыі ў сацыяльна-эканамічным развіцці краін Захада

3. Трансфармацыя важнейшых палітычных плыняу рэфармісцкага накірунку

4. Таталітарна-аўтарытарная альтэрнатыва рэфармісцкаму развіццю.

1. Перыяд гісторыі навейшага часу пачынаецца з канца Першай сусветнай вайны ў лістападзе 1918 г. і тым самым з пачатку канкрэтнага перадзела свету ў выніку гэтай вайны. Працягваецца гісторыя навейшага часу да нашых дзён. Па свайму зместу яна дзеліцца на два асноўныя этапы: 1918–1945 гг. і з 1945 г. – да нашых дзён. Паколькі прадметам нашага вывучэння з'яўляецца першы этап, сканцэнтруем увагу менавіта на гэтым часе.

Першы этап гісторыі навейшага часу можна раздзяліць на пяць перыядаў. Першы з іх ахоплівае час с 1918 г. па 1923 г. і мае назву перыяда пасляваеннага крызіса Гэты крызіс, выкліканы вайной, ахапіў усе бакі грамадскага жыцця заходніх краін – эканоміку, палітыку, сацыяльныя адносіны. Крызіс прывёў да рэвалюцый у такіх краінах як Германія, Аўстрыя, Венгрыя, Фінляндыя. Там, дзе не было рэвалюцый, сацыяльная канфлікты выліваліся ў масавыя забастоўкі эканамічнага і палітычнага характара і сталі прычынай сур'ёзных сацыяльна-палітычных рэформ. Радыкалізацыя значанй часткі рабочага класа пад уплывам крызісных падзей прыводзіць да фарміравання ў заходніх краінах камуністычных партй, якія ў 1919 г. аб'ядноўваюцца ў Камуністычны Інтэрнцыянал., які бярэ курс на сусветную рэвалюцыю. Аднаўляе сваю дзейнасць Сацыялістычны Інтэрнацыянал.

У выніку вайны змяніліся суадносіны сіл ў Еўропе і свеце. Лідыруючай сілай сярод краін Захада становяцца ЗША. У Еўропе ўмацоўваюцца пазіцыі Вялікабрытаніі і Францыі. Пазіцыі краін-пераможцаў афіцыйна замацоўваюцца на Парыжскай мірнай канферэнцыі стварэннем так званай Версальскай сістэмы, якая засноувалася на дыктаце краін-пераможцаў. Гэтая сістэма захоўвала ў сабе многа сур'ёзных супярэчнасцяў, якія відавочна праяўляліся ў гэты перыяд.

Другі перыяд прыходзіцца на 1924–1929 гг. Ён мае назву перыяда стабілзацыі. Сутнасць перыяда заключалася ў тым, што пасляваенны крызіс быў пераадолен, быў адноўлен і пераўзойдзен даваенны ўзровень вытворчасці, эканоміка развівалася дынамічна і стабільна. Асабліва гэта датычылася новых галін вытворчасці. Актывізацыя эканомікі садзейнічала вырашэнню многіх сацыяльных праблем і зніжэнню ўзроўня сацыяльных канфліктаў. У рабочым руху ўмацаваліся пазіцыі рэфармісцкіх сіл і аслаблі – рэвалюцыйных.

Стабілізацыя закранула і сферу міжнародных адносін. Канфліктныя сітуацыі былі пераадолены, зацвердзілася новая сістэма міжнародных адносін. Аднак сур'ёзныя супярэчнасці версальскай сістэмы пераадолены не былі, а адышлі на задні план, захоўваючы патэнцыял абвастрэння.

Восенню 1929 г. заходні свет уступіў у новы перыяд свайго развіцця – перыяд сусветнага эканамічнага крызіса, які закончыўся толькі ў 1933 г. Гэты крызіс не меў сабе роўных па маштабу, разбуральнай сіле і глыбіне. Ён ахапіў усе краіны і ўсе сферы вытворчасці. Была разбурана фінансавая сістэма, дэзарганізаваны міжнародны і ўнутраны гандаль.

Крызіс меў вельмі цяжкія сацыяльныя наступствы. Вырасла беспрацоўе, скарацілася заработная плата, развалілся сістэма сацыяльнай падтрымкі насельніцтва. Актывізаваліся працэсы разарэння сялянства, дробнай і сярэдняй гарадской буржуазіі. Рэзка вырасла сацыяльная напружанасць у грамадстве.

Пад уплывам крызіса рэзка абвастрыліся міжнародныя супярэчнасці. Японія ў 1931 г. распачала вайну ў Кітаі і захапіла Маньчжурыю. Тым самым быў пакладзены пачатак разбурэнню версальскай сістэмы. Аднак асабліва актыўна гэтыя працэсы пачалі развівацца пасля прыхода да ўлады фашыстаў ў Германіі ў студзені 1933 г.

Чацвёрты перыяд працягваўся з 1934 па 1939 гг. Гэты перыяд напярэдадні вайны, ці спаўзання да вайны. Ён характарызаваўся адкрыта агрэсіўнай палітыкай фашысцкіх рэжымаў Германіі і Італіі, палітыкай ўміратварэння агрэсараў з боку заходніх дэмакратый, якія паступова, крок за крокам здавалі свае пазіцыі. Савецкі Саюз пасля не вельмі працяглага перыяда хістанняў перайшоў ад канфрантацыі да дружбы з фашысцкай Германіяй, значна аблягчыўшы ёй напад на Польшчу і развязванне тым самым другой сусветнай вайны.

Пяты перыяд – гэта другая сусветная вайна. Пасля разгрома Польшчы фашысцкая Германія паступова захапіла краіны Еўропы ці далучыла некаторыя з іх да агрэсіўнага блока. Непераможанай засталася толькі Вялікабрытанія. Пасля нападзення фашысцкай Германіі на СССР актывізаваўся працэс фарміравання антыгітлераўскай кааліцыі. Вялікае значэнне ў гэтым сэнсе мела ўступленне ў вайну ЗША. Сілы антыфашысцкай кааліцыі скора пераўзышлі фашысцкі блок па ўсіх паказчыках, што і прывяло да карэннага перадлома ў вайне. Пасля гэатага стратэгічная ініцыятыва поўнасцю і канчаткова перайшла да антыгітлераўскай кааліцыі. Вясной 1945 г. фашысцкі блок быў канчаткова разгромлены, што прывяло да сур'ёзных перамен у суадносінах сіл у свеце.

2. Развіццё сацыяльна-эканамічнай сферы на першым этапе навейшай гісторыі характэрызавался сур'ёзнымі перменамі. Пасля вайны, асабліва ў перыяд стабілізацыі развіццё эканомікі ішло хуткімі тэмпамі. Яно характарызавался павышэннем узроўню канцэтрацыі вытворчасці, фраміраваннем буйных манапалістычных аб'яднанняў, укараненнем новых тэхналогій. Паспяховае развіццё эканомікі давала магчымасць для ажыццяўлення сацыяльных рэформ. У многіх краінах фарміруюцца сістэмы сацыяльнага страхавання і сацыяльнай дапамогі. На гэтым фоне актыўна развівалася дыскусія аб неабходнасці перахода ад свабодна-рынкавай сістэмы гаспадаркі да дзяржаўнага рэгулявання эканомікі і сацыяльных адносін. Пры гэтым выдзяляліся прынцыпы, прапанаваныя англійскім эканамістам Д.М. Кейнсам, якія ў хуткім часе атрымалі назву "кейнсіянства". Сутнасць "кейнсіянства" заключалася у тым, каб захоўваючы традцыйныя ліберальныя прынцыпы індывідуалізма, свабоднай канкурэнцыі і сваободнага рынка дылучыць да іх яшчэ прынцыпы дзяржаўнага рэгулявання эканомікі і сацыяльнай сферы. Кейнсіянская тэорыя была рэалізавана падчас сусветнага эканамічнага крызіса, які зрабіў дзяржаўнае рэгуляванне пастаянным і важнейшым элементам сацыяльна-эканамічнага жыцця заходняга грамадства. Пры гэтым сфарміраваліся два шляхі рэалізацыі прынцыпа дзяржаўнага рэгулявання: ліберально-дэмакратычны (ЗША) і таталітарна-аўтарытарны (фашысцкая Германія).

3. Перамены сацыяльна-эканамічнага і палітычнага характару ў большасці краін Захада ажыццяўляліся ў гэты час шляхам рэформ. Прыхільнікамі менавіта такога шляху былі тыя сацыяльна-палітычныя сілы, якія прытрымлівался прынцыпаў рыначнай эканомікі і парламенцкай дэмакратыі. Да катэгорыі такіх палітычных сіл можна аднесці тыя, якія засноўвалі сваю дзейнасць на прынцыпах лібералізма, кансерватызма і сацыял-дэмакратыі. Разам з тым ў саміх гэтых палітычных плынях адбываліся сур'ёзныя перамены. Лібералізм, напрыклад, меў вялікія заслугі перад грамадствам за распрацоўку такіх прынцыпаў як парламентарызм, раздзяленне улад, прававая дзяржава і г.д. Гэтыя рэаліі былі прыняты ўсімі астатнімі палітычнымі сіламі рэфармістскага спектра. На першым этапе навейшай гісторыі для лібералізма становіцца характэрным працэс яго трансфармацыі ў сацыяльны лібералізм. Асабліва яскрава гэта праявілася падчас і пасля сусветнага эканамічнага крызіса. Ліберальныя партыі прынялі "кейнсіянства", выступалі за дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі і сацыяльнага жыцця, за сур'ёзныя сацыяльныя рэформы. Прыкладам такой палітыкі можа быць "новы курс" Ф.Рузвельта ў ЗША.

Сацыял-дэмакратыя ўзнікла як палітычная плынь, якая прадстаўляла інтарэсы рабочых і другіх асоб наёмнай працы, выступала за ліквідацыю капіталізма з прымяненнем нават рэвалюцыйных метадаў. Аднак з развіццём грамадства сацыял-дэмакратыя мяняла сваю лінію ў адпаведнасці з эканамічнымі і грамадска-палітычнымі пераменамі ў свеце. Яна паступова адмаўлялася ад радыкальных лозунгаў і метадаў дзейнасці, прызнавала ісуючыя грамадска-палітычныя інстытуты і агульнапрынятыя правілы палітычнай гульні. У гэты час сацыял-дэмакратычныя партыі канчаткова зацвярджаюцца як рэфарміскія і парламенцкія, актыўна і паспяхова інтэгруюцца ў дзяржаўна- палітычную сістэму заходніх краін.

На працягу ХХ ст. ў многім змяніліся традыцыйныя прынцыпы і ўстаноўкі кансерватыўных плыняў ў палітычным жыцці. Кансерватызм заўсёды імкнуўся захаваць існуючыя парадкі, традыцыйныя нормы і правілы, сацыяльныя і палітычныя структуры, інстытуты і г.д. Разам з тым ужо ў першай палове ХХ ст. становіцца відавочным, што кансерватыўныя палітычныя сілы праяўляюць гатоўнасць прыстасавацца да важнейшых сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных перамен, прыняць многія ідэі і прынцыпы, супраць якіх яны раней выступалі. Гэта, напрыклад, парламенцкая дэмакратыя, палітычны і ідэалагічны плюралізм, падзел улад і г. д. Яны вымушаны былі пагадзіцца ў нейкай ступені з дзяржаўным рэгуляваннем эканомікі і сацыяльных адносін, з неабходнасцю правядзення сацыяльных рэформ. Разам з тым кансерватары заставаліся стрымліваючым фактарам у грамадска-палітычным жыцці.

Такім чынам, тры важнейшыя палітычныя плыні, нягледзячы на сур'ёзныя разыходжанні ў сваіх праграмна-палітычных пазіцыях, забяспечвалі развіццё грамадства на аснове палітычнай дэмакратыі і прававой дзяржавы.

4. Разам з тым трэба мець на ўвазе, што на першым этапе навейшай гісторыі важную ролю ў развіцці грамадства адыгрывалі тыя палітычныя сілы, якія традыцыйна разглядаюцца, як таталітарна-аўтарытарная альтэрнатыва дэмакратычнаму развіццю. Да іх ў першую чаргу можна аднсці фашызм у Італіі, нацызм у Германіі і сталінскі бальшавізм у СССР. Пры гэтым патрэбна адзначыць, што правы таталітарызм, ажыццяўляемы партыямі фашысцкага тыпу, і левы (бальшавісцка-камуністычныя рэжымы) маюць многа агульнага ў метадах палітычнай барацьбы, захопу і рэалізацыі ўлады. Разам з тым фактычна несумяшчальнай з'яўляецца іх ідэалогія і сацыяльна-эканамічная аснова. Таталітарна-аўтарытарныя палітычныя сілы на Захадзе стаялі на нацыяналістычных пазіцыях, абсалютызавалі ролю дзяржавы, адвяргалі прынцыпы парламенцкай дэмакратыі, партыйна-палітычнага і ідэалагічнага плюралізма, стваралі дзяржаўнасць таталітарна-аўтарытарнага тыпу і г. д. Рэжымы такога кшталту існавалі ў Італіі, Германіі, Венгрыі, Іспаніі, Партугаліі, Грэцыі, Румыніі і г.д. Будучае, аднак, паказала, што аб'етыўнаму працэсу развіцця грамадства адпавядае шлях дэмакратыі. Таталітарныя рэжымы, як левыя, так і правыя, і носьбіты таталітарных ідэй па розных прычынах зышлі з гістарычнай арэны.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: