Штурмгабы (штурмакі). 4 страница

Каштоўную інфармацыю пра бытаванне падобных даспехаў у Вялікім Княстве Літоўскім прыносяць элементы радзівілаўскіх гарнітураў, а таксама ix рэканструкцыі, зробленыя польскім даследчыкам 3. Фуіньскім i збраязнаўцам з Аўстрыі О. Гамберам. Са 130 пазіцый ахоўнага ўзбраення, пазначаных у ілюстраваным каталогу 1926 г. па распродажы зброі нясвіжскага арсенала, 31 ахоплівае дадатковыя часткі ў колькасці 44 штук. Сярод ix — узмацняльныя нагруднікі, налакотнікі, падбароднікі i г. д., прызначаныя для збірання турнірных даспехаў розных тыпаў. Большасць з іx датуецца першай паловай XVI ст. i мае клеймы Аўсбурга i Нюрнберга. Найбольшую ўвагу сярод элементаў радзівілаўскіх гарнітураў прыцягваюць часткі двух камплектаў, на падставе якіх удалося рэканструяваць т. зв. «падвоеныя даспехі», якія дазвалялі манціраваць

палявыя лёгкую i цяжкую капійнічыя «зброі», а таксама «зброі» для двух турніраў — вольнага i праз плот. Адзін з гарнітураў, які належаў Мікалаю Радзівілу Чорнаму i быў выраблены каля 1555 г. нюрнбергскім платнерам Кунцам Лохнерам, прадстаўлены левым наплечнікам для вольнага турніру (зараз знаходзіцца ў музеі мастацтва Метраполітэн у Нью-Йорку), а таксама саладай i парай ташак (захоўваюша адпаведна ў парыжскім Музеі арміі i музеі мастацтва Метраполітэн у Нью-Йорку), якія выкарыстоўваліся для спецыяльнага саксонскага паядынку праз плот (іл. VI, VII, мал. 27:1).
У нью-йоркскі Метраполітэн-музей трапілі таксама часткі яшчэ аднаго гарнітура Радзівілаў другой паловы XVI ст., а менавіта: падбароднік для вольнага турніру i накладная кіраса, масіўны падбароднік з выразам на правым баку тваравай часткі, вузкія фольгавыя наплечнікі, асіметрычны фартух, накладны левы налакотнік i змадэляваная па форме левага пляча металічная тарча для звычайнага нямецкага паядынку праз плот, умовамі якога ў якасці нагалоўя прадугледжвалася не салада, а прылбіца малодшага тыпу (іл. XV, мал. 27:2).
Нейкіх спецыяльных тэрмінаў для акрэслення даспешных гарнітураў у пісьмовых крыніцах Вялікага Княства Літоўскага XVI ст. не выяўлена. Выключна рэдка фігуруюць тут i вузкаспецыльныя турнірныя даспехі, такія як «колчы» i «гончы». Можна меркаваць, што падобны рыштунак не атрымаў ў Вялікім Княстве масавага распаўсюджання i меўся ва ўладанні толькі вузкага кола буйных магантаў.

Колкавы даспех.

Даспех, сплецены з невялікіх металічных колкаў i больш вядомы ў айчыннай літаратуры як кальчуга, выступае на абшарах усёй Еўропы ў часы, што папярэднічаюць акрэсленаму перыяду, як адна з найбольш папулярных форм аховы цела. Да XIV ст. у выніку распаўсюджання колкавай аховы ног яна у шэрагу выпадкаў выступае ў выглядзе поўнага даслеха. 3 пашырэннем у канцы XIV ст. «зброі бляхавай» поўны колкавы даспех траціць сваё значэнне, аднак кальчужныя кашулі i асобныя ўзмацняльныя элементы, вырабленыя з кальчужнага пляцення, працягваюць выкарыстоўвацца i у далейшым.
Сплеценая такім чынам, што кожнае колка злучалася з чатырма суседнімі, кальчуга валодала ідэальнай эластычнасцю і ў спалучэнні з дастатковай трываласцю была найбольш прыстасаваная для патрэб лёгкаўзброеных взаяроў, якім патрабавалася максімальная свабода рухаў. Апроч того, у адрозненне ад пласцінавага даспеха, яна не пакідала шчылін i лакун, куды магло б патрапіць наступальнае ўзбраенне праціўніка, i таму служыла выдатным дапаўненнем «зброі бляхавай».
На землях Вялікага Княства Літоўскага колкавы даспех фігуруе ў разглядаемы перыяд пад назвай «панцыр» (ням. Panzer), радзей - пад лацінскім тэрмінам «lоrіса». Прадукаванне панцыраў у Вялікім Княстве мела, безумоўна, даўнія традыцыі, якія вялі свой пачатак яшчэ з часоў «далітоўскай» Русі, хоць не было выключэннем і выкарыстанне ўзораў замежнага паходжання. Так у 1393 г. «lоrіса» была набытая за кошт польскага каралеўскага скарбу паслом Вітаўта Ваўчком, а ў наступным годзе - князем (напэўна кобрынскім) Раманам i нейкім Іванам з Віцебска. Перасылку «ІІ panzer» князю Свідрыгайлу фіксуе пад 1403 г. кніга выдаткаў падскарбія Тэўтонскага ордэна.
На жаль, крыніцы канца XIV - XV ст. не дазваляюць скласці дакладнае ўяўленне аб усіх тыпах ужываных у Вялікім Kнястве Літоўскім панцыраў. Можна только меркаваць, што, як i на тэрыторыі суседняй Польшчы, тут бытавалі тры віды колкавая даспеха: панцыр даўжынёй да пояса i з кароткімі рукавамі, да сярэдзіны сцягна і з доўгімі рукавамі, а таксама поўная ахова цела з кальчужнымі нагавіцамі. Першы від быў добра вядомы яшчэ з «далітоўскай» Русі, у той час як два апошнія прадстаўлены, хоця даволі схематычна, на шэрагу пячатак літоўскіх князёў. Верагодна поўны панцырны даспех з нагавіцамі, апрануты пад платы, паказаны на пячатцы Кейстута, якая датуецца прыблізна 1353 г. Панцыр дапаўняецца колкавым каптуром альбо барміцай «сакрэтнага» шлема, апранутага пад вялікі гаршковы шлем. Поўная кальчужная ахова цела прадстаўлена таксама на пячатцы Кейстута за 1379 г., прычым найбольшую ўвагу прыцягвае тут панцырная кашуля з вырабленымі як працяг доўгіх рукавоў колкавымі рукавіцамі, якія паказаны ў адкінутым (закасаным) выглядзе. Кальчужнае пляценне пакрывае і галаву ваяра, аднак незразумела, што гэта - каптур ці капюшон т. зв. «хаўберта». Цалкам верагодна, што поўны кальчужны касцюм мае Жыгімонт Кейстутавіч на сваіх «маестатных» пячатках, аб чым сведчаць апранутыя ў колкавыя нагавіцы ногі, якія выглядаюць з-пад доўгіх драпіраваных шатаў. Панцырныя кашулі з доўгімі рукавамі ў спалучэнні з пласцінавай аховай ног паказаны на пячатках Дзмітрыя Карыбута за 1386 г. і Свідрыгайлы за 1420 г., аднак калі на першай рукавы кальчугі вузкія, уціснутыя ў манжэты рукавіцаў (мал. 1: 1), то на другой яны шырокія, з фестончатым краем (мал. 1: 6).
Панцыр як даволі пашыраную ахову тулава фіксуюць дакументы другой паловы XV ст. «С кушею у панцерю з обсеичом» (можа абойчыкам?) абавязваўся ў 1469 г. служыць Якубу Неміровічу Шчыту ягоны дзяк Фёдар за наданне яму войтаўства ў сяле Баціковічы. «Трема панцыры» меўся служыць вялікаму князю Казіміру Андрэй Івашкавіч за дазвол купіць у 1487 г. сяло ў Смаленскім павеце. «Служба панцырам» (г. зн. у панцыры) ляжала ў аснове выдзялення цэлай катэгорыі ваенных слуг - «слуг панцырных», якія ў канцы XV ст. складалі адну з галаўных груп ніжэйшага звяна вайсковай касты, што добра ілюструе недакладна датаваны «рэестр смаленскіх князёў, баяраў і слуг» гэтага часу. Фігуруюць панцыры і ў тастаменце Якуба Неміровіча Войны, складзеным недзе ў 60 - 70-я гг. XV ст. (дакладная дата адсутнічае).
3 20-х гг. XVI ст. панцыр выступае ў якасці галоўнага віду даспехаў. «Панцер, прылбцца, меч або корд,... павеза» вызначаліся каралеўскай і соймавай уставай 1528 г., а таксама земскай ухвалай і Статутам 1529 г. як статутны мінімум ва ўзбраенні ўсіх апалчэнцаў паспалітага рушэння Вялікага Княства. І хоць на практыцы многія ваяры, асабліва заможныя, аддавалі перавагу касцюму з металічных пласцін, папулярнасць колкавага даспеха на працягу ўсяго XVI ст. заставалася вельмі высокай, у тым ліку i ў асяроддзі буйных феадалаў, аб чым красамоўна сведчаць рэестры тагачасных арсеналау (табл. 3).
Каштоўную інфармацыю аб пашыранасці панцыраў у Вялікім Княстве Літоўскім прыносяць рэестры літоўска-беларуска-ўкраінскіх атрадаў у складзе польскіх наёмных рот першай паловы XVI ст. i попіс 1567 г., прычым апошні сведчыць, што на момант складання попісу панцыр з’яўляўся безумоўна дамінуючай формай металічнай аховы цела, прынамсі ў павятовых харугвах, куды ўваходзілі менш заможныя феадалы, для якіх «зброя бляхавая», асабліва капійнічая, у сярэднім у два разы даражэйшая за кальчугу, была не заўсёды па кішэні. Як можна меркаваць, на гэта ў значнай ступені паўплываў i выхад з баявога ўжытку «бляхаў», якія ў якасці самастойнай аховы тулава складалі значную канкурэнцыю панцырам да сярэдзіны XVI ст. У параўнанні з кірасай панцыр меў як свае «мінусы», так i «плюсы». Натуральна, ён не мог забяспечыць такой адпорнасці паражальным сродкам праціўніка, якую гарантавала «зброя бляхавая». Вельмі цікавым у гэтым сэнсе ўяўляецца сцверджанне аднаго з аўтараў канца XVI ст., сацыяніна Андрэя Любянецкага, які заяўляў, што панцыр быў такой ненадзейнай аховай, «у якой не толькі кіем, але i нагайкай можна было рыцара дабіць». Пры ўсёй фантастычнасці гэтага выказвання ў ім дастаткова трапна адзначана галоўная загана кальчугі - вельмі нізкае, практычна нулявое супраціўленне удару, разлічанаму можа нават не столькі на прасяканне ці пратыканне даспеха, колькі на яго дэфармаванне. Разам з тым панцыр забяспечваў ваяру большую рухомасць i пакрываў большую, чым кіраса, плошчу паверхні цела, што набліжала яго да стрэльчага даспеха.
Падабенства паміж панцырам i «зброяй» заключалася таксама ў тым, што з кальчужнай пляцёнкі маглі вырабляцца разнастайныя элементы, якія пакрывалі асобныя часткі цела i ўжываліся як у спалучэнні з уласна панцырам, так i ў складзе пласцінавага даспеха альбо як дапаўненне да яго. Бадай што найстаражытнейшым з такіх элементаў з’яўлялася барміца некатарых відаў шлемаў, а таксама колкавыя каптуры i нагавіцы. Апошнія ў XVI ст. ужо не ўжываліся, тады як каптуры фіксуюцца яшчэ ў дакументах сярэдзіны гэтага стагоддзя. Шэсць каптуроў (caputia oris alias Munds kappen) было выслана разам са старымі кальчугамі ў 1555 г. з Вільні ў Кракаў для пераробкі ў панцырныя рукавы i падолы. Мадыфікацыяй колкавага каптура з’яўлялася «прылбіца маскоўская», альбо місюрка, якая па сутнасці выступала як частка кальчужнага камплекта. Верагодна такія прылбіцы фігуруюць у «рэестры паспалітых рэчаў скарбных» за 1510 г., дзе ўзгадваюцца наступныя колкавыя засцерагальныя элементы: «панцыров 18 прилбцц 18 новых до панцыров а обоёчиков панцырных 17 зарукаве 4 шорць один», прычым, як можна меркаваць, сыходзячы з колькасных суадносін гэтых элементаў, панцыры, прылбіцы i абойчыкі ўваходзілі ў склад поўных панцырных камплектаў. Праўдападобна, што ў такім самым «касцюме», г. зн. у панцыры з «обсеичом» (напэўна, скажонае «обойчиком» ці «обоичом») i з прылбіцай абавязваўся ў 1469 г. служыць Якубу Неміровічу Шчыту войт Баціковічаў Фёдар.
На жаль, дакладна высветліць, для якога даспеха - пласцінавага альбо колкавага - прызначаліся тыя ці іншыя кальчужныя элементы, фіксаваныя ў пісьмовых крыніцах, у кожным канкрэтным выпалду не заўсёды магчыма. Выключэнне складаюць тыя выпадкі, калі гэтае прызначэнне непасрэдна агаворваецца ў тэксце дакумента ці вынікае з кантэксту. Прыкладам, «зарукавей пять панцеровых до зброи» мелася ў 1583 г. у маёнтку Пеццаавяны Ковенскага павета. «Зброи бляховыи и зарукавье» ўзгадваюцца таксама ў попісе войс Вялікага Княства Літоўскага 1567 г. Часам пэўную карысць для высвятлення тыпу даспеха, што дапаўняўся тымі ці іншымі кальчужнымі дэталямі, мае аналіз колькаснай камплектацыі феадальных арсеналаў, як, напрыклад, у выпадку з «рэестрам паспалітых рэчаў скарбных». Другой крыніцай, вельмі цікавай у гэтым сэнсе, з’яўляецца рэестр рэчаў, высланых у 1569 r. з Нясвіжа да Чарнаўчыц, дзе пералічана 16 панцырных зарукаўяў i роўна столькі ж панцыраў, тады як на 30 панцырных шорцаў «z ljami» («ljacami») прыпадала 30 «зброй бляхавых». Дапаўненне кальчужнымі падоламі пласцінавых даспехаў пытанняў не выклікае, паколькі ў XVI ст. яно практыкавалася досыць шырока, у той час як спалучэнне зарукаўяў з панцырамі, калі яно сапраўды мела месца, уяўляецца надзвычай цікавым, бо панцыры самі па сабе маглі мець рукавы. Не выключана, што праз выкарыстанне зарукаўяў рабілася спроба на аснове адной i той жа кальчугі манціраваць розныя па велічыні пакрыцця плошчы цела даспехі.
Апроч зарукаўяў i шорцаў у рэестры ўзгадваецца панцырны абойчык з ненітаванымі колкамі, «pludry» панцырныя дробнага колка, «sztuka pancerna со ukrocono pancerz» i асобна панцырны «ljaс» дробнага колка. Найбольшую ўвагу прыцягваюць «pludry», пад якімі хутчэй за ўсё разумеліся не кальчужныя нагавіцы, характэрныя для поўнага колкавага даспеха, а кароткія колкавыя «штонікі», якія выконвалі тыя ж функцыі, што i шорца, - ліквідавалі не пакрытыя пласцінамі «зброі» лакуны ў вобласці таза. Верагодна такі ж самы элемент фігуруе пад тэрмінам «gacе» як дапаўненне да капійнічага альбо трохчвэрцевага даспеха («з накаленкамі»), што пакінуў пасля сябе ў жамойцкім маёнтку Жэймяны Андрэй Бабраўніцкі ў 1582 г. І, нарэшце, нельга абмінуць той факт, што кальчужныя «штонікі» i абойчыкі XVI ст. захоўваліся ў нясвіжскай збраёўні яшчэ на пачатку XX ст. (іл. XVI, XVII).
Тэрмін «панцыр» з’яўляўся найбольш шырокім, абагульняльным акрэсленнем колкавых даспехаў, таму скласці ўяўленне аб асаблівасцях кожнага канкрэтнага панцыра, зафіксаванага ў пісьмовых крыніцах, вельмі цяжка. Між тым гэтыя асаблівасці мусілі абумоўлівацца цэлым шэрагам пры-мет - кроем даспеха, велічынёй, сячэннем i спосабам змацавання канцоў колкаў i г. д., на што ўказваюць некаторыя дакументы XVI ст. Што да велічыні колкаў то, як правіла, у крыніцах асобна выдзяляюцца толькі панцыры з дробных колкаў (напэўна, з мэтай падкрэсліць ix дасканаласць), аднак пад 1555 г. фіксуецца высылка з Вільні ў Кракаў для пераробкі - «старых кальчуг з вялікімі колкамі» (loricas antiquas grossі laboris undecim). «Панцеры два» i асобна «кошуля панцерова одна» меліся ў 1582 г. у маёнтку Карсаковічы Менскага павета. Сказаць што-небудзь канкрэтнае пра «панцыры» немагчыма, у той час як «панцырная кашуля» з’яўлялася, напэўна, падоўжанай кальчугай з доўгімі рукавамі. Розныя мадыфікацыі панцыраў прадстаўлены ў рэестры рэчаў, высланых у 1569 г. з Нясвіжа да Чарнаўчыц. Найбольшую цікавасць тут уяўляе «панцыр дробнага колка з кароткімі рукавамі, у каторага спражак срэбных 3 i пукляў срэбных 5». Немлікая колькасць спражак указвае, што яны наўрад ці прызначаліся для прышпільвання дадатковых кальчужных элементаў. Напрошваецца аналогія згаданага панцыра з узорам, які захоўваецца ў арсенале Львоўскага пстарычнага музея (інв. № 2359). Інфармацыю аб ім ласкава даў старшы навуковы супрацоўнік музея Б.В. Мельнік. Цікавасць кальчугі тым большая, што яна знойдзена ў 1949 г. у Сокалі падчас будаўніцтва маста праз Заходні Буг на месцы бітвы з татарамі ў 1519 г., у якім прымалі ўдзел i сілы Вялікага Княства Літоўскага на чале з Канстанцінам Астрожскім. Панцыр сплецены з дробных пляскатых колкаў, мае адносна доўгія рукавы з фестончатымі краямі, вырабленымі з латуневага дроту. Падол яўна абрэзаны i дасягае па даўжыні прыблізна ўзроўню пояса. Спераду маецца разрэз зверху данізу; для зашпільвання кальчугі на грудзях прызначаліся тры спражкі. Панцыр дапаўняецца барміцай, таксама з латуннымі фестончатымі краямі i спражкамі для прышпільвання да шлема.
Апроч панцыра са спражкамі з Нясвіжа да Чарнаўчыц у 1569 г. высылаліся «калет» (koljet) панцэровы дробнага колка i панцыры «barwiane». Калі звярнуцца да апошкіх, то гаворка ідзе, пэўна, пра колкавыя даспехі, крытыя тканінай, што ў нечым набліжала ix да брыгандыны. Крытыя панцыры, дарэчы, былі вядомыя ў XVI ст. на ўсходзе, у прыватнасці ў Турцыі. Тэкстыльнае пакрыццё панцыраў магло быць іншы раз вельмі маляўнічым i багатым, што надавала даспеху парадны выгляд. Так, у жамойцкім маёнтку Жэймяны ў 1582 г. знаходзілася, праўда, асобна ад саміх кальчуг, 13 «nasowek» на панцыры, 1 вырабленых з чырвонага сукна i астрочаных золатам. Іншае прызначэнне мелі таксама 13 «zupiс» замшавых пад панцыры, якія прадухілялі выціранне даспехам звычайнага адзення. Падпанцырныя шаты маглі вырабляцца не толькі са скуры, але з тканіны, аб чым сведчыць фіксацыя ў рэестры зброі Крыштофа Радзівіла за 1584 г. шасці «koszul pod pancerze s tkaniczami prostemi».
У крыніцах другой паловы XVI ст. разам з тэрмінам «панцыр» можна заўважыць (праўда, выключна рэдка) назву «кальчуга». «Pancerz kolczuha» ўзгадваецца ў рэестры рэчаў, высланых у 1569 г. з Нясвіжа да Чарнаўчыц, прычым з тэксту вынікае, што кальчуга разглядаецца тут як адзін з варыянтаў панцыра. Разам з тым існавала i вузкае значэнне слова «панцыр», якое з тэрмінам «кальчуга» не атаесамлялася, што вынікае з судовай справы аб захопе ў 1565 г. алыцкімі мяшчанамі маёмасці князя Фёдара Галаўні ў в. Дзерн, дзе «колчуги» i «панцири» фігуруюць асобна. Крытэрыі выдзялення кальчуг з агульнай масы панцыраў да канца не зразумелыя. У савецкай збраязнаўчай літаратуры былі выказаны меркаванні, не аспрэчаныя дагэтуль, што ў адрозненне ад панцыраў, якія вызначаліся сплошчанымі колкамі, кальчугі пляліся з дроту круглага сячэння. Акцэнтавалася таксама ўвага на спосабах злучэння колкаў даспеха - пры дапамозе прапушчанага праз абодва канцы колак «гваздзя» у кальчуг i «на шып» - у панцыраў. Аднак, не адмаўляючы таго, што падобныя крытэрыі маглі мець месца i ў Вялікім Княстве Літоўскім, варта ўсё ж адзначыць прыватны характар мацавання колкаў, паколькі ёсць інфармацыя аб выкарыстанні панцыраў, у якіх колкі не нітаваліся наогул; панцырны абойчык з ненітаванымі колкамі фіксуецца, напрыклад, рэестрам рэчаў, высланых у 1569 г. з Нясвіжа да Чарнаўчыц.
Нельга абмінуць той факт, што тэрмін «кальчуга» ўзнікае для пазначэння колкавых даспехаў значна пазней, чым назва «панцыр». Падобная ж сітуацыя назіраецца i на землях бліжніх суседзяў Вялікага Княства Літоўскага - Маскоўскай дзяржавы i Польшчы, дзе тэрмін «кальчуга» таксама фіксуецца толькі з XVI ст. Тым не менш ён не адлюстроўвае ніякіх канструкцыйных асаблівасцяў даспеха, такіх як сячэнне альбо спосаб змацоўвання колкаў. Адзінае, на што ўказвае гэты тэрмін, — выраб азначанага ім баявога касцюма з колкаў. У сувязі з гэтым здаецца нелагічным з’яўленне менавіта такога тэрміна ў абставінах, калі колкавы даспех фігураваў ужо пад традыцыйнай назвай «панцыр». Аднак звяртае на сябе ўвагу тая акалічнасць, што калі-нікалі азначэнне «панцыр» ужываецца (прынамсі ў другой палове XVI ст.) у дачыненні да тых відаў даспехаў альбо ix элементаў, якія не былі выраблены з кальчужнага палатна цалкам. Найбольш характэрным прыкладам з’яўляюцца «рукавіцы панцэровыя», пра якія гаварылася пры разглядзе пласцінавых даспехаў. «Бехцер панцэровы з бляшкамі пазалочанымі» занатаваны ў рэестры, высланых у 1569 г. з Нясвіжа да Чарнаўчыц, між тым як вядома, што бехцер, асноўная функцыя па ахове цела ў якога прыпадала на жалезныя пласцінкі, да разраду кальчуг аднесці немагчыма. Не менш паказальным у гэтым сэнсе з’яўляецца і попіс рухомасці маёнтка Івацэвічы Слонімскага павета за 1565 г., дзе фіксуецца «панцеров сем, а бехцер осмый». Усё гэта наводзіць на думку, што ў шэрагу выпадкаў пад панцырам маглі разумецца не толькі чыста колкавыя, але i любыя эластычныя металічныя даспехі, у тым ліку пласцінкавыя, у канструкцыі якіх выкарыстоўвалася кальчужнае пляценне. У такім выпадку з’яўленне спецыяльнага наймення «кальчуга» як удакладненне тэрміна «панцыр» выглядае цалкам натуральным i наўрад ці патрабуе пошуку яшчэ якіх-небудзь дадатковых крытэрыяў выдзялення.

Неметалічны даспех.

Даныя аб ужыванні неметалічных даспехаў у Вялікім Княстве Літоўскім да XVI ст. вельмі абмежаваныя. У другой палове XIV - пачатку XV ст. у якасці дадатковай аховы тулава ў краінах Еўропы выступаў кароткі, моцна аблягаючы кафтан-ленднер (лентнер), прадстаўлены, між іншым, на шэрагу пячатак літоўскіх князёў. Верагодна блізкая па характары дэталь баявога касцюма фігуруе сярод узбраення, прадукаванага ў Польшчы ў канцы XIV ст. для прадстаўнікоў Вялікага Княства, пад тэрмінам «яка» (іасса). Выраблялася яка са скуры альбо з некалькіх варстваў тканіны, перакладзеных ватай. Яка з чорнага аксаміту, падбітага палатном, бархатам i ядвабам, якая завяршалася ўнізе ядвабнымі фестонамі была выраблена ў 1394 г. для Вітаўта. Паміж слаямі тканіны i ваты былі зашыты жалезныя пласцінкі альбо кальчужнае палатно (textоrіum ferreum), што повышала баявыя якасці гэтага спецыфічнага даспеха i набліжала яго да брыгандыны. У тым самым годзе ячка была таксама ахвяравана разам з шаломам ліцвіну Свімунту.
Значна больш інфармацыі аб ужыванні неметалічнага даспеха даносяць крыніцы XVI ст. Дастаткова тыповым відам падобнай аховы цела з’яўляўся ў гэты час т. зв. «цягіляй», які, па ўсёй верагоднасці, трапіў на землі Вялікага Княства Літоўскага i Маскоўскай дзяржавы. Маскоўскія цягіляі ўяўлялі сабой набітыя абчоскамі льну ці канапель альбо ватай прашытыя кафтаны ніжэй калена, з высокім стаячым каўняром i з кароткімі рукавамі.Усярэдзіну цягіляя маглі таксама зашывацца жалезныя пласцінкі. Блізкія кроем кафтаны, аднак вышэй калена i з дадатковымі разрэзамі з бакоў падола, прадстаўлены ў якасці асноўнай аховы тулава лёгкіх кавалерыстаў ліцвінскага боку на карціне ананімнага мастака «Бітва пад Оршай». Па тулаве «даспехі» прашыты частымі вертыкальнымі строчкамі, па рукавах, - доўгіх ці кароткіх, - гарызантальнымі (iл. XXІV).
Тэрмін «цягіляй» фіксуецца на працягу ўсяго XVI ст. «Тегиляев камчатых 12» мелася ў 1516 г. у маёнтку пана Солтана Жыровічы. «Тягіляй камчатый» адсуджвала ў тым самым годзе ў Міхайлы, брата свайго мужа Фёдара, княгіня Апранка Глінская. Тры цягіляі фігуруюць у спісе рэчаў, якія служылі ў 1541 г. прадметам судовага разбіральніцтва паміж спраўцам Гарадзенскага староства Войцэхам Трэбскім i гарадзенскім яўрэем Гонкам Галашэвічам. «Tehiljay moskyewski nа czjirwonim yaxamicye bljaszkami nitowanj» знаходзіўся сярод узбраення, высланага ў 1569 г. з Нясвіжа да Чарнаўчыц.
Часам набіўныя неметалічныя даспехі ўзгадваюцца пад тэрмінамі, што выкарыстоўваліся i для пазначэння звычайнай вопраткі, дзякуючы чаму ix баявое прызначэнне можна «апазнаць» толькі зыходзячы з кантэксту дакумента. Прыкладам такіх убораў можа служыць «зипун белый полотна коленского з баволною», які меўся ў 1556 г. у зямяніна Гарадзенскага павета Багдана Чашайковіча ў маёнтку Горніцы. У попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 г. падобная форма аховы цела выступае як «кафтан», прычым забяспечанасць кафтанамі ваяроў, асабліва ў павятовых харугвах, была даволі значнай. У Рэчыцкай харугве ix мелі 6 %, у Слонімскай - 8,1 %, у Пінскай - 8,6 %, у Віленскай - 8,3 %, у Браслаўскай - 18,9 %, а ў Ковенскай - 19 % апалчэнцаў. Кафтаны маглі выступаць i ў якасці самастойнай аховы цела i ў камплекце з пласцінавымі даспехамі, панцырамі, альбо асобнымі панцырнымі элементамі, у прыватнасці зарукаўямі. Так, напрыклад, у харугве Ашмянскага павета шляхціц Матыс Чыж «ставіл коней 3 збройно пнц.1, зброя бляхов., пр.; вси каф., согай., рогати.». Слугу, на ўзбраенні якога знаходзіліся «кафтан, збройя, меч, рогатина», выслала на попіс шляхцянка Бельскага павета, удава Мікалаевая Шорцава, «кони два - один в панцеру, а другий в кафтане, зарукаве панцеровое, рогатина» выставіла на попіс Барбара Венцлававая i г. д.
Спецыфічнай формай неметалічнага даспеха фіксаванага попісам 1567 г., з’яўлялася «скурка», альбо «скурка лося», якую ў Рэчыцкай, Мазырскай i Менскай харугвах мелі, напрыклад, па два чалавекі, у Слонімскай i Ковенскай - па тры, у Віленскай - чатыры. Нічога канкрэтнага аб выглядзе гэтага даспеха сказаць немагчыма, аднак можна меркаваць, што ён уяўляў сабой від скуранога кафтана, ці, хутчэй, калета, які, дарэчы, вырабляўся звычайна якраз з ласінай скуры i выкарыстоўваўся як у выглядзе паддаспешнай вопраткі, так i ў выглядзе самастойнай аховы цела.

Шчыты.

Важным элементам засцерагальнага ўзбраення ў азначаны перыяд з’яўляліся шчыты, хаця з пашырэннем пласцінавага даспеха сфера ix ужытку істотна звузілася. Шчыты не былі часткай даспеха, г. зн. баявога пакрыцця цела, аднак i тут на працягу другой паловы XIV - канца XVI ст. назіраецца надзвычайнае багацце тыпаў i формаў. Прыярытэтнымі для вывучэння гэтай часткі вайсковага рыштунку ў Вялікім Княстве Літоўскім здаюцца выяўленчыя i пісьмовыя крыніцы, якія дазваляюць у адносна поўнай меры выдзеліць асноўныя віды шчытоў, што бытавалі тут.
У дачыненні да другой паловы XIV — першай паловы XV ст. інфармацыю аб формах штытоў, якія ўжываліся ў Вялікім Княстве Літоўскім, можна займець выключна з даных сфрагістыкі, прычым на падставе вядомых пячатак літоўскіх князёў можна выдзеліць прынамсі тры ix віды. Першы від шчытоў мае набліжаную да трохкутніка форму з плаўна закругленымі бакавымі краямі. Такія шчыты прадстаўлены на пячатках Кейстута за 1353 г., Скіргайлы за 1387 i 1394 гг. (мал. 1: 3, 5) i Вітаўта за 1404 i 1418 гг. (мал. 1: 2,4). Усе яны невялікіх памераў i набліжаюцца да т. зв. «тарчаў» (ням. Tartsche), прызначаных для патрэб кавалерыі. Для карыстання такімі шчытамі падчас бою з ix унутранага боку змяшчалася досыць складаная сістэма раменных петляў — з кароткіх петляў для рукі і доўгага рэменя, пры дапамозе якога шчыт навешваўся на шыю альбо праз плечы. Падобны рэмень, дарэчы, можна заўважыць на пячатцы Скіргайлы за 1394 г.
Верагодна ад трохкутных тарчаў выводзяцца тарчы з закругленым ніжнім краем, так што шчыт мае паўкруглыя абрысы. Паўкруглыя тарчы паказаны на пячатках Дмітрыя Карыбута за 1386 г. (мал. 1: 1), Вітаўта за 1425 г. (мал. 1: 9) і Жыгімонта Карыбута за 1433 г. Найбольшую цікавасць уяўляе вельмі аб’ёмна выкананая пячатка Дзмітрыя Карыбута, якая сведчыць аб плаўным выгінанні наперад верхняй i ніжняй тарчы, дзякуючы чаму яна набывае спецыфічную вертыкальную прафіліроўку.
Апошні від шчытоў, прадстаўленых на пячатках літоўскіх князёў другой патовы XIV - першай паловы XV ст., - гэта т. зв. «павеза», якая характарызуецца падоўжанай формай, блізкай да крыху звужанага ўнізе прастакутніка са скругленымі вугламі, у якіх цэнтр падзяляўся вертыкальным жолабам, што надаваў шчыту трохчасткавы характар. Павезы можна заўважыць на пячатках Кейстута за 1379 г., Вітаўта за 1379 i 1413 гг., а таксама Лінгвена Сымона за 1385 г. Як i трохкутны, i паўкруглы шчыт, павеза была добра вядомая ў тагачаснай Еўропе, прычым у шэрагу цэнтральнаеўрапейскіх краін яна выступае як «літоуская». Нават больш, найноўшыя дасягненні заходніх, асабліва польскіх, збраязнаўцаў сведчаць, што гэты тып шчыта быў сканструяваны менавіта ў балтыйскім рэгіёне, хоць расійскі даследчык А.М. Кірпічнікаў прытрымліваецца думкі, што самі балтыйскія народы запазычылі яго на Русі.
Надзвычай каштоўнай i бадай што адзінай крыніцай, прыдатнай для рэканструкцыі формаў шчытоў другой паловы XV ст„ з’яўляюцца мініяцюры Радзівілаўскага летапісу. Нягледзячы на тое, што значная частка мініяцор стваралася на аснове ранейшых арыгіналаў, большасці тыпаў шчытоў, адлюстраваных у летапісе, фіксуецца i ў іншых крыніцах XV - пачатку XVI ст., у тым ліку замежных, што прымушае думаць пра адлюстраванне мініяцюрыстамі калі не ва ўсіх, то ў большасці выпадкаў менавіта тагачасных відаў гэтага важкага элемента засцерагальнага ўзбраення.
Найчасцей мініяцюры Радзівілаўскага летапісу фіксуюць груглыя шчыты: яны сустракаюцца тут ажно 118 разоў (іл. XXVII, ХХХІ). Памеры такіх шчытоў невялікія, прафіліроўка - лейкападобная. Хутчэй за ўсё, што такім чынам схематычна перадаецца форма адносна пляскатага шчыта, цэнтральная частка якога плаўна выцягваецца наперад у выглядзе вастрыя; падобныя шчыты паказаны таксама ў руках маскоўскіх i лёгкіх літоўскіх вершнікаў на карціне «Бітва пад Оршай» (іл. XXIV d).
Другім па колькасці фіксацый на старонках летапісу відам шчытоў з’яўляецца міндалепадобны шчыт, які сустракаецца 42 разы. 24 разы прадстаўлены тут таксама міндалепадобныя шчыты, але з вертыкальнай прафіліроўкай, як у паўкруглай тарчы з пячаткі Дмітрыя Карыбута за 1386 г. i з вертыкальнай гранню (іл. XXV), што надае аддалёнае падабенства з павезамі (A.M. Кірпічнікаў называе іх «сэрцападобнымі»). Блізкія па форме шчыты фіксуюцца i іншымі выяўленчымі крыніцамі XV ст., напрыклад мініяцюрамі «Вялікіх французскіх Хронік» другой паловы гэтага стагоддзя.
15 разоў прадстаўлены на мініяцюрах Радзівіпаўскага летапісу паўкруглыя ці чатырохкутныя тарчы (толькі дзве з ix маюць іншую форму, набліжаную да перакуленай трапецыі са зрэзанымі прылягаючымі да основы вугламі i да моцна раздзьмутага трохкутніка), найбольш характэрныя для Заходняй Еўропы XV ст. У адзінаццаці выпадках у правым верхнім куце тарчаў маецца выценка, на якую падчас атакі апіралася кап’ё (іл. XXXII). Манера паказу большасці тарчаў сведчыць аб ix спецыфічнай прафіліроўцы, прынамсі ў дзевяці шчытоў верхні i ніжні краі плаўна адгінаюцца вонкі, прычым найменей шэсць з ix маюць таксама вертыкальнае рабро i звязаную з гэтым двухсхілавасць, як у «сэрцападобных» шчытоў. Не да канца зразумелая форма дзвюх тарчаў, якія на ніжнім краі маюць тры нібы «лопасці», што ў шчытоў з вертыкальным рабром абазначаюць паказаныя з тарца закругленыя бакавыя схілы. Таму не выключана, што ў выпадку з «трохлопасцевымі» шчытамі можна гаварыць аб ажно двух паралельных вертыкальных рэбрах, што павінна было б надаваць такім тарчам хвалепадобную гарызантальную прафіліроўку.
Павезы на мініяцюрах Радзівілаўскага летапісу паказаны 14 разоў, трохкутныя шчыты - 6 разоў, прычым кожны раз, калі яны змешчаны ў профіль, відаць ix двухсхілавая форма (іл. XXVI, ХХХІ, XXXIII). Надзвычай вялікую цікавасць выклікае выява (На жаль, адзінкавая) вялікапамернага, амаль у рост чапавека, шчыта блізкай да прастакутнай формы з закругленым верхнім краем, на правым баку якога маецца глыбокая выценка для кап’я альбо, калі прыняць пад увагу ўзровень размяшчэння выценкі, для назірання за праціўнікам. Ніжні край шчыта забяспечаны выступам, напэўна для ўтыкання ў зямлю (іл. XXXI). Па сваёй канструкцыі шчыт набліжаецца да вялікіх пяхотных павез, альбо «тарасаў», распаўсюджаных у Еўропе ў XV ст. Асаблівасць яго складае адсутнасць вертыкальнага жолаба, аднак існаванне пяхотных павез без выражанага падобнага элемента пацвярджаецца заходнімі матэрыяламі.
3 баявой практыкай Вялікага Княства Літоўскага магла нейкім чынам быць звязана пяхотная павеза канца XV ст., што фігуруе ў каталогу распродажу збраёўні Нясвіжскага замка за 14 чэрвеня 1927 г. (пазіцыя № 17). Яна ўпрыгожвалася намаляваным чорным арлом з распасцёртымі крыламі, на грудзях якога змяшчаўся геральдычны шчыт з гербам, аднак адназначна звязваць яго з гербам менавіта Радзівілаў няма, На жаль, сур’ёзных падстаў.
3 пачатку XVI ст. інфармацыю аб шчытах, ужываных у Вялікім Княстве Літоўскім, прыносяць таксама пісьмовыя крыніцы, якія для гэтага часу з’яўляюцца абсалютна дамінуючымі, хоць i не самымі прыдатнымі для рэканструкцыі формаў шчытоў. Найбольш выйгрышным у гэтым сэнсе ўяўляецца тэрмін «павеза», які па-ранейшаму абазначаў шчыт з вертыкальным жолабам. «Аўтарытэт» павезы ў XVI ст. быў досыць значным, што абумовіла вызначэнне менавіта гэтага тыпу шчыта ў якасці нарматыўнага для апалчэнцаў Вялікага Княства статутамі 1529 i 1566 гг. Тым не менш у дакументах, якія ілюструюць рэальны стан узбраення гэтага перыяду, павезы, асабліва кавалерыйскія «павезкі», фігуруюць не так часта, як можна было б чакаць. «Щитов великих драбских (напэўна, пяхотных павезаў. — Ю. Б.) 4 а малых павезок 4» узгадваюцца сярод дзесяці шчытоў, пералічаных у «рэестры паспалітых рэчаў скарбных» за 1510 г. Пяхотныя павезы развітых формаў, з вертыкальным жолабам, які ўгары завяршаецца раструбападобным выступам, паказаны ў руках наёмных драбаў на карціне «Бітва пад Оршай» (іл. XXIV b). Фігуруюць павезы побач з узорамі, названымі абагульняльным тэрмінам «щит», у попісах харугваў Васілішскай i Медніцкай валасцей за 1563 (?) г. У якасці нетыповых шчытоў павезы фіксуюцца таксама гравюрай Цунта, якая ілюструе сустрэчу маскоўскага пасла ў Гродне ў 1567 г. (іл. XXXVIII b).
Найбольш часта ў крыніцах XVI ст. фігуруюць шчыты, азначаныя тэрмінам «тарча», прычым, як правіла, у якасці элемента гусарскага рыштунку. Менавіта як гусарскі атрыбут тарчы ў камплекце з кап’ём («дрэвам»), а таксама найчасцей з панцырам i прылбіцай, сустракаюцца ў рэестрах літоўска-беларуска-украінскіх атрадаў у складзе польскіх наёмных рот першай паловы XVI ст. Меліся тарчы ў почтах князя Андрэя Збаражскага i Мікалая Завішы, якія ў 1528 г. служылі адпаведна ў ротах Яна Мялецкага i Пятра Марціноўскага, атрадах Херубіна Вайновіча (1531 г., рота Лаўра Цёлка), Андрэя Валынца (1532 г., рота Яна Мялецкага), князя Мікалая Збаражскага (1536 г., рота Пракопа Сяняўскага), Аляксандра Палубенскага (1542 г.. рота Яна Мадалянскага), Андрэя Нарбута (1548 г., рота Мацея Влодэка), Станіслава Нарбута (1549 г., рота Аляксандра Сяняўскага) i г.д.
У прынцыпе ідэнтыфікацыя падобных шчытоў звязана з сур’ёзнымі цяжкасцямі, паколькі словам «тарча» у польскай мове, якая ў XVI ст. надзвычай моцна ўплывала на мілітарную тэрміналогію Вялікага Княства Літоўскага, называюцца любыя шчыты незалежна ад ix формы i функцыянальнага прызначэння, у тым ліку пяхотныя. Аднак можна меркаваць, што прынамсі ў шэрагу выпадкаў тут мелася на ўвазе характэрная гусарская тарча, якая сфарміравалася ў Венгрыі на базе звычайнай гатычнай тарчы, але вызначалася арыгінальнай формай, прыстасаванай для патрэб лёгкай кавалерыі. Гусарская венгерская тарча выраблялася з абцягнутага скурай дрэва i мела паўцыркульную гарызантальную прафіліроўку, а таксама скругленыя ці блізкія да чатырохкутніка абрысы, прычым верхні край такіх тарчаў, зрэзаны коса, утвараў у левай частцы спічасты выступ, што надавала ім падабенства з птушыным крылом. У правай частцы гусарскіх тарчаў, таксама як i ў ix гатычных правобразаў, магла мецца выценка для кап’я.
Дакладны час з’яўлення гусарскіх венгерскіх тарчаў у Вялікім Княстве Літоўскім невядомы. На гравюры з брашуры А. Крыцкага, прысвечанай аршанскай перамозе, у руках гусараў фігуруюць яшчэ прастакутныя шчыты, хоць i з паўцыркульнай гарызантальнай прафіліроўкай, але без выразна скошанага верхняга краю (іл. XXXVII). Аднак ужо на карціне «Бітва пад Оршай» менавіта венгерскія тарчы складаюць большасць шчытоў гусарскай конніцы (іл. XXIV). Шырока прадстаўлены яны i на гравюры М. Цунта, прысвечанай сустрэчы маскоўскага пасла ў Гродне ў 1567 г. (іл. XXXVIII b).
Вельмі часта ўзгадваюцца тарчы i ў пісьмовых крыніцах Вялікага Княства Літоўскага другой паловы XVI ст., у тым ліку ў попісе 1567 г., дзе яны выступаюць як абсалютна дамінуючы тып шчытоў. Выключна тарчамі былі прадстаўлены шчыты ў 1565 г. у маёнтку Зоф’і Віктарынавай Івацэвічах (17 штук), у 1566 г. у маёнтку Андрэя Цеханоўскага Серабрышчы (24 штукі), у 1577 г. у Верхавіцкім двары, што належаў Апалоніі Капцовай (59 штук). У жамойцкім маёнтку Жэймянах у 1582 г. з 10 шчытоў 9 былі тарчамі i г. д.
Шэраг дакументаў указвае на багатае аздабленне тарчаў. Так, сярод шчытоў вышэйзгаданага Верхавіцкага двара Апалоніі Капцовай значылася 57 тарчаў «з позолотою», з якіх 50 - «на чирвоном полю», а таксама 2 тарчы «серебром оправленных, позолотистых, на чирвоном полю»; кошты ix вагаліся ад 1 да 30 коп літоўскіх грошаў. Акрамя таго, у маёнтку мелася «кит перья до тарчей четырнадцать, каждая дей кита куплена по две копы Литовских». Меўся на ўвазе аксесуар, звязаны з распаўсюджанай сярод гусараў модай аздабляць на манер турэцкай элітнай кавалерыі «дэлі» («шалёных») тарчы султанамі з пер’яў ці нават цэлымі арлінымі крыламі. Не выключана, што такія тарчы ўзгадваюцца ў рэестры рэчаў, высланых у 1569 г. з Нясвіжа да Чарнаўчыц, як «tarczy husarskich z orlami 20», хаця пад «арламі» тут маглі разумецца i намаляваныя геральдычныя арлы Радзівілаў. Аздобленыя тарчы фігуруюць таксама ў рэестры зброі Крыштофа Радзівіла за 1584 г.; там жа фіксуюцца «кіты пер’я чаплінага», аднак прызначаліся яны для шчытоў ці не, невядома.
Значна радзей за тарчы сустракаюцца ў дакументах шчыты, акрэсленыя як «катрыксал» ці «катрыгал» i «пуклер». «Clipeus unus Turchicus alias cotrigal» занатаваны ў інвентары рэчаў вялікага князя Аляксандра, складзеным у 1506 г. у Лідзе. «Котрыксал булатный золотом навожен а другий котрыксал чорным оксамитом крыт а пукли позолочиваны» фігуруюць у «рэестры паспалітых рэчаў скарбных» за 1510 г. «Котрыгал черленый старый» знаходзіўся ў 1536 г. у збраёўні замка Магільна. Паводле попісу 1567 г., «коней 6 збройно пнцр., шишаки, котрыксалы, древа, кончеры, аркабузы» выставіў з арандаванага маёнтка Маляцічы Слонімскага павета Васіль Чапліч.
Скласці дакладнае ўяўленне аб форме i канструкцыі катрыгалаў даволі цяжка. На думку адных даследчыкаў, яны мелі чатырохкутную форму, тады як другія схіляюцца да таго, што на ўзор турэцкіх шчытоў катрыгалы вызначаліся акруглымі абрысамі. 3 улікам інфармацыі аб катрыгалах з дакументаў Вялікага Княства Літоўскага, хоць i скупой, больш слушным падаецца апошняе меркаванне.
У другой палове XVI ст. круглыя шчыты фігуруюць таксама пад тэрмінам «пуклер». Узгадваецца «puklerz» сярод рэчаў, што засталіся пасля смерці Андрэя Бабраўніцкага ў 1582 г. у жамойцкім маёнтку Жэймяны. Пуклер, пакрыты чорным аксамітам, верагодна з чырвоным малюнкам, які ўпрыгожваўся таксама жалезнымі пазалочанымі промнямі, месяцам i зоркамі, быў высланы ў 1569 г. з Нясвіжа да Чарнаўчыц. Апроч таго, рэестр высланых рэчаў фіксуе паліраваны пуклер i пуклеры жалезныя «hecowane pozlociste z forbotami». Вялікая колькасць пуклераў занатавана ў рэестры зброі Крыштофа Радзівіла за 1584 г. Тут значыцца «puklierzow bialych s trecliami zoltemi y czerwonemi osmnasce, dziewiethnasty Puklierz czo Giermek za Je° M’cia iezdzial», а таксама «puklierz heczowany pozloczisty czerwonym athlassem podsyty s powloka skorzana».
Круглыя шчыты захоўваліся ў Нясвіжскім замку Радзівілаў ажно да пачатку XX ст. Адзін з такіх рэнесансавых шчытоў-«рондашаў», выраблены, верагодна, у Германіі ў другой палове XVI ст., сталёвы i з шыпам у цэнтры, фігуруе ў каталогу распродажу нясвіжскага арсенала за 14 чэрвеня 1927 г. (пазіцыя № 15).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: