Рыштунак верхавога каня

Рыштунак верхавога каня выступае крыніцах Вялікага Княства Літоўскага XVI ст. пад тэрмінамі «зброя» што значна часцей, «рад». У склад «рада» аброць, разам з цуглямі, раменным нагалоўкам i павадамі, а таксама сядло з падкладзеным пад яго чапраком альбо потнікам, страмёнамі, папругай, груднымі i пахвеннымі рамянямі.
У познесярэднявечнай Еўропе былi ва ўжытку два віды конскай збруі - заходняя ўсходняя, якія адрозніваліся найперш тыпам сядла. Для заходнееўрапейскай традыцыі найбольш характэрным з’яўлялася рыцарскае сядло, прызначанае для цяжкаўзброенага капійніка. Аснову такога сядла складалі дзве аркападобныя размешчаныя перпендыкулярна да конскага хрыбта. Сядло шчыльна прылягала да спіны каня, што тлумачылася патрабаваннямі максімальнай устойлівасці вершніка. Па гэтай самай прычыне сядзельныя лукі рабіліся высокімі i шырокімі, прычым пярэдняя лука, часта абабітая металічнай бляхай, утварала дадатковую ахову жывата кавалерыста, а спецыфічна выгнутая задняя лука, змадэляваная накшталт крэсла, забяспечвала надзейную апору для ягонай спіны. Страмёны мацаваліся да сядла на рамянях - путлішчах. У рыцарскім сядле вершнік сядзеў глыбока, выпрастаўшы ногі, падчас атакі моцна у страмёны. Першапачаткова ногі пры гэтым выносіліся наперад, аднак у XV ст. ix сталі больш адстаўляць убакі i Усходняе сядло, звязанае сваім паходжаннем з Азіяй, было меншым, лягчэйшым i больш плыткім. Яно не прылягала шчыльна да конскай спіны, а апіралася на яе дзвюма лаўкамі, размешчанымі паралельна па баках хрыбта жывёлы, пры гэтым заставаўся свабодным. Існуе меркаванне, што гэта было выклікана больш шчуплай анатоміяй усходніх коней, выступаючы хрыбет якіх у выпадку стасавання заходніх адчуваў бы празмерныя нагрузкі. Дзякуючы выкарыстанню паралельных лавак аснова ўсходніх была вышэйшай, аднак сядзельныя лукі (асабліва задняя) рабіліся больш i палогімі. Страмёны мацаваліся да такіх на кароткіх путлішчах. Усходняя пасадка з падагнутымі нагамі была не такой устойлівай, як на Захадзе, але затое яна дазваляла свабодна паварочвацца ва бакі, што было неабходным для манеўровых стралкоў з лука.
На землях Усходняй Еўропы да XIV ст. панаваў рыштунак каня, звязаны з арыентальнай традыцыяй. Разам з тым вестэрнізацыя вайсковай справы, якая закранула Вялікае Княства Літоўскае часы позняга сярэднявечча, адбілася i на конскай збруі, аб чым сведчаць выявы на пячатках другой паловы XIV - першай паловы XV ст. На пераважнай большасці пячатак, дзе паказаны вершнікі, яны сядзяць у сёдлах па-заходняму, з выпрастанымі нагамі, у той іншай ступені вынесенымі наперад, хоць прадстаўлена таксама i ўсходняя пасадка з падагнутымі нагамі (мал. 1: 1 — 9). На жаль, канструкцыя саміх па прычыне адноснай схематычнасці выяў прасочваецца слаба. У меншай ступені гэта тычыцца сістэмы рамянёў, пры дапамозе якіх сядло мацавалася на конскай спіне. У развітых варыянтах збруі апроч папругі можна заўважыць грудныя i пахвінныя рамяні, прычым апошпія забяспечаны свабодна звісаючымі канцамі чыста дэкаратыўнага характару. У некаторых выпадках грудныя i пахвінныя рамяні адсутнічаюць альбо падаюцца не камплекце (найчасцей фігуруюць грудныя рамяні). На шэрагу пячатак у рэалістычнай схематычнай манеры паказана аздабленне збруі выглядзе накладак на рамяні.
Выдатная выява каня капійнічым рыштунку маецца на адной з Радзівілаўскага летапісу. Тут можна заўважыць тыповае заходняе сядло з высокімі крэслападобнымі лукамі, якое мацуецца пры дапамозе папругі, грудных пахвінных рамянёў. Пахвінныя рамяні ўяўляюць сабой складаную кратападобную канструкцыю са звіслымі канцамі, якая амаль цалкам пакрывае круп каня. На характэрных капійнічых сёдлах з высокімі i шырокімі лукамі прадстаўлены цяжкаўзброеныя кавалерысты ліцвінскага боку на карціне ананімнага мастака «Бітва пад Оршай» (іл. XXIV в, XXIV с).
Багаты асартымент конскага рыштунку, ужыванага Княстве на пачатку XVI ст., а напэўна, i раней, адлюстраваны «рэестры паспалітых рэчаў скарбных» 1510 г. Асаблівую ўвагу прыцягваюць поўныя камплекты збруі: «напервей зброя серебряная на бурнатном оксамите великая на кон з великими цатами узда и похвы и седло оксамитом бурнатным волочоно а серебром оковоно к стримена серебром оправлены и остроги серебряные не позолочиваные а три зброи серебряные на кони меншие на ремени з цаты серебряные а и сёдла окованы серебром а к тым трём сёдлам стримен трои серебряных и остроги трои серебряные же а зброя турская на кон на чорном оксамите серебром окована и позолочона а стримена серебряные позолочиваные и остроги позолочиваные серебряные а седло московское черленым оскамитом на золоте крито а взда и похвы оксамитные на золоте медю окованы да позолочоны а стримена меденые да позолочоны». Асобна пазначаны «на сем коней копейничих зброй суполна со всем на все и шесть сёдел к тым зброям ино три седла и стримяны 1 безо всего». Апроч таго, у рэестры фіксуецца рыштунак, названы як «падарожныя рэчы», у тым ліку «3 седла московских со всем на все два хозовых а третее простое а четвёртое седло московское простое ж без стримян», «волоских сёдел 4 и зброями», «две седле гончих и зброями», «вючних сёдел 9 без воилоков», «зброя волоская новая», «вузд московских новых 7», «2 узде гончих без поводов», «пахвей ледских и с поперсьни 4» i г. д.
Як бачна, у рэестры прадстаўлены амаль што аднолькавай ступені як капійнічы конскі рыштунак (верагодна, заходняга кшталту), так i арыентальная збруя (маскоўская, турэцкая валошская), якая належала да адной групы адрознівалася толькі дэталях. Так, для маскоўскіх была характэрна высокая аснова вышэйшая пярэдняя лука, як правіла нахіленая наперад. Яе верхняя частка ўтварала спецыфічнай формы галоўку, загнутую пашыранымі краямі вонкі. Задняя лука рабілася нізкай палогай, каб забяспечыць вершніку свабодны паварот у сядле. Турэцкія сёдлы шчыльней клаліся да конскай спіны, але не прылягапі да яе цалкам. Пярэдняя лука мела характэрнае завяршэнне выглядзе фігурнага завостранага выступа. Задняя лука была даволі шырокая, але палогая. I маскоўскія, i турэцкія сёдлы мелі па баках абвіслыя «крыллі». Да рыштунку заходняга паходжання, адлюстраванага рэестры, належалі, верагодна, апроч «пахваў ледскіх» i спецыяльна выдзеленых капійнічых збруй 4 «зброі» неакрэсленага паходжання, асабліва «зброя вялікая», прызначаная яўна для масіўнага капійнічага каня.
Аб суіснаванні Княстве заходняга i ўсходняга конскага рыштунку, у прыватнасці сведчаць таксама пісьмовыя крыніцы сярэдзіны - другой паловы XVI ст., але ix асартымент у гэты час выглядае яшчэ больш шырокім. Сярод ўсходняга тыпу найчасцей узгадваюцца турэцкія сёдлы, а таксама «ярчакі» - сёдлы невялікіх памераў, з лукамі i прышпіленай падушкай. Фіксуюцца таксама валошскія i харвацкія сёдлы. Заходнія сёдлы былі прадстаўлены італьянскімі i нямецкімі ўзорамі. «Две седле волоских со всею приправою» 1540 г. прадметам судовага разбіральніцтва паміж гарадзенскім мешчанінам Багданам Хведкевічам i ягонай жонкай. Сядло «ерчак с костью» мелася 1556 г. у Горліцкім маёнтку зямяніна Гарадзенскага павета Багдана Чашайковіча. Тры ярчакі у наступным годзе земянін таго ж павета Іван Матысовіч. У 1559 г. «седло ерчак работы татарское зо всим радом» за 4 капы гр. было ўкрадзена гараднічага i ключніка замка Слонімскага Юрыя Андрэевіча. 10 турэцкіх забралі людзі Мікалая Дуброўскага, урадніка ваяводы Троцкага Мікалая Радзівіла падчас наезду 1564 г. на двор краснасельскага баярына Васіля Барзабагатага Вечын. У 1566 г. у маёнтку Серабрышча, належаў гаспадарскаму двараніну Андрэю Цеханоўскаму, было зрабавана 8 турэцкіх па 2,5 капы, італьянскае сядло («влоское оксамитное седло») за 10 коп, харвацкае сядло за 1 капу i 6 ярчакоў «з рядами черкаскими» па 3,5 капы гр. Вялікая колькасць заходніх узгадваецца рэестры рэчаў, высланых у 1569 г. з Нясвіжа да Чарнаўчыц. Тут значацца 6 старых «бруншвіскіх» i 12 італьянскіх Усе «бруншвіскія» экземпляры былі абцягнуты чорнай скурай i мелі бляхавыя лукі. У якасці покрыўнага матэрыялу італьянскіх называецца чорны аксаміт сацін; акаваныя бляхай лукі адзначаюцца 9 з ix, прычым на бляхах аднаго такога сядла былі выбіты кветкі.
Акрамя таго, у згаданым рэестры фігуруюць 6 крытых саф’янам гусарскіх Сёдлы падобнага кшталту спалучалі сабе заходнія i ўсходнія рысы. Да апошніх належаць паралельна размешчаныя па баках конскага хрыбта i вузкая лярэдняя лука, канец якой загінаўся наперад. У той жа час шырокая задняя лука, якая забяспечвала вершніку трывалую пасадку, з’яўлялася элементам, сфарміраваным пад уплывам заходніх капійнічых Генетычна гусарскія сёдлы былі, верагодна, звязаны з венгерскімі ўзорамі, якія маюць падобную канструкцыю. Даволі рэалістычна паказанае сядло, набліжанае да гусарскага, можна заўважыць у складзе рыштунку аднаго з коней на гравюры М. Цунта, прысвечанай сустрэчы маскоўскага пасла Гродне 1567 г. (іл. XXXVIII в). Сёдлы гусарскія, турэцкія i ярчакі пералічваюцца спісе маёмасці, зрабаванай у 1577 г. у Берхавіцкім двары Берасцейскага пазета. 12 нямецкіх у тым ліку адно «бляхавае», столькі ж турэцкіх i ярчакоў, а таксама дзіцячае i жаночае сёдлы меліся 1582 г. у жамойцкім маёнтку Жэймяны. Пяць гусарскіх i два зламаныя ярчакі знаходзіліся наступным годзе маёнтку Пештавяны Ковенскага павета.
Апроч сядла важную ролю забеспячэнні пасадкі кавалерыста на кані адыгрывалі страмёны. Ix канструкцыя не такой ступені залежала ад комплексу ўзбраення цэлым, хоць некаторыя дэталі могуць сведчыць аб выкарыстанні тых іншых тыпаў страмёнаў альбо вершнікамі. Перш за гэта тычыцца петляў у верхняй частцы дужак. Шырокія, больш за 3 см., петлі ўказваюць на выкарыстанне трывалых путлішчаў, здольных вытрымаць ваяра масіўным узбраенні i забяспечыць трывалы упор для ягоных ног пры характэрнай капійнічай пасадцы сядле. Пэўную ўвагу прыцягвае таксама ступень разагнутасці дужак. Значная ўнутраная шырыня дужак ускосна сведчыць аб магчымасці ўжывання баявых ахоў ступні, а значыць, i цяжкога засцерагальнага ўзбраення цэлым.
Страмёны з шырокімі петлямі маглі бытаваць у Княстве ужо на пачатку разглядаемага перыяду, аб чым сведчыць экземпляр, выяўлены Гродне слаях XIII - XIV ст. Па форме нагадвае трапецыю, аднак унізе, дзе змяшчалася ступня, стрэмя мае плаўнае пашырэнне, што надае яму грушападобныя - абрысы (мал. 20: 1). Стрэмя блізкай формы выпадкова знойдзена таксама Крычаве (мал. 20: 2). Польскі даследчык В. Свентаслаўскі аб’ядноўвае такія страмёны тып V (варыянт В), Полыпчы характэрны для другой паловы XIV - першай паловы XV ст. Блізкае датаванне маюць падобныя страмёны таксама на тэрыторыі Брытаніі, i Венгрыі.
Да тыпу VI В, паводлс класіфікацыі В. Свентаслаўскага, набліжаюцца некалькі страмёнаў, знойдзеных у Літве. Страмёны гэтага тыпу характарызуюцца шырокай, гарызантальнай верхняй часткай дужак, аформленай у выглядзе перакладзіны з паралельнай вузкай палоскай бляхі, а таксама асіметрычна, коса змадэляванай падножкай. Й. Антанавічус аб’ядноўвае ix у тып XII i датуе XIII - XIV ст., аднак В. Свентаслаўскі аргументавана пераконвае, што паўсюль у Еўропе падобныя страмёны распаўсюдзіліся толькі XV ст. i ўжываліся яшчэ першай палове XVI ст.
Да «лёгкіх» страмёнаў належаць узоры скругленых абрысаў з выгнутай падножкай, прыстасаванай пад мяккі абутак, а таксама кілепадобна аформленай верхняй часткай дужак з прораззю для нешырокага путлішча. Нешматлікі рэчавы матэрыял з беларускіх земляў дазваляе меркаваць, што тут яны бытавалі асноўным да XV ст. На тэрыторыі Літвы знойдзены экземпляры, якія можна разглядаць як варыянт азначаных страмёнаў, але набліжаныя абрысамі да згладжанага трохкутніка, якія Й. Антанавічус выдзяляе тып i датуе XIII - XIV ст. Разам з тым акруглыя страмёны з выгнутай падножкай маглі выкарыстоўвацца i пазней. Стрэмя амаль абручападобнай формы, у якім толькі сярэдняя частка падножкі змадэлявана выглядзе дыска дыяметрам 5 см, знойдзена Крычаве слаі, датаваным солідамі Яна Казіміра 1660 г. (мал. 20:4).
Універсальны характар павінны был i мець страмёны з простай падножкай i аркападобнай дужкай, у пляскатай верхняй частцы якой выраблена пятля для путлішча. Такія страмёны, вядомыя ва Ўсходняй Еўропе з XII - XIII ст., пачынаючы з позняга сярэднявечча сталі адным з найбольш папулярных тыпаў, што мала змененым выглядзе ўжываецца Еўропе i да нашых дзён. Найбольш характэрнымі ўзорам i страмёнаў гэтага тыпу з’яўляюцца экземпляры, знойдзеныя Віцебску i Крычаве слаях XVI - XVII ст. (мал. 20: 3).
Фіксацыя пісьмовых крыніцах XVI ст. турэцкіх, валошскіх маскоўскіх i іншых «радаў» ускосна ўказвае на існаванне Княстве адпаведных варянтаў страмёнаў, хоць займець дакладнае ўяўленне аб канструкцыі складана. Так, напрыклад, турэцкі конскі рыштунак мог прадугледжваць страмёны з вельмі шырокай падножкай. Разам з тым да турэцкіх страмёнаў належалі таксама ўзоры закругленых абрысаў з падножкай дужкай, вырабленымі з адной паласы металу. Да падножкі петляў такіх страмёнаў са знешняга боку мацаваліся лістападобна выкраеныя пласціны, скіраваныя ўгару, паверх путлішча. Падобныя страмёны далейшым атрымалі назву гусарскіх альбо польскіх. «Siodlo tureckie» «strezemiona dawne ussarskie do niego srebrem powluczone s kamienmi wielkimi» узгадваецца рэестры зброі Крыштофа Радзівіла за 1584 г. Гусарскія страмёны былі зрабаваны, іншым, ва ўрадніка Верхавіцкага двара Берасцейскага павета 1577 г.
Некалькі слоў варта сказаць пра такую дэталь конскага рыштунку, як цуглі. На думку польскай даследчыцы Й. Пухальскай, для цугляння баявых коней выкарыстоўваліся выключна «ламаныя» цуглі, складзеныя з некалькіх – грызлаў, памеры якіх залежалі ад канстытуцыі жывёлы. Нармальная даўжыня цугляў складала 15 см, тады як для малых коней была дастатковай даўжыня 13 см. Цуглі ж даўжынёй 17 – 18 см прызначаліся для масіўных, капійнічых коней. На тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага выяўлены «ламаныя» цуглі розных памераў, якія маглі прызначацца як для стрэльчых, так для капійнічых коней. (мал. 19).
Асобна трэба спыніцца на баявых пакрыццях каня, не звязаных непасрэдна з яго седлаваннем кіраваннем. На пачатку разглядаемага перыяду такія пакрыцці выступаюць у выглядзе папоны, вядомай у польскай тэрміналогіі як «кропеж» (kropierz). «Кропежы», знаныя «лацінскай» Еўропе яшчэ з ст., вырабляліся з тканіны альбо скуры пакрывалі каня цалкам, ад галавы да капытоў. Такія папоны можна заўважыць на пячатках Скіргайлы за 1394 г. за 1418 г. (мал. 1: 3 – 4). У абодвух выпадках яны паказаны сваёй развітай форме, якая прадугледжвала стасаванне дзвюх раздельных частак – пярэдняй задняй. Пярэдняя частка сшывалася з двух кавалкаў тканіны скуры, прычым швы горла хрыбта каня. Ад грудзей да нізу разрэз, а нагалоўнай частцы праразаліся адтуліны для вачэй, а часам вушэй жывёліны. У некаторых выпадках галава пакідалася адкрытай цалкам. Задняя частка «кропежа» кроілася выглядзе паўкруга круга; абедзве часткі злучаліся паміж сабой на конскай спіне пад сядлом.
Першапачаткова «кропежы» мелі практычны характар. Скураныя экземпляры маглі выконваць засцерагальныя функцыі. Некаторыя баявыя папоны ўзмацняліся кальчужным пляценнем альбо прашываліся. На жаль, інфармацыя аб выкарыстанні «кропежаў» у Княстве занадта абмежаваная (за выключэннем згаданых пячатак, яна ўвогуле адсутнічае) i не дазваляе высветліць, як часта i якіх абставінах ужывалася гэтая дэталь конскага рыштунку. Можна толькі меркаваць, што яна не была абавязковым атрыбутам коней нават прадстаўнікоў палітычнай эліты дзяржавы, хоць абставіны выкарыстання тут конскіх папонаў наўрад моцна адрозніваліся ад тых, якія мелі месца саюзнай Польшчы, дзе другой палове XIV - першай палове XV ст. «кропежы» ужо выконвалі пераважна парадный функцыі i толькі спарадычна на палях Што да чыста ўтылітарнага конскага пакрыцця, вырабленага з металічных пласцін, - даспеха, то яго выкарыстанне Княстве можна дакладна заўважыць толькі XVI ст. Не выключана, што падобныя даспехі склад занатаванага «рэестры паспалітых рэчаў скарбных» 1510 г. рыштунку «на сем коней копейничих». На думку пра гэта наводзіць асобная фіксацыя да тых «зброй». Дарэчы, было ўсяго шэсць, г. зн. адна «зброя» была ўвогуле без сядла. Аднак нягледзячы на адсутнасць такога вызначальнага элемента конскага рыштунку, у дачыненні да сямі камплектаў пазначана, што яны выступалі «суполна со всем на все». Такую неадпаведнасць лагічна было б растлумачыць тым, што дадзеным выпадку пад «зброямі» разумеліся не столькі элементы, прызначаныя для сядлання i кіравання канём, колькі конскія даспехі, балазе XVI ст. мелі месца выпадкі называння першых i другіх аднымі i тымі ж тэрмінамі, пра што яшчэ будзе гаворка ніжэй.
Конскія даспехі шырока прадстаўлены на карціне ананімнага мастака «Бітва пад Оршай», дзе яны маюцца ва цяжкаўзброеных кавалерыстаў польска-ліцвінскага войска (іл. XXIV в, XXІV с). Тым не менш гэта ўяўляецца значным перабольшаннем, бо такое шырокае распаўсюджанне поўных конскіх даспехаў не знаходзіць пацвярджэння іншых крыніцах, у тым ліку пісьмовых. Больш праўдападобнай падаецца гравюра з брашуры Андрэя Крыцкага, дзе адлюстравана тая ж самая бітва, але апроч поўных засцерагальных камплектаў каня прадстаўлены i аблегчаныя варыянты. Так, конь даводцы ліцвінскага атрада, размешчанага пад сцягам з падвойным крыжам, мае толькі металічны налобнік i ахову шыі, у той час як грудзі i круп прыкрываюць шырокая, магчыма, прашытая паперсь i такі самы чапрак (іл. XXXVII).
Звесткі аб выкарыстанні Княстве аблегчанай аховы каня выглядзе металічнага нагалоўя, фіксаванага пад тэрмінам «рашкоф» «рашкоп» (ад ням. Rosskopf - «конская галава»), даносяць таксама пісьмовыя крыніцы. Узгадваюцца такія нагалоўі складзе багатых гусарскіх «радаў», зрабаваных у 1577 г. у Верхавіцкім двары Берасцейскага павета. Сярод ix значыліся: «рад серебраный, позолотистый, з шмальцом на чырвоном аксамите; до того раду: гельжбан, поперстины, рошкоф, похвы, поводы, - коштует дей сем десять коп Литовскйх; другий рад на чорном аксамите, сребраный, позолотистый, з шмальцом, з гельжбаном, поперстинами, рошкофом, похвами и поводами, - коштует дей шестьдесят пять коп Литовских; третий рад на ременю серебраным, позолотистый, отливаный, з шмальцем, то есть, гельжбан, поперстины, рошкоф, похвы, поводы, - который дей коштует шестьдесят коп Литовских; четвёртый рад, также гусарский, серебраный, через цатку позолотистый, на чорном аксамите, гельжбан, поперстины, рошкоф, похвы, поводы, - который дей коштует пятьдесят коп Литовских; пятый рад на чирвоным шарлате, отливаный, позолотистый, увесь серебраный, то есть наголовок, поперстины, рошкоф, похвы, поводы, - который дей коштует пятьдесят коп Литовских». Акрамя таге, тут мелася «сёдел гусарских, сукном чирвоным, файлундышовым крытых, осьм, с метюками тимцовыми и з радами бляховыми». Па аналогіі са «зброямі бляхавымі» можна меркаваць, што «рады бляхавыя» сабой поўны металічны конскі даспех.
Значная колькасць конскіх даспехаў мелася ва ўладанні Радзізілаў. Падобныя даспехі першай чвэрці ст., выкананыя максімільянаўскім стылі, захоўваліся Нясвіжскага замка яшчэ на пачатку XX ст. (іл. XIX, XX). На «рашкофах» можна было ўбачыць шчыткі з гербамі. Асаблівую ўвагу прыцягвае нагалоўе i пласціна з аховы конскай шыі, якія склад гарнітура Мікалая Радзівіла Чорнага, вырабленага Кунцам Лохнерам каля 1555 г. (захоўваюцца нью-йоркскім мастацкім Метраполітэн-музеі). Паводле рэканструкцыі О. Гамбера гарнітур прадугледжваў конскі даспех, не толькі пакрыццё галавы i шыі, але таксама нагруднік, ахову крупа i бакоў, маючы падабенства з конскім даспехам, вырабленым тым самым майстрам для караля i вялікага князя Жыгімонта Аўгуста (іл. IV, XIV, мал. 27: 1).
Пэўнае ўяўленне аб засцерагальным рыштунку каня, сканцэнтраваным ва ўладанні Радзівілаў, даюць i пісьмовыя крыніцы. У рэестры рэчаў, высланых у 1569 г. з Нясвіжа да Чарнаўчыц, сярод іншых элементаў засцерагальнага ўзбраення фіксуецца 11 «roszkopow». Асобна ўзгадваюцца рэестры «rzеdоw bljachowych barwejanych 10». «Kirys hecowany zlocisty z szmalcem zupelny na chlopa y na kon, ktоrych blachowych sztuk 22» захоўвалася Нясвіжскім замку 1637 г. Праўда, апошняя згадка тычыцца часоў, якія выходзяць за рамкі разглядаемага перыяду, аднак нельга выключыць, што прынамсі частка занатаванага тут рыштунку была выраблена яшчэ XVI ст.

ШПОРЫ

Шпоры, альбо, згодна з тэрміналогіяй, што бытавала Княстве «астрогі», сярод сродкаў кіравання канем адзіным элементам, непасрэдна вершніка. Разам з тым форма i канструкцыя шпораў былі цесна звязаны з рыштункам верхавога каня, найперш з даўжынёй путлішчаў i тылам сядла, вымагаў пэўнай пасадкі Шпоры, што бытавалі Княстве другой палове XIV - канцы XVI ст., можна падзяліць на некалькі груп, галоўным чынам зыходзячы з формы дужак i шыпа, хоць у шэрагу выпадкаў гэты падзел выглядае даволі па прычыне наяўнасці шматлікіх пераходных варыянтаў.
Як сведчаць археалагічныя матэрыялы, шпоры самага ранняга тыпу, што выкарыстоўваліся на працягу згаданага перыяду (група I), вядуць свой пачатак ад XIII ст. Яны характарызуюцца дужкай, якая мае плаўны альбо каленчаты выгін. Канцы дужкі забяспечваліся зачэпамі выглядзе адзінарных двайных петляў прастакутнай альбо круглай формы. Да гэтых петляў мацаваліся два рамяні, пры дапамозе якіх шпора прышпільвалася да нагі, прычым адзін рэмень праходзіў пад ступнёй, а другі - паверх яе. На пятачнай частцы дужкі мелася пашырэнне, часам у выглядзе язычка, якое прадухіляла коўзанке шпоры па пяце. Шып, што служыў непасрэдна для прышпорвання каня, скіраваны кароткую шыйку i раздвоены канец - вілку, што ўтрымлівала зоркападобнае колка. Узнікнуўшы, як ужо адзначалася, у XIII ст., такія шпоры XIV - XV ст. падвяргаліся пэўнай трансфармацыі, якая выявілася найперш у падаўжэнні шыпа, а шэрагу выпадкаў i яго плаўным выгінанні ўверх. Найбольш тыповымі позніх шпораў групы I з’яўляюцца экземпляры, знойдзеныя Гродне (мал. 21: 1, 3), у могільніку ля в. Вензаўшчына Шчучынскага раёна (мал. 21: 7), у могільніку Круміняй у Літве (мал. 21: 8) i на тэрыторыі Пераяслаўскага павета былой Уладзімірскай губерні (мал. 21: 2). Разам з тым аб магчымасці позняга бытавання шпораў з кароткім шыпам сведчыць знаходка слаях XV - XVI ст. экземплярау, даўжыня шыпа якіх складае 2,7 — 3,3 см (мал. 21: 4 — 6). Увогуле ж, як можна меркаваць, шпоры групы I выкарыстоўваліся Княстве найбольш да XV ст., што супадае з ix датаваннем на тэрыторыі суседняй Польшчы.
У XV ст. у Еўропе распаўсюджваецца сфарміраваны на базе групы спецыфічны тып шпор, характарызуецца вельмі шыпам i зорачкай з нешматлікімі спічастымі промнямі. Лічыцца, што на кшталтаванне падобных экземплярау аказала адмысловая рыцарская пасадка сядле, на выпрастаных нагах, якая патрабавала абмежаванага згінання ног у каленях, каб не губляць стрэмя. Аднак з улікам таго, што такая пасадка была распаўсюджана Еўропе яшчэ раней, да XV ст., уяўляецца, што на падаўжэнне шыпоў шпораў паўплывала i гатычная мода з яе імкненнем да спічастых, выцягнутых форм. У гэтым сэнсе вышэйзгаданыя шпоры (група II) можна назваць, праўда, «гатычнымі». У класічных «гатычных» шпор, вядомых у Польшчы з сярэдзіны XV ст. (час найбольшага ўвасаблення гатычных рысаў у прадукаванні ўзбраення), дужка не толькі мела пашырэнне пятачнай частцы, але i забяспечвалася шырокім месяцападобным напятачнікам. Шып такіх шпораў мог быць скіраваны размяшчацца гарызантальна i нават задзірацца ўгару. Найбольш яскравым узорам шпораў групы II з’яўляецца экземпляр XV ст. са Шклова (мал. 22: 3). Даўжыня ягонага шыпа, злёгку задранага ўверх, складае каля 9 см, дыяметр васьміпрамянёвай зорачкі - каля 5 см. Дужка з каленчатым выгінам ля канцоў забяспечана гарызантальна размешчанымі падвойнымі петлямі, якія пераходзяць у шырокі напятачнік i складаюць з адну гарызантальную Шыйка шыпа змадэлявана выглядзе перакручанага стрыжня.
Шпора, канструкцыйна блізкая да шклоўскай, выяўлена Мінску (мал. 22: 4). Яна знаходзілася слаі з матэрыяламі XVII ст., аднак хутчэй за была выраблена больш раннія часы. Дужка гэтай шпоры мае каленчаты выгін у апошняй трэці даўжыні, гарызантальна размешчаныя падвойныя петлі i шырокі напятачнік, тым не менш не складае адной з петлямі. Даўжыня шыпа 6,3 см. На шыйцы шыпа непадалёк ад месца яго злучэння з дужкай маецца аздабленне выглядзе вузкага падвоенага паяска. Шпора з надзвычай шыпам (каля 15,2 см) i шасціпрамянёвай зорачкай выяўлена Навагрудку (мал. 22: 1). Фрагмент шпоры з шыпам даўжынёй каля 8 см i васьміпрамянёвай зорачкай знойдзены слаях XV - XVI ст. у Крычаве (мал. 22: 5).
Цікавы ўзор «гатычнай» шпоры, захоўваецца зараз у зборах Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея (інв. № 3904), знойдзены маёнтку Бельскага павета (мал. 22: 2). Шпора мае дужку без напятачніка i нават без пашырэння пятачнай частцы, з каленчатым выгінам у апошняй трэці даўжыні; па канцах дужкі зверху размешчаны дзве пары вушкападобных петляў. каля 9 см, шып мае на шыйцы ўпрыгожанне выглядзе вузкага спіральнага жгута i злёгку скіроўваецца Не выключана, што гэтая шпора належыць да ранніх варыянтаў «гатычных» шпор, у якіх яшчэ назіраліся рысы, характэрныя для групы I.
Яшчэ адной тэндэнцыяй у эвалюцыі познесярэднявечных шпораў было апроч падаўжэння шыпа выпростванне ix дужак. Найбольш гэты працэс адбываўся XV - XVI ст., калі распаўсюджваюцца экземпляры з абсалютна простай у бакавой праекцыі дужкай. Падобная дужка, у цэлым значна карацейшая, чым ва папярэдніх груп, характэрна для шпораў групы III. Ix шып, найчасцей змадэляваны выглядзе простага стрыжня чатырохкутнага сячэння, размяшчаецца адной плоскасці з дужкай альбо скіроўваецца пад нязначным вуглом уніз. Даўжыня шыпа вагаецца досыць значна, ад кароткіх, супастаўных па памерах з шыпамі шпораў групы I, да У рамках групы III можна выдзеліць два варыянты. Шпорам варыянта А ўласцівы вузкі звужаны накірунку зорачкі шып, тады як дужка можа быць вузкай альбо шырокай (адносна шырыні шыпа). Экземпляр з шырокай дужкай i шыпам даўжынёй каля 7,5 см знойдзены пахаванні канца XV - пачатку XVI ст. могільніка Грэжэ Мажэйкскага раёна Літвы. Асаблівасцю гэтай шпоры з’яўляецца адагнуты язычок у пятачнай частцы дужкі, нетыповы для шпораў групы III (мал. 23: 1). Фрагмент шпоры варыянта А, з шырокай дужкай i звужаным шыпам даўжынёй 4,2 см, выяўлены разам з матэрыяламі XVI ст. у (мал. 23: 4). Дзве шпоры гэтага ж варыянта былі выпадкова знойдзены могільніку Бячай ля воз. Вяпрай у Літве. Адна з ix мае адносна шырокую дужку i звужаны да шасціпрамянёвай зорачкі шып даўжынёй каля 5,8 см. На канцах дужкі маюцца тры акруглыя пятлі; дзве з ix выраблены верхняй частцы дужкі i адна - у ніжняй (мал. 23: 3). Другая шпора была забяспечана кароткім (3 см) шыпам з васьмікутнай зорачкай, вузкай дужкай i здвоенымі акруглымі петлямі на канцах, размешчанымі гарызантальна (мал. 23: 2). У абодвух экземпляраў шып нязначна адагнуты Шпора з простай вузкай дужкай i гарызантальным шыпам даўжынёй чаля 4 см, завяршаецца шасціпрамянёвай зорачкай, выяўлена таксама на гарадзішчы Пуня Літве.
Да групы набліжаецца шпора з Ліды, знойдзеная слаях XVI - пачатку XVII ст. Разам з тым канец шыпа яе плаўна загінаецца што галоўчае, не мае зорачкі, а загінаецца толькі вастрыём, што не характэрна не толькі для экземпляраў групы III, але i для любых шпораў XIV - XVI ст. Не выключана, што падобнае арыгінальнае завяршэнне шыпа, даўжыня якога складае 17 см, стала вынікам пераробкі пашкоджанага (напрыклад, абламанага) экземпляра.
Варыянт В групы III аб’ядноўвае шпоры з шырокай дужкай i роўным па шырыні шыпам, змадэляваным у выглядзе больш менш доўгай паласы. Шпоры падобнага кшталту выяўлены Віцебску (мал, 23: 6 — 7) i Крычаве (мал. 23: 5). Для ix характэрныя прастакутныя двайныя петлі на канцах дужак i зорачкі выглядзе зазубранага колка.
Экземпляры групы III, асабліва ўзоры з шырокім шыпам (варыянт В), канструкцыйна набліжаюцца да шпораў, што выкарыстоўваліся XVI ст. гусарамі. У Рэчы Паспалітай гусарскія шпоры бытавалі да сярэдзіны XVII ст., пасля чаго былі выцеснены шпорамі заходнееўрапейскага кшталту, набліжанымі да рэйтарскіх i кірасірскіх, якія мелі кароткія выгнутыя шыйкі. Апошнія, па верагоднасці, фігуруюць як «астрогі нямецкія» у пісьмовых крыніцах Вялікага Княства Літоўскага, дзе яны выступаюйь побач з гусарскімі i казацкімі шпорамі. Прадстаўлены яны i археалагічнымі знаходкамі (група IV). Для шпораў гэтай групы апроч кароткага шыпа, плаўна каленчата выгнутага характэрныя простыя слабавыгнутыя бакавой праекцыі дужкі, што збліжае ix з экземплярамі групы III. У большасці выпадкаў шыпы шпораў чацвёртай групы маюць каля дужкі аздабленне выглядзе аднаго некалькіх патаўшчэнняў, альбо паяскоў. Найбольш характэрныя ўзоры такіх шпораў знойдзены Лідзе (мал. 24: 1), Друцку (мал. 24: 2), Крэве (мал. 24: 4), Міры i Крычаве (мал. 24: 3).
Шпоры групы IV былі сфарміраваны, верагодна, у XV ст. на базе шпораў групы I. На цесную сувязь экземпляраў абедзвюх груп указвае наяўнасць пераходных варыянтаў са значна выгнутымі дужкамі i той жа час з шыйкай, забяспечанай ля дужкі характэрнымі патаўшчэннямі, паяскамі. Шып такіх шпораў можа быць як просты, так i выгнуты. Цікавы ўзор, мае прыметы групы I, але з паясковым аздабленнем шыйкі простага шыпа, выяўлены слаях канца XV - першай паловы XVI ст. (мал. 21: 5).

Заключэнне

Другая палова XIV - канец XVI ст. у Княстве азнаменавалася надзвычайным узбагачэннем асартыменту ўзбраення, як засцерагальнага, так i наступальнага. На пачатку гэтага перыяду развіццё вайсковай справы абумоўлівалася тут традыцыямі, звязанымі яшчэ з часамі «далітоўскай» Русі, што выявілася бытаванні такіх баявога рыштунку, як сфераканічныя шаломы лямелярныя даспехі. Даўнюю традыцыю мела ўжыванне некаторых клінковай, дрэўкавай, абуховай i кідальнай зброі, а таксама некаторых элементаў рыштунку вершніка i верхавога каня. Асобныя з ix былi прадстаўлены розных краяў еўрапейскага кантынента, іншыя ж вызначаліся лакальнай формай i канструкцыяй, хоць па баявых якасцях i характары прымянення мала чым адрозніваліся ад заходніх аналагаў. Моцныя «агульнарускія» традыцыі праяўляліся i трывалым бытаванні Княстве такіх тэрмінаў, як «даспех», «суліца», «шчыт» i г. д., якія сягаюць каранямі глыб стагоддзяў i сустракаюцца нават у першай палове XVI ст.
Разам з тым ужо XIV ст. на абшарах Вялікага Княства Літоўскага пазначылася відавочная тэндэнцыя па вестэрнізацыі ўзбраення. Яна выразна праявілася калі не колькасным дамінаванні зброі заходняга паходжання, то яе прэстыжнасці напярэдадні рашаючага сутыкнення з Тэўтонскім ордэнам i Грунвальдскай бітвы 1410 г. Прадстаўнікі палітычнай эліты дзяржавы набываюць у заходніх майстроў асобныя элементы ўзбраення i цэлыя камплекты баявой амуніцыі, з тэрыторыі саюзнай Польшчы імпартуюцца досыць значныя партыі вайсковага рыштунку, верагодна для масавага ўзбраення шараговага рыцарства. Вынікам заходняй арыентацыі Вялікага Княства набыцці ваенных прыладаў стала тое, што пад Грунвальдам атрады, прынамсі першыя ix шыхты, мелі дастаткова еўрапейскі выгляд, каб стварыць для палякаў праблему па адрозненні ix ад крыжакаў.
Заходняя арыентацыя эвалюцыі ўзбраення Княстве працягвалася i пазней, дасягнуўшы свайго піка на мяжы XV i XVI ст. Гэта выявілася паступовым выцясненні пласцінкавага даспеха пласцінавым, бытаванні мячоў еўрапейскіх формаў, распаўсюджанні рыцарскіх шпораў з шыпам i капійнічага конскага рыштунку. На пачатку XVI ст. можна заўважыць ужыванне конскага даспеха i спецыфічных дрэўкавай зброі, якія маглі выкарыстоўвацца i раней. У гэты час у вайсковай лексіцы Вялікага Княства замацоўваюцца польскія тэрміны, тады як спецыфічна «рускія» найменні пакрысе губляюць сваю актуальнасць. У цэлым жа можна адзначыць, што вестэрнізацыя ўзбраення Княстве адбывалася значнай ступені рамках уплыву нямецкай школы (распаўсюджанне колюча-сякучых мячоў, гатычнага даспеха, некаторых нямецкіх тэрмінаў), даходзіў сюды як непасрэдна з нямецкіх тэрыторый, так i праз Польшчу, дзе таксама адчуваўся. У той жа час i Вялікае Княства аказвала ўздзеянне на кшталтаванне ваеннага рыштунку сваіх суседзяў, прадукуючы альбо перадаючы з усходу на захад такія віды ўзбраення, як сфераканічныя шаломы, лямелярныя даспехі, суліцы, павезы, «спічастыя прылбіцы». Асобныя элементы ўзбраення, пашыранага Княстве развіваліся акрэслены перыяд аднолькава як на захадзе, так i на ўсходзе Еўропы. Да агульнаеўрапейскіх зброі трэба залічыць панцыры, некаторыя віды шчытоў, сякеры, кляўцы, перначы, арбалеты, агняпальную зброю i г. д.
Першая палова XVI ст. з’явілася паваротным пунктам у развіцці ўзбраення Княстве Гэты час можна лічыць канцом панавання тут сярэднявечнай мілітарнай традыцыі. Калі дагэтуль эвалюцыя Княстве баявых сродкаў адбывалася паступальна агульнаеўрапейскіх рамках, а пра «заходнія» ўплывы тут можна гаварыць толькі на фоне выразнай арыенталізацыі вайсковай справы ва ўсходняй Русі, то часы панавання апошніх Ягелонаў закладзены падмурак вайсковага стылю, значна адрозніваўся ад стылю не толькі папярэдніх часоў, але i большая часткі тагачаснай Еўропы, дзякуючы чаму пазней успрымаўся Рэчы Паспалітай як «narodowy» (нацыянальны). У яго аснове ляжала спалучэнне ўсходніх i заходніх рысаў з пэўным дамінаваннем апошніх. Перадумовы для гэтага стварала бытаванне Княстве яшчэ з папярэдніх часоў элементаў арыентальнага ўзбраення, звязанага з даўнейшымі рускімі, асабліва паўднёварускімі традыцыямі, а таксама з татарскімі каланістамі, якія XV ст. неад’емнай часткай ліцвінскага войска. 3 перанясеннем асноўнага цяжару ваенных дзеянняў Вялікага Княства Літоўскага з захаду на ўсход i поўдзень тэндэнцыя да аблягчэння кавалерыі i павялічэння яе рухомасці набывае асаблівую значнасць, што прывяло да актуалізацыі баявога рыштунку ўсходняга кшталту. Найбольш выразна гэта выявілася першай палове XVI ст. у выцясненні арбалета лукам, больш прыстасаваным для барацьбы з усходнім праціўнікам. У гэты час можна заўважыць выкарыстанне (праўда, не масавае) іншых элементаў усходняга ўзбраення - маскоўскага, татарскага, валашскага i турэцкага паходжання, у тым ліку засцерагальных сродкаў, шабляў i конскага рыштунку.
Не спынялася XVI ст. пранікненне Вялікае Княства Літоўскае i заходніх мілітарных уплываў. Апошнія еўрапейскія траплялі сюды са значнай аператыўнасцю, асабліва калі справа тычылася арсеналаў багатых феадалаў, здольных закупляць высакаякасную зброю за мяжой. Выключна важная роля папаўненні арсеналаў дзяржаўных замкаў, у тым ліку i за кошт зброі, вырабленай за межамі Вялікага Княства, у прыватнасці Польшчы, па-ранейшаму належала манарху i яго адміністрацыі. Падобная практыка станавілася актуальная часы ваеннай небяспекі.
Разам з тым у некаторых заходніх краінах у гэты час таксама мелі месца пэўныя рысы арыенталізацыі. Найбольш яскрава гэта праявілася Венгрыі, якая была вымушана весці войны з Турцыяй. Тут пашыраюцца такія спецыфічныя віды зброі, як шышак, гусарскае дрэва, адметнай формы тарча, сфарміраваная паводле турэцкага ўзору шабля, а таксама турэцкая мода на аздабленне птушынымі стракатымі тканінамі цi скурамі экзатычных жывёл. Дзякуючы гэтаму, асабліва прымаючы пад увагу ўваходжанне нейкі час Венгрыі склад Ягелонскай кааліцыі, арыенталізацыя ўзбраення Княстве як парадаксальна, адбывалася не толькі з Усходу, але i з Захаду. Варта падкрэсліць, што пад «Захадам» тут трэба разумець не толькі геаграфічнае паняцце, але i прыналежнасць той іншай краіны да «лацінскай» (каталіцкай) Еўропы, што спрыяла фарміраваняю пэўнай культурнай прасторы. У сувязі з гэтым некаторыя ўзоры арыентальнага ўзбраення маглі трапляць у Вялікае Княства нават з тых якія з Усходам непасрэдна не сутыкаліся. У якасці прыкладу можна прывесці шышакі нямецкага паходжання, але вырабленыя, відавочна, пад уздзеяннем венгерскай моды.
Агульная тэндэнцыя па аблягчэнні ўзбраення адбілася таксама i на спецыфіцы выдзялення катэгорый ваяроў. У другой палове XIV - першай палове XV ст. войска Вялікага Княства Літоўскага мела капійніча-стрэльчую структуру, характэрную для рыцарскіх армій Еўропы. i стральцы аб’ядноўваліся найдрабнейшыя арганізацыйныя - «коп’і», а тыя сваю чаргу харугвы, якія падчас бою шыхтаваліся клінамі. У другой палове XV ст. сітуацыя кардынальна не змянілася. Нават больш, статус i стральцоў як кавалерыі адпаведна цяжкой i лёгкай замацаваўся тэрміналагічна. Пераарыентацыя на барацьбу з усходнім праціўнікам абумовіла паступовы адыход на задні план цяжкой кавалерыі i актуалізацыю кавалерыі сярэдняй. Патрабаванні Статутаў 1529 i 1566 г. па ўнармаванні ўзбраення ваяроў Вялікага Княства прывялі на практыцы ўсяго толькі да пэўнай ўзбраення засцерагальнага, тады як камплект сродкаў нападзення мог моцна вагацца i па-ранейшаму збольшага капійніча-стрэльчую структуру. У другой палове XVI ст. існавала чатыры стандартныя віды кавалерыі - кашубы, бруншвікі, гусары i казакі, прычым апошнія два найбольшай ступені адчулі ўздзеянне ўсходніх традыцый. На кшталтаванне казакаў аказала татарска-руская традыцыя, тады як уздзеянне рыштунку венгерскага ўзору, дзе прысутнічаў еўрапейска-азіяцкі абумовіла трансфармацыю ранейшых у такі спецыфічны конніцы, як гусарыя.
Падабенства ўзбраення ваяроў Вялікага Княства Літоўскага з венгерскім i татарскім ужо першай палове XVI ст. адзначау С. Герберштэйн. жа звярнуў увагу на існаванне рэгіянальнай спецыфікі баявога рыштунку, у прыватнасці на папулярнасць у Жамойці кароткіх якія адзначаліся замежнымі крыніцамі якасці тыповай зброі яшчэ на пачатку разглядаемага перыяду. Вайсковыя попісы другой паловы XVI ст. пацвярджаюць устойлівасць падобнай («кашубскай») мадэлі сярод жамойцкіх ваяроў. Адначасова яны фіксуюць i іншыя рэгіянальныя асаблівасці ва ўзбраенні, у прыватнасці перавагу казацкай мадэлі паўднёвых харугвах. Да таго ж тут назіраліся i іншыя праявы ўсходніх уплываў, напрыклад дамінаванне шаблі, тады як на Падляшшы асноўнай клінковай зброяй меч, а Літве большасці беларускіх паветаў - корд. Такім чынам, суадносіны заходніх i ўсходніх элементаў ўзбраення розных рэгіёнах Вялікага Княства былі розныя, а цэлым праявы еўрапейскай тэхнічнай думкі працягвалі тут дамінаваць. Прысутнасць арыентальных уплываў на рыштунак пехацінцаў у разглядаемы перыяд наогул амаль не прасочваецца.
Істотнай рысай феадальнага апалчэння Вялікага Княства Літоўскага з’яўлялася каласальная розніца ступені забяспечанасці зброяй прадстаўнікоў ваеннаабавязанага люду. Побач з магнацкімі атрадамі, выдатна ўзброенымі нават з пункту гледжання перадавых еўрапейскіх армій, шараговая шляхта іншы раз выглядала дастаткова ўбога, што моцна адбівалася на характары ўзброеных у цэлым. Падобная карціна, якую малююць попісы войска Вялікага Княства 1565 i 1567 гг., можа праліць святло на досыць скептычныя адносіны да матэрыяльна-тэхнічнага стану літоўскага войска спачатку з боку рыцараў Тэўтонскага ордэна, а пасля i з боку палякаў. Можна меркаваць, што менавіта слабая забяспечанасць значнай часткі зброяй наогул, а не яе нібыта характар стваралі для войска Вялікага Княства рэпутацыю недастаткова прынамсі лёгка ўзброенага. Сітуацыя змянялася да лепшага з больш шырокім выкарыстаннем у XVI ст. наёмных атрадаў, узбраенне якіх вызначалася значна большай аднастайнасцю.

  СПІС СКАРАЧЭННЯЎ   АВАК — Акты, издаваемые Археографическою комиссиею, высочайше утвержденною в Вильне; Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею; Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. АЗР — Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею. АСД — Археографическии сборник документов, относящихся к истории Северно-Западной Руси, издаваемый при Управлении Виленского учебного округа. АЮЗР — Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею. ГАЗ — Гістарычна-археалагічны зборнік. КМФ — фонд калекцыя мікрафільмаў, НГАБ. НГАБ — Нацыянальны гістарычны Беларусі. ПСРЛ — Полное собрание русских летописей. РИБ — Русская историческая библиотека. AGAD — Archiwum Glowny Akt Dawnych, Warszawa. AR — Archiwum Radziwillowskie, AGAD. DP — Dokumenty pergaminowe, AGAD. KDAW — Konsygnacja dawnych akt wojskowych, AGAD. RK — Rachunki krolewskie, AGAD.  

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: