Беларусь у 70-80 гг. XX ст. Крызісныя з'явы ў сацыяльна-палітычным і эканамічным жыцці рэспублікі

У 1966 — 1970 гг. акцэнт быў зроблены на ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння аграрнага сектара, пашьфэнне меліярацыйных работ, хімізацыю. I вынікі сапраўды ўражваюць.

Адзначаную праблему паспрабавалі вырашыць шляхам узмацнення спецыялізацыі і канцэнтрацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Сапраўды, будаўніцтва буйных комплексаў па адкорме бунной рагатай жывёлы і птушкі павысіла рэнтабельнасць.

Пошукі рэфармавання народнай гаспадаркі напачатку 70-х гг. спыніліся. Аднак сітуацыя не была вострай і крытычнай, паколькі значная частка экстэнсіўных фактараў яшчэ працягвала дзейнічаць і з улікам гэтага захоўвалася магчымасць падтрымліваць пэўны эканамічны рост да сярэдзіны 70-х гг. У 1976 г. у БССР быў дасягнуты сярэднесаюзны ўзровень па выпуску прамысловай прадукцыі на душу насельніцтва (сельскагаспадарчай прадукцыі — у 1,5 раза вышэй). Але ўжо з другой паловы 70-х гг. усе асноуныя паказчыкі вытворчасці зніжаюцца.

Вялікі размах капітальнага будаўніцтва пры адсутнасці істотных рэзерваў будаўнічых матэрыялаў, рабочых рук, істотнае апярэджанне ў развіцці вытворчасці сродкаў вытворчасці (і няўвага да вытворчасці прадметаў спажывання) — вось характэрныя заганы эканомікі Беларусі другой паловы 70-х гг., віной якіх па-ранейшаму быў галоўны манапаліст — дзяржава. Ужо ў гэтыя гады зніжаюцца ўсе асноўныя паказчыкі.

Пэўнае павышэнне матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва Беларусі адбываецца ў другой палове 60-х — пачатку 70-х гг. Нацыянальны даход за 1960 — 1970 гг. ў параўнанні з папярэднім пяцігоддзем павялічыўся амаль у 2 разы і, як вынік, тэмпы росту зарплаты оылі вышэй агульнасаюзных. 3 1 студзеня 1968 г. было ажыццёўлена павышэнне мінімуму заработнай платы ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі да 60 %. Па ўзроўні зарплаты рэспубліка наблізілася да сярэдняга паказчыка па СССР, аднак поўнасцю гэтае адставанне не было пераадолена. У далейшым з тармажэннем рэформаў гэты працэс прыпыніўся. Тое, што ў сярэдзіне 80-х гг. Беларусь у вачах насельніцтва суседніх рэспублік СССР заставалася аазісам у сэнсе забяспечанасці харчовымі і прамысловымі таварамі, тлумачылася адносна болын нізкім узроўнем заработнай платы.

У 60-я гт. значна палепшылася сацыяльная забяспечанасць вясковых жыхароў. У адпаведнасці з Законам ад 15 ліпеня 1964 г. "Аб пенсіях і дапамозе членам калгасаў" былаўведзена гарантаваная пенсія калгаснікам, павышаны мінімальныя памеры пенсій інвалідам 1-й, 2-й груп, членам калгасаў і сем'ям калгаснікаў, якія страцілі карміцеляў. У новым Статуце сельгасарцелі (1969) замацавана гарантаваная аплата працы, пенсій па старасці, часовай непрацаздольнасці, інваліднасці. Аднак трэба мець на ўвазе, што ўстаноўлены памер пенсій калгаснікаў не забяспечваў пражытачнага мінімума і быў істотна ніжэй пенсій рабочых (упершыню яны былі ўраўняны толькі ў 1990 г.). 3 1966 г. у калгасах рэспублікі былі ліквідаваны адрозненні ў аплаце працы членаў сельгасарцеляў у параўнанні з адпаведнымі катэгорыямі работнікаў саўгасаў, устаноў-лена штомесячная гарантаваная аплата работнікаў у залежнасці ад стажу, кваліфікацыі і г.д. Як вынік, да 1985 г. сярэднямесячная аплата працы ў калгасах практычна зраўнялася з даходамі рабочых і служачых (што, аднак, не заўсёды садзейнічала зацікаўленасці ў выніках працы).

У разглядаемы перыяд былі павышаны мінімальныя памеры пенсій для шэрага катэгорый пенсіянераў, а таксама пашырыліся льготы інвалідам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Яны атрымалі перавагу пры аплаце жылля і камунальных паслуг, праезду ў транспарце, у санаторна-курортным лячэнні, медыцынскім абслугоўванні. Склалася разгалінаваная сістэма льгот і прывілеяў, з якіх найперш мелі карысць тыя, хто быў бліжэй да ўлады і размеркавальнікаў.

Увогуле сацыяльнае развіццё 60 — 80-х гг. поўнае супярэчнасцяў. 3 аднаго боку, грамадзянін мог ганарыцца, што кватэрная плата ў СССР заставалася адной з самых нізкіх у свеце. 3 другога — ён дзясяцігоддзямі вымушаны быў чакаць паляпшэння жыллёвых умоў. Адным з паказчыкаў паляпшэння матэрыяльнага становішча насельніцтва з'яўляецца рост працоўных зберажэнняў у дзяржаўных ашчадных касах (за 1970 — 1985 гг. — амаль у 2 разы). Разам з тым гэта сведчыла і аб цемагчымасці выкарыстаць адзначаныя грошы ў сваіх мэтах. Прылаўкі і склады магазінаў былі завалены нехадавымі таварамі, а пакупнікі не маглі знайсці вырабы па густу. Трэба мець на ўвазе, што за кошт "вымывання" танных тавараў ішоў працэс росту цэн. Такім чынам, рост заработнай платы, што назіраўся і ў другой палове 70-х — 80-я гг., не заўсёды сведчыў аб тым, што на гэтыя грошы можна больш купіць.

Між тым менавіта павелічэння заработнай платы патрабавалі рабочыя, служачыя. Так, у 1979 г. на заводзе "Гомсельмаш", а ў 1980 г. на трактарным і радыёзаводзе ў Мінску ўспыхнулі забастоўкі, якія былі выкліканы зніжэннем расцэнак. Рабочым удалося адстаяць частку сваіх патрабаванняў.

Прагрэсіўныя з'явы ў грамадска-палітычным жыцці не былі працяглымі і скончыліся тым, што ў другой палове 60-х гг. узмацніліся кансерватыўныя тэндэнцыі. На змену "адлізе" прыйшла эпоха "застою". Гэта стала магчымым не столькі таму, што адбыліся змены ў кіраўніцтве дзяржавай, колькі ў выніку супярэчнасці гіаміж дэмакратызацыяй і захаванай палітычнай сістэмай. Паварот у грамадскім жыцці выяўляўся перш за ўсё ў тым, што адбылася кансервацыя сфарміраваных за дзесяцігоддзі формаў эканамічнай, дзяржаўнай і грамадска-палітычнай дзейнасці. Убачыўшы безвыніковасць хуткага "скачка ў камунізм", кіраўніцтва дзяржавы вылучыла канцэпцыю развітога сацыялізму. Яна была падмацавана вывадамі аб павышэнні вядучай і накіроўваючай ролі партыі ў жыцці грамадства, узмацненні яго сацыяльнай аднароднасці і пашырэнні калектывізму. З'явілася новае тэарэтычнае палажэнне аб тым, што пачаўся інтэнсіўны працэс інтэграцыі нацый у новую гістарычную супольнасць — савецкі народ. Велічны размах набылі шматлікія ідэалагічныя кампаніі, якія асабліва пампезна праходзілі ў час распрацоўкі і прыняцця Канстытуцыі СССР (1977) і Канстытуцыі БССР (1978). Але пры адсутнасці дэмакратычных свабод і ўзмацненні партыйнага бюракратызму ўсё гэта выклікала ў народа апатыю і песімізм.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: