double arrow

Нацыянальнае адраджэнне. Развіццё культуры Беларусі ў 90-х гг. XX ст. і ў пачатку XXI ст.

Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця, абвягачэнне дзяржаўнай незалежнасці рэсггублікі, а таксама эканамічны крызіс вызначылі кірунак развіцця культуры Беларусі. У змяніўшыхся ўмовах праявіліся яе новыя рысы: паступовае пераадоленне ідэалагічнага і дзяржаўнага кантролю ў культуры, пашырэнне недзяржаўных, альтэрнатыўньгх формаў і жанраў развіцця культуры, здзяйсненне пэўных крокаў на шляху да нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі, вяртанне айчыннай гістарычнай спадчыны, скарачэнне ва ўмовах эканамічнага крызісу дзяржаўных выдаткаў на дзейнасць устаноў культуры, павелічэнне аб'ёму фінансавай дапамогі з боку недзяржаўных структур. У сувялі з гэтым назіраецца заняпад устаноў навукі і культуры, якія арыентаваны выключна на дзяржаўныя датацыі.

26 студзеня 1990 г. быў прыняты Закоп аб мовах у Беларусі, паводле якога беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. У артыкулах закона ў карэктнай форме сфармуляваны мэты нацыянальнага адраджэння, пры гэтым не былі ўшчэмлены правы нацыянальных меншасцяў, рускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін. Прадугледжваўся паступовы перавод на дзяржаўную мову ўстаноў навукі, культуры, сродкаў масавай інфармацыі — на працягу бліжэйшых трох гадоў, трох —пяці гадоў — для зацвярджэння беларускай мовы як мовы з'ездаў, канферэнцый, актаў органаў дзяржаўнай улады, пяці гадоў — для беларусізацыі мовы справаводства і сферы абслугоўвання, дзесяці — для мовы судовага справаводства і г.д. Пры падрыхтоўцы і папулярызацыі палажэнняў закона пасля яго прыняцця вялікую ролю адыграла Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, устаноўчы з'езд якога адбыўся 27 чэрвеня 1989 г. Узначальвае гэту арганізацыю народны паэт Беларусі Н.С.Гілевіч. Намаганнямі актывістаў ТБМ выдадзена шмат твораў беларускай гістарычнай спадчыны.

3 мэтай узнаўлення беларускай культуры, стварэння спрыяльных умоў для захавання яе самастойнасці, цэласнасці і далейшага развіцця 4 верасня 1991 г. быў прыняты Закон аб культуры, які вызначыў асноўныя кірункі культурнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Законам гарантаваны свабода творчай дзейнасці, плюралізм напрамкаў і стыляў у творчасці, адмаўленне ад манапалізму ў культуры; абарона інтэлектуальнай уласнасці; права на бесперашкодную культуратворчую дзейнасць на тэрыторыі рэспублікі для ўсіх нацыянальньгх супольнасцяў; прыярытэт умоў для развіцця беларускай нацыянальнай культуры; гуманістычная накіраванасць, узмацненне асабовага пачатку ў культурнай дзейнасці, арыентацыя на агульначалавечыя каштоўнасці; забеспячэнне сувязяў беларускай нацыянальнай культуры з культурамі іншых народаў і г.д.

Дзяржаўная палітыка ў галіне адукацыі рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, які быў прыняты 29 кастрычніка 1991 г. Гэты закон грунтуецца на наступных асноўных прынцыпах: прыярытэт агульнакультурных чалавечых каштоўнасцяў; нацыянальна-культурная аснова адукацыі; навуковасць; арыентацыя на сусветны ўзровень адукацыі; гуманізм, сувязі з грамадскай практыкай; экалагічная накіраванасць; пёраемнасць і бесперапыннасць; дэмакратызм; свецкі характар,заахвочванне таленту і адукаванасці, адзінства навучання, духоўнага і фізічнага ўдасканалення і інш.

Ля вытокаў сучаснага нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі знаходзілася дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў гісторыка-культурнага і краязнаўчага напрамкаў. Шырокі рэзананс мела дзейнасць маладзёжных аматарскіх аб'яднанняў "Талака" ў Мінску, "Паходня" ў Гродне і інш. Актыўная грамадская пазіцыя гэтьгх суполак спалучалася з дзейсным удзелам у рэстаўрацыйньгх работах у Мінску, Гродне, Лідзе, Оршы і інш. 26 — 27 снежня 1987 г. пад Мінскам адбылася першая рэспубліканская нарада (Вальны сойм) беларускіх суполак, дзе шырока абмяркоўваліся вострыя пытанні беларускай гісторыі, культуры, экалагічнага становішча.

Заўважнай на рубяжы 80 — 90-я гг. была грамадска-культурная дзейнасць Беларускага фонду культуры. З'явай стала правядзенне 9-га (1986) і 10-га (1990) з'ездаў Саюза пісьменнікаў Беларусі. Шырокую вядомасць атрымала згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына", якое пачало сваю гісторыю ў верасні 1990 г. Намаганнямі найперш гэтай арганізацыі ў ліпені 1993 г. праведзены ў Мінску I з'езд беларусаў свету. На нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі накіравана дзейнасць Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны, Беларускага краязнаўчага таварыства, створаных у канцы 80-х — пачатку 90-х гг.

У 1990 г. у свеце шырока адзначана 500-годдзе з дня нараджэння беларускага асветніка і першадрукара Ф.Скарыны. Гэтаму юбілею была прысвечана святочная цырымонія ў Парыжы ў штаб-кватэры ЮНЕСКА.

Вяртанню гістарычнай памяці народа садзейнічае выданне часопіса "Спадчына", першы нумар якога выйшаў у верасні 1990 г., а таксама праца рэдакцый "Беларускага гістарычнага часопіса", "Беларускай мінуўшчыны" і інш. Адзінай на прасторах СНД па роду дзейнасці засталася рэдакцыя Беларускай энцыклапедыі. Яе намаганнямі ў першай палове 90-х гг. выпушчаны першыя два тамы "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі" (1994), энцыклапедычныя даведнікі "Археалогія і нумізматыка Беларусі" (1993), "Беларуская мова" (1994), "Архітэктура Беларусі" (1993), "Францыск Скарына і Яго час", першыя пяць тамоў бібліяграфічнага слоўніка "Беларускія пісьменнікі" (1992 — 1994) і інш. У 90-я гг. у рэспубліцы праведзена пэўная дзейнасць па вяртанні на Радзіму культурных каштоўнасцяў, незаконна вывезеных у розныя часы з яе тэрыторыі.

Дэмакратызацыя грамадскага жыцця спрыяла развіццю гуманітарнай навукі і адукацыі. Найбольш значныя поспехі зроблены ў беларусістыцы. Выйшлі ў свет і перавыдадзены дзесяткі даследаванняў па гісторыі і культуры Беларусі. Сярод іх працы А.І.Мальдзіса, АСЛіса, М.І.Ермаловіча, У.М.Конана, Г.А.Каханоўскага, А.А.Лойкі, Г.В.Кісялёва, М.В.Біча, М.В.Штыхава і інш. Вялікая праца праводзіцца па перавыданні твораў рэпрэсіраваных навукоўцаў (А.Цвікевіч, М.Доўнар-Запольскі і інш.), пісьменнікаў, а таксама дзеячаў беларускай эміграцыі (М.Сяднёў, В.Кіпель і ішп.). У лютым 1993 г. адбылася першая ўсебеларуская канферэнцыя гісторык&ў, на якой абвешчана аб стварэнні Беларускай асацыяцыі гісторыкаў.

На пачатак 1994 г. у Беларусі налічвалася 38 тыс. навуковых работнікаў, у тым ліку 1620 дактароў і 15,8 тыс. кандыдатаў навук. У 1991 г. пачаў працаваць Фонд фундаментальных даследаванняў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Асноўнай функцыяй фонду з'яўляецца фінансавая падтрымка творчых калектываў і асобных навукоўцаў у вырашэнні актуальных навуковых праблем. Аднак на працягу 90-х гг. ва ўмовах эканамічнага крызісу значна скараціліся выдаткі дзяржавы на навуку. Гэта прывяло да адтоку здольных вучоных за мяжу і у іншыя сферы грамадскай дзейнасці. На працягу апошніх гадоў былі зроблены захады па стварэнні нацыянальнай сістэмы адукацыі. Узніклі новыя формы навучальных устаноў. У 1990 г. адчыніў дзверы ліцэй пры Белдзяржуніверсітэце. На пачатак 1991/92 навучальнага года ў рэспубліцы працавалі 33 гімназіі, 12 ліцэяў, 2 каледжы. З'явіліся прыватныя гімназіі. Узніклі і пашырылі сваю дзейнасць недзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы.

На сучасным этапе плённай застаецца літаратурная творчасць Р.Барадуліна, Г.Бураўкіна, Я.Брыля, А.Дударава, С.Законнікава і інш. Высокай грамадзянскай пазіцыяй вылучаюцца творы В.Быкава, Н.Гілевіча. Сярод пісьменнікаў адной з найбольш важных з'яўляецца гістарычная тэматыка. Яна пераважае ўтворчасці У.Арлова, Л.Дайнекі, К.Тарасава, В.Чаропкі. Выклікаюць цікавасць паэтычныя зборнікі А.Разанава, Т.Сапач, Л.Галубовіча і інш.

Побач з прызнанымі ў свеце творчымі калектывамі Беларускага акадэмічнага тэатра оперы і балета, Беларускага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Купалы прафесійным майстэрствам вылучаюцца акцёрскія трупы Маладзёжнага тэатра, тэатра-лабараторыі "Вольная сцэна", Альтэрнатыўнага тэатра, Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечне і інш. У ліпені 1989 г. упершыню пад адкрытым небам у двары тэатра Траецкага прадмесця ў Мінску была пастаўлена опера У.Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха". Новай з'явай стала стварэнне ў 1992 г. у Гомелі першага ў Беларусі прыватнага тэатра. У 1993 г. у рэспубліцы налічвалася 23 тэатры супраць 17 у 1985 г. Традыцыйным стала правядзенне музычных фестываляў "Віцебская восень", "Мінская вясна", "Беларуская сакавіца" і інш.

У сучасным выяўленчым мастацтве выразна пашырыліся нефармальныя тэндэнцыі. Адкрыліся недзяржаўныя галерэі "Арттворчасць", "Вітанова", "Жыльбел", "Верхні горад" і інш. З'явіліся неафіцыйныя творчыя аб'яднанні. У складзе адной з такіх суполак "Пагоня" працуюць прызнаныя майстры А.Марачкін, Я.Кулік, К.Харашэвіч, А.Шатэрнік і інш. Традыцыйна высокім прафесіяналізмам вызначаецца беларуская школа графікі: В.Шаргановіч, А.Кашкурэвіч, М.Купава, Ю.Герасіменка-Жызнеўскі і інш.

У 90-я гг. адбыліся змены ў адносінах да суайчыннікаў за межамі Беларусі. Зроблены першыя крокі па азнаямленні грамадскасці з культурнымі набыткамі замежных сародзічаў. Поспехам карысталіся выканаўцы беларускіх песень Данчыка (Багдана Андрусішына), выставы такіх вядомых беларускіх замежных мастакоў, як Антоль Чайкоўскі (ФРГ), Лявон Тарасевіч і Мікола Давідзюк (Польшча), Галіна Русак (ЗІПА) і інш. З'явілася магчымасць шырэй пазнаёміцца з творчасцю літаратараў, якія апынуліся ў эміграцыі. Гэта незнаёмы дагэтуль шырокаму колу чытачоў пласт літаратурнай спадчыны, творы Н.Арсенневай, М.Сяднёва, К.Акулы, Ю.Віцьбіча і інш. Больш трывалымі сталі культурныя сувязі з беларусамі Польшчы. Наладзілася дзейнасць беларускіх культурна-асветніцкіх аб'яднанняў і таварыстваў у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Рызе. У Вільнюсе адноўлена выданне газеты "Наша ніва".

Развіццё беларускай культуры ў 90-я гг. вызначаецца значна большай стракатасцю жанраў і формаў, чым у папярэднія дзесяцігоддзі. Дзейнасць па нацыянальна-культурным адраджэнні Беларусі, нягледзячы на пэўныя дасягнутыя поспехі, пакуль што не прывяла да кардынальных незваротных зрухаў. Дзяржава, грамадскія сілы не выкарыстоўваюць поўнасцю існуючыя для гэтага спрыяльныя магчымасці.

 

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



Сейчас читают про: