Сацыяльна-эканамічнае становішча і развіццё беларускай культуры ў 50-60 гг. XX ст

3 сярэдзіны 50-х гт. у свеце разгарнулася навуковатэхнічная рэвалюцыя, якая адкрывала магчымасці комплекснай аўтаматызацыі вытворчасці, выкарыстання ЭВМ, новых крыніц энергіі, матэрыялаў і г.д. Гэта не магло не закрануць і эканоміку СССР, а разам з тым і БССР. Пераважнае развіццё атрымалі галіны прамысловасці, якія вызначалі тэхнічны прагрэс: прыборабудаванне, радыётэхнічная, хімічная, нафтахімічная, паліўнаэнергетычная. Першы ў гісторыі СССР сямігадовы план (дадаткова да пяцігодкі былі далучаны два гады папярэдняй) 1959 — 1965 гг. у пэўнай ступені ўлічваў тэндэнцыі сусветнага развіцця, але рабілася гэта недастаткова паслядоўна і энергічна, шляхам колькаснага нарошчвання вытворчасці ў вядомых галінах, што ў рэшце рэшт адбілася на ўзроўні навукова-тэхнічнага развіцця. Разам з тым па тэмпах развіцця прамысловасць БССР пераўзыходзіла агульнасаюзныя паказчыкі.

У першай палове 50-х гг. было завершана будаўніцтва і ўступілі ў строй дзеючых у Мінску — падшыпнікавы, гадзіннікавы, радыятарны заводы, адзін з буйнейшых у Еўропе камвольны камбінат, шэраг прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. К канцу 50-х гг. магчымасці экстэнсіўнага развіцця былі вычарпаны. Пошук новых шляхоў стымулявання вытворчасці (у межах адміністрацыйна-загаднай сістэмы) знайшоў сваё ўвасабленне ў законе "Аб далейшым удасканаленні арганізацыі кіравання прамысловасцю і транспартам" (май 1957 г.).

Кіраўніцтва прамысловасцю праз саўнаргасы па тэрытарыяльнай адзнацы першапачаткова адыграла пэўную станоўчую ролю. Гэта выявілася ў павышэнні ролі мясцовых органаў, у разбурэнні ведамасных перашкод у межах беларускага эканамічнага раёна. Саўнаргасы садзейнічалі лепшаму выкарыстанню мясцовых рэсурсаў, узмацненню дробных прадпрыемстваў, арганізацыі вытворчых аб'яднанняў (у 1963 г. фірма "Прамень" у Мінску).

У 1961 — 1964 гг. хуткімі тэмпамі развівалася цяжкая прамысловасць, асабліва машынабудаванне і металаапрацоўка. Мінскі аўтамабільны завод пачаў выпускаць галоўным чынам 6 —7-тонныя бартавыя машыны, самазвалы і цягачы. Вытворчасць аўтамабіляў грузападымальнасцю 25 т і больш была сканцэнтравана на Беларускім аўтамабільным заводзе ў Жодзіна, дзе ў 1959 г. пачаўся іх серыйны выпуск. На Мінскім трактарным заводзе з 1963 г. пачалася вытворчасць новага трактара МТЗ-50. Па эксплуатацыйных якасцях ён перасягаў папярэднія маркі машын і не ўступаў лепшым замежным узорам трактараў свайго класа.

У Беларусі з'явіўся новы від транспарту — трубаправодны. Узніклі і новыя галіны прамысловасці: радыёэлектронная, электратэхнічная, кабельная, нафтаперапрацоўчая, дакладнае прыборабудаванне, вытворчасць сінтэтычных смол. На аснове Старобінскага радовішча калійных соляў, прывазных кольскіх апатытаў і прыроднага газу з Украіны ў рэспубліцы пачала стварацца буйная база па вытворчасці мінеральных угнаенняў.

Разам з тым недастатковая ўвага да развіцця лёгкай прамысловасці з боку партыйных і гаспадарчых кіраўнікоў прадвызначала яе адставанне. 3 1962 г. адбываецца зніжэнне ўсіх паказчыкаў прамысловай вытворчасці, асноўнай прычынай якога стала вычарпанне экстэнсіўных шляхоў развіцця.

3 1953 па 1958 г. вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі павялічвалася. Тут мелі найбольшае значэнне два фактары:

1) стымуляванне калгасна-саўгаснай вытворчасці;

2) зніжэнне падатковага прэсу з аднаасобных гаспадарак. Але напачатку 60-х гт. назіраецца зніжэнне ўраджайнасці сельскагаспадарчай прадукцыі, павелічэнне яе сабекошту. Каб выканаць даведзеныя ў тонах паказчыкі, у многіх калгасах і саўгасах пашыраюць пасевы менш каштоўных збожжавых і зернебабовых культур (жыта, гарох, кукуруза) за кошт грэчкі. Былі вычарпаны і магчымасці нарошчвання жывёлагадоўчай прадукцыі шляхам росту пагалоўя. На становішчы спраў у сельскай гаспадарцы Беларусі ў першай палове 60-х гг. ў значнай ступені адбілася паспешлівасць у рэарганізацыі машынна-трактарных станцый (МТС). Большасць калгасаў, не маючы магчымасці выкупіць адразу ўсю тэхніку, вымушана была залезці ў даўгі дзяржаве. Істотную небяспеку для сельскай гаспадаркі ўяўляла кампанія па ліквідацыі асабістых гаспадарак, што разгарнулася пад лозунгам непасрэднага пераходу да камунізму.

Пагаршэнне становішча спраў у вытворчасці тавараў масавага попыту і сельскай гаспадарцы абвастрала сацыяльныя канфлікты ў рэспубліцы. Адзначалася ўзросшая колькасць выпадкаў адмаўлення ад работы. У вышэйшых эшалонах улады пачала ўсё больш усведамляцца неабходнасць паступовага пераходу да эканамічна абгрунтаваных метадаў кіравання.

Такім чынам, прадугледжвалася адначасовае ўмацаванне цэнтралізаванага кіравання народнай гаспадаркай і пашырэнне гаспадарчай самастойнасці, ініцыятывы прадпрыемстваў. Зразумела, такое спалучэнне эканамічных і дырэктыўных метадаў было несумяшчальным, але гэта выявілася не адразу.

Першапачаткова эканамічная рэформа ўкаранялася толькі на добра развітых у тэхнічных адносінах і высокарэнтабельных прадпрыемствах. Першым у рэспубліцы пачаў працаваць па-новаму калектыў Гомельскага шклозавода імя М.В.Ламаносава. 3 1967 г. на новыя ўмовы гаспадарання пераводзяцца цэлыя галіны прамысловасці. Калі распаўсюджванне рэформы ўшыр адбывалася хутка, то яе пранікненне ўглыб адбывалася намнога складаней. Паколькі стратныя прадпрыемствы не закрываліся, то іх утрыманне вымушана была ўзяць на сябе дзяржава, прычым за кошт добра працуючых.

Пераважная большасць насельніцтва па-ранейшаму жыла на вёсцы. Кіраўніцтвам Беларусі былі зроблены захады па паляпшэнні справы ў гэтай галіне эканомікі. Была спісана запазычанасць з калгасаў, вызначаны цвёрдыя планы нарыхтовак і ўстаноўлены стабільныя закупачныя цэны, прадугледжана прэміраванне за перавыкананне планавых заданняў. Былі крыху пашыраны правы калгасаў, што знайшло адлюстраванне ў новым Статуце сельгасарцелі.

Аб'ём рознічнага тавараабароту дзяржаўнага і кааператыўнага гандлю ў БССР у 1950 г. нават пры павялічанай наяўнасці грошай у абарачэнні (у 1,5 раза) узняўся толькі крыху больш за 90 % даваеннага ўзроўню. Больш таго, пры правядзенні апошняй страты ў 20 % ад усёй колькасці выдаткаў спісвалася за кошт грошай, авансаваных на развіццё вёскі, бо лічылася, што яна "нажылася" за гады камерцыйнага гандлю. Вельмі нізкімі заставаліся даходы вяскоўцаў. У першыя пасля вайны гады дэмабілізаваныя воіны імкнуліся вяртацца не ў родныя мясціны — у вёску, а ў горад, дзе выдаваліся карткі. Не адбылося істотных змен і пасля адмены картачнай сістэмы. Калгасам даводзілася выдаткоўваць асноўную частку грашовых даходаў на вытворчыя патрэбы, набыццё жывёлы і сельскагаспадарчых прылад, гаспадарчае і грамадскае будаўніцтва. Фонд аплаты працы заставаўся нязначным і энтузіязм асобных калгаснікаў вельмі слаба падмацоуваўся матэрыяльнымі стымуламі (аплатай за працадзень). Не быў зацікаўлены селянін і ў развіцці сваёй асабістай гаспадаркі, бо кожнае новае дрэўца, жывёліна і інш. прыводзілі да істотнага росту падаткаў, цяжар якіх і без таго быў нясцерпным. Толькі ў сярэдзіне 50-х гг., калі было зменена падаткаабкладанне (у свядомасці беларускіх сялян гэта звязвалася з Малянковым), апошнія адчулі істотнае паляпшэнне свайго жыцця.

Адной з асноўных праблем на вёсцы і ў горадзе быў недахоп жылля. У раэглядаемы перыяд яго будаўніцтва ішло высокімі тэмпамі. Дзяржаўныя і кааператыўныя арганізацыі (без калгасаў) на гэтыя мэты затрацілі на 53 % болын сродкаў, чым за ўсе папярэднія гады Савецкай улады (у супаставімых цэнах).

Праблемай, якая патрабавала першачарговага вырашэння, з'яўлялася ахова здароўя. За гады вайны было разбурана больш за 80 % медыцынскіх устаноў, на 60 % скарацілася колькасць дактароў. У многіх раёнах лютавалі масавыя інфекцыйныя захворванні, асабліва тыф і малярыя. Улічваючы гэта, урад БССР выдзеліў значныя сродкі на ахову здароўя. У Беларусь ішла дапамога з іншых рэспублік, з боку ААН. У выніку ўжо да 1949 г. поўнасцю аднавілася сетка медыцынскіх устаноў. Але забяспечанасць бальнічнымі ложкамі і медыцынскім персаналам у рэспубліцы заставалася ніжэй сярэднесаюзнага ўзроўню.

Такім чынам, на працягу першага пасляваеннага дзесяцігоддзя, нягледзячы на пэўныя пралікі кіраўніцтва і аб'ектыўныя перашкоды, дзякуючы самаадданай працы насельніцтва Беларусі матэрыяльнае становішча большай яго часткі марудна, але няўхільна паляпшалася. Цяжкасці ж на гэтым шляху разглядаліся як часовыя.

У сярэдзіне 50-х гг. савецкім кіраўніцтвам былі зроблены спробы павярнуць эканоміку да патрэб чалавека. Было зменена падаткаабкладанне калгасаў, што дазволіла павялічыць прыбытак ад падсобнай гаспадаркі. У 1956 г. устанаўліваецца мінімум заработнай платы. Патрэбна адзначыць, што з 1955 г. роля зніжэння цэн як фактара павышэння даходаў насельніцтва паменшылася. Пераважнае значэнне набыла аплата працы. Цэны і ў 1955 — 1960 гг. зніжаліся, але ў адрозненне ад папярэдніх гадоў зніжэнне гэта не было ўсеагульным, а ахоплівала толькі асобныя віды тавараў. Напрыклад, зніжаліся цэны на тавары дзіцячага асартыменту, розныя віды тканін, тэлевізары, радыёпрыёмнікі, гадзіннікі, фотаапараты, веласіпеды і павялічваліся на гарэлку і так званыя прадметы роскашы — аўтамабілі, дываны, упрыгажэнні з каштоўных металаў і г.д. 3 сярэдзіны 50-х гг. значна скарацілася кола плацельшчыкаў устаноўленага ў гады вайны падатку на халасцякоў, адзінокіх і маласямейных грамадзян. 3 1 студзеня 1957 г. ім перасталі абкладацца рабочыя, служачыя і іншыя грамадзяне, якія мелі дзяцей, а таксама адзінокія бяздзетнью жанчыны.

Для непрацаздольных вялікае значэнне мела прыняцце Закона аб дзяржаўных пенсіях (1956 г.). Апошні ўстанаўліваў памер пенсіі ў залежнасці не толькі ад памеру заработнай платы, але і ад працоўнага стажу. Сярэдні памер пенсій быў павялічаны амаль напалову.

Адзначаныя тэндэнцыі меркавалася замацаваць у 1959 — 1965 гг. Аднак прынятыя планы не ўлічвалі рэальных магчымасцяў тагачаснай эканомікі. Вьювіліся і традыцыйная няўвага да тых галін эканомікі, якія вырабляюць прадметы спажывання. Вынікам эканамічнага крызісу пачатку 60-х гг. сталі першыя буйныя забастоўкі на прадпрыемствах Беларусі. На вёсцы такіх выступленняў не адбылося, але пашыраліся метады пасіўнага страйку: недобрасумленнае выкананне і адмова ад працы, крадзяжы.

На Беларусі, як і па ўсёй краіне, поўнасцю захавалася старая палітычная сістэма, у якой адміністрацыйныя функцыі ажыццяўляла Камуністычная партыя. Нягледзячы на тое, што адразу пасля вайны адбылася справаздачна-выбарная кампанія і змянілася партыйнае кіраўніцтва, метады яе работы засталіся нязменнымі. На кіруючыя пасады прызначаліся асобы, якія раней да Беларусі ніякага дачынення не мелі. У 1953 г. толькі 62,2 % кіраўнікоў рэспубліканскай партыйнай арганізацыі складалі прадстаўнікі карэннай нацыянальнасці.

Саветы як органы дзяржаўнай улады павінны былі займацца аднаўленнем народнай гаспадаркі і паляпшэннем умоў жыцця. Аднак яны поўнасцю знаходзіліся пад кантролем партыйнага апарату і рэальнай уладай не валодалі. Вярхоўны Савет БССР дзейнічаў намінальна. Усе заканадаучыя акты і ўказы, перш чым прымаліся, праходзілі экспертызу ў ЦК КП(б)Б. Парадак работы сесій, пытанні, якія выносіліся на абмеркаванне, працэдура і ход выбараў, кандыдатуры будучых дэпутатаў таксама ўзгадняліся.

Спецыфічнай заставалася роля прафсаюзаў, камсамола і іншых грамадскіх арганізацый, якія ўваходзілі ў палітычную сістэму. Часта яны займаліся не ўласцівымі ім функцыямі, выконвалі волю ўлады і мабілізоўвалі насельніцтва на выкананне чарговых задач.

У такіх умовах грамадска-палітычнае жыццё вызначалася ўсеагульнай рэгламентацыяй і татальным кантролем, было жорстка звязана з сістэмай і падпарадкоўвалася ёй.

Як толькі ўзнікала небяспека, сістэма заўсёды ўключала ахоўныя механізмы — пачыналіся масавыя рэпрэсіі.

Пачатая лібералізацыя, а таксама вызначаны курс на правядзенне палітыкі рэформаў і аздараўленне маральнапалітычных абставін у краіне выклікалі вялікія надзеі ў грамадстве на хуткія перамены. У рэспубліцы аднаўлялася сацыялістычная законнасць, шырокія памеры, асабліва пасля XX з'езда КПСС, набыла рэабілітацыя ахвяр культу асобы Сталіна.

У дзейнасці Кампартыі Беларусі, прафсаюзаў, камсамола паглыблялася калегіяльнасць і рабіліся пэўныя захады па пашырэнні ўдзелу працоўных у іх рабоце. У 1962 г. адбылася перабудова грамадскіх і дзяржаўных арганізацый Беларусі па вытворчым прынцыпе. Аднак калі высветлілася, што гэта рэарганізацыя не прынесла станоўчых вынікаў, у 1964 г. быў адноўлены тэрытарыяльна-вытворчы прынцып іх пабудовы. Змены закранулі і органы дзяржаўнай улады. У 1957 г. была прынята пастанова, накіраваная на паляпшэнне дзейнасці Саветаў у эканоміцы і грамадска:палітычным жыцці. У выніку Саветы атрымалі больш шырокія правы. У практыцы іх работы, асабліва пасля 1961 г., вялікае значэнне набылі шматлікія камісіі, да ўдзелу ў якіх на грамадскіх пачатках прыцягваліся прадстаўнікі рабочых, сялянства і інтэлігенцыі. Аднак карэнных змен у становішчы Саветаў не адбылося. Яны па-ранейшаму заставаліся пад пільным наглядам партыйнай наменклатуры і рэальнай уладай не валодалі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: