Эканоміка БССР у перыяд пераходу да рыначных адносін і перабудовы палітычнай сістэмы ў СССР (80-90 гг. XX ст. )

Яшчэ большым адставаннем тэхнічнага ўзроўню Беларусі ад дасягненняў індустрыяльна развітых краін характарызуецца пачатак 80-х гг. У 1982 г. сярэднегадавы прырост нацыянальнага даходу паменшыўся да рэкордна нізкага ўзроўню — 3,4 %.

Гаворачы аб дэфіцыце працоўных рэсурсаў у 80-я гг., неабходна звярнуць увагу на тое, што адзначаная з'ява ўзнікла яшчэ ў першай палове 70-х гг., прынамсі, у зусім спрыяльнай з пункту гледжання натуральнага прыросту працаздольнага насельніцтва дэмаграфічнай сітуацыі. Абсалютны сярэднегадавы прырост насельніцтва працаздольнага ўзросту ў 1971 — 1978 гг. быў вышэйшы, чым у 1961 — 1970 гг., у 1978 г. упершыню за пасляваенны час выраўнялася колькасць мужчын і жанчын працаздольнага ўзросту, прыкметна павысіўся ўзровень адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі працоўных. Ужо ў сярэдзіне 70-х гг. была дасягнута высокая ступень уключэння ў грамадскую вытворчасць працаздольнага насельніцтва (звыш 90 %), у выніку чаго рэзка скараціліся дадатковыя крыніцы рабочай сілы (хатняя, падсобная, гаспадарка). Калі ўлічыць, што больш палавіны ўсіх рабочых прамысловасці была занята ручной працай, то можна адзначыць, што дэфіцыт рабочай сілы ў значнай ступені быў выкліканы штучна. Змяніліся не столькі дэмаграфічныя, колькі эканамічныя ўмовы забеспячэння занятасці, а вось характар эканамічнага росту не змяніўся: ён па-ранейшаму абапіраўся на высокія тэмпы накаплення асноўных фондаў, на ўвод новых прадпрыемстваў. Гэтая няўзгодненасць працэсу ўзнаўлення асноўных фондаў з дынамікай працоўных рэсурсаў у значнай ступені і абумовіла дэфіцытнасць рабочай сілы.

3 другой паловы 70-х гг. пачынаецца хранічнае недавыкананне вызначаных планавых паказчыкаў аграрным сектарам. Прычынай гэтага сталі, па-першае, адыход ад раней абвешчаных прынцыпаў планавай самастойнасці калгасаў (з пачатку 70-х гг. пашыраецца практыка прымусовага планавання), па-другое, неўспрымальнасць калгасна-саўгаснай сістэмай радыкальных змен. Калі ў перыяд з другой паловы 50-х да канца 60-х гг. шэраг колькасных і якасных паказчыкаў працоўнай, грамадскай і палітычнай актыўнасці вяскоўцаў сведчыў аб тым, што ў многіх з іх пачуццё гаспадара не было канчаткова згублена, то ў 70 — 80-я гг. ілюзіі былі развеяны. Безгаспадарчасць, адсутнасць ініцыятывы станавіліся характэрнымі рысамі дзейнасці болыпасці сельскагаспадарчых калектываў. У 1985 г. у сярэднім кожны калгас выдатковаў на аплату працы больш, чым атрымоўваў даходу.

Адчужэнне працаўніка ад зямлі і вынікаў сваёй працы паскорыла працэс міграцыі насельніцтва з вёскі ў горад. 3 1970 па 1984 г. сельскае насельніцтва ў БССР паменшылася амаль у 1,5 раза.

Пэўныя спробы паляпшэння спраў у сельскай гаспадарцы мелі месца ў 1982 г. Была ліквідавана запазычанасць калгасаў дзяржаве, павышаны закупачныя цэны. Аднак дыктат распарадчых органаў у адносінах да непасрэдных вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі захаваўся. Не адбылося істотных змен і ў сферы матэрыяльнага заахвочвання калгаснікаў, гэта значыць набліжэння сельскага працаўніка да сродкаў вытворчасці. Таму небяспечныя тэндэнцыі, што выявіліся ў канцы 70-х — пачатку 80-х гг., працягвалі дзейнічаць.

3 1985 г. эканоміка рэспублікі развівалася ва ўмовах вызначанага партыйным кіраўніцтвам курсу на паскарэнне, якое меркавалася ажыццяўляць на аснове фарсіраванага развіцця машынабудавання. У далейшым вызначаліся такія прыярытэтныя кірункі, як пашырэнне правоў прадпрыемстваў, іх самастойнасці, укараненне гаспадарчага разліку. Такім чынам, пачаў назірацца пераход ад адміністрацыйных да пераважна эканамічных метадаў кіравання.

Грандыёзныя мерапрыемствы закончыліся распадам Савецкага Саюза. Шэраг распрацаваных праграм, якія былі вызначаны і ў рэспубліцы ("Інтэнсіфікацыя", "Жыллё" і г.д.), засталіся на паперы. Асобныя эксперыменты па пашырэнні гаспадарчага разліку (на чыгуначным транспарце і г.д.) таксама не прынеслі жаданых вынікаў. Беларусь, пераўтвораная ў зборачны цэх былога СССР, засталася па сутнасці без рынку збыту для значнай часткі сваіх прадпрыемстваў. Цяжкі» выпрабаванні выпалі на долю беларускага народа і ў сувязі з вынікамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Акрамя велізарных эканамічных страт (10 гадавых рэспубліканскіх бюджэтаў) яе вынікі для здароўя жыхароў рэспублікі з'яўляюцца непрадбачанымі. Радыёактыўнае забруджванне ахапіла пятую частку тэрыторыі Беларусі, дзе жыло больш за 2 млн чалавек. 3 гаспадарчага абароту былі выведзены сотні тысяч гектараў ворыўных зямель, што абумовіла значны недабор сельскагаспадарчай прадукцыі.

Разам з тым у адзначаны перыяд адбываліся пошукі новых формаў інтэграцыі прадпрыемстваў, арганізацыі працы і яе стымулявання.

Незаўважнае абясцэньванне грашовых даходаў стала рэальным на пачатку 90-х гг. Аднак эпоха 60 — 70-х гг. і нават 80-х гг. засталася ў "сацыяльнай" памяці насельніцтва як эпоха стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Толькі ў часы перабудовы ў рэспубліцы пачалі ажыццяўляцца пэўныя захады да дэмакратызацыі грамадскапалітычнага жыцця. Значную ролю ў гэтым працэсе адыграла публічнасць. На старонках газет і часопісаў, у тэлеі радыёперадачах разгарнулася небывалая па масштабе палеміка аб умовах грамадскага жьіцця, шляхах аднаўлення сацыялізму і паскарэння эканамічнай рэформы. Вялікую зацікаўленасць выклікалі працэсы дэсталінізацыі грамадства і пазбаўлення яго ад дэфармацый культу асобы і рэцыдываў у 70 — 80-я гг. Сродкі масавай інфармацыі паступова падрыхтавалі ў грамадстве думку аб тым, што лёс і паглыбленне перабудовы будуць немагчымыя без рэформы палітычнай сістэмы, якая пачалася ў 1988 г.

Поспех рэформы ў значнай ступені залежаў ад таго, як хутка і ў якім кірунку адбудзецца дэмакратызацыя партыі. Трэба адзначыць, што напачатку ў дзейнасці Кампартыі Беларусі з'явіліся некаторыя змены. У партыйных камітэтах оылі скасаваны гаспадарча-галіновыя аддзелы і пачалося ўвядзенне ратацыі кадраў. У мэтах пашырэння ўнутрыпартыйнай дэмакратыі былі ўведзены выбары на альтэрнатыўнай аснове, рабіліся захады па пашырэнні правоў пярвічных арганізацый. Аднак, як паказалі далейшыя падзеі, у прыватнасці XXXI з'езд КПБ (1990), у камуністаў адсутнічала дакладная праграма партыйнага развіцця. У часы жнівеньскага путчу КПБ прадэманстравала сваю поўную немагчымасць падтрымаць прагрэсіўныя пераўтварэнні ў грамадстве, і Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 25 жніўня 1991 г. прыпыніў яе дзейнасць.

Важнае значэнне ў рэформе палітычнай сістэмы атрымала аднаўленне поўнаўладдзя Саветаў. Яны павінны былі пашырыць свой уплыў на ўсе бакі кіравання, палепшыць структуру і функцыяніраванне ўсяго дзяржаўнага апарату. У сакавіку 1989 г. адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР, якія ў адрозненне ад мінулых гадоў прайшлі на альтэрнатыўнай аснове. Працоўныя атрымалі магчымасць выбіраць дэпутатаў з некалькіх кандыдатур. Аднак 1/3 частка прайшла ў дэпутаты не па выбарчых акругах, а ў якасці прадстаўнікоў Камуністычнай партыі і грамадскіх арганізацый, што наглядна сведчыла аб абмежаванасці дэмакратыі.

У сакавіку 1990 г. па-новаму былі праведзены выбары ў Вярхоўны Савет і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў БССР. У большасці выбарчых акруг разглядаліся некалькі кандыдатур. На 310 месцаў у беларускім парламенце прэтэндавала 1769 кандыдатаў, 50 дэпутатаў былі абраны ад чатырох грамадскіх арганізацый. У выніку значна абнавіліся Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь, склад мясцовых Саветаў, ажывілася іх работа, узмацніліся сувязі з працоўнымі калектывамі.

Вярхоўны Савет Беларусі разгарнуў вялікую заканадаўчую дзейнасць, накіраваную на рэфарміраванне эканомікі, палітычнай сістэмы, усяго ладу жыцця. Былі распрацаваны і прыняты шматлікія законы, у тым ліку аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, аб уласнасці і пераходзе да рынку, аб арэндзе, прыватызацыі жылля, адукацыі і пенсіонным забеспячэнні працоўных.

У адпаведнасці з рэформай палітычнай сістэмы ў 1990 г. быў прыняты Закон СССР аб грамадскіх арганізацыях, згодна з якім насельніцтва атрымала правы на стварэнне суполак і таварыстваў, а таксама палітычных партый. Гэты закон вельмі спазніўся, бо ў рэспубліцы значна раней пачалі ўзнікаць шматлікія нефармальныя аб'яднанні па вывучэнні літаратурнай і гістарычнай спадчыны, краязнаўству і асабістых інтарэсах. У чэрвені 1989 г. арганізацыйна аформіўся грамадска-палітычны рух Беларусі — Народны фронт "Адраджэнне", пасля чаго працэс утварэння новых палітычных партый і аб'яднанняў стаў інтэнсіўна нарастаць. У 1991 г. заявілі аб сабе Аб'яднаная дэмакратычная партыя Беларусі, Беларуская сялянская партыя, Беларуская сацыяд-дэмакратычная грамада, Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі, рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Рух за дэмакратычныя рэформы".

Утварэнне палітычных партый і аб'яднанняў сведчыла аб глыбокіх пераўтварэннях ў грамадскім жыцці і развіцці дэмакратыі. Нягледзячы на невялікі колькасны склад, яны садзейнічалі ўзнікненню ў рэспубліцы парламенцкай апазіцыі, пашырэнню правоў грамадзян, плюралізму мыслення, пошуку новых падыходаў да вырашэння складаных праблем грамадскага жыцця.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: