Культура Кітая эпохі Шан і эпохі Чжоў

Найбольш старажытныя паселішчы на тэрыторыі Кітая датуюцца ІІІ тыс. да н.э. (тое, што раскапалі археолагі)

Кітайская культура ў сваёй аснове лічыцца аўтахтоннай – створанай выключна кітайскім народам. Ад Пярэдняй Азіі – цэнтра старажытных цывілізацый – Кітай знаходзіцца вельмі далёка,і таму непасрэдных кантактаў паміж імі, відаць, доўгі час не было. Развіццё Кітая, сапраўды, ішло ў многім інакш, чым развіццё іншых культур старажытнасці. Ад краін, размешчаных на ўсходзе, захадзе,поўдніі поўначы, Кітай аддзелены акіянам,а таксама высокімі гарамі, велізарнымі пустынямі і стэпамі. У старажытных кітайскіх пісьмовых помніках акцэнтуецца ўвага на ідэі кітаецэнтрызму, таму і назва краіны была – Пасярэдняе царства. Праўда, шмат якіяіншыя народы таксама верылі ў сваё цэнтральнае месцазнаходжанне ў свеце. Ідэя пасярэдзіннасці прыцягальная і сёння. Скажам, беларусампрыемна жыць у цэнтры Еўропы. І ўсё ж кітаецэнтрызм – з’ява своеасаблівая. Кітайцы заўсёды лічылі сябе самым цывілізаваным народам, а ўсіх астатніх – сваіх суседзяў – варварамі. Пэўную рацыю яны, безумоўна, мелі. Кітайская культура – надзвычай старажытная і ўнікальная, і ўсё ж пытанне яе аўтахтоннасці, на мойпогляд, спрэчнае, бо існаваў індаеўрапейскі ўплыў.

Як і іншыя культуры старажытнасці, кітайская таксама звязана з вялікімі рэкамі. Ужо ў Vтыс.да н.э. у даліне ракі Хуанхэ існавала развітая земляробчая цывілізацыя. Тут культывавалі проса, садавіну і гародніну, арэхі, трымалі свіней ды сабак. У даліне ракі Янцзы ў ІVтыс.да н.э. вырошчвалі рыс, культура якога была пазычана, хутчэй за ўсё, з Індыі.

Першая манархічная дынастыя, якая кіравала Кітаем, называлася Ся.Усталявалася яна ў 2 205 г. да н.э. Але пра яе вельмі мала вядома. Наступная дзяржава – Шан (1766 – 1027 да н.э.) – стварыла культуру бронзы, роўнай якой не было на зямлі.

Паходжанне кітайскай бронзы да нашага часу невядомае навуцы. Частка даследчыкаўлічыць яе з’явай выключна кітайскай, частка – прынесенай з Вялікага Стэпу, і ўжо гэта аспрэчвае аўтахтоннасць кітайскай культуры. Для кітайскай бронзы характэрна адлюстраванне жывёл, але гэта прыкмета алтайска-скіфскай культуры. Запазычаны Кітаем і конскія калясніцы – галоўная ўдарная сіла шанскіх цароў. Такія калясніцы – індаеўрапейскае вынаходніцтва.

Вырабы з шанскай бронзы можна сустрэць практычна ва ўсіх вялікіх музеях свету. Найбольш распаўсюджаны выявы быка і барана. У царстве Шан з бронзы выраблялі прылады працы, зброю, посуд, прадметы роскашы, рытуальныя рэчы, пазней – манеты. Некаторыя з шанскіх бронзавых катлоў дасягалі велізарных памераў. Напрыклад, адзін з іх, адліты шанскім царом у памяць сваёй маці, меў вышыню 1 м 30 см і важыў 885 кг. Мяркуюць, што і званы пачалі адліваць першапачаткова ў Кітаі. Маленькія званочкі насілі нават на капелюшах – яны адганялі, як быццам, злых духаў. Багатая дэкаратыўнасць, характэрная для шанскай бронзы, увогуле была звязана з міфалагічна-рытуальнымі ўяўленнямі.

Цары дынастыі Шан называліся ваны. Хоцьаналогія наўрад ці дарэчы,але нельга не згадаць, што угора-фіны, якія жылі і на землях цяперашняй Беларусі, называлі сваіх суседзяў-славянаў ванамі, што значыць “земляробы”. Магчыма, адсюль пайшло імя Іван, якое пасля злілося з біблейскім Іаан.

Ваны ў Кітаі шырока карысталіся магіяй, ні адну справу не вырашалі без чараўнікоў-прадказальнікаў. А тыя прарочылі па костках быка ды на чарапахавых панцырах. Якраз на гадальных костках (лапатках) выразаны першыя і ерогліфы. Кітайскі іерогліф – як бы стрыжань цывілізацыі краіны, выток яе адметнай мастацкай традыцыі. Іерогліфіка прайшла вялікі шлях развіцця. Першыя піктаграмы зусім не падобныя да сучасных знакаў. Вынаходніцтва іерогліфаў прыпісваецца міфічнаму першапродку кітайцаў – Жоўтаму імператару, які абраў у якасці ўзору для графічных знакаў птушыныясляды. Гэта, безумоўна, міф, але зразумела, што іерогліфы не аддзеленыя ад сваёй выяўленчай функцыі і першапачаткова былі графічным адлюстраваннем прадмета ці камбінацыі прадметаў.

У канцы ХІ ст. да н. э. тэрыторыю царства Шан заваяваў народ, які прыйшоў з захаду і назваў сябе чжоў. У эпоху Чжоў (1027 – 221 да н. э.) найчасцейвяліся войны, але гэта быў час і эканамічнага пад’ёму. Дзяржава Чжоў атрымалася даволі аморфная, як сёння СНД. У ІХ ст. да н.э. тэрыторыяЧжоўістотна скарацілася і паралельна ўзнікла каля 200 дробных княстваў. Праўда, неўзабаве пачаўся працэс іх кансалідацыі, і ў Vст. да н.э. утварылася сем вялікіх дзяржаў. Увогуле Vст. да н.э. было вызначальным у гісторыі старажытных цывілізацый, у тым ліку і Кітая. Шмат якіяпрацэсы пайшлі па-новаму.

Кожны развіты этнас фармуе дзве субэтнічныя падсістэмы – гарадскую і вясковую. Сельская больш звязана з прыродай і адметная сваёй кансерватыўнасцю. Яна звычайна выратоўвае этнас ад памылак, шалёнства, маральнага падзенняіндустрыяльнай гарадской культуры. Гарадская культура – штучная, незалежная ад прыроды, тэхнагенная. Гэта культура дынамічная, актыўная, у прынцыпе чалавек у ёй больш свабодны, але толькі тэарэтычна. На самай справе механічная звышскладанасць, супярэчлівасць гарадской цывілізацыі не пакідае для асобы сапраўднай унутранай свабоды і вышыняў духоўнага жыцця.

Поўнае адрозненне сельскай і гарадской культуры якраз выявілася ў Vст. да н.э. На Захадзе гэта ўзлёт Антычнай Грэцыі. На Ўсходзе – нараджэнне рэлігійна-этычных вучэнняў: будызму, канфуцыянства, даасізму. Бліскучая эпоха ў гісторыі чалавецтва!

Тады ж нарадзіліся дзве асноўныя мадэлі, дзве праграмы гарадской культуры. Адна наЗахадзе – у Афінах, другая на Ўсходзе – у Кітаі. Першую стварыў Сакрат і сафісты, другую – чыноўнік Кун-цзы, вядомы ў Еўропе як Канфуцый. Гэта прарок – як і Маісей, Зараастра, Буда, – адзін з самых выбітныхдзеячаў у гісторыі Зямлі.

Канфуцый (у Кітаі яго называюць Настаўнік Кун) імкнуўся спалучыць па сутнасці неспалучальнае: элітарную гарадскую культуру і патрыярхальныя стасункі людзей. Для гэтага ён вызначыў два шляхі – вучобу і любоў.

Патрыярхальная культура асноўваецца на пашанеда вопыту продкаў. Адсюль – кансерватызм у аснове ўсяго ўкладу жыцця. Якраз кансерватызм аказаўся падмуркам выключнай устойлівасці, жыццяздольнасці Кітая. У выніку: сёння ў Кітаі амаль 1,5 млрд. насельніцтва, але яно не галадае.Разам з тым Канфуцый звяртаў увагу на неабходнасць пастаяннай вучобы. Традыцыйныя нормы жыцця ў яго асветлены інтэлектам, растлумачаны, сістэматызаваны, сфармуляваны так, каб іх лёгка можна было перадаць у тэксце, у слове – вучыць ім.

Вучэнне Канфуцыя – гэта гарадская тэхналогія выхавання той гарманічнай асобы, якая ў прыроднай сельскай культуры фармавалася як бы сама сабою. Вялікі філосаф заклаў асновы выхавання, якія і сёння выкарыстоўваюць у Кітаі, Японіі, іншых краінах Далёкага Усходу. Яго галоўны твор “ Люньюй” (“Меркаванні і гутаркі ”)вучыцца напамяць у пачатковай школе Кітая.

Канфуцый нарадзіўся ў 551 г. да н.э. і пражыў 70 гадоў. Шмат падарожнічаў. Галоўны герой “Луньюй”– сам Канфуцый. Змест кнігі складаюць яго дыялогі з вучнямі, яго выказванні, апісанне яго жыцця да драбніцаў: як ён гаварыў, як еў, як спаў. Такая манера выклікана звычкай кітайцаў бачыць у нязначным значнае. Тэма твора – ідэальнае грамадства. Шлях да яго – праз паляпшэнне самога чалавека (пра тое ж намнога пазнейгаварылі іншыя мысляры– Леў Талстой, Махатма Гандзі). А як палепшыць чалавека? Праз адукацыю, развіццё інтэлекту і маральную культуру.Напрыклад, ён склад “Канон песняў”, якія павінен быў ведаць кожны грамадзянін. І іх ведаюць да нашага часу! Не толькі патрыятызм, маральныя нормы, але і гістарычная свядомасць выхоўваецца праз песні.Рэвалюцыі і ўвогуле актыўныя дзеянні Канфуцый рашуча асуджаў. Мудрасць у тым, – вучыў ён, – каб не згубіць ніводнага каліва з вопыту продкаў, з народных традыцый. І кітайцы ішлі па шляху Канфуцыя. У сваёй філасофіі ён ухапіў нейкую вельмі важную метапраграму Прыроды і імкнуўся пабудаваць грамадства паводле яе законаў. Канфуцый, безумоўна, і самы лепшы педагог, настаўнік у гісторыі чалавецтва. Аснова яго педагогікі – традыцыйнасць, але ва ўмовах гарадской, элітарнай культуры. Мараль Канфуцыя сфармавала кітайскі нацыянальны характар.

У канцы ХХ ст. раптам выявілася, што канфуцыянства – надзвычай эфектыўная сістэма. Яшчэ стагоддзе таму кітайская, японская, карэйская дзяржавы прыводзілі еўрапейцаў у шок сваёй застыласцю, кансерватызмам, а сёння гэтыя ж краіны дэманструюць здзіўляючыдынамізм– менавіта таму, што зноў звярнуліся да канфуцыянства. Яноне догма, але ім кіруюцца ў практычным жыцці. Напрыклад, у Японіі фірмы будуюцца паводле прынцыпувялікай сям’і – у структуры, у адносінах паміж людзьмі, у стаўленні падначаленых да кіраўніка як да бацькі. Эканамічныя поспехі Кітая і краін, заснаваных на кітайскай культуры– Японіі, Карэі, Тайваня, Сінгапура,– даюць падставы гаварыць, што ўсходні свет уступае ўэру “канфуцыянскага ладу жыцця”.

Такім чынам, за пяць стагоддзяў да Хрыста ў свеце з’явілася некалькі вялікіх прарокаў: Зараастра, Буда, Канфуцый. Але ў Кітаі быў яшчэ адзін – Лао-Цзы, сучаснік Канфуцыя. Лао-Цзы з’явіўся заснавальнікам другой філасофскай сістэмы, прынцыпова заснаванай на каштоўнасцях толькі сельскай культуры, – даасізму.

Лао-Цзы быў ахоўнікам дзяржаўнага архіва ў сталіцы царстваЧу, куды да яго прыязджаў параіцца сам Канфуцый. Невялікі, усяго ў пяць тысяч слоў, трактат Лао-Цзы пад назвай “ Дао дэ цзін” (“Кніга шляху і ісціны”)лічыцца вяршыняй філасофскай думкі Кітая. Назіраючы заняпад дзяржавы, Лао разважаў пра законы касмічнай іерархіі, дзе ўсё звязана з усім і пастаянна рухаецца па крузе. Дзіўная кніга “Дао дэ цзін” паколькасці каментарыяў і цытатстаіць упоравень з творамі Гамера і Шэкспіра. Сам жа Лао-Цзы, як і Буда, быў урэшце абагоўлены. У іканаграфіі яго прадстаўляюцьу выглядзе мілага, усмешлівага дзядулі верхам на буйвале.

Слова “дао” значыць “шлях” – шлях да мудрасці. Даосылічаць, што калі чалавек дасягае мудрасці, ён вяртаецца дапачатку. Так мы сёння вяртаемся да Хрыста. У кітайцаў вяртанне да вытокаў азначае нерухомасць: нічога не трэба рабіць і нават не гаварыць, маўчаць – найвышэйшая мудрасць. Сутнасць даасізму – самапаглыбленне, сузіранне, самаразвіццё сваіх прыродных пачаткаў.

Акрамя таго, мудры чалавек ніколі ні з кім не спрачаецца, катэгарычна не прымае спрэчак. У традыцыйным Кітаі не спрачаюцца. Спрэчка – праяўленне нетактоўнасці, некультурнасці, глупства.Гэта нецярплівая варварская Еўропа прыдумала, што ў спрэчцы нараджаецца ісціна. Спрэчка нараджае толькі непрыманне іншага чалавека і больш нічога. Да ісціны, – гавораць даосы, – кожны чалавек прыходзіць паасобку, у кожнага свой шлях.

Яшчэ адзін важны пастулат даасізму: мудры чалавек робіць дабро і не надае гэтаму значэння. Тое ж гаварыў і Хрыстос: рабіць дабро трэба не па абавязку, а таму што інакш не можаш, гэта твой рух душы.

Дао – шлях, па якім рухаюцца і касмічныя аб’екты, і жыццё канкрэтнага чалавека. Ніхто не можа саступіць са свайго шляху (у нас ёсць падобнае паняцце – лёс). Усе няшчасці чалавека ідуць якраз ад імкнення змагацца з лёсам. Таму задача асобы – зразумець сваё індывідуальнае дао (па сутнасці, зразумець самога сябе), а задача ўладара – павесці народ па правільным шляху. Дао ў многім сінонім не толькі лёсу чалавека, але і законаў прыроды. Таму даосы шмат зрабілі ў распрацоўцы і пытанняў маралі, і натурфіласофскіх ідэй. З 27 самых вялікіх вучоных Старажытнага Кітая 25 былі даосы.

Мудрасць даасізму грунтавалася на старых філасофскіх катэгорыях Кітая – пачатках інь і ян. Інь – пачатак жаночы, гэта стыхійнае, пасіўнае, інтуітыўнае, падсвядомае, прыроднае. Ян – пачатак мужчынскі, свядомы, актыўны, заснаваны на ведах, вопыце, камунікацыі. Найвышэйшая гармонія – у раўнапраўі гэтых пачаткаў.

Самае вядомае ў Еўропе з філасофіі даасізму – “ Дао кахання ” і тэхнікарукапашнага бою.

У трактаце пра каханнечалавечае пачуццё разглядаецца як самы чароўны цуд у свеце. Каханне – найвышэйшая гармонія, зліццё інь і ян. І дзіця, якое нараджаецца ад кахання, – таксама цуд з цудаў. Таму даасізм падыходзіць да кожнага дзіцяці індывідуальна. Калі канфуцыянства патрабуе выканання строгіх правілаў і нормаў, праўда, заснаваных на традыцыі, дык даасізм не падаўляе асобы дзіцяці: што патрабуе прырода, тое няхай і будзе.

Канфуцыянства заснавана на прынцыпах, законах і абавязках, а ў аснове даасізму – поўнае разняволенне (толькі так праявіцца дао), бяздзейнасць, адмаўленне ўмоўнасцяў, рытуалаў, нават слоў (гэта, безумоўна, для нямногіх). Цікава, што ў Кітаі, Японіі, Карэіхлопчыкаў да 6 гадоў выхоўваюць паводле даасізму –дазваляюць ім выключна ўсё і ніколі ні за што не караюць. Але як толькі дзіця пайшло ў школу, пачынаецца выхаванне паводле Канфуцыя. У выніку кітайцы, карэцы, японцы – самыязаконапаслухмяныянароды ўсвеце. У той жа час народытворчыя, бо ў першыя, найбольш важныя гады жыцця, асоба не падаўлялася. Гэта – вынік канфуцыянскай маралі.

Кожны прыстойны інтэлігент ці чыноўнік у Кітаі здаўна быў двухверны (як наш беларускі селянін – напаўязычнік, напаўхрысціянін): на працы ён кіруецца законамі Канфуцыя, а ў прыватным жыцці – дао. Для кітайца жыццё паводле дзвюх дактрынаў было абсалютна нармальным – толькі гэта і рабіла існаванне гарманічным.

Кітайская манашаскаякультура на аснове філасофіі даасізму распрацавала дасканалыя і няўцямныя для еўрапейскіх мазгоў прынцыпы абароны без зброі. Яны дасканалыя не толькі па тэхніцы, але і па духоўным патэнцыяле. І самыя старажытныя у-шу, і многія больш познія школыўсіх відаў барацьбы хаваюць таямніцы, недасягальныя для белага чалавека. Спорт белай расы засвоіў толькі дзве першыя ступені ўсходняй барацьбы: фізічныя трэніроўкі і ступень зліцця цела чалавека з яго духам. А ёсць яшчэ ступень зліцця фізічных і духоўных сіл чалавека з сіламі Космасу.

У-шу стваралася ў працэсе містычнага зліцця са светам жывёл. На маюдумку, гэтым сістэмам – дзесяткі, калі не сотні тысяч гадоў(!). Легенда сцвярджае, што аднойчы даоскі манах Чжан Саньфэн назіраў двубойжорава і вялікай змяі і на падставе іх рухаў распрацаваў першую сістэмубарацьбы. Сапраўды, з назіранняў над жывёламі нарадзіліся асноўныя мяккія стылі у-шу: стыль малпы, змяі, жорава, багамола, тыгра. Даосы засвоілі метапраграмы рухаў асобных жывёл, як бы глыбінную логіку іх паводзінаў. Тое, што мы не разумеем. Гэта – найвышэйшая мудрасць, звышведы. Акрамя таго, даосы вышэйшых містычных пасвячэнняў умелі лятаць, хадзіць па вадзе, імгненна перамяшчаюцца ў прасторы. Яны лічылі, што свет прыроды бязмежны.

Такім чынам, у Vст. да н. э. у Кітаі аформіліся дзве вялікія філасофскія сістэмы– канфуцыянства і даасізм. Пасля да іх далучыўся яшчэ і будызм. ЗХVІІ ст. даасізм прыйшоў у заняпад. На сённяшні дзень у Кітаі захавалася ўсяго 25 даоскіх храмаў. Праўда, для недасведчанага чалавека даоскія храмы і манастыры мала чым адрозніваюцца ад будысцкіх. Побач з даоскімі святымі можна ўбачыць і Буду, і бадхісатваў, і канфуцыянскіх мудрацоў. У Кітаі з павагай ставяцца да ўсіх багоў, і тут абсалютна няма рэлігійнага фанатызму. Затое шырока распаўсюджаны забабоны і вераванні, якія ідуць ад язычніцтва. Вераць і ў пярэваратняў, і ў прывіды, і ў злых духаў. Нават у архітэктурных формах праяўляецца страх перад злымі духамі, адсюль – розныя абярэгі: уваход у выглядзе круга (бо нячысцікі любяць прамыя вуглы, а круга баяцца), ахоўнікі-жывёлы і званочкі на стрэхах.

Як і ў іншых краінах, у Кітаі вызначальным было Vст. да н. э. – эпоха глыбокіх зменаў. Бліскучы перыяд бронзы змяніўся векам жалеза. Жалезныя прылады працы дазволілі асвоіць новыя плошчы. Інтэнсіўна развівалася сельская гаспадарка. Ствараліся гідратэхнічныя збудаванні ў басейнах вялікіх рэк Хуанхэ і Янцзы. Агульнавядома, што высокаразвітая сельская гаспадарка заўсёды прыводзіла да росту гарадоў, а значыць, і да росквітукультуры.

V–IVстст. да н.э. у Кітаі, як і ў Антычнай Грэцыі, – класічны перыяд, непаўторная эпоха шырокага і адкрытага спаборніцтва ідэй. Ніякай афіцыйнай догмы не было – поўны плюралізм. Ні адна іншая эпоха не ведала такога распаўсюджання гуманітарных, філасофскіх ведаў. У слыннай на ўвесь Кітай акадэміі Цзыся адначасова сыходзілася да тысячы вучоных, кожны з якіх выкладаў свае ідэі. Праўда, у канечным выніку найбольш папулярнымі ўсё ж аказаліся тэорыі Канфуцыя і Лао-Цзы. У гэты час былі закладзены асновы класічнай кітайскай культуры, якая аказала ўплыў на ўсю Азію.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: