Культура Кітая эпохі Цынь і Хань

Другі вызначальны і таксама класічны час гісторыі Кітая – ІІІ ст. да н. э., калі ўтварылася вялікая імперыя Цынь. Адзін з уладароў княства Цынь – Цынь Шы-Хуан (259–210 гг. да н. э.) захапіў шэсць суседніх княстваў і аб’яднаў іх у агромністую дзяржаву, а сам назваўся ўжо не “ванам” (князем), а “дзі” (імператарам). Цынь Шы-Хуандзі, бадай, самы вядомы ў краіне цар. Жорсткі, дэспатычны, ён устанавіў ваенна-бюракратычную форму праўлення, праводзіў дзяржаўныя мерапрыемствы карнымі метадамі.

Падчас праўлення Цыня былі ўпарадкаваныя сістэма мер і вагі, грашовая сістэма, каляндар і пісьменства, па ўсёй імперыі будавалі ірагацыйныя каналы і дарогі. Менавіта Цынь паклаў пачатак дзяржаўнаму будаўніцтву, вызначыў нормы, паводле якіх імперыя развівалася з 221 г. да н. э. і ажно да 1912 г. – самы доўгі палітычны рэжым у гісторыі.

Зробленабыло, сапраўды, шмат. У той жа час Цынь праславіўся як адзін з найбольш жорсткіх уладароў у гісторыі чалавецтва. Менавіта ён, задоўга да Гітлера, загадаў спаліць усе кнігі, акрамя кніг па медыцыне, сельскай гаспадарцы, астраноміі, магіі. Пры ім знішчылася фенаменальнае навуковае багацце Старажытнага Кітая. Дарэчы, у тую ж эпоху ў Індыі другі знакаміты імператар – Ашока – таксама засакрэціў навуковыя веды, але кніг ён усё ж не паліў. У Кітаі ж адначасова з рукапісамі было спалена 460 канфуцыянскіх вучоных, якія выступалі ў апазіцыі да тырана. У краіне ўвогуле панаваў тэрор. Тысячы людзей – ваеннапалонных або асуджаных судамі – ператварыліся ў рабоў і выкарыстоўваліся на будаўніцтве дарог, каналаў, гарадоў, а таксама абарончага вала, які пераўзышоў па сваіх маштабах усё створанае чалавецтвам. Яшчэ раней асобныя кітайскія княствы будавалі ахоўныя сцены ад нашэсця качэўнікаў з поўначы. Цынь злучыў, аб’яднаў, выцягнуў у адну лінію ўсе забудаваныя ўчасткі, таму ён лічыцца будаўніком Вялікай кітайскай сцяны не толькі велізарнага, унікальнага, фантастычнага па памерах фартыфікацыйнага збудавання, але і рэальнага, канкрэтнага сімвала магутнасці цынскай імперыі. Сцяна цягнулася ўверх і ўніз па гарах, ішла цераз пустыні і балоты. З яе ахоўных вежаў пры дапамозе дымавых сігналаў можна было распаўсюджваць інфармацыю па ўсёй краіне з незвычайнай для таго часу хуткасцю.

Лічыцца, што ў будаўніцтве бралі ўдзел 300000 чалавек. Адзін з чараўнікоў-магаў прадказаў Цыню, што сцяна будзе завершана толькі тады, калі ў ёй пахаваюць 10000 чалавек. Сапраўды, многія тысячы людзей, якія памерлі падчас будаўніцтва, былі замураваныяў сцяне. Па-мойму, гэта не што іншае, як “будаўнічая ахвяра” – прынясенне ў ахвяру чалавека на пачатку ці ў працэсе работы над вялікай забудовай (пачынаючы з Сярэднявечча ўжо хавалі жывёл, птушак, грошы, лялечак і г. д.). Будаўнічыя ахвяры існавалі літаральна ва ўсіх старажытных народаў свету – чым больш значнае збудаванне, тым больш каштоўная, дарагая або вялікая колькаснапавінна быцьахвяра.

Дадзеныя пра даўжыню сцяныў розных выданнях розныя. У 1990 г. адзін дапытлівы кітайскі турыстпрайшоў па ўсёй сцяне і вызначыў яе даўжыню ў 6700 км. Сёння з дапамогай сучасных метадаў устаноўлена, што яе даўжыня з рознымі адгалінаваннямі – 21000 км. Па сцяне можна хадзіць(для турыстаў адведзены тры ўчасткі). Яе шырыня – 5,5 м. Вышыня нават і сёння дасягае 9 м. Сцяна захапляе сваёй грандыёзнасцю кожнага, хто бачыў яе. Не дзіва, што калі мы хочам падкрэсліць фенаменальную велічыню чаго-небудзь, створанага чалавечымі рукамі, то згадваем пра Вялікую кітайскую сцяну.

Праз будаўніцтва сцяны Цынь назаўсёды ўвайшоў у гісторыю. У гэтым сэнсе яго імя несмяротнае. У той жа час ён, як ніхто з цароў, клапаціўся пра сваю рэальную несмяротнасць. Імператар вырашыў жыць вечна, і для гэтага не шкадаваў ні намаганняў, ні матэрыяльных сродкаў. Ён гутарыў з мудрацамі, вывучаў старажытныя кнігі. У адной з іх Цынь вычытаў пра таямнічыя астравы ў акіяне, на якіх людзі жывуць вечна, бо там ёсць крыніца несмяротнасці (у нашых казках – жывая вада). Усе жывыя істоты на астравах, нават жывёлы і птушкі, – белага колеру. Цынь вырашыў знайсці незвычайныя астравы (іх апісанне нагадвае чароўнае Белаводдзе з рускіх паданняў, ды і ў антычных грэкаў была легенда пра райскія астравы Блажэнных).

Цынь загадаў пабудаваць20 караблёў і на іх адправіў 3000 юнакоў і дзяўчат шукаць незвычайную краіну. Доўга чакаў імператар: месяцы, гады – флатылія так і не вярнулася. Кітайскі летапісец вырашыў, што падарожнікі знайшлі багатыя, урадлівыя астравы ды там і засталіся. Сённяшнія гісторыкі мяркуюць, што гэта была Японія.

Цынь памёр, але магіла яго аказалася незвычайная. Яна будавалася яшчэ пры яго жыцці, відаць, для падстрахоўкі, паколькі цар усё ж верыў у сваю несмяротнасць.Грабніцу імператара адкрылітолькі ў 1974 г. Гэта, безумоўна, ашаламляльнае археалагічнае адкрыццё, роўнае па значэнні раскапанай грабніцы фараона Тутанхамона.

Некропаль Цыня ўражвае найперш сваімі памерамі. Пад велізарным полем хавалася цэлае войска гліняных ваяроў. Паміж імі размяшчаліся яшчэ і калясніцы з коньмі – таксама вылепленыя ў натуральную велічыню. Зброя ў ваяроў была сапраўдная. Войска суправаджала Цыня ў яго апошні шлях. Усё добра захавалася.

Сэнс стварэння такой вялікай арміі грунтуецца, безумоўна, навераваннях старажытнага грамадства. Усіх уладароў Еўропы і Азіі – ад Японіі да Англіі – суправаджалі ў іншасвет жонкі, рабы, ваяры і служкі. Іх забівалі і хавалі разам з гаспадаром. У грабніцы Цыня рэальнае войска заменена сімвалічнымі адлюстраваннямі, імітацыямі. Асабліва цікава тое, што кожная скульптура ляпілася з канкрэтнага чалавека. Даследчыкі не ведаюць, калі стваралася войска: пры жыцці імператара ці ўжо пасля яго смерці.

Над войскам Цыня пабудаваны велізарны шкляны дах – як над вакзалам. З галерэяў, што цягнуцца па перыметрукупала, можна аглядаць размешчанае ўнізе тэракотавае войска. Сёння грабніца імператара – такі ж папулярны турыстычны аб’ект, які Вялікая кітайская сцяна. Абодва збудаванні – сведчанне фенаменальнай працавітасці і таленавітасці кітайскага народа.

Пасля смерці Цыня ў краіне пачаліся паўстанні. Адзін з кіраўнікоў народнага паўстанняздолеў змовіцца з арыстакратамі і быў абвешчаны імператарам. Ён паклаў пачатак новай дынастыі Хань (202 г. да н.э.).

Новая імперыя Хань – адна з найбольш значныхдзяржаваў у гісторыічалавецтва.Яна праіснавала ажно да 220 г. да н. э., інакш кажучы, больш за 400 гадоў – амаль столькі ж, колькі і Рымская імперыя. Да нашага часу кітайцы называюць сябе хань – этнічнай саманазвай, якая захавалася з тых часоў.

Ханьскія імператары вялі актыўную захопніцкую палітыку, але – галоўнае – яны кантактавалі з усім тагачасным светам, у прыватнасці, пачалі гандляваць з заходнімі краінамі, з той самай Рымскай дзяржавай. Быў адкрыты Вялікі Шаўковы шлях самая вядомая ў гісторыі транскантынентальная траса ў 7000 км – ажно да Міжземнага мора. Рух па гэтай трасе быў такі ж інтэнсіўны, як сёння па шашы Брэст-Мінск: пачатак аднаго каравана бачыў “хвост” другога.

З імперыі Хань на Захад вывазілі бронзу і жалеза (па-ранейшаму лепшыя ў свеце), каштоўныя металы і лакавыя вырабы, унікальныя па сваёй якасці. Але асноўным прадметам экспарту быў шоўк, які на той час вырабляўся толькі ў Кітаі і тэхналогія вытворчасці якога была найгалоўнейшым дзяржаўным сакрэтам. Гавораць, што коканы шаўкавічных чарвякоў вынеслі за межы краіны купцы ў сваіх кіях. Паводле іншай версіі, іх пранесла ў высокай прычосцы кітайская прынцэса, выдадзеная замуж за ўладара суседняй краіны. Але што з таго!Важна было ведаць тэхналогію вытворчасці. Урэшце ў кітайцаў у VIII ст. сакрэт скралі (пад выглядам вучобы) хітрыя японцы, і Японія зрабілася другой у свеце краінай, што вырабляе натуральны шоўк, але ўсё роўна кітайскі і сёння лепшы. Медыкі гавораць, што шоўкавая бялізна – найбольш карысная і прыемная для цела.[Мы маглі б, аднак, назваць у якасці магутнага канкурэнта шоўку наш беларускі лён.]У тую далёкую эпоху шоўк каштаваў даражэй за золата і ў Рымскай імперыі лічыўся самым жаданым набыткам, самай вялікай раскошай, асабліва для жанчын. Тут некалькі прычын. Па-першае, бясспрэчная прыгажосць тканіны. Па-другое, у шоўкавым адзенні не бывае горача, што важна на спякотным поўдні. Па-трэцяе, у тых, хто носіць шоўк, не заводзяцца вошы і іншыя паразіты. Шоўкавыя ніткі цаніліся і нашымі беларускімі вышывальшчыкамі, бо вырабы з імі, напрыклад, слуцкія паясы, атрымоўвалісяасабліва яркімі і даўгавечнымі.

Вялікі Шаўковы шлях садзейнічаў развіццю многіх іншых дзяржаў: вакол станцый для адпачынку караванаў узніклі паселішчы, якія ўрэшце вырасталі ў вялікія гарады. Некаторыя краіны, па тэрыторыі якіх праходзіў гандлёвы шлях, проста жылі за яго кошт, беручы велізарны падатак як пасрэднікі(напрыклад, Персія, Хазарыя).

Каласальны ўдар па трасе, а значыць, па эканоміцы ўсёй Азіінанесла нашэсце арабаў-мусульману VIIст. Траса вымушана была павярнуць далёка на поўнач, абыходзячы Каспійскае і Чорнае моры. Яна функцыянавала яшчэ некалькі стагоддзяў.

У эпоху Хань адбылося некалькі выдатных, выключна важных для культуры чалавецтва тэхнічных адкрыццяў. Найперш неабходна сказаць пра вынаходніцтва паперы. Яшчэ задоўга да нашай эры кітайцы пачалі вырабляць яез адходаў шоўкавай вытворчасці, але шоўкавая папера была надзвычай дарагая і не магла шырока ўжывацца. Тым не меншу Кітаі, Японіі і сёння існуенекалькі майстэрняў па вырабе шоўкавай паперы, тэхналогія якой перадаецца майстрамі з пакалення ў пакаленне. Але пішуць на ёй толькі дзяржаўныя дакументы, віншаванні ды пасланні ў замежныя краіны. Сапраўдным рэвалюцыйным адкрыццём, якое мела каласальнае значэнне для ўсёй культуры чалавецтва, было вынаходніцтва таннай паперы з валокнаў драўніны. Вытворчасць паперы і тушы стварыла ўмовы для развіцця тэхнікі эстампаў, а пасля і ўзнікнення друкаванай кнігі. Кнігадрукаванне з’явілася менавіта ў Кітаі!Першыя кнігі пачалі друкаваць яшчэ ў ІІ ст., алегэта былі адзінкавыя асобнікі. Ужо ў VIIIст. узніклі буйныя майстэрні. Згадаю, што ў Еўропе кнігадрукаванне распачаў Ёган ГутэнбергтолькіўХVст.

Кітайская традыцыйная навука складвалася ў асноўным як гуманітарная, і гэта натуральна, калі ўлічыць нацыянальную культуру пісьменстваі тое высокае значэнне, якое надавалася адукацыі дзякуючы канфуцыянскай ідэалогіі. У ханьскую эпоху збіраліся філасофскія трактаты ранейшых вучоных. Іх асэнсоўвалі і тлумачылі.

Гуманітарныя навукі ў Кітаі развіваліся ў сувязі з тэкстамі, таму найважнейшае значэнне тут мела філалогія. Увогуле гэтая навука ўзнікла ў VIIIст. да н. э.у Індыіяк вынік вывучэння тэкстаў Веды. Кітайская філалогія таксама нарадзілася як навука вытлумачэння класічных тэкстаў. Кітайскім даследчыкамдаводзілася спецыяльна вывучаць значэнне слоў у розныя гістарычныя перыяды і даваць каментарыіда розных тэкстаў. Тады ж былі складзены першыя слоўнікі. Нам нават цяжка ўявіць, на якім высокім узроўні знаходзілася кітайская філалогія той далёкай эпохі!Увогуле гуманітарызацыя жыцця была выключная. Каб атрымаць дзяржаўную пасаду, кожны чыноўнік пісаў сачыненне. Чым больш высокая пасада, тым цяжэйшыя прапаноўваліся тэма і форма выкладання.

Вывучэнне гісторыі сваёй і суседніх краін у Кітаіпачалося з ранніх часоў. У І ст. да н. э. была створана “Гісторыя” краіны ў 130 тамах, якаяскладалася з наступных раздзелаў: хронікаўцаравання асобных імператараў, генеалагічных табліц – хронікаўродавай арыстакратыі, апісаннярозных бакоў жыцця кітайскагаграмадства, а таксама біяграфійвыдатных палітычных і культурных дзеячаў Кітая. У далейшым на працягу многіх стагоддзяў на ўзор гэтага летапіснага зводу пісаліся іншыя гістарычныя працы. Гістарычная энцыклапедыя – адзіная крыніца і па гісторыі суседніх з Кітаем краін. Тут ярка, вобразна, лаканічна даюццаапісанні палітыкі, эканомікі, побыту і нораваў розных народаў.

Ханьскі перыяд быў у многім кульмінацыяй навукова-тэхнічных і мастацкіх дасягненняў Старажытнага Кітая. На аснове тысячагадовых астранамічных назіранняў быў удасканалены сонечна-месяцавы каляндар. У 28 г. да н. э. астраномы ўпершыню адзначылі існаванне сонечных плямаў, апісалі 2500 зорак, уключыўшы іх у 320 сузор’яў (сёння па міжнароднай дамоўленасці зорнае неба раздзелена на 88 сузор’яў), распрацавалі тэорыю бясконцасці Сусвету ў часе і прасторы. Заўважым, што ў кітайскіх тэкстах апісаны дзве асабліва грандыёзныя касмічныя катастрофы: адна звязана са зменай палажэння зямной восі, а значыць, перамяшчэннем полюсаў, другая – з сусветным патопам. Кітайскія астраномы бачылі і зорку, якую называюць Віфлеемскай. Яны склалі нябесны глобус. Выдатным дасягненнем у фізіцы было вынаходніцтва компаса, сейсмографа.

Ханьскія матэматыкі ведалі дзесятковыя дробы, вынайшлі адмоўныя лічбы, удакладнілі значэнне лічбы “пі”[мяркую, што веды па матэматыцы запазычаны з Індыі].

Выключных поспехаў дасягнула ў Кітаі медыцына. Яшчэ за некалькі тысячагоддзяў да нашай эры тут была вядома іглатэрапія, прычым у выдатна распрацаванай форме. І сёння кітайскія медыкі ў гэтай галіне лепшыя (заўважым, што яны карыстаюцца не электрашокам, а па-ранейшаму залатымі іголкамі). Такія ж грандыёзныя дасягненні ў пульсавай дыягностыцы: было вядома 400 відаў пульсаў, што нават цяжка ўявіць. Па пульсе вызначалася любая хвароба. Існавала тэорыя прафілактыкі хваробаў пры дапамозе загартоўкі арганізма. Аўтар названай тэорыі першы выкарыстаў наркоз падчас аперацыі. У І ст. стварылі35 трактатаў – па сутнасці, энцыклапедый – па розных хваробах. Выключна багатаю была фармакалогія: кітайскія медыкі ўжывалі літаральна тысячы лекаў мінеральнага і расліннага паходжання. Пасля, у Х ст.,вопыт кітайскай медыцыны выкарыстаў выбітныперсідскі вучоны Авіцэна і перадаў яго еўрапейскім вучоным.

Кітайцы з’яўляюцца вынаходнікамі: папяровых грошай, туалетнай паперы, зубной шчоткі, пораху, фейерверкаў, гадзінніка ў розных яго відах, шаляў, парасона, шырмы, рыбалоўнага кручка, марожанага, макаронаў, прапелера, вінта, фарфору, мартэнаўскай сталі і інш.

Для культурнага развіцця Кітая і ўсёй Усходняй Азіі Цынь-Ханьская эпоха мела такое ж значэнне, што і эпоха Антычнасці для Еўропы. Старажытнакітайская культура заклала асновы традыцый, якія пасля захаваліся на працягу ўсёй шматвяковай гісторыі Кітая – ажно да нашага часу.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: